Студыя 67
І моц набіраюць заводы –
Гораду выкшталцонага
Грубыя, жорсткія споды.
Бела-чырвоныя трубы,
І раптоўны пах шакаладу,
Змяшаны з прысмакам гару,
Рэйкі, масты, эстакады,
Тут бетон і простыя лініі,
І ніты – як іржавыя кветкі,
Пазіраюць суровыя вокны
Як мінулай ўжо працы сведкі,
На рагу ж тут адзін будынак
Ён чапляе сваім рытмам,
Гіпнатычная геаметрыя,
Архітэктурная рыфма,
Ён жывы, хоць даўно закінуты,
Вытворчасць тут – беспрадметная,
Магічныя лічбы – “67”,
Што яднаюць усё адметнае,
Тут штаб-кватэра творцаў,
Песняроў свабоды й дзівацтва,
Тут вырабляюць будучыню
Нашага фотамастацтва.
Свидетельство о публикации №215072000715