Да 60-годдзя Гродзенскай вобласц1

                Да 60-годдзя Гродзенскай вобласці
АДМІНІСТРАТЫЎНА -ТЭРЫТАРЫЯЛЬНЫЯ ЗМЕНЫ

Як адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка Беларусі Гродзенская вобласць існуе з 20 верасня 1944 года. Да гэтага Прынямонне ўваходзіла ў склад Беластокскай вобласці, якая была ўтворана 4 снежня 1939 года з 9 паветаў былога Беластокскага ваяводства, а 15 студзеня 1940 года падзелена на 24 раены.
20 верасня 1944 года старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР М.Калінін падпісаў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР № 118/173 "Об образовании Бобруйскай, Гродненской и Полоцкой областей в составе Белорусской ССР", згодна якому ў склад Гродзенскай вобласці з цэнтрам у г.Гродна ўключаліся г.Гродна, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Гродзенскі, Свіслачскі, Скідзельскі, Сапоцкінскі раены, вылучаныя з Беластокскай вобласці; г.Ліда, Васілішкаўскі, Воранаўскі, Жалудокскі, Зэльвенскі, Лідскі, Мастоўскі, Радунскі, Шчучынскі раены, вылучаныя з Баранавічскай вобласці; і Поразаўскі раен, вылучаны з Брэсцкай вобласці.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 20 верасня 1944 года цэнтр Крынкаўскага раена пераносіўся ў гарадскі паселак Вялікая Бераставіца, а раен стаў называцца Бераставіцкім. Такім чынам, створаная на захадзе Беларускай ССР і мяжуючая з Польшчай і Літвою Гродзенская вобласць, у 1944 годзе складалася з 15 раенаў і гарадоў Гродна і Ліда.
За 60 гадоў сваей гісторыі ў адміністратыўна-тэрытарыяльным дзяленні вобласці адбыліся значныя змены. Аб іх канкрэтна і пойдзе размова ў артыкуле.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 8 ліпеня 1950 года "Об административно-территориальных изменениях в составе Брестской и Гродненской областей Белорусской ССР" у сувязі з дэмаркацыяй дзяржаўнай мяжы паміж СССР і Польскай Рэспублікай са складу Гродзенскай вобласці былі выключаны 6 весак і 4 хутары Сапоцкінскага, 7 весак Гродзенскага, 12 весак Бераставіцкага і веска Малая Ялуўка Свіслачскага раенаў.
19 верасня 1954 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР "О передаче Ружанского района Гродненской области в состав Брестской области" Ружанскі раен адыйшоў да Брэсцкай вобласці.
3 жніўня 1954 года цэнтр Васілішкаўскага раена быў паранесены з Васілішак у гарадскі паселак Астрына.
 22 ліпеня 1955 года гарадскі паселак Масты стаў горадам раеннага падпарадкавання.
Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 20 студзеня 1960 года "Об упразднении Молодечненской области" значна пашырыў тэрыторыю нашай вобласці. У яе склад увайшлі Астравецкі, Ашмянскі, Смаргонскі і Юрацішкаўскі раены, а да Іўеўскага раена быў далучаны Багданаўскі сельскі Савет Валожынскага раена. Згодна з другім Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 20 студзеня 1960 года "Об упразднении некоторых районов Белорусской ССР" раены "уліваліся": Васілішкаўскі - у Радунскі, Астрынскі - у Шчучынскі, Казлоўшчынскі - у Дзятлаўскі, Поразаўскі - у Свіслачскі, Юрацішкаўскі - у Іўеўскі.
25 снежня 1962 года у сродках масавай інфармацыі з явіўся Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР "Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР", які замест 123 раенаў Беларусі зацвердзіў 77, у тым ліку па Гродзенскай вобласці - 11: Ваўкавыскі, Воранаўскі, Гродзенскі, Іўеўскі, Лідскі, Навагрудскі, Ашмянскі, Свіслачскі, Слонімскі, Смаргонскі і Шчучынскі.  Дабрасялецкі і Славацічскі сельскія Саветы і вескі Меляхавічы, Манцякі, Авечыцы, Пічукі і Цярэхавічы Круглянскага сельскага Савета Ружанскага раена Брэсцкай вобласці перадаваліся ў склад Ваўкавыскага раена Гродзенскай вобласці.
6 студзеня 1965 года і 30 ліпеня 1966 года Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР былі прыняты два Указы з аднолькавай назвай - "Об образовании новых районов Белорусской ССР". У першым з іх па Гродзенскай вобласці даюцца поўныя апісанні Дзятлаўскага, Карэлічскага, Мастоўскага і Астравецкага; а ў другім - Бераставіцкага і Зэльвенскага раенаў.
У 1967 годзе Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР быў выдадзены афіцыйны даведнік "СССР. Административно-территориальное деление союзных республик на 1 июля 1967 года" (Москва, 1967). У ім адзначана, што ў складзе Гродзенскай вобласці 17 раенаў, 5 гарадоў абласнога і 4 гарады раеннага падпарадкавання, 23 паселкі гарадского тыпу і 232 сельскія Саветы. Гарадамі абласнога падпарадкавання называліся Гродна, Ваўкавыск, Ліда, Навагрудак і Слонім, раеннага - Ашмяны, Масты, Смаргонь і Шчучын. Раеннымі цэнтрамі з яўляліся гарадскія паселкі Вялікая Бераставіца, Воранава, Дзятлава, Зэльва, Іўе, Карэлічы, Астравец і Свіслач. Паселкамі гарадскога тыпу таксама лічыліся Бярозаўка, Жалудок, Казлоўшчына, Краснасельскі, Любча, Мір, Наваельня, Астрына, Першамайскі, Поразава, Радунь, Рось, Скідзель, Сапоцкін і Юрацішкі.
Згодна даведніку "Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1974 года" (Минск, 1974) у Гродзенскай вобласці колькасць адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінак у параўнанні з 1967 годам амаль не змянілася. Толькі пералік сельскіх Саветаў паменшыўся на 21, і гарадскі паселак Першамайскі Лідскага раена набыў статус рабочага паселка.
1978 год стаў годам раеннага дзялення абласнога цэнтра. У адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 7 красавіка 1978 года ў г.Гродна былі створаны два гарадскія раены: Ленінскі і Кастрычніцкі. Умоўнай мяжой паміж імі лічацца рака Неман і чыгунка.
На 1 студзеня 1981 года па дадзеным зборніка "Белорусская ССР. Административно-территориальное деление" (Минск, 1981) у вобласці налічвалася 17 сельскіх і 2 гарадскія раены, па 5 гарадоў абласнога і раеннага падпарадкавання, 21 гарадскі і 2 рабочыя паселкі, 201 сельскі Савет, 4663 населеныя пункты. Па колькасці апошніх самымі вялікімі былі Астравецкі (467), Шчучынскі (440), Ашмянскі (434), Іўеўскі (404) і Гродзенскі (395) раены. Усяго па 120-160 населеных пунктаў налічвалася ў той час у Бераставіцкім, Зэльвенскім, Мастоўскім, Карэлічскім і Свіслачскім раенах.
У "Паспорте Гродненской области на 1 января 1998 года"  прыводзяцца дадзеныя аб адміністратыўна-тэрытарыяльным дзяленні вобласці: 17 сельскіх і 2 гарадскія раены, 4 гарады абласнога і 8 раеннага падпарадкавання, 21 паселак гарадскога тыпу, 194 сельскія Саветы, 4389 населеных пунктаў.
Як вядома, у 2000 - 2004 годах у Беларусі праводзілася аб яднанне гарадоў і раенаў у сумесныя адміністратыўна-тэрытарыяльныя адзінкі. У Гродзенскай вобласці гэта адбылося у Смаргоні, Навагрудку, Ваўкавыску, Слоніме і Лідзе. Так, 9 лютага 2004 года згодна Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у вобласці прайшло апошняе аб яднанне - г.Ліды і Лідскага раена.
У артыкуле прыводзяцца толькі асобныя , найбольш важныя змены ў адміністратыўна-тэрытарыяльным дзяленні вобласці. Канкрэтны матэрыял па гэтай тэме ўтрымліваюць двухтомны даведнік Галоўнага архіўнага ўпраўлення пры Савеце Міністраў БССР "Административно-территориальное устройство БССР (1944-1980)", (Минск, "Беларусь", 1987) і не выдадзены ў свой час "Справочник административно-территориального деления Гродненской области (1944-1970)" былога загадчыка аддзела па архівах і справаводству аблвыканкома В.І.Варачава. Наглядна аб адміністратыўна-тэрытарыяльных зменах ў Беларусі, у тым ліку і ў Гродзенскай вобласці, можна прасачыць, гартаючы "Атлас гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзен", які, як дадатак да 6-томнай "Энцыклапедыі гісторыі Беларусі", выдадзены "Беларускай энцыклапедыяй" у 2004 годзе (Мінск, "Беларуская энцыклапедыя", 2004).
Зараз у Гродзенскай вобласці 17 сельскіх і 2 гарадскія раены, 14 гарадоў, у тым ліку: 6 - абласнога падпарадкавання: Гродна, Ліда, Ваўкавыск, Навагрудак, Смаргонь, Слонім. З гарадскіх паселкаў "выраслі" ў гарады раеннага падпарадкавання Скідзель, Іўе, Свіслач, Дзятлава, Бярозаўка. На тэрыторыі вобласці знаходзіцца 19 паселкаў гарадскога тыпу, 192 сельскія Саветы, 4375 населеных пунктаў.
Сучаснае адміністратыўна-тэрытарыяльнае дзяленне Гродзенскай вобласці дазваляе эфектыўна ажыццяўляць і развіваць кіраванне і самакіраванне ў рэгіене, паспяхова вырашаць задачы сацыяльна- эканамічнага і культурнага развіцця прынеманскага краю.
                Яўген ЖАБРУН,
                загадчык аддзела па архівах і
                справаводству аблвыканкома
               


Рецензии