Старшын1 гарвыканкама

                Гродна  - 875

                СТАРШЫНІ  ГАРВЫКАНКОМА

       Вядома, што ўсю работу па эканамічнаму і сацыяльна-культурнаму

развіццю горада арганізуе гарадскі выканаўчы камітэт. Нягледзячы на

калектыўны прынцып кіраўніцтва, у практычнай дзейнасці яго многае

залежыць ад асобы кіраўніка – старшыні гарвыканкома.

      З 1940 года ў Гродне працавала шаснаццаць старшынь гарадского вы-

канаўчага камітэта. Першым на гэтай пасадзе быў Петр Іванавіч РАТАЙ-

КА. Нарадзіўся ен у сялянскай сям'і ў весцы Пескі Кобрынскага раена.

Удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войн.   Да 1939 года  -

намеснік старшыні Магілеўскага аблвыканкома. У 1940 годзе ўзначаліў

гарвыканком. Пасля вайны  да 1948 года працаваў старшыней Гродзенска-

га аблвыканкома. У 1967 годзе П.І.Ратайка прысвоена званне «Ганаровы

грамадзянін г. Гродна».

      У 1944-1945г.г. старшынямі гарвыканкома былі  Б. М. САЎКОЎ і І. В.

РАЖНОЎСКІ. На жаль, пра  іх лес мы мала ведаем.  Усяго  па два гады

працавалі на гэтай пасадзе М. П. ЦІХАНЧУК (1948-1950) і Г. В. ПЯТКЕ-

ВІЧ (1950-1952).

      Мікалай Іванавіч ГРЫБАЕДАЎ узначальваў гарвыканком у пачатку

50-х гадоў. Нарадзіўся ен у весцы Масюкі пад Оршай. Удзельнік Вялікай

Айчыннай вайны. З 1946 года  працаваў загадчыкам аддзела камунальнай

                2
гаспадаркі, намеснікам старшыні, а з 1952 года – старшыней гарвыканко-

ма. Узнагароджаны  ордэнамі  Чырвонай Зоркі (два), Працоўнага Чырво-

нага Сцяга, «Знак Пашаны» і многімі медалямі. Памер у Гродне ў 1972 го-

дзе.

      У другой палове 50-х гадоў кіраваў гарвыканкомам Мацвей Адамавіч

БАРЫСІК. Ен нарадзіўся ў весцы Міхейкі Слуцкага раена. У 1930 годзе

па накіраванню ЦК камсамола працаваў у Магнітагорску. У гады Вялікай

Айчыннай вайны мужна змагаўся на Калінінскім фронце, быў два разы па-

ранены. З 1953 года – у Гродне, працаваў загадчыкам аддзела абкома КПБ,

сакратаром Гродзенскага ГК КПБ, у 1955-1960г.г. – старшыней гарвыкан-

кома. Потым быў пераведзены на пасаду начальніка абласнога ўпраўлення

камунальнай гаспадаркі.

     У пачатку 60-х гадоў прыкладна па два гады ўзначальвалі гарвыканком

М. М. ВОРАНАЎ і І. І. УШАЦКІ. Дарэчы, Іван Іванавіч Ушацкі да гэтага

працаваў старшыней Лідскага гарвыканкома.

       З 1965 па 1975 год гарадскім выкаўчым камітэтам кіраваў Генадзь

Віктаравіч АХРЫМЕНКА. Родам ен з Краснадара. У Гродне -з 1956 года,

працаваў галоўным механікам тытуневай фабрыкі, дырэктарам шклозаво-

да, намеснікам старшыні камітэта партыйнага кантроля, другім сакрата-

ром ГК КПБ. За перыяд  работы ў гарвыканкоме ім многа зроблена па раз-


                3
віццю прамысловасці і сацыяльнай сферы ў горадзе.   Памер Г. В. Ахры-

менка 14 снежня 1974 года.

        Амаль 10 гадоў на пасадзе старшыні гарвыканкома знаходзіўся Мі-

калай Яфрэмавіч КАЛАЦЭЙ. Нарадзіўся ен у весцы Антонаўка Мазырска-

га раена.  Служыў на Ваенна-Марскім Флоце.   Скончыў педагагічны

інстытут. Працаваў першым сакратаром ГК ЛКСМБ, загадчыкам аддзела

ГК КПБ, намеснікам старшыні, а з 1973 па 1982 год – старшыней гарвы-

канкома.  Ен унес значны ўклад у развіцце ўсіх галін народнай гаспадаркі

горада. Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», Працоўнага Чырвонага

Сцяга, Дружбы народаў і многімі медалямі. У 1982 годзе М. Я. Калацэй

быў назначаны на пасаду першага намесніка старшыні Гродзенскага абл-

выканкома, на якой працаваў да выхаду на пенсію ў 1997 годзе.

        Станіслаў Міхайлавіч АНДРЭЕЎСКІ падоўжыў рэалізацыю планаў

сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця г. Гродна ў 1982-1989г.г.

Нарадзіўся ен у весцы Мацеевічы Бераставіцкага раена. Знаходзіўся на

камсамольскай і партыйнай рабоце. Уважлівы і клапатлівы кіраўнік,

душэўны чалавек, які ўмее мабілізаваць людзей на дасягненне пастаўле-

ных задач. Да выхаду на пенсію С. М. Андрэеўскі працаваў  намеснікам

старшыні, загадчыкам аддзела па надзвычайных сітуацыях і абароне на-

сельніцтва ад вынікаў катастрофы на ЧАЭС.

     Віктар Міхайлавіч КУДРАВЕЦ прыйшоў на работу ў гарвыканком з

                4
пасады другога сакратара ГК КПБ у 1989 годзе. У маі 1990 года ен уз-

началіў гарадскі Савет дэпутатаў. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэс-

публікі Беларусь.Потым працаваў начальнікам інспекцыі Кантрольнай

Палаты па Гродзенскай вобласці.

       У маі 1990 года старшыней гарвыканкома стаў Сямен Мікалаевіч

ДОМАШ. На гэтай пасадзе ен знаходзіўся да абрання  ў кастрычніку

1993 года старшыней абласнога Савета дэпутатаў і яго выканкома.

       3 лістапада 1993 года старшыней гарвыканкома быў зацвержданы

Генрых Аляксандравіч КРУПЕНКА. Па ўзросту гэта быў самы малады

старшыня. Нарадзіўся ен у 1955 годзе ў весцы Зарыца, што недалека ад

Гродна. Ім нямала зроблена канкрэтных спраў па развіццю сацыяльна-

культурнай сферы і добраўпрадкаванню горада. Зараз Г.А. Крупенка

з'яўляецца дырэктарам шклозавода.

      1 кастрычніка 1996 года сесія гарадскога Савета дэпутатаў зацвердзі-

ла старшыней гарвыканкома Анатолія Міхайлавіча ПАШКЕВІЧА, які да

гэтага працаваў намеснікам старшыні аблвыканкома. Творчы падыход,

кампітэнтнасць, канкрэтнасць, аператыўнасць пры прыняцці рашэнняў,

уважлівасць да людзей – усе гэта дапамагала яму вырашаць цяжкія зада-

чы па пераадоленню крызісу. Цяпер  А. М. Пашкевіч узначальвае калек-

тыў ААТ «Гроднохлебпром».

                5

        З 2002 года  старшыней гарвыканкома працуе Аляксандр Ільіч АН-

ТОНЕНКА, які да гэтага быў загадчыкам фінансавага аддзела гарвыкан-

кома.

       … Старшыні гарвыканкома.  У розны час яны працавалі. Розныя яны

па характару.  Але ўсіх іх аб'ядноўвае адно – вялікае жаданне зрабіць наш

горад прыгажэйшым, а жыцце яго жыхароў лепшым.

       Бясспрэчна, што кожны з іх унес свой уклад у пасляваеннае развіцце

горада над Неманам.








                Яўген ЖАБРУН,

                загадчык аддзела па архівах і

                справаводству аблвыканкома


Рецензии