Пра iспанскую мову
Сяджу і чую іспанскую мову.
Ведаю, то - пазыўныя.
Чую смак патаемнай змовы.
Якая розніца, што ўсё – супадзенне,
Якая розніца, што – проста турысты.
Бо знакі шукаю, чытаю паўсюдна,
Такі кожны момант – даволі ўрачысты.
Побач Універсітэт лінгвістычны,
Дзе мяне гэтай мове вучылі,
Побач – усе мае мроі, трызненні,
Пра падарожжа ў Чылі...
Я разумею, зацыкленасць,
Уласныя прымхі ды забабоны,
Але так прыемна ў родным Мінску
Калі-некалі пачувацца шпіёнам.
Свидетельство о публикации №215071901708