Божы абдуванчык

                МАЕ САБАКI               



1. БОЖЫ  АБДУВАНЧЫК         
               

1

     Да Божага Абдуванчыка ў нас жыў пэўны час беленькi пушысты шчанюк, якога я падабрала на вулiцы з надзеяй адшукаць яго гаспадароў ды з небяспекi, што ён можа пазбыцца свайго прыгожага футра каму на шапку.
     Гэты сабачы анёльчык выказаў сябе надзвычай чалавекалюбiвай icтотай. Варта было проста ласкава зiрнуць на Амурчыка, каб пад iм адразу ўтваралася лужына. Лужыны гэтыя раслi разам з iм, а гаспадары ўcё не адгукалicя на мае абвесткi.
     У наш дом заходзiла шмат добрых людзей, таму кожны прыход знаёмых тут жа патрабаваў мыцця падлогi – iншым часам некалькi разоў за вiзiт.
     Усё часцей заўважаючы за сабой неахвоту адчыняць дзверы гасцям, мы, будучы таксама чалавекалюбiвымi, хаця i без глупстваў Амурчыка, вырашылi, што яго месца -- на прыродзе.    
     Неўзабаве ён пераехаў жыць у вёску да мужавых бацькоў. Мясцовыя сабакi хутка навучылi яго брахаць на людзей, што ён успрыняў, як вясёлую гульню – нешта накшталт дзiцячых «здаганялак».
     Праз два гады нашага знаёмства Амурчык раптоўна знiк.
     I па-сёння я не выключаю думкi, што надзвычайнае чалавекалюбста, як i ўсё празмернае ў нашым жыццi, згубiла яго. Дай, Бог, каб я памылялася ў гэтым, але такi ўжо быў час.


2

     Зразумела, што Амурчык начыста пазбавiў нас энтузiязму дзялiць жыллёвую плошчу з сабакамi. Але не дарма людзi раяць не заракацца.
     Мужава мацi, не ўнiкаючы ў асаблiвасцi нашай любовi да сабак, вырашыла кампенсаваць нам страту Амурчыка i падаравала чатырохтыднёвага шчанюка ад сваёй магутнай бельгiйскай аўчаркi.
     Трэба сказаць, што маленькi шчанюк, якi ўшанаваў сваiм кароткiм жыццём нашае, апраўдаў iснаванне ўсiх сабак – i былых, i наступных. Тры з паловай месяцы, што Лiнда гасцiла на гэтай зямлi, здаюцца нам  паўнацэнным жыццём, дзякуючы любовi i аўтарытэту, заваяванымi ёю за гэты час.
     -- Сабачка, якiя ў цябе прыгожыя лапы! -- Слупянее сустрэчная жанчына на пераходзе, не зважаючы, што ўжо мiргае зялёнае святло.
     -- Беражыце яе! -- Крычыць услед мужчына, якi пятнаццаць хвiлiн блукаў за намi па Севастопальскаму парку.         
     -- Йяўк, -- сядае ад нечаканасцi бульдог, калi чорны вушасты курдупель з рыкам выскоквае яму напярэймы, вартуючы кавалак школьнага стадыёну, дзе я завiсла на турнiку.
     -- Глядзi! -- Тыцкаюць локцямi адно другога ў бок маладыя сабакары, якiя штовечар тусуюцца ў суседнiм скверы, праводзячы Лiнду паглядам тугi i зайздрасцi.
     -- А-яў-яў-яў-я!..—Заходзiцца ад злосцi iстэрычным брэхам дварнючка, навязаная каля сцежкi за тонкую галiнку прысады. Адна я абышла б гэтую звягу за вярсту. Шчанюк, якому няма яшчэ i двух месяцаў, заплюшчвае ад страху вочы, але iдзе прама на брэх. Дварнючка адскоквае, колькi дазваляе пасак.
     -- Авой! -- Крычыць, уцякаючы мужчына, якому Лiнда адзiн раз дазволiла прайсцi каля мяне па беразе возера. Другi раз выклiкаў у яе
падазрэнне.
     -- Р-ргаў! -- Спыняе яна Валера, калi я адстала, завязваючы шнуркi красовак. Як жа! Яна ўзяла на сябе яшчэ i абавязак галавы нашага прайда.
     -- Мр-р-р... – Лашчыцца аб лапы шчанюка кошка Ксеня ў надзеi, таксама пабегаць з iм, калi мы вяртаемся з вулiцы.
     -- Дзынь! -- Адгукаецца шкло секцыi, да якой з разгону прывальваецца бокам Лiнда, каб спаўзцi на падлогу i тут жа заснуць.
     -- Якая фемiна! -- Пляскае ў далонi запрошаны ветэрынар, гледзячы на моцнага, развiтога шчанюка бельгiйскай аўчаркi.
     Нас не толькi нiхто не заўважае, мы i самi сябе не памятаем на тую пару.
     Мы так упэўнены, што Лiнда вечна будзе з намi, што спачатку нават не ўспрымаем усур’ёз яе хваробу.
     На магiлцы Лiнды я папрасiла яе:
     -- Калi ты вернешся на гэты свет, дай вестку, я знайду цябе...
     Успомнiла я пра сябе i астатнiх толькi пасля вяртання ад святых
мошчаў Пячорскай Лаўры, куды мяне з брыгадай тэлебачання вымусiў паехаць муж, бо заспеў з кнiгай якуцкiх шаманаў па ажыўленню мёртвых.


3

     Прайшло больш года. Я не казала Валеру, што ўжо некалькi месяцаў у маёй галаве, нiбыта звон, ходзiць адно i тое ж слова: cабака – сабака, сабака – сабака...
     Не казала, бо ведала, што Валер адмовiць мне. На гэтую пару ён шмат працаваў дома за кампутарам i мы з сынам хадзiлi на дыбачках, каб не замiнаць яму.
     Але «cабачы» звон быў невыносным.
     Я пашукала разумення ў сына.
     -- Ведаеш, мама, тыднi cа два таму я бачыў аб’яўку на слупе каля
трамвайнага прыпынку, -- перайшоў адразу да справы мой аднамыснiк, -- усходнееўрапейская аўчарка шасцi месяцаў. Значыць, прывiтая i прыбiраць не трэба ўжо за ёй, -- прымеркаваў ён.
     Паўгадзiны, якiя патрацiў сын на дарогу да слупа i назад, я не магла думаць нi пра што iншае. Мне, канечне, уяўлялася Лiнда.
     Добра абветраная, абмытая дажджамi паперка, нават з нiводным, каб адарваным, квiтком, была, нарэшце, ў маiх руках.
     Па тэлефону мне сказалi, што сабака на месцы.
     -- Калi не возьмеце да выхадных, пойдзе на ланцуг у вёску! -- Папярэдзiў жаночы голас з тэлефоннай трубкi.
     Не гледзячы на познi час i мярзотнае надвор’е, мы з сынам тут жа выправiлiся па адрасу.
     У мiкрараён, здавалася, сабралiся ўсе сiверы свету разам са сваiмi снягамi i дажджамi. Пасля гадзiннага блукання я прапанавала сыну вярнуцца дахаты:
     -- Не знойдзем мы гэты закляты дом!
     -- Мама, добрыя сiлы так не вадзiлi б нас! Трэба яшчэ намагчыся, -- прывёў сын маю звычайную аргументацыю. – Чалавек! -- Раптам
закрычаў ён, гледзячы мне за спiну.
     Гэта было ўжо нешта. Каб не ўпусцiць адзiнага за ўвесь час прахожага, мы рынулicя насустрач яму з такой iмклiвасцю, што  мужчына хуценька скiнуў нацягнуты на галаву палiтончык.
     -- Кажаце, сорак дзевятыў -- З недаверам i жаданнем выйграць час перапытаў ён.
     -- Так, -- мiрна пацведзiлi мы.
     Мужчына паспешлiва азiрнуўся.
     -- Дык вось жа – сорак дзевяты! -- сярдзiта паказаў ён нумар на сценцы пяцiпавярхоўкi, каля якой мы стаялi.
     Шчыра кажучы, мы адчулi сябе хлуслiўцамi. Пакуль мы з сынам
няўцямна пераглянулicя, мужчына знiк.
     Мы знiякавелi, калi на наш званок у дзверы аўчарка не падала голас.
     На твары гаспадынi, якая адчынiла нам, адбiлася здзiўленне. Яна пашукала нешта за нашымi плячыма, пасля азiрнулася на кватэру. У калiдор выглянула цiкаўная сабачая пыса. Псiна не падыходзiла да нас. Блазлiвыя вочы яе cведчылi, што яна не так сабе.
     -- Iдзi сюды! -- паклiкала я.
     -- Дык вы па сабаку! -- Узрадвалася гаспадыня. – А я думала, што нехта з сяброў дачкi. Глядзi ты, не ўзбрахнула нават! -- Гэта ўжо было моўлена стварэнню, якое выйшла на мой заклiк ва ўсёй  рахiтычнай красе cплюшчаных з бакоў рэбраў, абвiслых вушэй, дзiвосных лап, што наводзiлi на думку аб пагнутых колах.
     На пагардлiвасць у вачах сына, я адказала змоўнiцкай усмешкай. Мы абое дакладна ведалi, што гэты – менавiта, гэты сабака – нам абсалютна не патрэбны. Але ж i павяртацца вось так, адразу, на парозе было няёмка.
     -- А чым вы яе кормiцеў -- пацiкавiлася я.
     -- Усiм. – лаканiчна мовiла жанчына.
     -- Ну, i колькi яна з’ядаеў -- дамагалася я з настойлiвасцю следчага па замораных сабаках.
     Жанчына адступiла да кухнi.
     -- Вось, -- паказала яна мiсачку такога ж памеру, як i ў маёй кошкi.
     -- За разў -- Саркастычна перапытала я.
     Жанчына вагалася:
      -- Як-калi, -- нарэшце адказала яна, не ведаючы, як выгодней падаць свайго сабаку.
     За гэты час я паспела абвесцi вачыма кухню, дзе паўсюль былi раскладзены кавалкi мяса. Частка мяса ўжо знаходзiлася ў трохлiтровых слоiках. Я не здзiвiлася гэтаму – ад страху перад ростам дарагавiзны людзi тады кансервавалi нават яечнi. Аднак мяне здзiвiла, што сабака не зважае на гэтыя свае прысмакi. «Выхаваная», -- падумалася мне.
     Гаспадыня вывела нас з кухнi ў гасцёўню.
     Гэты допыт застаўся б на маёй душы цяжарам, таму я лiхаманкава думала – пра што б яшчэ пагаварыць, каб закончыць сустрэчу па-добраму.
     -- А што яна ўмееў -- знайшлася я.
     -- Усё, толькi рабiць нiчога не хоча. Вой! -- Раптам выгукнула жанчына i паiмчалася на кухню.
     У кватэры запахла паленай анучай.
     З дзвярэй суседняга пакою тут жа, нiбыта чакала моманту, з’явiлася высокая, худая кабета:
     -- Не бярыце гэтую поскудзь, -- прашаптала яна, праходзячы мiма. На мой здзiўлены позiрк, паспешлiва дадала, -- яна нiкога не слухаецца, пагрызла тут усё, нават свае посцiлкi, дрэнь, -- i знiкла ў ванным пакоi.
     Здаецца, мы з сабакам праводзiлi яе аднолькавымi вачыма. Я – не
прыхiльнiк таго, каб жывёла асуджала чалавека, таму хутка загадала:
     -- Сядзець!
     Псiна тут жа села, аддана гледзячы мне ў вочы. У яе ажно задрыжала скiвiца ад жадання выслужыцца.
     Краем вока я заўважыла, што ў дзвярах застыла гаспадыня.
     -- Голас! Малайчына, -- падхвалiла я, калi псiна па ўсёй форме брахнула, -- давай лапу! -- Я з задавальненнем пацiснула паднятую лапу.
     Гаспадыня глядзела на мяне, як у цырку глядзяць на фокуснiка, дакладней, не даючы веры таму, што бачыць.
     -- Ну, добра, мы падумаем наконт сабакi. Пасля патэлефануем, -- 
cказала я, падштурхоўваючы сына да дзвярэй.
      Псiна пашыбавала за намi. Гаспадыня толькi тут апамяталася, прытрымала яе.         
     -- Праз два днi выхадныя, адвязём у вёску! -- Нагадала яна свой абяцанак.
     Ад радасцi, што выбавiлiся, мы з сынам ехалi дахаты на таксi.


4

     Прачнулася я шчаслiвая, што можна выкiнуць недарэчнае стварэнне са сваёй галавы.
     Але дзiўным чынам псiна паспела там абжыцца. Што б я нi рабiла – перада мной неадступна стаяла дрыжачая скiвiца i cабачыя вочы, поўныя шчымлiвай надзеi i вясёлага жадання служыць мне.
     Наступнай ранiцай я сказала сыну:
     -- Едзь па тую псiну, што мне сасватаў!
     -- Ты – што, мамаў! -- Здзiвiўся ён.
     -- Спасу няма. Такое адчуванне, нiбыта я здрадзiла ёй, а не гаспадары.
     -- Выкiнь з галавы, -- раўнадушна адмахнуўся ён, -- пры чым тут тыў
     -- Пры тым, што не трэба было завязваць з ёй асабiстыя адносiны.
Яна паверыла ў нас...
     -- Можа быць, яшчэ ўдасца выправiць яеў -- Iдучы за сваiмi думкамi, мовiў сын.
     -- Якая рознiца! -- Адмахнулася я. – Едзь!
     Калi за сынам зачынiлiся дзверы, я мусiла задумацца наконт Валера.
     -- Мне трэба тэрмiнова пагаварыць з табой, -- паспрабавала я адарваць мужа ад камутара.
     -- Потым, -- азваўся ён так, нiбыта яго i не было тут.
     -- Павер, я не магу чакаць.
     Гэта было адчайнай праўдай – сын праз гадзiну-другую прывязе сабаку, як тады растлумачыць свой учынакў Канечне, было шкада Валера, але я не ведала iншага выйсця, як iсцi ў наступленне.
     -- Я ўчора глядзела сабаку, сын зараз паехаў па яе..
     -- Якiя сабакiў! -- Iмгненна апрытомнеў Валер. – Ты ж ведаеш, што мне зараз не да iх! Я – працую! I працую – дома! Здаю тэму! А тут – нянькi-шманькi, брэх-навука!..
     -- Валер,  гэта – не сабака! -- Уклiнiлася я, пакуль ён пераводзiў дых.
     -- А... што ж гэтаў -- Разгубiўcя Валер. Ён на хвiлю зацiкавiўся такiм паваротам i я выкарыстала гэтую хвiлю.
     -- Гэта – божы абдуванчык! -- Выпалiла я. -- Дзяўчынка! Ты б толькi пабачыў яе! Выхаваная! Яна – не шчанюк, ёй ужо шэсць месяцаў! Усе патрэбы спраўляе на вулiцы. Служыць ужо. Смешная. Кволая крыху. Я дакладна кажу – божы абдуванчык! Ты нават не заўважыш яе прысутнасцi! -- Я баялася спынiцца, але Валер ужо глядзеў на экран свайго кампутара.
     Хаця я не зразумела – пагадзiўся ён, пакрыўдзiўся, або проста пераключыўся на свае думкi, але, маючы магчымасць палiчыць гэта за згоду – удакладняць не збiралася.



2.  ВЫХАВАННЕ  МIРТАЙ


1

     Сын прыехаў толькi праз чатыры гадзiны, дзве з якiх спатрэбiлiся яму, каб разам з гаспадыняй адлавiць сабаку на вулiцы.
     Кавалак свежага мяса, прапанаваны сабаку, быў  узяты ў зубы з удзячнасцi за клопат i тут жа асцярожна пакладзены на падлогу. Высветлiлася, што сабака не ведаў смаку гэтага любiмага прадукта яго суродзiчаў.
    Увечары мы адправiлiся выгульваць сваю Мiрту. Тут я мушу зрабiць адступленне.
     Ёсць людзi, якiя ствараюць рэчы, ёсць – якiя даследуюць iх, i ёсць – якiя даюць iм iмёны. Магчыма, ёсць яшчэ i iшыя, але гэта не вы, шаноўныя, калi трацiце свой жыццёвы час, каб паслухаць пра сабак. Я схiляюся да думкi, што гэтых iншых, увогуле, не можа быць, бо нават мая пральная машына дзiўным чынам вылучае падкоўдранiкi i яе трэба пiльнаваць, каб не адправiлася з iмi гуляць па кухнi. Дык вось, Валер, бясспрэчна, горнецца да трэцiх, бо ўсе iмёны нашым хатнiм жывёлам даваў i дае ён. Справа, натуральна, не абыходзiцца без спрэчак, але мы з сынам заўсёды саступаем яго заўзятай настойлiвасцi.
     Памянёным вечарам Валер адарваўся ад свайго камутара, каб пайсцi з намi. Я ўжо неяк гаварыла, што гэта добры чалавек, а не пашкадаваць сабаку з першага погляду было немагчыма.
     Мiрта адразу ж заявiла на сябе i другi погляд. Яна нi за што не хацела iсцi дахаты.
     Калi ў доме скончылiся цукеркi, за якiмi некалькi разоў бегаў сын,
i нават самыя цiкаўныя бабкi двара, падсмейваючыся над намi, адправiлiся спаць, я, стомленая нашым лiслiвым запабяганнем перад блудлiвай псiнай, заявiла:
     -- Каб я за свае восемдзесят рублёў яшчэ i на каленьках перад ёй стаяла! Пайшлi!
     Здаецца, мы ўпершыню цвяроза глянулi на свайго «божага абдуванчыка». I, хаця восемдзесят рублёў, нахабна заломленых былымi гаспадарамi за свайго выкармка, былi тады не такiмi i малымi грашыма, мы гатовы былi аддаць яшчэ столькi ж таму, хто падбярэ гэтае стварэнне.
     Мiрта, здагнала нас на трэцiм паверсе. На вачах сына з’явiлiся слёзы:
     -- Мама, Мiрта прызнала нас, цяпер яна – наша! -- радасна прашаптаў ён мне.


2
 
     Валер, гордасць якога зачапiла сабачая няўдзячнасць, наступным днём з’ехаў разам з кампутарам на месца службы.
     У той жа дзень пасля працы я спяшалася дахаты з кiлаграмам глюканату кальцыю для Мiрты.
     Першым маiм уражаннем на парозе ўласнай кватэры было тое, што я не туды трапiла... каб не Мiрта. Яна была на месцы. Але ў што ператварылася гэтае месца! Я не памятала такога вэрхалу нават пад час рамонту.
     Лахманы шпалераў жахлiва калыхалiся ад ветру, якi дзьмуў у не зачыненыя мною дзверы. Слiнявыя рэшткi хатнiх пантофляў выслiзгвалi з рук, перакушаны тэлефонны дрот драпаў ногi, чапляўся вострымi канцамi за тонкiя калготы, з адзежнай вешалкi падала на мяне тое, што нейкiм чынам яшчэ трымалася на ёй, калi я спрабавала расчысцiць сабе дарогу...
     Не буду распавядаць пра гэта далей. Хто любiць карцiны жахаў, можа схадзiць на адпаведны атракцыён, альбо паглядзець «жудзiк». Дадам толькi, што пасярод гэтага тлуму дагары лапамi ляжала Мiрта, перавальваючыся з боку на бок, каб злавiць паглядам яшчэ большы «кайф» ад маiх перажыванняў.
     Мне было не да яе. Калi б гэтае вiдовiшча заспеў Валер – яго б я бачыла апошнi раз тут. Як i ўcякi  чалавек, якi cам не ўмее трымаць парадак, ён лiчыць за асабiстую абразу адсутнасць такой якасцi ў iншых.
     Я дабралася да гардзiнаў, што ляжалi долу i, карыстаючыся iмi, як рыбацкай сеткай, выцягнула свой улоў на памыйку. Праз паўгадзiны ў хаце было чыста: мы пазбавiлiся абутку, фiранак, шпалераў, тэлефоннай сувязi ды iншай драбязы. Некранутымi засталiся балкон i кошка Ксеня, зачыненая там на ўсякi выпадак.
      «Валер усё адно дачакаецца мяне, каб выказацца, а за гэты час астыне», -- падумала я i павяла Мiрту гуляць.
     З пад’езду мы выйшлi: я – направа, Мiрта – налева. На мае заклiкi яна не рэагавала, i я вымушана была цягацца следам за ёй.
    Усе парады, дадзеныя мне за гэтую прагулку сустрэчнымi сабакарамi я адпрацоўвала на Мiрце на працягу трох месяцаў. За гэты час я даведалася, што на погляд Мiрты, адзiнае прызначэнне чалавека – служыць сабакам, што, увогуле, чалавек – icтота неразумная, без сабакi i cам сябе не адчувае паўнацэнным, таму i чапляецца за iх. Усiм сустрэчным сабакам яна паказвала, што не мае  нiякога дачынення да мяне -- проста, ёсць такiя, што млеюць па ёй, ну, i няхай цягаюцца следам.
     Затое якiя рытуалы знаёмства, вiтання сваiх суродзiчаў былi ў яе арсенале! Пры з’яўленнi на гарызонце любой абдзёртай, занюханай псiны Мiрта, лiтаральна, слупянела. Вочы яе спачатку затуманьвалiся, потым пачыналi прызыўна блiшчэць, нос цягнуў паветра – ну, дакладна, як зараз у рэкламным ролiку кабета нюхае мыла, а пасля ўсе цягнуць носам за ёю. Калi б гэтыя ролiкi паказвалi тады, я меркавала б пра негатыўнае ўздзеянне рэжысёраў рэкламнай тэлепрадукцыi на сабачую псiхiку. Цяпер жа я думаю, што ўсё наадварот, але зусiм не збiраюся займаць ваш час даследваннем уздзеяння шарыкаў на ролiкi.


3
 
     У адну з нашых прагулак Мiрта вымусiла мяне паглядзець на людзей сабачымi вачыма. На першай жа памыйцы яна знайшла прыдатнае сабе ў харчы. На мой загад пакiнуць сваю здабычу, яна або вырашыла пасябраваць са мной, або -- не выключаю – паставiла эксперымент: адышлася ўбок, села, усiм сваiм цярплiвым выглядам даводзячы, што саступае мне шкiлет селядца. Калi я, не разумеючы, падхвалiла яе i рушыла далей, Мiрта скасюрылася на мяне так, нiбыта падвяла рысу: «Нi сам не гам, нi другому не дам. Выпендрывайся адна!» -- i рынулася на дармавы харч.
    Шчыра кажучы, людзей яна не паважала. Людзi, як высветлiлася потым, былi ёй патрэбнымi для пашырэння поля сваёй дзейнасцi. Але тады, напэўна, ва мне ўключыўся гонар за сваю вiдавую прыналежнасць . Я ўступiла ў спаборнiцтва з сабакам.
     «Так, -- пачала я з самакрытыкi, -- у мяне, вядома, няма кiпцюроў, клыкоў, нават уласнага футра на скуры няма. Ды i розуму, вiдавочна, не хапае, калi нягеглая псiна бярэ нада мной верх. Але ж, менавiта, iнтэлект дапамагаў чалавеку выйсцi пераможцам у барацьбе за жыццё...»
     Не падумайце, шаноўныя, што гэтая «барацьба за жыццё» была красамоўствам. Валер, iмкнучыся дапамагчы мне, час ад часу хаця б выгульваў cабаку. Але неўзабаве яго спынiў cустрэчны прахожы:
     -- Слухай, мужык, калi ты кормiш сабаку, дык кармi ўжо
 што-небудзь вартае, ядуць яны аднолькава...
     Пасля гэтага Валер, здавалася, пачаў саромецца не толькi cабакi,
але i яе гаспадынi, да ночы затрымлiваючыся на працы.
     У сына энтузiязму было паболей, але ўсё часцей ён глядзеў на сабаку то скептычна, то са шкадаваннем, парой таксама пераводзячы гэтыя позiркi на мяне. А Мiрта гэтым часам дарывала i дагрызала ў хаце ўсё, што мiнала мая абачлiвасць, цi тое, што ёй удавалася адасобiць ад цэлага.
     Я i cама не хацела iсцi з працы дадому. Навоштаў На сабачы тлумў На маўклiвую з’едлiвасць родных мне людзейў На тое, каб навесцi парадак на адну ночў Але ж куды мне было iсцiў
     Калi мой пагляд з парогу схапiў знаёмую карцiну сабачай распусты, я  нечакана для сябе ўрэзала псiне радыкюлем, што быў у руках. Мiрта, якая да гэтага, лежачы на спiне, блазлiва боўтала лапамi ў паветры, iмклiва перавярнулася на пуза i адскочыла ўбок. Здавалася, яе зацiкавiў такi паварот у маiх паводзiнах.
     «Так, што яшчэў Цi гэта ўсё, на што ты здатнаяў» -- пыталiся яе насмешлiвыя вочы.
     Гэтага было дастаткова. Прыпёртая ў кут маiм нацiскам псiна, не
маючы выйсця, ашчэрылася i клацнула на мяне зубамi.
     -- Паспрабуй толькi! Заб’ю! -- Упэўнена cказала я, падмацоўваючы радыкюлем свае словы.   
     Псiна паверыла. Яна падцiснула хвост i зашылася галавой у кут.
     Ноччу я цiшком расплакалася. Мне было горка i cорамна. Горка –
ад свайго бяссiлля. Сорамна – бо я не магла не прызнаць, што аказалася здольнай падняць руку на падапечную icтоту, што мой учынак – горшы ад сабачага, бо я ўзненавiдзела божае стварэнне толькi таму, што яно не жадае падпарадкоўвацца мне... З такiм настроем я i заснула.


4

     Ранiцай я прачнулася з упэўненасцю, што, не гледзячы нi на што – буду чалавекам. Наперадзе былi два выхадныя i можна было дазволiць сабе працяглую прагулку. Па таму, як Мiрта асцярожна, хаваючы вочы, назiрала за мной, было зразумела, што мой учынак азадачыў яе. Я ўзяла Мiрту на павадок i накiравалася з ёй у Севастопальскi парк. Не паспела я адшчапiць павадок, як Мiрта паiмчалася ў кiрунку, прама перпендыкулярным алеi, па якой мы толькi што iшлi.
     Мне не толькi не хацелася прадзiрацца праз кустоўе, але яшчэ больш не хацелася абдзiраць аб яго сваю годнасць. Я сказала сабе:
     -- Не я выхавала гэтага сабаку. Як старэйшы сябра i адказны чалавек, я растлумачыла Мiрце ўсё, што трэба. Яна мае права выбару. Я магу трымаць яе толькi ў той меры, у якой яна сама пажадае. Я павiнна гэтак жа абараняць свае iнтарэсы, як яна абараняе свае, -- побач была скамейка i я прысела на яе, працягваючы свой аўтатрэнiнг.
     Прайшло хвiлiн з дваццаць. Я пачала ўжо задумвацца, як жа мне

будаваць свае паводзiны далей, зыходзячы з узведзенага мною падмурку, як ламаючы прысады, на алею выскачыла, шалена азiраючыся на ўсе бакi, узмыленая Мiрта. Яна ўбачыла мяне i пачала гойсаць туды-сюды па алеi, робячы выгляд, што ў яе тут аказалася нейкая справа. Я паднялася са скамейкi:
     -- Мiрта, пайшлi!
     Далей пачалося ўсё наадварот. Куды б нi iшла Мiрта, я кожны раз
выбiрала кiрунак свайго шляху – прама перпендыкулярны яе. Праз
дзве гадзiны такой прагулянкi, Мiрта, на хвiлю выпускаючы мяне
з-пад увагi, ажно ўздрыгвала. Мясцiна была незнаёмая ёй.
     Той навукi хапiла калi не Мiрце, дык мне. Цяпер я спускала яе з павадка толькi ў незнаёмым ёй месцы.
     Мiрце споўнiўся год. Яна не пакiдала грызцi хатнiя рэчы, але
вушы яе цяпер стаялi, толькi cамыя кончыкi iх трымцелi, калi яна бегала. Лапы, якiя раней нагадвалi пагнутае кола, падраўнялiся.
     Неяк у парку мяне спынылi два сабакары з «немкамi».
     -- Адкуль мы такiяў -- Запытаўся адзiн з iх пра Мiрту.
     -- З «дваран», -- пасмiхнулася я.
     -- Навошта вы такў У вас жа усходнееўрапейская аўчарка! -- Пакрыўдаваў на маю недасведчанасць другi.
     Звыклая не заўважаць кпiны, я з недаверам зазiрнула яму ў вочы. Але нiхто не кпiў. Мужчына па-свойму расцанiў мой позiрк.
     -- Колькi ёйў
     -- Год ужо.
     -- Ну, скажам так, не выставачны экзэмляр, заднiя лапы слабаватыя. А ў астатнiм для сучкi ў межах нормы.
     Гэта быў бальзам. Можа быць, нават амброзiя.
     Напэўна, мужчына здагадаўся, што нешта ў нас не так, бо раптам дадаў:
     -- Але галоўнае – не парода, а каб гаспадар быў задаволены сваiм сабакам, бо сабака патрэбны толькi яму.
     -- Наровiстая, -- паскардзiлася я.
     -- А штоў
     -- Ды грызе ўсё ў хаце.
     -- Ну, калi ў год грызе, то гэта ўжо не выправiш, -- катэгарычна мовiў мужчына, -- пастарайцеся, каб вартыя рэчы былi недасягальнымi для яе.
     -- Прыходзьце да нас у клуб! -- Гукнуў ужо здаля другi.
     Мiрта i клуб – гэта ўжо не змяшчалася ў маёй галаве. Я проста
была ўдзячная добрым староннiм людзям, якiя не толькi не бачылi ва мне дурнiцу, але i не адмаўлялi Мiрце ў праве на iснаванне. А што да рэчаў – то, дзякуючы Мiрце, мы, як Дыяген, зразумелi, што неабходнага ў жыццi – не гэтак шмат.
     Ад лiшку добрага настрою я з Мiртай адразу пайшла да суседкi.
На мой пераказ – калi я казала пра запрашэнне ў клуб, то хавала вочы, бо мне здавалася, што я хлушу – Таццяна, дасведчаная ў нашым сабачым побыце, абвяла Мiрту недаверлiвым позiркам.
     -- Я даўно казала, што ў Мiрты разумныя вочы, -- этычна ўхiлiлася яна ад эстэтычнай ацэнкi.
     Яе цвярозы настрой заўсёды астуджаў мой пыл, я апамяталася:
     -- Таня, а што рабiць, каб яна не грызла рэчыў Рамонт патрэбны. Людзей сорамна.
     -- Ведаеш... – задумалася Таццяна. – Ты выпрабавала ўсё, -- тут жа падсумавала яна свой роздум. – Ну, паспрабуй яшчэ раз пагаварыць з ёй, -- без настрою дадала яна.


5

     Наступнай ранiцай, iдучы на працу, я абвяла позiркам кватэру –
на мой позiрк, Мiрце не заставалася нiчога iншага, як валяцца на голай падлозе сярод голых, абдзёртых сцен. Але па свайму вопыту я
ведала – Мiрта абавязкова знойдзе нешта такое, што я прызвычаiлася ўжо не заўважаць. I гэтае параненае «нешта» зноў акажацца для мяне вельмi балючым.
     Урэшце рэшт, чалавека больш ад усяго палохае невядомасць. Асаблiва, благая. На сто працэнтаў.
     Ад страху перад такiм «абсалютам» я апусцiлася на падлогу побач з Мiртай. Яна пастрэльвала ўжо вачыма, гатовая сарвацца з месца, як толькi за мной зачыняцца дзверы.
     -- Мiрта! -- Я дакранулася рукой да яе шыi.
     Яна здрыганулася, вочы яе мiтуслiва забегалi, каб не сустракацца з маiмi. Раптам я зразумела – так робяць i людзi, каб нiхто не ўбачыў, што ў iх на сэрцы.
     -- Мiрта, -- разгубiлася я. – Дык ты чынiш пагромы, таму што не
можаш быць аднаў Ты баiшся адзiнотыў Баiшся сваёй непатрэбнасцiў Ты раўнуеш, Мiртаў -- Мне ўявiлася, як гэтае шкадлiвае стварэнне, губляючы розум, носiцца па хаце з прагай помсты за тыя ўдары, якiя наносяць ёй нашыя расстаннi...
     Ад шкадавання я расплакалася. Я плакала па разбуранай хаце, па неразумнай псiне, па зацяганай клопатам сябе, па тым, што я рэдка бачу задаволенага мужа, па сыну, якi пачаў аддаляцца ад мяне, па ўсiх недарэчнасцях жыцця i нават па тым, што даўно спазнiлася на працу i, калi не схлусiць, будзе яшчэ горш...
     Мiрта паклала сваю галаву на выцягнутыя лапы i застыла. Здавалася, што яна сур’ёзна слухае мае скаргi. Неўзабаве я cупакоiлася. Не хацелася нiкуды iсцi ад яе. Але шматгадовая звычка працы з прапускной сiстэмай падштурхнула мяне ў плечы.
     Я паднялася з падлогi i тут жа прысела на кукiшках перад Мiртай.
     -- Мiрта, зразумей, -- папрасiла я, -- мне трэба iсцi на працу. Гэта
мой абавязак. Усе людзi ходзяць на працу. Такое наша жыццё. А твой абавязак – заставацца i сцерагчы дом. Такое тваё жыццё. Але ж,
ты ведаеш, што мы вяртаемся. Кожны раз мы вяртаемся да цябе, Мiрта! Трэба навучыцца чакаць! Дачакайся мяне, я вельмi прашу! Я так хачу, каб мы верылi адно другому! У нас будзе ўсё добра, павер, Мiрта! У нас няма iнакшага выйсця!
     Зачыняла я за сабой дзверы з пачуццём сораму за сваё глупства i выказаную перад сабакам слабасць. Але спакой не пакiдаў мяне.
     Увечары, гатовая да ўсяго, я ступiла на парог свайго дома i запалiла святло. Па звычцы расплюшчыла адно вока, каб бачыць не ўсё адразу, але ад здзiўлення другое расплюшчылася само. Цiшыня i парадак збiлi мяне з панталыку.
     У куце, гэтак жа i там, дзе я пакiнула яе, без адзiнай прыкметы руху ляжала Мiрта.
     -- Мiрта, -- напалохана паклiкала я.
     Сутаргава заглытваючы паветра, Мiрта асцярожна падняла на мяне вочы.
     -- Дык... – я ажно задыхнулася сама. -- Ты так хацела мне дабра, што нават баялася скрануцца з месца! Гэта ты, Мiртаў!.
     Я i cёння не маю слоў, каб выказаць свае пачуццi на той момант.



3. CАБАЧЫЯ  I  ЛЮДСКIЯ  ХIБЫ


1

     У маiм характары вы, несумненна, знойдзеце шмат хiбаў, але не знойдзеце жадання чапляцца з iмi да каго-небудзь. Ды – цi мала чаго робiм мы супраць свайго жаданняў Cправядлiвасць да Мiрты вымушае мяне паведамiць вам наступнае...
     Я вырасла ў сям’i, дзе чысцiнi аддавалася перавага перад усiм – нават  перад тымi, дзеля каго яна стваралася. На мой погляд, як раз, у першую чаргу перад iмi.
     Не падумайце, што мы былi гэтакiмi ад прыроды. На чыцiню «хварэла» мая мацi. Ну, а чалавеку хвораму i да таго ж любiмаму звычайна саступаюць.
     Будучы дзiцем, я марыла пра часы, калi зраблюся сама сабе галава i нiкога не буду прымушаць праць бялiзну -- калi хочацца адпачыць пасля лазнi, мыць падлогу -- калi немагчыма адарвацца ад цiкавай кнiжкi, палоць пустазелле там, дзе апроч яго нiчога не жадае расцi, ну, i, канечне, мыць посуд, якi можа чакаць, а хакейны матч па тэлевiзару чакаць не ўмее.
     Мара мая здзейснiлася. Я нiкога не прымушаю – я ўсё раблю сама. Па той жа дзiцячай завядзёнцы. З той жа нянавiцю да яе. Гэта не растлумачыць. Гэта можна толькi перажыць. Калi пашчасцiць.
     Аднойчы, злуючыся на неразумнае дзiця, якое не знайшло сабе лепшай мары, я ўпарта збiрала пыласосам поўсць, што шчодра «сеялася» Мiртай напрыканцы вясны па ўсёй падлозе кватэры.
     Мiрта чамусьцi бясконца круцiлася пад нагамi, што зусiм не паляпшала мой настрой. Я вырашыла папярэдзiць яе.
     Мой строгi пагляд абрэзаўся на жахлiвым малюнку – Мiрта вiнавата злiзвала з падлогi сваю поўсць i хуценька заглытвала яе.
     -- Пакiнь! -- Загадала я.
     Напэўна, ад нечаканасцi сабаку пачало ванiтаваць.
     Канечне, у той раз я не магла спынiцца, а зачыненая на балконе Мiрта магла толькi назiраць адтуль, як я прыбiраю поўсць разам з яе новатворам.
     Я думала. Спакойна. Без злосцi. Без жалю. I даволi хутка прыйшла да высновы, што розуму ў мяне ад таго няўрымслiвага дзiцяцi не паболела. Яшчэ я зразумела, што, калi злуешся на сябе, неабавязкова гэта рабiць на староннiх вачах, асаблiва, любiмых. Думаць далей, як i рабiць больш глыбокiя высновы я не адважылася. Не выключаю, што не хапала яшчэ на тое розуму.
   

2

     Вызваленая з балкону Мiрта цiшком паўз мяне прабралася на сваю ляжанку i зашылася там.
     На двары стаяла сухое, сонечнае надвор’е. Я вырашыла, што нiчога са мной не зробiцца, калi выгуляю сабаку тройчы на днi.
     -- Мiрта, збiрайся! -- Паклiкала я з гасцёўнi ў калiдор.
     Мая памагатая гэтак старалася хутчэй патрапiць галавой у свой ашыйнiк, што мы згубiлi парадкам часу на звыклую працэдуру. Хаця – нешта няўпэўненае адчувалася i ў маiх рухах. Мабыць, нейкi звыклы падмурак пачаў хiстацца пада мной.
     На школьным стадыёне гуляла сама па сабе толькi адна аўчарка –малады чорны Джым. Гаспадар яго даўно адмовiўся ад сумесных прагулак. Па-праўдзе кажучы, гэта было i немагчыма. Зусiм, як раней у нас з Мiртай, сумесная прагулка з Джымам заканчвалася ў iх на выхадзе з пад’езду. За тым Джым хаваўся ад гаспадара, пакуль у таго не заканчвалася яшчэ i цярпенне. З цягам часу Джым атрымаў поўную свабоду i вяртаўся дадому толькi тады, калi пачынаў сумаваць па свайму гаспадару. Калi ж сум першым нападаў на таго чалавека, то чалавек шукаў Джыма па сабачых мясцiнах, каб палюбавацца на яго здаля, не прэтэндуючы на большае. Гэта была незвычайная для нашага свету любоў. Мы, усе тутэйшыя сабакары, калi не разумелi яе, не зайздросцiлi ёй, дык, ва ўсякiм разе, дзiвiлiся i паважалi.
     Мiрта iмгненна паiмчалася да Джыма. Але i Джым iрвануў насустрач ёй з такiм напорам, што яна брыкнулася перад iм на спiну, паказваючы тым, што здаецца без бою.
     Мiрта рабiла так заўсёды перад сабакамi, якiя вiдавочна былi мацнейшымi за яе. Адны з iх у такiх выпадках прабягалi мiма, нават не гледзячы на яе, другiя – абнюхвалi i рабiлi тое ж самае.
     Дзiўна, але жывучы ў горадзе ўвесь час побач з сабакамi, я не памятаю выпадку, каб нехта з iх напаў на свайго суродзiча, якi прызнае сваё паражэнне без бою. Гэта, бясспрэчна, быў кодэкс чэсцi...
     Джым прыпынiўся i неяк задумлiва, нiбыта ацэньваючы Мiрту, агледзеў яе, пасля асцярожна ўзяў зубамi за каршэнь i паспрабаваў паставiць на лапы.
     Мiрта вырашыла, што яе не зразумелi i нi за што не хацела падымацца.
     Джым адпусцiў яе i паўтарыў сваё запрашэнне.
     Калi Мiрта апаслiва абаперлася на свае лапы, Джым адпусцiў яе. Мая бедная аўчарка, не цямячы, што ад яе хочуць, не рухалася з месца. I тут Джым зноў ухапiў яе за каршэнь i павалiў на бок.    
     Мiрта не чакала падобнай подласцi i тут жа ўскочыла, гатовая абараняцца.
     Але Джым не cпяшаўся нападаць. Ён стаяў бокам да Мiрты, цярплiва  трымаючы выгнутую да яе шыю.
     Мiрта вагалася на гэтую вiдавочную правакацыю. I тады Джым зноў павалiў яе i застыў з выгнутай шыяй.
     У Мiрты не заставалася iнакшага выйсця, як перайсцi ў наступленне. Ад яе недаверлiвага дотыку зубамi да зваблiва безабароннай шыi Джым брыкнуўся да гары лапамi. Напалоханая зробленым, Мiрта адскочыла, але Джым ужо стаяў перад ёй, упарта падстаўляючы сваю шыю. I Мiрта зразумела!
     У гэты момант мне здалося, што яны ўсмiхаюцца адно другому.
     Праз паўгадзiны дрэсiроўкi сваiм сябрам, Мiрта магла весцi з iм барацьбу ўсур’ёз. Вазе i моцы Джыма яна хутка навучылася процiстаўляць iмклiвую лёгкасць i падманную хiтрасць.
     З таго дня Мiрта адно выказвала сваю любоў сабакам, нiколi першай не атакуючы iх i нiколi не здаючыся – нават пасля таго, як аднойчы на беразе возера мне давялося расшчапiць слiнявую пашчу здзiчэлага аўчара на яе прабiтай зубамi шыi.
     Я думаю, што Мiрта хацела быць вартай свайго незвычайнага сябра i настаўнiка -- мужнага  Джыма, якi ўмеў любiць, пакiдаючы сябе i сваiх любiмых свабоднымi, бясстрашнага Джыма, якi нiколi не даражыў сваёй скурай у адрозненне ад гонару, гордага Джыма, якi падняў яе з пылу i паставiў побач з сабой на роўных. Яшчэ, прыгадваючы Мiрту, я думаю, што ўсе мы – i сабакi, i людзi -- калi раптам бясслаўна адступаем, здраджваем, зневажаем, то адступаемся ад сваёй праўды, сваёй любовi, здраджваем сваёй таварыскасцi, свайму высокаму прызначэнню, зневажаем адзiнае, што сапраўды маем – сабаку цi чалавека ў сабе.


3

     Мiрта – на тое i Мiрта, каб жыццё не зрабiлася сумным. Няхай яна пакiнула абдзiраць хату, але ж i нораў свой пакiнула за сабой.
     Не падумайце, што я скарджуся! Зусiм наадварот – мне заўсёды падабалiся асобы з характарам, таму я не збiралася ўплываць на паводзiны сабакi, якiя не пярэчылi майму разуменню.
     Ну, пярэчыла майму разуменню, што я знайшла сучку ў сваiм ложку. Загадала злезцi – не чуе мяне. Ну, паказала ёй пасак, каб слых аднавiць. Злезла нетаропка, з асалодай пацягваецца, не зважаючы на пасак. Гляджу на ложак – а на лёгкiм шаўковым пакрывале нi складачкi, нi задзiрынкi, толькi па цэнтру ўмяцiнка кругленькая, ахайненькая такая. Цяжка было ёй, беднай, улежаць, але ж вытрывала, дачакалася, даказала мне, што вартая ложку не меней ад мяне, не сапсавала нiчога. Шчыра кажучы, у мяне б не атрымалася так пры ўсiм жаданнi.
     Азiрнулася Мiрта, каб убачыць маё здзiўленне.
     -- Iдзi-iдзi, -- кажу, -- каб цябе тут не бачыла болей! Хаця... малайчына, канечне.
     А што благога ў тым, што Мiрта не жадае iсцi дахаты, калi мы ўжо ледзьве не валiмся з ногў Гэта наша праблема. Трэба разлiчваць свой час i сiлы, каб быць вартым Мiрты.
     А чаму яна павiнна любiць пьянiцў Цi, можа, вы iх любiцеў Канечне, вы да iх не чапляецеся, калi гэта не вашы родзiчы. Мiрта чапляецца. Можа, таму, што сярод яе родзiчаў сустрэць такiх ёй не выпадае. Ну, падыме за сабой цэлы стадыён сабак на пьянiцу. Ну, пакуражыцца. Не кусае ж. А чалавек – цвярозым робiца ўваччу. Адна карысць грамадству.
     Што тычыцца мiлiцыянтаў – тут ужо не да разумення. Тут – паспець бы адцягнуць, пакуль кабуру расшпiльваюць. Я, асабiста, не схiльная станавiцца на iх дарозе, але ж i не ў такой ступенi, каб пакiнуць сваю дурнiцу на разважлiвасць людзей, узбуджанасць якiх у двух, вядомых мне, выпадках наводзiла на думку, што Мiрта магла iх пераблытаць з аматарамi штучнай узбуджанасцi. Праўда, з яе нюхам... Але гэта ўжо чыста на яе сумленнi. А, можа, проста ад рэўнасцi, як да калегаўў


4

     Трэба сказаць, што Мiрта шчыра садзейнiчала органам аховы правапарадку, якiя на тую пару цiкавiлiся нашым суседам.
     Кожны раз, калi cусед ноччу прабiраўся крадком у сваю кватэру, яна падымала такi брэх, што гэтая навiна рабiлася вядомай на ўвесь квартал.
     Пры такiх умовах канспiрацыi сусед узяў звычку адказваць Мiрце моцным ударам нагi ў нашыя дзверы. Цяпер ужо i  мы не маглi cупакоiць сабаку.
     Здавалася, што Мiрта вырашыла ўсё сваё астатняе жыццё прысвяцiць выключна суседу. Яна не адыходзiла ад дзвярэй, пiльнуючы яго. I заходзiлася брэхам яшчэ на падыходзе канспiратара да нашай пяцiпавярхоўкi.
     Суседу, канечне, губляць ужо не было чаго. Ён памножыў удары нагой i дадаў дзвярны званок. Нам даводзiлася адчыняць яму i пад  аглушальны сабачы акампанемент выслухоўваць вымову на гэты самы брэх.
     Не адчыняцьў Cпрабавалi. Праз гадзiну няспыннага звону i брэху ўперамешку з магутнымi ўдарамi ног у клееныя з апiлак дзверы адчынiлi б i вы.
     Мы разумелi суседа i разумелi Мiрту. Я спрабавала растлумачыць чалавеку, што выпiты алкаголь мяняе пах цела, па якiм, уласна, i адрознiваюць нас сабакi. Што, бывае, сабака не пазнае нават свайго гаспадара, не тое што суседа. Чалавек глядзеў у хiтрыя вочы Мiрты – i не верыў мне.
     Аднойчы Мiрта заскавытала i пачала курчыцца каля дзвярэй. Упэўненая, што ў яе прыхапiла жывот, я тут жа адчынiла дзверы, каб выбегчы з ёй на двор – i была iмгненна адкiнутая сабакам на сценку. Калi я «адляпiлася» ад сценкi, з суседняй кватэры ўжо чулiся крыкi.
     На пляцоўцы перад сваёй разнасцежанай кватэрай мiж раскiданых iнструментаў ляжала мацi нашага суседа, трымаючы ў руках дзвярны замок. У калiдор за яе спiной з ваннага пакою разам з лямантам вырывалiся фантаны вады. Праз якую хвiлiну з фантану выскачыла задаволеная Мiрта i, страсаючы з сябе ваду i мыльную пену, прашмыгнула за маю спiну.
     Суседка, падымаючыся з падлогi, выказвала за маю спiну ўсё новыя i новыя пажаданнi сабачаму роду ў асобе Мiрты. Пры такiм распалажэннi дзеючых асоб мне даводзiлася сустракаць iх у твар.   
     Мяркуючы, што нiводны сабака не згадзiцца прыняць падобнае, я паспяшыла на дапамогу жанчыне. Цётка яна з гумарам i хутка вочы яе смяялiся, калi мы зразумелi, як выкарыстала Мiрта рамонт дзвярнога замка.
     Сусед, пасля таго, як Мiрта, голенькага, накрыла яго ў роднай хаце, таксама памякчэў i толькi нападпiтку вяртаўся да ранейшых вытлумачэнняў адносiнаў. Праўда, гэтага хапала, каб падтрымлiваць наш пад’езд, калi не ў стане стрэсу, дык у чаканнi яго. Дзiўлюся надзвычайнай дабрынi нашых насельнiкаў, якiя нiводнага разу не паўшчувалi нас за сабаку. I ўдзячна iм.


5

     Як нi прыкра прызнавацца, але ў прыгоды з пьянiцамi трапiла i я. Дакладней, не так у прыгоды, як у пьянiцы.
     Не буду выкарыстоўваць прывiлею аўтара, каб апраўдацца. Скажу адно – яшчэ ў cтудэнцкiя гады я так баялася чараў «зялёнага змея», што на вяселлi маёй малодшай сястры цiшком выплеснула змест сваёй чаркi пад стол, каб пазбыцца прымусу з боку не на жарт настойлiвых новых родзiчаў. На чым i была, што называецца, схоплена за руку i... ледзь не пабiта вяселлем за перавод дабра. Уратавалi мяне школьныя заняткi па сдачы норм ГТА, страх ды лёгкiя, доўгiя ногi.
     Увечары мацi сказала мне:
     -- Захапляцца гульнёй у карты -- не трэба. Азарт да дабра не прывядзе. Але ўмець гуляць у iх – варта, каб падтрымаць кампанiю. Займацца вязаннем на спiцах -- праблематычна. Можна сапсаваць зрок. Але ўмець вязаць  -- варта. Дзякуючы такому ўменню, я дапамагала сваёй мацi ў галодныя гады  кармiць сям’ю. Адбiваць сабе мазгi гарэлкай – горш ад глупства. Але ўмець выпiць – варта. У жыццi, як ты зразумела, усякае бывае.
     Пасля такога ўступу мацi налiла мне стограмоўку вусцiжскай самагонкi...
     «Вусцiжская»... Вы не знойдзеце гэтай назвы нi ў водным каталагу. Але ў нашых мясцiнах – запытайцеся ў любога старажыла i... вы не атрымаеце адказу. Чалавек пачне цмокаць языком, а пасля ўпадзе ў такую задумлiвасць, з якой яго можа вывесцi адно яна – вусцiжская самагонка. Ды, што казаць... Гэтае пiтво – белая хлебная казка людзям. Гэтае пiтво – суток чалавечай душы i цела. Гэтая пiтво – свабода пяшчоты i думкi. Гэтае пiтво – бессмяроцце...
     Прабачце мне, якой давялося аднойчы прычасцiцца зямным элем.
     Калi я папрасiла замацаваць поспех, мацi, смеючыся, налiла мне яшчэ поўненькую стограмоўку i схавала бутэльку ў шафу. Пасля мы гулялi з ёй у «дурня». Магчыма, таму, што бутэлька заставалася ў шафе, вязаць я навучылася значна пазней.


6

     Вядома, той, хто аднойчы прычасцiўся да зямнога бессмяроцця не забудзе гэтага нiколi.
     Прайшло шмат год. Я памятала, хаця па-ранейшаму баялася любога пiтва, якое збiвае з панталыку. Думаю, не дарма.   
     Аднойчы госцi прывезлi з вёскi cамагонку, якую нахвальвалi так, што я рашылася...
     Ноччу я ўпэўнiлася, што паспытанае мною – не эль, а, зусiм наадварот. Прабiраючыся крадком у ванны пакой праз залiтую святлом месяца гасцёўню, я сустрэлася позiркам з Мiртай.
     Аўчарка не кранулася з месца насустрач мне. З прыўзнятай галавой яна праводзiла мяне цiкаўнымi вачыма, вострую з’едлiвасць якiх крыху змякчаў выразны жаль.
     -- Ну, што сяброўкаў Даскакаласяў А-яй-яй, а яшчэ ў настаўнiцы набiвалася, вучыць мяне жыццю... – Прыблiзна так можна было агучыць яе неадчэпны, здзеклiвы, насцярожана-маўклiвы i ў той жа час лагодны пагляд.
    Мiрта шкадавала мяне з вышынi свайго цвярозага розуму. I з той жа вышынi не жадала спускацца, каб наблiзiцца да мяне нават са сваiм спачуваннем.
     Я не ведала як cхаваць сваю няцвёрдую хаду, таму, вяртаючыся ў спальню, схавала вочы.
     «Лепш бы яна брахала, цi плакала нада мной», -- падумала я, правальваючыся ў сон, нiбыта ў чорную пашчу невядомага мне звера.
     Ранiцай Мiрта пiльна ўгледзелася ў мяне, паперш як падняцца.
     -- Знаеш, Мiрта, казка ў жыццi бывае аднойчы. Паcля можна толькi пераказаць яе. I двайнога бессмяроцця не бывае. Мне хопiць аднаго. I яшчэ, Мiрта, мне здаецца, што дарога ў рай i ў пекла адна. I брама адна. Проста за ёю адны трапляюць у рай, другiя ў пекла. Бо гэтая брама адчыняецца ва ўласную душу. Ноччу я пабывала ў пекле, Мiрта. Iмя яго было – сорам.
     Здаецца, мая прамова задаволiла Мiрту. Цi тое яна аднесла гэты ўчынак да маёй школы жыцця, цi пастаралася, як робяць добрыя людзi, забыцца на маю ганьбу, але болей я не сустракала падазрэння ў ласкавых, разумных, цвярозых, шчырых i хiтрых вачах майго дарагога друга. 



4.  МIРТА  I...  АСТАТНIЯ


1

     Усходнiя мудрацы кажуць, што наш свет не рэальны, мройлiвы, бо ўсё на iм нараджаецца i памiрае, мiнаецца. Адзiная рэальнасць, якая не выклiкае ў iх сумненняў, -- гэта вечны дух, якi не мае пачатку, а, значыць, не можа мець i скону. Як бы там нi было, але Мiрта, здавалася, падзяляла гэтую думку -- праўда, пачувала адзiна сябе рэальнай на гэтым свеце. Зменлiвасць жа свету iснавала выключна дзеля таго, каб ёй было цiкава на iм.
     Ёй i было цiкава, таму яна не збiралася губляць час, каб даследваць вечны бок сваёй сутнасцi, якi ад яе нiкуды не дзенецца, тым болей, што цэнтрам гэтага свету, несумненна, з’яўлялася яна, Мiрта. Усе, што iснавала, разглядалася ёю, як «Мiрта i... астатняе».
     Бясспрэчна, пры такiм падыходзе да рэчаiснасцi, наша сумежная двухпакаёўка не магла задаволiць запатрабаваннi яе дзейснай натуры. Мiрта карысталася кожнай нагодай, каб навязацца ў спадарожнiкi каму-небудзь з нашых сямейнiкаў. Яна так безаглядна горача выказвала сваё жаданне падтрымаць кампанiю, што адмовiць ёй было б не па-чалавечы.
     Анойчы, пасля таго, як на тралейбусным прыпынку Мiрта, выкарыстоўваючы момант, расклала на асфальце сцягнутыя з вулiчнага латка булкi i мой партманет адразу палягчэў, я, збiраючыся ў краму, паспрабавала зрабiць выгляд, што не разумею яе натхнёных захадаў, адданых позiркаў, малельнага скавытання.
     -- Мiрта, што ты непакоiшся гэтакў -- «Прастадушна» пацiкавiлася я.
     Мiрта шчыра паўтарыла свае манеўры.
     -- Не разумею, -- адпрэчыла я.
     Мiрта ажно зайшлася скавытаннем, закруцiлася колам, выцiраючы поўсць аб мае ногi.
     Мне спадабалася гульня. Я нават села на край канапы, каб аддацца ёй на больш доўгi час. Валер i cын прыпынiлiся непадалёк, каб паназiраць, якое выйсце знойдзе Мiрта.
     -- Што гэтаў -- Сур’ёзна запыталася я, страсаючы з адзення сабачыя шарсцiны. – Не можаш толкам растлумачыць, што патрэбна, вiскочаш, поўсцю мяне абляпiла...
     Мiрта ад маёй прыкрай някемнасцi перайшла, здавалася, на ультрагук.
     -- Не разумею, -- паўтарыла я.
     Мiрта села каля канапы i падазрона-ўважлiва паглядзела мне ў вочы. Яна асцярожна ўзяла ў зубы маю руку i пацягнула да сябе. Гэта была звычайная просьба вывесцi яе на двор.
     -- Мiрта, мы ж гулялi ранкам! -- Я вызвалiла руку з яе пашчы. – Ты хочаш гуляцьў Пойдзеш гуляцьў
     Мiрта адчайна падкавырнула маю руку носам.
     -- Што за штучкi! -- Абурылася я. – Калi нешта хочаш, скажы нармальна. – Не разумею. Гуляць пойдзешў Ну, кажы, пойдзешў
     Мiрта яшчэ раз пранiклiва зазiрнула мне ў вочы. Раптам яна засяродзiлася, яе губы выцягнулiся ў трубку i...
     -- А-ай- уууу... – з надзвычайным намаганнем выцiснула сабачая глотка.
     У мяне – а, як высветлiлася потым, i ў мужа з сынам -- паднялiся дыбам валасы – не столькi ад гэтага сабачага «па-ай-дуууу», колькi ад неймавернай напругi, што спатрэбiлася, каб выцiснуць абсалютна выразныя чалавечыя гукi.
     Мiрта, з цяжкасцю пераводзячы дых, дапытлiва глядзела ў мае вочы – цi зразумела я цяперў
     Я была амаль непрытомнай.
     Першым апамятаўся Валер.
     -- Што ты нарабiлаў! Хiба можна так здзеквацца з сабакiў! -- Паўшэптам з жахам вымавiў ён.
     -- Не буду болей так, Мiрта! -- Папрасiлася я. – Не буду. Пайшлi!
     Па дарозе ў краму я дужа баялася сустрэцца з яе нязвыклым, цяжкiм, глыбокiм паглядам.


2

     Але ж свет зменлiвы -- i Мiрта  ў iм зусiм не застойная з’ява. Я ўпэўнiлася ў гэтым, як толькi выйшла з булачнай.
     Мiрта была сiратой. Круглай. Не гледзячы на прыстойны ашыйнiк i павадок. Не зважаючы нават на тое, што нехта ж прывязаў яе за гэты павадок да маладзенькага клёну. Яе замiлавальная, задраная ўгору пыса, вочы, перапоўненыя сумам i нейкай развiтальнай тугой, казалi – ciрата i ўсё тут!
     У мяне сэрца зайшлося ад жалю. Канечне ж -- да пажылой кабеты, якая, аблiваючыся слязамi, расчулена скармлiвала маёй «ciраце» свой пенсiйны батон. Недасведчаным магу паведамiць, што на тую пару пенсiйных грошай хапала чалавеку на гэты самы батон i паўлiтровую бутэльку малака ў дзень.   
     Мiрта не жадала заўважаць мяне. Напэўна, ёй не хацелася растаптаць бабульчыну веру ў сабак. 
     Я моўчкi адвязала ад дрэва павадок.
     ...Яна iшла побач са мной толькi ад таго, што, хто хоча, бярэ яе, вядзе, куды хоча, такая ўжо доля сiрацiначкi...
     Бабуля не магла адарваць вачэй ад яе i роспачна глядзела ўслед, пакуль мы не павярнулi за рог будынiны. Мяне яна, здаецца, i не заўважыла.
     Мiрта iмгненна скiнула з сябе рамантычны вобраз i хiтра-няямкавата cкасюрылася на мяне.
     -- Жучка, -- сказала я, разумеючы пад гэтым словам адсутнасць высакароднасцi ў яе паводзiнах.
     Мiрту гэта не засмуцiла. I дарма.


3

     Прайшло некалькi дзён, як Валер вярнуўся з магазiна без Мiрты. 
     -- Не ведаю, куды яна дзеласяў -- Узбуджана паведамiў ён.
     -- А павадокў -- Здзiвiлася я.
     -- Нi павадка, нi ашыйнiка, нi Мiрты, нi cледу. Такое ўражанне, што нехта ўзяў яе. Але каму яна патрэбнаў
     Я падзяляла апошнюю думку, але праз хвiлiну была на вулiцы.
     «Каля магазiна заўсёды людна. Нехта ж павiнен быў бачыць, што адбылося», -- думала я.
     Сапраўды, хутка знайшоўся мужчына, якi бачыў легкавушку, што спынялася каля навязанай аўчаркi. Большага ён паведамiць не мог.   
     Першыя дзве гадзiны мы яшчэ спадзявалiся, што Мiрта сама збегла з ашыйнiкам i павадком. Гэта было не ўласцiва ёй, бо ад любых ашыйнiкаў яна пазбаўлялася адным рухам галавы. Але хто ведае, што яна можа прыдумацьў У дачыненнi да Мiрты пасавала любое ўяўленне. Яе намеры можна было асэнсоўваць толькi пасля iх здзяйснення.
     Як iшоў далей час, я не памятаю.
     Мiрта вярнулася позна ўвечары, праз пяць гадзiн пасля свайго незразумелага знiкнення. Напружанасць, з якой мы чакалi яе, дазволiла нам пачуць першы, слабы шорах за дзвярыма.
     Узмыленая, ушчэнт мокрая, акрываўленая, з высалапленым сухiм языком, яна адразу, як толькi пераступiла парог, выхлебала ў сваёй мiсцы ўсю ваду i звалiлася долу.
     Нi павадка, нi ашыйнiку з нашым адрасам не было на ёй.
     Мiрта спала, калi я прамывала яе раны i нават не прачнулася, калi апрацоўвала iх ёдам.
     Раны былi рэзаныя нечым вострым. У асноўным -- на лапах i жываце. Несумненна, у яе жыццi адбылося нешта нядобрае.
     Прайшлi cуткi. Мiрта не прачыналася.
     Мы днём i ноччу наведвалiся да яе, але не будзiлi, бо верылi, што яна лепей ад нас ведае свае патрэбы.
     Пайшлi другiя, трэцiя...
     Час ад часу Мiрта ў сне выскальвала зубы. Яе лапы некуды беглi, беглi, беглi...
     Ад каго абаранялася янаў Што за вораг не адпускаў яе i ў снеў Якi шлях адольвала сваiм няспынным, шаленым бегамў
    Нам вельмi хацелася, каб яна выбавiлася са сваёй нягоды, каб яна дабегла да нас. Наша любоў няспынна клiкала яе. Мы нават не ўяўлялi раней, што гэтае наровiстае, свабодалюбiвае, эгацэнтрычнае i добрае стварэнне так грунтоўна акапалася ў нашых душах.
     Сын хадзiў на дыбачках. Валер дзеля спакою сабакi ахвяраваў праглядам тэлепраграм.   
     Мiрта вярнулася са свайго кашмарнага мiнулага на зыходзе трэцiх сутак цяжкага, беспрабуднага сну.
     Яшчэ з тыдзень яна абмяжоўвала свае прагулкi толькi неадкладнымi натуральнымi патрэбамi, адпачываючы ў паўсне астатнi час.
     Але ж, свет зменлiвы. Мiрта не толькi не любiла адставаць ад яго, а шчыравала на ўсе лады, каб унесцi, па-магчымасцi, найбольшы ўклад у гэтыя змены. Хутка мы зноў не мелi спакою ад яе штукаў i хiтрыкаў.


4

     Бясспрэчна, Мiрта суправаджала нас ва ўсiх нашых паходах – у лес, на дачу, на возера. 
     У лесе яна ўвесь час кружыла, правяраючы наяўнасць не толькi нашых сямейнiкаў, але i ўсiх, хто выправiўся з намi ў адной кампанii. Дзiўна, але да гэтай кампанii яна адносiла i наш старэнькi «Форд». Пры наблiжэннi другiх людзей Мiрта ўмудралася кожны раз апынуцца памiж адным з нас i незнаёмцамi. Гэта было яе дабрачыннай службай i адзiным выпадкам, калi яна стамлялася болей, чым мы.   
     Нашу дачу Мiрта не любiла, непакоiлася, не адступаючы ад нас нi на крок. Калi даводзiлася навязваць яе, каб не замiнала, час праходзiў пад няспынныя, адчайныя сабачыя рулады. Гэта было як выпрабаваннем нашых нерваў на трываласць, так i пацверджаннем наяўнасцi нервовай сiстэмы раслiннага свету – у садзе, апроч старых дрэў i пустазелля, нiчога рашуча не жадала расцi. Мiрта зрабiла ўсё, каб выклiкаць у нас устойлiвую апатыю да агароднiцкага клопату i адвучыць нас браць яе на дачу. У мяне i да гэтага часу пры слове «градка» паўстае ўвушшу яе нясцерпны вый.
     Напэўна, усё лепшае ў жыццi Мiрты было звязана з прагулкамi на возера.
     Па-першае, выкачацца ў свежых каровiных ляпёшках i пусцiцца гэтакiм страшыдлам па колу вакол статка, зганяючы яго пад праклёны пастухоў у шчыльны гурт – гэта, канечне, справа не для слабакоў! Па меньшай меры, я нават не спрабавала.
     Па-другое, астудзiць сябе ў вадзе пасля такой размiнкi i рынуцца ў наш бок, каб стрэсцi ваду з рэштай каровiнай «аздобы» i даказаць, што мы бегаем не горш ад яе толькi на кароткiя дыстанцыi – рэч, бясспрэчна, вартая гонару.
     Па-трэцяе, сцягнуць у адпачываючых, калi не прысмакi, раскладзеныя на абрусе, дык сам абрус i пад лямант раз’юшаных пацярпелых насiцца з iм па лузе, збiраючы пад свой сцяг вясёлую сабачую кампанiю – гэта семкi для Мiрты. Куды складаней перастрэць  засмяглую чалавечую кампанiю i, мружачы вочы, вантробным брэхам у неба адрэзаць шлях да вады. А калi напалохаюцца, дык Мiрта зусiм заплюшчыць вочы i такога набрэша, укладаючы ў гукавыя мадуляцыi ўcю сваю тугу па людской вартасцi! Ёй нават глядзець на гэтых чалавекаў не хочацца... Нам, вядома, таксама, каб не падумалi, што паскудлiвая сучка мае да нас якое дачыненне. 
     А хто з людзей плавае хутчэй ад Мiртыў Гэта ўсе на беразе ведаюць. Яна дазваляе знаёмым нават учапiцца ў сябе, каб выцягнула на бераг. I не дурная Мiрта, каб без патрэбы якой пераплываць возера. Навоштаў Каб потым вяртацца на гэты ж бокў   
Пусты занятак. Яна i так на гэтым баку. А за Валерам i адсюль прасачыць можна. I не толькi за Валерам. Мiрта чуе тут кожную зёлку, што варухнулася.
     Шчыра кажучы, людзi самi па сабе яе не цiкавiлi. I што можа быць цiкавага ў жыццi, якое цябе не тычыццаў Iншая справа, калi робiшся саўдзельнiкам iхняга жыцця. I не проста саўдзельнiкам, а калi падымеш iх, як сабак, аблепiшся iхняй увагай, што каровiнай ляпёшкай – тады ўсiм зразумела, хто з’яўляецца тут цэнтральнай фiгурай. Варта Мiрце толькi пажадаць...
     Звычайна, пасля двух-трох паходаў Мiрты «ў людзi» нам даводзiлася тэрмiнова збiрацца дадому. Канечне ж, мы абяцалi cабе, што былi тут з Мiртай апошнi раз.
    

5   

     Ад нашага дома да Цнянскага вадасховiшча ў раёне вулiцы Гамарнiка было з паўгадзiны хады. Мiрта  выдатна ведала гэты напрамак, таму не губляла часу на дробныя прыгоды па дарозе, каб атрымаць поўнае задавальненне на прыродзе. З прадчуваннем iх яна пацэлена шыбавала подбегам побач са мной.
     Мы перайшлi ўжо масток над каналам i правым берагам наблiжалiся да маладога сасоннiку, што падступаўся да самай дарогi, як Мiрта спынiлася.
     Не разумеючы, што магло затрымаць яе на пустым месцы, я загадала ёй рухацца наперад.
     Мiрта i вухам не павяла на мой загад. Звычайна яна не зважала на мае патрабаваннi перад сабакамi, выказваючы такiм чынам сваю незалежнасць.
     Давялося агледзецца яшчэ раз. Не тое што сабакi, а i чалавека не было бачна. Што тут размаўляць з упартай жывёлiнай – я  моцна тузанула павадок у напрамку нашага шляху.
     Мiрта стаяла стопарам. Болей таго, яна не змянiла i накiрунку свайго пагляду – некуды ўнiз на другi бераг каналу.
     Гэта настолькi ўразiла мяне, што я з усяе моцы паспрабавала ўгледзецца ў тое, што яна не жадала выпускаць з-пад сваёй увагi.
     Там рашуча не было нiчога, на што варта было б гэтак тарашчыцца – круты абрыў, хмызняк на якiм падступаўся да бетонных плiт, што адвесна абрывалiся над мутнай, пакрытай цiнай, марудлiвай плынню канала.
     -- Мiрта, няўжо цябе пачалi цiкавiць жабыў -- З’едлiва запыталася я.
     Мiрта, якая не выносiла здзеклiвага тону, толькi напружылася.       I ў гэты момант я заўважыла нейкi рух над бетоннай плiтой. Зрок у мяне – адзiнка, але давялося выцягнуць з гэтай адзiнкi ўсе яе магчымасцi, каб разгледзець у варухлiвай кропцы чалавечае дзiця двух-трохгадовага ўзросту. Дзiцёнак, лежачы на саменькiм крайчыку плiты, настойлiва спрабаваў дацягнуцца ручкай да вады.
     Усё ва мне застыла ад жаху. Каб дакрануцца з таго месца да вады, яму патрэбна было расцi яшчэ гадоў дзесяць.
      «Кiнуцца ў канал да ягоў Можна спалохаць i не паспець.
Крычацьў Тым болей напалохаецца. Ды i камуў Але ж i чакаць нельга! Колькi гэтае дзiця ўжо балансуе тамў Ды не магло ж яно адно сюды трапiць!» – Прыкладна, гэтак iмчалiся думкi ў маёй галаве.
     На супрацьлеглым схiле нiкога не было. Зараслi амаль захiналi ад позiрку яго вяршыню. I ўсё-ткi я здолела разгледзець у прагалiне зялёных купiнаў дзьве галавы. Здаецца, там iшла нетаропкая мужчынская размова.
     Я перавяла дых i нечакана для мяне самой над каналам паплыў разважлiва-здзiўлены голас:
     -- Мi-iрта, што ж гэта ро-обiцца тако-ое! Мужчыны мiж сабою гамоняць, а дзiця вось-вось у ваду звалiцца. Ты чуеш, Мiртаў Хто ж гэта пакiнуў дзiця без даглядуў Чыё ж гэта дзiця, Мiрта, над саменькай вадойў..
     Мой голас адбiваўся ад вады, гучнеў i, здавалася, лунаў над усiм наваколлем. Але мне давялося паўтарыць сваю прамову, пакуль адзiн з мужчын на другiм беразе не азiрнуўся.
     -- Ты хутка тамў -- Пачуўся раздражнёны голас. -- Дзе тыў! -- Даляцела да нас.
     У наступны момант, ламаючы зараслi, мужчына ўжо збягаў з абрыву. Мне здалося, што ён падхапiў дзiця ў апошняе iмгненне.   
     Мiрта, як толькi малое апынулася на руках свайго ашаломленага апекуна, тут жа расслабiлася i пачала нюхаць траву.
      Я папрасiла ў яе лапу, каб пацiснуць за службу i з пацалункам у сабачую патылiцу спусцiла з павадка. На гэты раз Мiрта не вынаходнiчала i мы спакойна адпачывалi на беразе, пакуль нас не знайшоў Валер.


6

     Валер сваю падзяку Мiрце выказаў гатоўнасцю пабарукацца i падурэць з ёю.
      Пакуль яны, як апантаныя, насiлiся па лузе, я назбiрала канюшыны i спляла сабе разлапiсты вянок. Дзень пачынаўся гарачы i прахалодны вянок ратаваў маю не меней гарачую пасля ранiшняй прыгоды галаву ад перагрэву.
     Трэба сказаць, што я болей любiла рамонкi, але аднойчы Валера напалохаў абярэмак бела-жоўтых, сонечных кветак у маiх руках.
     -- Спынiся, не збiрай болей! Нельга так! -- Крычаў ён да мяне.
     Але не гэты крык уразiў мяне, а яго вялiзныя, поўныя тужлiвага болю вочы, нiбыта яны ўвабралi ў сябе роспач абарванага жыцця кожнай кветкi. Менавiта гэты боль быў невыносным для мяне.
     -- Валер, iх усё адно праз дзень-два скосяць, а ў мяне будуць тыдзень красавацца на стале, -- паспрабавала абранiцца я.
     -- Усё адно нельга, -- рашуча сказаў Валер, не жадаючы нiчога тлумачыць, каб паглыбляцца ў свой боль.
     Я адступiлася тады. I па сённяшнi дзень шкадую зрэзаныя кветкi, па магчымасцi пазбягаючы iх.
     Канюшыну я адносiла хутчэй да корму, чым да прыгажосцi, але, вяртаючыся дадому пашкадавала выкiнуць завялы вянок i начапiла на шыю Мiрты.
     Мiрта з падазрэннем зазiрнула мне ў вочы – цi не здзек гэтаў
     -- Заслужыла, -- патлумачыла я, маючы на ўвазе яе ранiшнi подзвiг.
     Нiколi не думала, што Мiрту можна гэтак уразiць! А што аблезлы вянок можна несцi з такiм гонарам...
     Мiрта iшла з намi, як манумент – без адзiнага нахiлу галавы, або руху тулава. Жылi адно вочы, якiя лавiлi захапленне ў паглядах сустрэчных людзей i яе надзвычай хуткiя лапы. Гэта быў адзiны выпадак у яе жыццi, калi Мiрта не зважыла нi на адну сустрэчную сабаку, нават на тых, што з брэхам выбягалi з падворкаў блiжэйшых сялiб.
     Мне здавалася, што яна доўга так не вытрымае, што яе чуллiвае сэрца разарвецца ад вялiкай адказнасцi за высакародную ўзнагароду на яе шыi.
     Насутрач трапiлася вялiкая сям’я, якая займала ўпоперак амаль усю дарогу.
     Людзi  з добрай усмешкай расступiлiся перад намi.
     -- Бабуля, а чаму ў яе вяночакў -- Занепакоiлася ад незвычайнага вiдовiшча маленькая дзяўчынка, якую вялi за руку. – Можа, сёння святаў
     -- У яе сягоння – дзень нараджэння, -- сур’ёзна патлумачыла бабуля.
     Дзяўчынка, мiнаючы нас, ледзь прыкметна пакланiлася Мiрце.
     Я думала, што Мiрта выскачыць са сваёй скуры, але яна з годнасцю вытрымала выпрабаванне славай.
     Толькi на сваiм гарадскiм двары я прапанавала ёй зняць вянок. Удзячнасць i палёгка Мiрты была вiдавочнай.
     Праз некалькi год, калi ў Iндыi пры сустрэчы мне надзелi на шыю вянок з гваздзiкоў, я адчула нешта падобнае Мiрце i была рада пазбавiцца сваёй шаноўнай ношы пры першай магчымасцi. Праўда, калi мне выпала зноў пабываць у Iндыi i ў Непале, я ўжо насiла свае вянкi з годнасцю i задавальненнем да самага вечара. Мiрта свой шлях прайшла за адзiн раз.
 

7

     Напэўна, Мiрту ўразiла слава, бо прайшло колькi часу, як мне давялося быць сведкам... Але, давайце, усё па прадку.
     -- Мiрта засталася на двары! Будзеш iсцi на працу, завядзi яе ў дом! Я пазнюся! -- Гукнуў з парогу Валер i зачынiў за сабой дзверы, не чакаючы адказу.
      Праз паўгадзiны, зазiраючы за кожны куст, я апынулася на рагу дома.
     Мiрту я ўбачыла адразу. Гэта нельга было не ўбачыць.      
     З затуманенымi вачыма, cкiраванымi не тое ў неба, не тое ў самую сябе, Мiрта нешта жэрла. Менавiта, жэрла. Бо, звычайна, яна таропка заглытвала харч, каб мець магчымасць, калi надарыцца, не прапусцiць сваю ўдачу з наступным кавалкам. А тут – галава яе задрана ўгору, з пашчы абыякава звiсае, падае на траву спажыва, скiвiцы ледзь рухаюцца, вочы пастаўлены ў кропку...   
     Я ўгледзелася. Хутчэй ад усяго, яе здабычай была гушча з рыбнай ухi, кiмсьцi ашчадна вываленая на газон дзеля тутэйшых сабак i катоў.
     Мiрта адчула мой прыход, але ўпарта вытрымлiваючы ролю, не жадала зважаць. Мне здалося, што я тут не да часу. Несумненна, Мiрта не смакавала харч, яна – красавалася i, канечне ж, не перада мной. Я пашукала другiх гледачоў. I ледзь разгледзела.
     Гэта быў маленечкi кабель, якi не даставаў Мiрце i да сярэдзiны лап. Але...
     Яго раззяўленая пашча з кончыкам ружовага язычка... Яго застылая, нязручная, нерухомая пастава... Яго ўсеабдымныя, гарачыя вочы... Яго маленечкае сабачае сэрца, кiнутае пад вялiзныя лапiшчы незвычайнай, небывалай, неверагоднай iстоты, якая не была для яго нi сабачай каралевай, нi проста сучкай – яна ўвасабляла ўсё самае немагчымае ў свеце яго суродзiчаў i таму была вышэйшай ад гэтага свету...
     Прабачце, людзi, але з такiм вялiкiм захапленнем мне яшчэ не пашчасцiла ў жыццi сустрэцца другiм разам.
     Напэўна, Мiрта вырашыла ўнесцi некаторае ажыўленне ў даволi статычную сцэну. Яна марудлiва нахiлiлася, у задуменнасцi неахайна зачапiла зубамi новую порцыю i зрабiла некалькi крокаў наперад.
     Кабельчык, зачараваны сваiм уяўленнем, не адразу прыкмецiў перамены ў рэчаiснасцi. Калi ён апамятаўся, глыбокi ўздых сутаргай прайшоў па яго целу. Ён i не думаў шукаць Мiрту. Яна i павiнна была зыйсцi ў свае вышынi, растаяць у паветры, растварыцца ў сонечным бляску. Прывiдаў не шукаюць паглядам. Прывiды самi паўстаюць перад вачыма, калi пажадаюць. Але што ж такое падала з пашчы незямнога стварэнняў  Кабельчык асцярожна выцягнуў шыю, каб панюхаць гэта.
     Мiрта скасюрылася i... зразумела, што знаходзiцца за кулiсамi. Сцiскаючы ў зубах нейкую аблезлую рыбiну, яна ўварвалася на сцэну i спынiлася насупраць свайго гледача.
     Але кабельчык ужо разнюхаў зусiм зямныя пахi i гэта некалькi азадачыла яго.
     Мiрта грозна глядзела на яго зверху, а кабельчык усё нiяк не мог асэнсаваць зямную рыбную прозу. Тады Мiрта прыпала на пярэднiя лапы да зямлi так, што яе задраны ўгору хвост зрабiўcя паралельным долу -- толькi так магла яна зазiрнуць у вочы нахабнiка, якi насмелiўся ўвабраць у сябе пах таго, што належала ёй.
     Гэта нечым нагадала мне мае вымовы Мiрце i я не вытрывала, рассмяялася. Мiрта блiснула ў мой бок хiтрымi вачыма i тут жа зноў утаропiлася на кабельчыка. Магчыма, той паспеў дадумаць сваю думку, бо нечакана пачаў адступленне на паўсагнутых лапках задам наперад. Мiрта пасунулася за iм, не спускаючы свайго дапытлiва-дакорлiвага позiрку. Кабельчык не вытрымаў, развярнуўся i кiнуўся ўцякаць. Што ж, рэчаiснасць аказалася не меней ашаламляльнай...



5.  ВАўКАДАВЫ

    
1

     Зразумела, што сабака ў гарадской кватэры патрабуе выгулу. Вы можаце забыцца прыняць лекi, не выключыць прас або плiту, нават не ўспомнiць пра спатканне з каханай, прызначанае гадзiну таму назад, але вы нiколi, нi пры якiх абставiнах, апроч страты прытомнасцi, не забудзеце, што ваш хвастаты сябра не наведаў двор перад сном.
     Больш таго – разумныя людзi свядома карыстаюцца падобнай асаблiвасцю памяцi, каб дыпламатычна пакiнуць бяседу, што пачала выклiкаць стому, не праводзiць да хаты даму, якая выклiкае сумненнi, прапанаваць апоўначы гасцям выгуляць разам вашу сабаку – i, калi хто вырашыць дачакацца вас, або вернецца ў кватэру пасля гадзiннай прагулкi, можаце смела раcкладаць пад iмi канапу, распранацца i класцiся спаць.
     Карацей, сабака дазваляе ставiць кропкi там, дзе нiякiя шматкроп’i  не дапамагаюць.
     Гэта мы зразумелi, дзякуючы нашай аўчарцы Мiрце, якая сустракала з намi сваю другую зiму.


2

     Было зусiм цёмна, калi Валер i я шчаслiва пакiнулi нейкую нястрымную пагулянку i ўжо дома вымушаны былi адправiцца на новую – з Мiртай.
     Здавалася, усе людзi i сабакi даўно спяць. На школьным стадыёне ў мройлiвым святле высокiх вулiчных лiхтароў, што абступалi яго, сеяўся дробны снег. Дзве магутныя постацi ў куфайках з не меней магутнымi аўчарамi на ланцугах выклiкалi ў нас задавальненне – мы не адны бадзялiся дзеля сабакi па начы.
     Мiрта перад любой чалавечай кампанiяй аддавала перавагу сабачай, таму нецярплiва тузалася з павадка насустрач суродзiчам. Людзi i сабакi былi незнаёмымi.
     -- Пайшлi адсюльў -- Прапанавала я Валеру.
     -- Адпусцi Мiрту, -- пачуўcя абыякавы адказ, за якiм хавалася нежаданне адступаць.
     Я толькi ўздыхнула, спускаючы Мiрту, якая дужа прайгравала параўнанне з аўчарамi.
     Прыблiзна гэтак жа выглядалi i мы супраць iх гаспадароў.
     Напэўна, я тады адчула гэта, хаця зараз мне здаецца, што бачу -- здзеклiвыя ўсмешкi на тварах незнаёмцаў, якiя спускаюць сваiх сабак.
     Па тым, як сiпла рыкнулi аўчары i ўгнуўся дол пад iх першымi cкачкамi, я зразумела ўсё адразу, Мiрта – здагадалася толькi на сярэдзiне стадыёну. Яна тармазнула так, што ўзрыла снег да зямлi.
     Я ўжо меркавала, як будаваць абарону сябе i сабакi. Але Мiрта i не думала шукаць паратунку ў нас. Яна памяняла свой курс усяго на дзевяноста градусаў i... паляцела.
     Гэта, сапраўды, быў палёт. Калi сабачыя лапы i краналiся зямлi, чалавечы зрок не дазваляў угледзець гэты момант. Тулава нашай, здавалася, нягеглай Мiрты ўтварыла стралу, наканечнiкам якой служыла пастаўленая гарызантальна востраносая галава са шчыльна прыцicнутымi вушамi. Апярэнне гэтай стралы складаў выцягнуты ў адну лiнiю з тулавам хвост.
     Дзiўная страла даляцела да краю стадыёну i, пакуль аўчары «ўламавалi» дол за ёю, пачала плаўна апiсваць першы круг, пазначаны святлом лiхтароў.


3
 
     Дзякуючы нашым летнiм вандроўкам, Мiрта была ў выдатнай форме. Але я ведала, што палёт даўжынёй у жыццё магчымы толькi на касмiчным караблi, iмя якому планета Зямля, дзе ўсе мы – адно пасажыры. Прамежкавыя палёты патрабуюць прызямлення, або выхаду з зямнога жыцця. Палёт Мiрты мог прывесцi да сукупнасцi гэтага. Я з трывогай сачыла за ёю, каб не прапусцiць першыя прыкметы стомы.
     Другi круг...
     Мiрта не губляе лёгкасцi. Болей таго, адчуваецца, што палёт прыносiць ёй асалоду.
     Аўчары ўкладаюць столькi цяжкай моцы ў сваю пагоню, што ад iх валiць пар.
     Трэцi круг...
     Страла яшчэ ляцiць, яшчэ не клюнула носам, але сiла, якая выпусцiла яе, ужо на зыходзе.       
     -- Валер, трэба паклiкаць Мiрту! -- Папрасiлася я.
     Валер не паспеў мне адказаць. Мiрта – знiкла. Растварылася ў паветры – i ўсё тут.
     Аўчары яўкнулi i аселi. Мы з незнаёмцамi раззявiлi ад здзiўлення раты.
     Сабакi апамяталiся першымi i пачалi «прачэсваць» стадыён. З пенай на пашчах, задыхаючыся ад злобы, яны абшукалi пляцоўку ўздоўж i ўпоперак, рылi насамi снег, разбягалiся ў розных напрамках, але ўсё безвынiкова. Разгубленыя, збянтэжаныя аўчары вярнулiся да сваiх гаспадароў. Ды што аўчары! -- Мы ўсе мелi гэткi ж выгляд. Рэальнае знiкненне Мiрты ў рэальным свеце зрабiла апошнi надзвычай няўстойлiвым, плыткiм, хлiпкiм.
     Напэўна, я моцна верыла ў гэты свет, бо не давяраючы нi сваiм вачам, нi аўчарам, сама накiравалася на месца знiкнення Мiрты. Канечне, яе не было. Зрыты сабачымi лапамi i насамi снег – ды толькi!


4

     Не ведаю, што б я далей рабiла на гэтым свеце, калi б не Мiрта. Яна паявiлася нiадкуль на супрацьлеглым канцы стадыёну. Свет адразу пацяжэў, хаця мне зрабiлася значна лягчэй.
     Аўчары сарвалiся з месца так, што ледзьве не раскiдалi на бакi сваiх гаспадароў.
     Я ж вырашыла наадварот -- не кранацца з месца i разабрацца ва ўсёй гэтай фантасмагорыi. За Мiрту з такiмi здольнасцямi хвалявацца не было чаго.
     Першы круг...
     Другi круг...
     Аўчары, мабыць, былi не столькi магутнымi, колькi перакормленымi, бо пад час сваiх доўгiх i цяжкiх скачкоў цяпер амаль пляскалiся жыватамi аб снег.
     Мiрта ляцела па самаму крайчыку святла прама на мяне. Я саступiла ў цень, каб даць ёй дарогу i...
     Тое, што надарылася, не зразумець адразу.
     Мiрта слiзганула па гэтаму самаму крайчыку святла крыху далей, чым я, i спакойна спынiлася.
     Аўчары пранеслiся мiма нас, як пустога месца.
     Мiрта з цiкаўнасцю назiрала, як яе пагоня, спатыкаючыся, iрве лапамi снег, шнарыць у пошуку яе па ўсяму стадыёну.
     З вываленымi языкамi, ушчэнт стомленыя i зломленыя маральна аўчары вярнулiся да сваiх гаспадароў.
     Пагляд Мiрты адразу выказаў пагарду i шкадаванне. Яна адышлася яшчэ глыбей у цень пад агароджу i нетаропка патрусiла на другi канец стадыёну.
     Калi яна зноў выйшла на арэну спаборнiцтва, аўчары торгнулiся, але без каманды гаспадроў ужо не хацелi браць на сябе падобнае глупства. Гаспадары, напэўна, таксама не захацелi, бо моўчкi прышчыкнулi cваiх сабак да ланцугоў.
     -- Iдзi сюды, Мiрта! -- Гукнула я.
     Калi мы горда праходзiлi мiма незнаёмцаў, сабакi рабiлi выгляд, што, па-ранейшаму, не бачаць Мiрту. Гаспадары ж iх ва ўсе вочы лупiлiся на вiхлястае, крывалапае стварэнне з вушамi i хвастом, што боўталiся, як патрапiць. Яны шукалi апраўдання свайму фiяска i  былi гатовы аддаць належнае яе здольнасцям, але Мiрта ўмела састроiць з сябе такое абы-якое, што ўрэшце рэшт на тварах незнаёмцаў застылi адно здзiўленне i пагарда – роўна так некалькi хвiлiн таму глядзела Мiрта на iх сабак. Cкладзеныя, гэтыя пагляды вызначалi кошт аўчароў. Упэўнена, што Мiрта дамагалася менавiта гэтага. На сваю былую пагоню яна i не азiрнулася.
     Праз некалькi дзён мы даведалiся, што нам выпала сустрэцца з сабакамi, якiх страшыўся ўвесь наш раён, мянуючы «ваўкадавамi». На прагулку iх выводзiлi адно глыбокай, бязлюднай ноччу, бо на рахунку гэтых аўчароў былi не толькi ваўкi, але i некалькi нападзенняў на гараджан, не кажучы пра сабачыя ахвяры. У лiк тых, хто пацярпеў ад iх, час ад часу траплялi i самi гаспадары. Але ж, Мiрта... Вось дык, Мiрта!


Рецензии