Ксеня. Джордж

                КСЕНЯ  I  ДЖОРДЖ


1

     Як вы памятаеце, пасля адчайнага бегства Ксенiя з катамi ў нашай сям’i было рашуча пакончана.
     Забудзьце.
     Не прайшло i тры гады, як Валер ужо cтаяў на парозе з прадстаўнiком гэтага роду.
     Муж  адразу апраўдаў сябе тым, што кацяня збiраецца толькi пераначаваць у нас.
    -- Я траiх ужо ўладкаваў да сваiх cупрацоўнiкаў! -- Пахвалiўся ён.
     «Вось дык раз! Дакладней, чатыры!» -- Падумалася мне.
     Я ведала схiльнасць мужа да размаху. Але, што ён будзе «размахваць» катамiў!.
     -- I наконт гэтага няма пытанняў! -- Бадзёра прадаўжаў тым часам Валер. -- Два мужчыны ў трамваi, як згледзелi яго – проста адарвацца не маглi! Ты пабачыла б! Не адзiн, дык другi, дакладна, забярэ! -- Запэўнiў ён, стараючыся не заўважаць мой скептычны позiрк.
     Я насцярожана маўчала.
     – Наш тэлефон запiсалi нават! -- Прыгадаў муж апошнi довад, прыцiскаючы кацяня да грудзей.
     -- Дзе ж ты iх налавiў столькiў -- Запыталася я, спрабуючы разабрацца ў падазронай справе з катамi.
     -- Ды што ты! Мацi дала. Прасiла, каб дапамог уладкаваць. Пашкадавала iх, -- як бы ў дакор мне сказаў Валер.
     -- А чаму я не ведалаў
     -- Не цiкавiлася, вось i не ведала!
     Цяпер было ўсё зразумела – Валер, як выявiлася, цiкавiўся. 
     -- Так. Мацi пашкадавала катоў, -- з павагай сказала я, не жадаючы прайграць у гэтым параўнаннi. -- А хто чалавека пашкадуеў Я на кожнага ката пасля Ксенiя ўздрыгваю! -- Удакладнiла я наконт «чалавека».
     -- Чаго ты хвалюешсяў Я ж сказаў – забяруць! Яго i кармiць не трэба! Дзяўчаты цэлы дзень кармiлi iх на працы, -- абаранiўся Валер, чым давялося.
     Не паспела я пасмяяцца над сваiм бясплатным шчасцем, як муж з нечаканай гатоўнасцю уручыў мне малога драпежнiка.


2

     ...Трэба сказаць, што, не разумеючы супярэчлiвага характару мужа, я  мусiла ў свой звярнуцца да зорак. Наша настаўнiца астралогii -- навошта Валер займаўся той навукай, не пытаюся -- здзiўленая iм, неяк заўважыла:
     -- А што, Валер жа Рак па гараскопу, у яго i павiнна быць усё наадварот!..
     З таго часу ў розных абставiнах я назiрала мужа, як iншапланецянiна, стараючыся, каб ён пачуваў сябе лягчэй на гэтай  не ўтульнай для яго планеце сярод непадобных да яго людзей.
     Зразумела, я даўно здагадвалася, што сама – не дарунак...
     Кацяня, як бы слухаючы мае думкi, нават не варушылася.
     Я паклала пушысты камячок на стол, каб разгледзець яго.
     Начны госцiк тут жа акуратненька падкурчыў пад сябе лапкi i далiкатна абгарнуўся хвосцiкам.
     -- Дык ты, напэўна, кошка! -- Здагадалася я. – Вось чаму ты не патрэбная нiкому!
     Але на гэтых маiх словах кацяня тут жа павярнулася да мяне сваiм хвосцiкам i надыбiла мяккую поўсць. Увесь яго выгляд сцвярджаў, што некаторыя выдатна абыдуцца без мяне, што яшчэ не вядома, хто тут не патрэбны.
     З такiмi iншапланецянамi я ўжо не толькi сустракалася ў сваiм доме, але i спачувала iм. Лёс кацяняцi быў вырашаны iмгненна.
     -- Як цябе клiкацьў -- запыталася я, павяртаючы надзьмутую пыску да сябе.
     У гонар нашага беглага ката кошка атрымала iмя -- Ксеня.
     Расла яна, як i ўсе звычайныя кацяняты – лашчылася i свавольнiчала. Адзiнае, што вылучала яе – гэта шуканне мiру са мной пасля чарговай шкоды.
     Ксеня чакала, пакуль я забудуся на яе ўчынак i прылягу на канапу. Тады яна вылазiла са свайго схову.
     Спяваючы на ўсю кватэру, шырока ставячы лапы ў памкненнi запоўнiць сваёй лагодай усю прастору, Ксеня iшла да мяне цалавацца.
     Упэўненая радасць, спакой i шырыня яе душы былi такiмi непадробнымi, што, шчыра кажучы, я чакала тых пацалункаў з нецярпеннем.
     Навучаныя яе цёзкам, мы жадалi, каб Ксеня пачувала сябе натуральна з намi. Стараючыся ўкласцi ёй светапогляд, шырэйшы ад нашай кватэры, мы выносiлi яе на вулiцу. Аднак, пры з’яўленнi любога сустрэчнага на гарызонце яе ўспрымання, Ксеня iмгненна ўскараскiвалася па мне, хаваючыся на патылiцы пад мае доўгiя валасы. 
     Нязграбна распiсаная кашэчымi кiпцюрамi, я вырашыла не навязвацца ёй з навакольным асяроддзем. I пастрыгчыся.
     Адзiнае, у чым давялося адмовiць Ксенi, дык гэта ў асобнай парашы, бо, дзякуючы неспадзяванай iнiцятыве яе папярэднiка, у мяне склалася ўражанне, што катоў падобнае не абцяжарвае.


3
   
     Ксенi было крыху за год, калi cын пачаў моўчкi пакiдаць навiдавоку энцыклапедыi, даведнiкi, дапаможнiкi, i, увогуле, самую разнастайную лiтаратуру пра птушак.
     Як вы думаеце -- чым гэта магло скончыццаў
     Адказваю: cкончыцца гэта не магло. Выйсце ў лабiрынтах, якiя ствараў падлетак – не прадугледжвалася. Уваход -- бачыўся толькi звонку.
     Безумоўна, заiнтрыгаваная птушыным светам, я ў адзiн з выхадных дзён даставала з-за каршэнi cтракатага папугайчыка, каб пасялiць у прасторнай клетцы, размешчанай на палiцы мiж хатнiх раслiн.
     Не паспела я зачынiць клетку, як раздаўся мiжгароднi тэлефонны званок. Хапаючы трубку, я пачула адчайны птушыны крык.
     Скрываўлены папугай сядзеў верхам на клетцы, у якой мiтусiлася Ксеня, азартна спрабуючы адтуль cкалупнуць яго праз дроцiкi. У наступны момант клетка разам з Ксеняй рухнула з палiцы, а я з нейкiм дзiўным, невядомым сабе ваяўнiчым клiчам рынулася ў гушчу падзей.
     Кошка ўжо ўцякла ў спальню, заставалася толькi зачынiць за ёй дзверы. Папугай хiстаўся на палiцы, з астатняй моцы спрабуючы сфакусаваць затуманены позiрк, каб даць адпор i мне. Але сiлы былi няроўнымi.
      Адзiна, я не ведала, што з iм рабiць далейў На маленечкую параненую птушку накласцi бiнт не ўяўлялася магчымым. Аблiць астуджаным кiпенемў Мяне ажно скаланула ад такой думкi. Карацей, усё, што я змагла зрабiць, дык гэта засунуць папугая, якi ёсць, дакладней, якi застаўся, у клетку i надзейна зачынiць яе.
     Гудкi, што даносiлiся з тэлефоннай трубкi, дадавалi каламуты ў настрой. Я паклала яе на рычагi i тут жа адскочыла – тэлефон званiў.
     Азiраючыся на клетку, я зняла трубку.
     -- Што, што ў цябе там надарылася!ў Што ты маўчыш!ў Хто там!ў -- Лемантавалi на другiм канцы дрота, не даючы мне магчымасцi хаця б падаць голас.
     На сувязi была мая старэйшая сястра i я не вытрывала, расплакалася.
     -- Што з табой!ў Я чула дзiкунскiя крыкi! Кажы, што!ў -- Загадала яна.   
     -- Цьфу, каб ён здох! -- пачула я ў адказ на свой сповед.
     Трэба сказаць, што знясiленая гэтай нагодай, я была цалкам згодная з сястрой. Але чамусьцi пакрыўдзiлася за свайго падранага папугая.
     -- Патэлефаную пазней табе, -- сказала я i паклала трубку.


4

      Наступныя днi можна было назiраць адзiн i той жа малюнак: папугай з зацягнутымi плеўкай вачыма час ад часу скаланаецца ў сваёй клетцы i з рашучасцю самурая выдзiрае чарговае пяро з засохлай крывёй, а побач  неадступна – я i Ксеня.
     Ксеня сядзiць спiной да клеткi i толькi ўздрыгвае на кожным «хара-кiры» папугая.
     Я ўпэўнена, што гэта -- гульня ў непатрэбнага ёй папугая, таму iмкнуся давесцi ёй, што жывыя заморскiя птушкi – не харч для гарадскiх кошак, нават такiх, як яна пра сябе думае. Я падкрэслiваю «жывыя», бо, ведаю -- калi папугай не перадумае сябе прыкончыць, аддам яго Ксенi.
     Кошка ўважлiва слухае мяне, усякi раз спяваючы сваю песню мiру, як толькi я закончу свой маналог, але цалавацца не падыходзiць.
     -- А, Джордж! -- Вiтаецца з парогу Валер, адным позiркам хапаючы гэты малюнак.
     Я вельмi рада яго вяртанню з камандыроўкi. Сын – у пiянерскiм лагеры. Уся адказнасць да гэтага ляжала на мне адной. Ад «Джорджа» мне робiцца ўпершыню за апошнi час смешна. Напэўна, сапраўды, ён, сiнi, у астатнiх, рэдкiх лапiках пуху i пёраў, нагадвае цяпер пабiтых французаў пад час iх зыходу з нашых земляў пасля вайны пачатку дзевятнаццатага стагоддзя.
     Джордж прыўзняў плеўку з вачэй i нешта сярдзiта квохнуў у адказ Валеру.
     Мы з мужам, абдымаючыся, рагочам разам. Цяпер я ўпэўнена, што ўсё будзе добра.
     I, сапраўды, Джордж хутка павесялеў i нават пачаў адрошчваць новыя пёры. Ксеня зрэдзь падыходзiла да клеткi са сваёй песняй, але надоўга там не затрымлiвалася.
     Парадкуючы ў клетцы, я выпускала Джорджа палётаць, папярэдне зачыняючы Ксеню ў спальнi, куды пасля таго здарэння пераехаў i тэлефон.
     Магчыма, праз безагаворачныя паводзiны гэтага сродку чалавечых сувязей, а, можа, ад якой iншай нагоды, але аднойчы Ксеня апынулася на волi.
     Джордж вокамгненна ўзляцеў на лiмоннае дрэва, адкуль тут жа перабраўся яшчэ вышэй -- на кнiжную шафу.
     Ксеня забралася на крэсла i занялася мыццём сваёй пыскi.
     Мяне гэта абнадзеiла i я вырашыла паназiраць за iмi.
     Кошка паводзiла сябе самым натуральным чынам, болей таго -- яна ветлiва не звяртала ўвагi на манеўры птушкi.
     Ёй паверыў нават папугай, бо пачаў спуск з шафы на галiнку лiмоннага дрэва, пасля яшчэ нiжэй, пакуль не апынуўся на краi акварыума. Ён нават павярнуўся спiной да Ксенi i нахiлiўся, каб папiць вады...   
     I тут Джордж, яшчэ не знаёмы з законамi оптыкi, згледзеў кошку, павялiчаную i перайначаную шклом акварыума. Ад нечаканасцi ён звалiўся прама на рыбак, якiя мiтусiлiся на паверхнi вады ўпэўненыя, што iх зараз будуць кармiць.   
     Распалоханыя рыбкi iрванулi на ўсе бакi, а не меней ашаломлены папугай, узнiмаючыся з тоўшчы вады, узяў курс -- прама на Ксеню.
     Кошка заварожана глядзела ў мае запырсканыя вадой вочы i толькi лапа, з якой пачалi паволi выпаўзаць кiпцi, сутаргава прыбралася на iмгненнае папярэджанне:
     -- Ксеня!
      Кiпцi паспелi запаўзцi назад i кошка мякка саскочыла з крэсла, на спiнку якога ў той жа момант цяжка спланiраваў Джордж.


5

     З таго часу Джордж не жадаў жыць у клетцы. Начаваў ён пад столлю на кнiжнай шафе, або на лiмонным дрэве. Харчаваўся насеннем з сухiх букетаў, натыцканых мною па ўсёй кватэры. Пiў ваду з васьмiвядровага акварыума, дзе час ад часу i купаўся, праўда, цяпер ужо – свядома.
     Я зразумела, што Ксеня, хаця i не падзяляе мае думкi наконт птушак, але жадае мiру з намi.
     На жаль, гэта, здаецца, зразумеў i Джордж, бо iнакш я не магу растлумачыць сабе тыя здзекi, якiя ён пачаў чынiць у адносiнах да Ксенi.
     Спачатку ён выбiраў момант, калi кошка паглыблялася ў мыццё сваёй пыскi, каб са свiстам праляцець перад самым яе носам.
     Ксеня толькi замiрала, перапыняючы на мiг свой занятак.   
     Папугаю альбо хранiчна не хапала вострых адчуванняў, альбо здалося гэтага мала.
     Адным разам, калi Ксеня мылася, седзячы на крэсле, Джордж завic прама перад ёй, з усiх сiл малоцячы крыламi не толькi ў паветры, але i па разгубленай кошчынай пысцы.
     Я не стала чакаць наступстваў такога ўчынку i, паколькi цалкам была б на баку Ксенi пры любым зыходзе ад падобнага ганьбавання, адагнала нахабную птушку.
     З таго часу Ксеня, дзе б нi знаходзiлася, займала месца так, каб не губляць з поля зроку свайго зламыснiка.
     Трэба сказаць, што ў iх з Джорджам гэта было ўзаемна. Нi прасвicтаць, нi завiснуць перад ёй папугаю цяпер не выпадала -- кошка саступала дарогу, нiбыта загадзя ведала яго намер.
     Але аднойчы, калi яна скочыла насустрач мне з канапы i апынулася спiной да Джорджа, якi цярплiва чакаў сваёй удачы, тоячыся ў лiсцi лiмоннага дрэва, той з хуткасцю кулi апынуўся на ёй. Упiваючыся кiпцюрамi ў загрывак неаб’езджанай кошкi, Джордж  вершнiкам праiмчаў палову пакоя.
     У першы раз ад гэтага вiдовiшча я проста знямела. Другiм разам я наляцела на папугая не горш ад кошкi. Але што было рабiць – не скручваць жа яму галаву.
     Ксеня з яе шырокай душой цяпер прабiралася па кватэры закуткамi.
     Джордж, напэўна, мяркуючы, што з дзвюма кошкамi яму ўжо не справiцца, вырашыў пераняць яе тактыку i парой зашчымляўся дзе-небудзь так, што выбрацца сам ужо не мог. Пошукi яго i перасоўванне мэблi, каб вызвалiць птушку, зрабiлiся звычайнай справай у нашай кватэры.
     Знаходзiлi мы яго, праўда, дзякуючы Ксенi. Калi папугай не мог выкараскацца з якога схову, кошка спакойна адпачывала на бачным месцы, мружачы ад асалоды жоўтыя з чорнымi рысачкамi зрэнак вочы. Гэтыя вочы заўсёды былi cкiраваныя ў тым напрамку, дзе знаходзiлася птушка.
     Неяк, у выхадны дзень, я i не заўважыла, калi папугай знiк. На думку пра яго навяла Ксеня, якая нервова прахаджвалася па кватэры, што раз трапляючы мне пад ногi.
     Я зазiрнула ў любiмыя шчылiны нашага ўшчымы, але Джорджа не было там.
     -- Ксеня, дзе Джорджў -- З падазрэннем запыталася я.
      Кошка, здавалася, не чула мяне.
     -- Ксе-е-ня, -- паспрабавала паддобрыцца я.
     У адказ мне толькi скура торгнулася на яе спiне. Кошка працягвала свой засяроджаны шпацыр.
     Тут нешта было не так. Я аднавiла пошукi. Дзякуючы папугаю, за апошнi час кватэра мною была вывучана так, як нiводнай рахманай гаспадыняй у свеце. Джорджа, па-праўдзе, не было нiдзе.
     -- Ксеня! -- Разгубiлася я, плюхаючыся ў крэсла.
     Кошка, якая на гэты момант выходзiла з калiдора, кiнула хуткi,
спалоханы позiрк на люстру ў гасцёўнi i тут жа спакойна прадоўжыла сваю хаду.
     «Праўда, цямнеецца, пара запалiць святло», -- падумала я, падымаючыся з крэсла.
     Рука мая была ўжо на выключальнiку, як нешта спынiла мяне. Гэтым нешта было невыразнае пацямненне на дне тоўстага крыштальнага шара ў латунных карунках, якi неслi тры ўпрэжаныя ластаўкi, што, уласна, i складала люстру армянскiх мастакоў з назвай «Ластаўчына гняздо». 
     «Лямпачка перагарэла, цi... што...», -- пранеслася ў думках.
     «Што», бясспрэчна, аказалася Джорджам.
     Пры свечках разбiраючы люстру, мы ледзь выкалупнулi соннага папугая адтуль, адкуль у смажаным выглядзе яму заставалася адправiцца на талерачку да Ксенi. 
     Ксеня ў той вечар зышла з вачэй i недзе адна перажывала крах сваiх светлых мар аб Джорджы.


6

      Праз некалькi дзён мы ўсе лавiлi нашу кошку, якая насiлася па кватэры з акрываўленай птушкай у зубах.
     Куды яна зашылася, я цяпер не памятаю. Памятаю, як мы ўтраiх з апушчанымi галовамi сядзiм на канапе, баючыся сустрэцца позiркамi. Першай не вытрымлiваю я i павяртаюся да сына, каб сказаць яму пра легкадумства i сапраўдную дабрыню, пра спажывецтва i чалавечую адказнасць, пра...
     Я не паспяваю пачаць свой маналог, як узнятыя на мяне вочы сына, поўныя жалю, тугi, гатовыя прыняць любы дакор, пачынаюць жахлiва круглець.
     На кнiжнай шафе, павяртаючы галаву з боку на бок, каб не прапусцiць нiводнага моманту з уласнай трызны, цўкуе за намi Джордж. Абсалютна жывы i цэлы.
     Дзiўна, але нiхто з нас нават не абрадваўся гэтаму. Напэўна, не было моцы.
     Мы знайшлi некалькi шэрых пёркаў на падлозе калiдора i выказалi здагадку, што Ксеня злавiла, мабыць, недасведчанага ў нашым побыце вераб’я, якi меў нахабства прызямлiцца на фортку. Але пасля апошняга сем’ятруса, мы зразумелi, што нам патрэбна зрабiць свой выбар.
     Ён быў на дзiва аднадушны для нашай сям’i, падмацаваны аб’ектыўным i неаспрэчным правам старшынства – Ксеня!
     Джордж пераехаў жыць за суседнюю сценку, дзе ў клетцы яго чакала маладая стракатая асоба таго ж птушынага племенi.
     Джордж i там пасмяяўся над намi, бо не больш, не меньш, як
выказаў сябе Джарджэтай i нават пачаў адкладваць яйкi.
     Пра гэта мае мужчыны стараюцца не згадваць, калi заходзiць размова пра Джорджа. Ды ён, уласна, i застаўся для нас Джорджам.
      Яшчэ хачу дадаць, што птушаняты ў яго не вылупiлicя, i Джордж пры першай магчымасцi пакiнуў не толькi новае месца жыхарства, але i cвайго сябра, каб падацца ў белы свет праз расчыненыя ветрам дзверы балкона.
     Мы з суседкай пагадзiлiся на думцы, што iншага ад яго нельга было i чакаць.
     I ўcё-ткi, дзякуючы менавiта Джорджу, я знайшла ў амаль незнаёмай мне суседцы чалавека вялiкага сэрца i аднаго з самых дзiўных, незабыўных сяброў -- як жывёльнага свету, так i майго жыцця.
     ...Нядаўна Таццяна глядзела тэлепраграму пра мяне i ўсур’ёз пакрыўдзiлася на рэжысёра:
     -- Як так можна, усё пра творчасць, творчасць – а чалавек дзеў
     -- Ды там, здаецца, было... – няпэўна прамармытала я.
     -- Было! -- Успыхнула Таццяна. – Як жа «было», калi нi cлова... пра тваiх сабакў!.
     Моўленае ёю ў запале прымусiла мяне задумацца пра «маiх са-бак», што i выклiкала да жыцця гэтыя ўспамiны...


7

     Але напрыканцы свайго сказу я не магу не згадаць адзiн выпадак.
     Роўна праз чатыры гады пасля знiкнення Джорджа раннiм цёплым жнiвеньскiм вечарам мы з Валерам сядзелi на канапе каля расчыненага балкону.
     Штосьцi iшло па тэлевiзару. Каб не губляць паасобку часу на два пустыя, на мой погляд, заняткi – як прагляд тэлепраграм i ежа – я вырашыла сумясцiць iх. Трымаючы пад cваiмi насамi талеркi, мы, урэшце, не бачылi, што ядзiм i глядзiм. Магчыма, у гэтым быў сэнс, бо i першае, i другое не мела дачынення да мастацтва.
     Засяроджаная на чымсьцi сваiм, я нават не зразумела, адкуль узялася птушка насупраць майго носа. На ўсякi выпадак я скасюрылася на экран.
     Тэлевiзар паказваў нешта, калi не мёртвае, дык неадкладна патрабуючае рэанiмацыi.
     Птушка была абсалютна жывая. Болей таго, яна спакойна i ўпэўнена пачала сiлкавацца кашай з маёй талеркi.
     Я вырашыла не адмаўляцца ад яе кампанii.
     Цяпер талерка пусцела спарней: дзюба-лыжка, дзюба-лыжка, дзюба-лыжка... 
     -- Што гэта ў цябеў! -- Пачула я здзiўлены голас Валера.
     -- Джордж, напэўна, -- адказала я, стараючыся не прапусцiць сваёй чаргi.
     Папугаю надакучыла першаму. Ён пераляцеў на маю галаву.
     -- Яшчэ чаго! -- Заявiла я, падстаўляючы палец.
     Папугай ахвотна перабраўся на прапанаванае седала. Яго, бачна, хiлiла да сну.
     -- Стамiўcя, вандроўнiкў Пайшлi на дрэва, -- я аднесла папугая да кафейнага дрэва, якое схiлялася, упiраючыся ў столь.
     Птушка лапкамi намацала галiнку i тут жа заснула.
     Мы з Валерам не маглi адарваць вачэй ад зялёна-жоўтай плямкi ў густым лiсцi. Папугай быў рашуча падобны да нашага Джорджа.   
     Не гледзячы на расчыненыя форткi i дзверы балкона, папугай не збiраўся нас пакiдаць i ў наступныя днi. Ён абмежаваў свае падарожжы нашай кватэрай, перамяшчаючыся па ёй часцей ад усяго на маёй галаве, або плячы.
     Зразумела, што клiкалi мы яго Джорджам, хаця у нас ужо не было лiмоннага дрэва. Даўно з’ехаў да суседа васьмiвядровы акварыум. Перабраўся ў асобную кватэру сын. На вясковай дачы шукала паратунку ад сваёй хваробы Ксеня.
     Затое з намi ўжо тры гады жыла хiтрая аўчарка, якая вельмi захаплялася птушкамi. Ганяць варон i галубоў на дваравых памыйках – было ў яе любiмым заняткам.
     Гэтая аўчарка – сапраўдны раман у нашым жыццi, таму я абяцаюся расказаць пра яе асобна. Але тады ўсе свае няўдачы з галубамi i варонамi яна вырашыла спагнаць на папугаi. Не жадаючы прызнаваць не толькi старшынства, але i нiякiх хатнiх правоў за Джорджам, аўчарка пiльнавала надзвычай упэўненую ў сабе птушку, каб схапiць зубамi, або збiць у паветры сваёй лапай.
     Джордж верыў у сваю ўдачу. Мы – у выключныя здольнасцi розуму нашай аўчаркi.
     Джордж пераехаў жыць у офiс Валера. Ён  не прамяняў сваёй таварыскасцi i свабодалюбства на пазалочаную клетку, якую на радасцях тут жа набылi яму. Выказваючы ўсiм роўную ўвагу, Джордж выкарыстоўваў любы рухомы аб’ект для сваiх вандровак па офiсу.
     Нiкога ўжо не здзiўляла з’яўленне маладой жанчыны з жывой птушкай у валасах, або шаноўнага спадара з папугаем на лысiне. I толькi той, хто нёс Джорджа, пачуваў сябе абраннiкам Фартуны. Напэўна, дарункам гэтай няўседлiвай спадарынi было часовае аднаўленне дзiцячага стану чалавечай душы, калi для шчасця яшчэ так мала трэба... 
     У сярэдзiне восенi Джордж вырашыў правесцi выспыт маладога калектыву на пiльнасць.
     Неяк у офiс выпадкам заблукаў дзед. Стары нават не заўважыў птушку, якую вынес за дзверы на сваёй шапцы.
     I хаця Джорджа тут жа хапiлiся, папугай не пажадаў вяртацца. Ён пералятаў з дрэва на дрэва, трымаючы курс на Батанiчны сад.
     Да глыбокай ночы ў цэнтры горада гучалi малельныя заклiкi пад кронамi старых клёнаў, лiп, акацый, вязаў:
     -- Джордж!.. Джордж!.. Джордж!..Джордж!..


     Ну, што ж, гэта як раз у стылi Джорджа.
     Навошта затрымлiвацца там, дзе людзi ў тваёй прысутнасцi, хаця б i часам -- забываюцца на цябеў
     А можа быць, старасцi больш да твару дзiцячае шчасце..


Рецензии