Клеапатра

  ПАПАЎНЕННЕ СЯМЕЙСТВА



1. МАМА УРФIН ДЖУС


1         

     Гiсторыя папаўнення нашага сямейства мае свой пачатак у асаблiвасцях характара Валера. Таму я павiнна зрабiць невялiчкi, як бы лiрычны, уступ.
     Наблiжаўся канец чэрвеня. На гэтую пару я заўсёды пачынала боўтацца па розных магазiнах, не маючы i прыблiзнага ўяўлення пра мой дарунак Валеру.
     Гледзячы скрозь акно тралейбуса, як сонца наблiжаеца да верхавiнаў гарадскiх гмахаў, я думала. Вядома, пра дзень нараджэння мужа.
     Валер  не любiў чамусьцi гэтай падзеi ў сваiм жыццi i нiколi не адзначаў яе. Болей таго, ён скептычна адносiўся да любых маiх дарункаў, шукаючы ў iх непрыдатнасцi, таннасцi, непатрэбнасцi, несучаснасцi – наогул, любога магчымага недахопу. Звычайна дарункi адлежвалiся ў яго некалькi гадоў, пакуль Валер адважваўся асцярожна праверыць iх жыццём. Як правiла, яны пацвярджалi сваю годнасць i праз такi тэрмiн. Калi ж нейкая рэч не атрымлiвала надзвычайнай хвалы ад староннiх, ёй даводзiлася самастойна дажываць свой век.
     Зразумела, што пры такiм характары Валера, дарунак яму быў для мяне надзвычайным выпрабаваннем. Але ж i пазбавiць мужа ад свайго клопату я таксама не магла. Валер нават апратку не купляў сабе. Не! Хлушу. Аднойчы ён намераў i самастойна прыдбаў пару летнiх туфляў. На два памеры меньшыя, чым яго ступнi. Дзякаваць, што не з адной нагi -- мне ўдалося прадаць iх са скiдкай свайму супрацоўнiку...


2   

     Апамяталася я толькi на канечным прыпынку ад прапановы ўсiм пакiнуць тралейбус. Аднаго позiрку на гадзiннiк было дастаткова, каб упэўнiцца, што магазiн «Гарызонт», якi я праехала, ужо ўсё адно зачынены.
     Насупраць стаяў тралейбус з расчыненымi дзвярамi.
     Праз некаторы час я здагадалася, што патрапiла ў адзiн са спальных мiкрараёнаў гораду. Хаця i вечарэла, спаць мне зусiм не хацелася.
     Выбiраючыся адтуль, я ўзбунтавала палову сустрэчных, спрабуючы выблытацца з перапоўненай чалавекалавецкай сеткi грамадскага транспарту. 
     Пазнаць раён cталiчнай Камароўкi здольны кожны беларус. Я не збiралася сроiць з сябе выключэнне i выйшла на блiжэйшым прыпынку.   
     Спяшаць дахаты не было з чым.  На мой лянотны крок iмгненна адрэагавалi некалькi джэнтэльменаў «каўказскай» знешнасцi, запрашаючы з запаркаваных уздоўж вулiцы машын прадоўжыць прагулянку разам.
     Нават цыганка, племя якой, здавалася, даўно выключыла мяне
з-пад сваёй неадчэпнай увагi, нечакана ўхапiлася за мой рукаў.
     -- Дзевушка, шчаслiвай будзеш, толькi не прайдзi свайго шчасця, усю праўду скажу, як ёсць, -- тарахцела жанчына, закатваючы свае шэльмаватыя вочы, якiмi тут жа згледзела шлюбны пярсцёнак на маёй руцэ, -- i дзе твой муж цяпер, i што на сэрцы ляжыць, i што пад сэрцам... 
     Весела прыкiдваючы – падарыць Валеру жывапiсанне цыганкi, цi нешта больш рэчаiснае -- я адчула незвычайнае прыцягненне. Яно зыходзiла ад чагосьцi жывога, памерам у пачак цыгарэт, якiмi гандлявалi побач бабулькi, прырабляючы да пенсii.
     Прыналежнасць жывога да жывёльнага свету не выклiкала ў мяне сумненняў, але ж  iдэнтыфiкацыi не паддавалася.
     Я тут жа забылася на цыганку i накiравалася да маладой жанчыны, дакладней – яе працягнутай да прахожых далонi, дзе месцiлася незразумелая iстота.
     «Трусянёў Хамякў Крысаў Барсучокў..» -- Гадала я ў думках.
     Па меры наблiжэння ўсе яны адпадалi, але нават зблiзку я не магла вырашыць – кот гэта цi cабакаў
     Бачачы ва мне марнатраўцу чыстай вады, жанчына не палiчыла вартым адказваць.
     -- Вырасце ў сабачку, -- ветлiва ўмяшаўся мужчына, якi побач  збываў безумоўных катоў.
     -- Хтоў Кошкаў -- Падзiвiлася я, лiхаманкава прыгадваючы колькасць грошай у маiм партманеце.
     Жанчына адвярнулася ад мяне.
     Мне здалося, што яна ледзь не плача – цi тое замлела рука, цi тое сёння ўсе яе клiенты – недарэкi. Я гэтага не хацела.
     -- Сабачка, -- цярплiва адказаў мужчына. – Ёй ужо два месяцы!
     -- У два месяцы такiх сабачак не бывае, -- катэгарычна заявiла я, цягнучы да маленечкай iстоты рукi.
     Жанчына гмыкнула, глытаючы з’едлiвы ад крыўды смяшок, але сабачку з рук не выпусцiла.
     -- Гэта ж карлiкавы шпiц! Ды вы паглядзiце ў рот -- поўны зубоў! -- Тут жа абурыўся мужчына, нахабна расшчапляючы пальцамi скiвiцы сабачаняцi.
     Мне зрабiлася горка ад гвалту, якi чынiцца на маiх вачах над  далiкатным стварэннем. Ужо ўсведамляючы, што менавiта дзеля гэтай сустрэчы цягалася дзень па гораду, каб трапiць сюды ў належны час, я ведала: хопiць мне грошай, або не, але далей дарога ў нас – адна.
     Дзякаваць Богу, грошай хапiла.
     -- Вы добра падумалiў -- Cярдзiта запыталася жанчына. – А то бяруць, вось так, цацку сабе! Нагуляюцца, а потым...
     -- Не хвалюйцеся! -- Перапынiла я, не зважаючы на яўную варожасць сабачай гаспадынi. – У нас аўчарка i два каты! Не будзе лiшняй!
     Жанчына, трымаючы грошы, яшчэ павагалася, але пацалавала сабачаня ў чорную пацерку носа i разам з пстрычкай па гэтай пацерцы аддала мне свой скарб.
     У той момант, калi я дакранулася да малюпасенькага сабачаняцi, то ўпершыню адзначыла вартасць тэлевiзiйнага трохмесячнага заробку i... глупства жанчыны, якая пагадзiлася на гэтую мену. Я нават пачувала сябе нечым накшталт злодзея, бо, як мага хутчэй, пакiнула месца сваёй несумленнай здзелкi.
     Сабачаня тут жа ўскараскалася па мне i нырнула мiж гузiкамi пад блузку.
     -- Ого! -- Усклiкнула я сама сабе, адрываючы iмпэтную асобу скрозь тканiнy ад грудзей, дзе малеча адразу паспрабавала прысмактацца.
     – Бач ты, якая жвавая! -- Падзiвiлася я сабачай казюрцы, якая ўпарта i ўмела супрацiўлялася маёй спробе выцягнуць яе на паверхню.
     Блузка па мне хадзiла хадуном. Каб не выклiкаць здзiўлення прахожых, давялося злаўчыцца i звонку прыцiснуць малую да свайго боку.


3

     Шчаслiвая, з пустым партманетам, але з дзiвоснай пяшчотай у душы i за пазухай я вярнулася дахаты... i толькi дома апамяталася, што прыехала вiншаваць мужа.
     Не маючы другога выйсця, я паспрабавала выдаць у якасьцi сюрпрыза сваю знаходку.
     Валер, як толькi ўбачыў папаўненне нашага сямейства, катэгарычна адмовiўся прымаць падарунак.
     -- Добра, тады я пакiну сабе, -- ахвотна пагадзiлася я, закрываючы адразу два пытаннi.
     -- Толькi не разлiчвай на мяне! -- Пакрыўдзiўcя Валер на маю хiтрасць. – Табе што, гэтых малаў! --  Хiтнуў ён галавой на хату. 
     -- Загадаеш выкiнуць яе на вулiцуў -- Паставiла я ў адказ рытарычнае пытанне.
     -- Рабi, што хочаш! -- Каб не пасварыцца, Валер выйшаў у другi пакой, але тут жа вярнуўся.
     – Не, ты мне скажы, навошта табе трэцяя кошкаў -- Пайшоў ён на абардаж.
     -- Зусiм i не кошка... – я знарок вытрымала паўзу, цалуючы cваю «пяшчоту» ў халодны, мокры носiк, -- а сабака. I вырасце яна ўсяго на дваццаць сантыметраў. Замiнаць табе дужа будзе! -- Папiкнула я мужа, знаходзячы неабходным выказаць крыўду. – Падумаеш, какадрыла прывяла!
     Мы з «пяшчотай» адступiлi на кухню.
     -- Прыводзь колькi хочаш сабак! -- Не адставаў Валер. – Толькi, зразумей, я – заняты чалавек.
     -- Няўжо, сапраўды, сабакаў А што за пародаў -- Нечакана пацiкавiўся ён, назiраючы, як маляўка азартна выхлебала кроплю малака.
     -- Карлiкавы шпiц.
     -- Шпiцуха! -- Усунуўся сын, якi да гэтага моўчкi назiраў за намi. – Але за мяжой шпiцамi называюць кожнага дварняка, -- не да часу выказаў ён сваю дасведчанасць.
     Валер, шукаючы мiру, не зважыў.
     Праз гадзiну, абкладзеныя адпаведнай лiтаратурай, мы ведалi пра гэтую пароду ўсё. Я не перашкаджала задумлiвасцi, якая з’явiлася ў Валера на твары, бо здагадвалася, што пайшоў творчы працэс.
     -- Яе iмя – Клеапатра, -- нарэшце выдаў на-гара  муж.
     Ад такога размаху ў мяне закруцiлася ў галаве.
     -- А скарочанаў -- Дзелавiта пацiкавiўся сын.
     -- Клеа, -- ледзь вымавiў Валер.
     -- Клеваў Клава, значыцца, -- зблазнiў сын.
     -- Клеа, -- рашуча паправiў яго Валер.
     Нам з Клеапатрай было ўсё адно. Пад нашым дахам пачыналася новае жыццё i панавала згода.


4

     Каб жа! Толькi cкончылася смута памiж людзьмi, як свой голас узняла наша аўчарка Мiрта, навязаная для бяспекi ў калiдоры. Яна, безумоўна, патрабавала выдачы Клеапарты пад сваё апякунства.
     Запрошаная на тэрмiновую нараду мой лепшы друг i самая добрая ў свеце суседка Таццяна ўпэўнена заявiла:      
     -- Аддавайце Мiрце! Ды ў вас i няма iнакшага выйсця, -- флегматычна дадала яна. – Давядзецца аддаць. Успомнiце, як яна дамагалася кураняцi. А варонуў..
     Мы, канечне, тут жа прыгадалi cуткi з жыцця нашага дома ад таго часу, як Валеру супрацоўнiцы на Дзень Савецкай армii падаравалi толькi што вылупленае кураня.
     Нервовыя рулады Мiрты, якая душой i целам iрвалася захiнуць ад жыццёвых нягод кволае стварэнне, вымусiла палову жыхароў нашай пяцiпавярхоўкi ўпрытык заняцца лёсам новага падсяленца . У каго на дачы зiмавалi куры, пагаджалiся ўзяць яго, але -- падгадаванага. Астатнiя шчыра спачувалi – сабе.
     Час ад часу выпiваючы з паўвядра вады, Мiрта iмгненна аднаўляла першапачатковую моц голасу, падымаючыся ад вантробных мадуляцый да ультрагуку.
     Нас ужо хicтала ад гэткага выпрабавання, калi Таццяна рашуча аднесла каробку з пуховым камячком Мiрце.
     Праз паўгадзiны прылiзанае, мокрае куранё калацiлася ад холаду, але птушыны патомак, як нi гарнула яго Мiрта пад свой цёплы бок, хiстаўся на месцы, згодны хутчэй прыняць смерць, чым сабачы клопат.
     Адчайны вышук заканспiрыраванага «iдыёлага» падарунку дазволiў тады вярнуць кураня яшчэ з прыкметамi жыцця пад
курыцу-парадзiху, куды следам паспелi ўсяго некалькi ад  калег Валера.
     Пасля была i згаданая Таццянай маладая хворая варона, якую сын знайшоў у Севастопальскiм парку i пасялiў на балконе, каб падлекаваць.
     Мiрта, навучаная ўпартым куранём, выказала сябе, на дзiва, прыстойна – паенчыла крыху i супакоiлася. Яна толькi тады нервавалася, становячыся на заднiя лапы, каб зазiрнуць праз шкло балконных дзвярэй, калi птушка патрабавала ежу.
     Напэўна, мы страцiлi з часам пiльнасць, бо аднойчы я размiнулася ў гасцёўнi з Мiртай. Яна цiшком iмкнулася прабрацца да сябе ў калiдор, беражна, што шчанюка, трымаючы за пёрысты каршэнь варону.
     На маiх вачах варона самлела ад страху i разам абвiсла ў пашчы сабакi. 
     -- Пакiнь! -- Загадала я.
     Мiрта асцярожна вызвалiла варону са сваiх зубоў, кладучы яе на падлогу, i вiнавата адправiлася на свой дыванок.
     Хаця на выгляд варона была абсалютна цэлай, яна не захацела вяртацца ў прытомнасць пасля перажытага...
   

5

     Зразумела, зыходзячы з памянёнага вопыту, цяпер мы былi пастаўлены Мiртай перад дылемай: аддаць ёй Клеапатру дабром,
або чакаць, што яна прыдумае.
     «Дабром» -- аказалася больш прыцягальным для нас.
     Клеапатра з вялiкай надзеяй тыцнулася ў падстаўлены Мiртай жывот, але пусты сабачы сасок выклiкаў у яе раздражненне, яна што сiлы прыкусiла яго i рашуча накiравалася да людзей.
     Збянтэжаная Мiрта, лежачы на сваiм бедным жываце, сачыла за маляўкай з такiм смуткам, пяшчотай, захапленнем, што мы шчыра жадалi, каб Клеапатра вярнулася да яе.
     На працягу вечара Мiрта рабiла шматлiкiя захады, каб прыцягнуць увагу шчанюка, але маленькая iстота ўпарта абыходзiла яе, выказваючы той увагi меней, чым ножкам стала. Нават мы адчувалi малельны заклiк тугi i любовi, якi зыходзiў ад Мiрты. Клеапатра прымала запабяганнi Мiрты, як рэч, прыналежную ёй па праву нараджэння.
     Кошка Ксеня, гледзячы на ўсё гэта з вышынi спiнкi канапы, актыўна прыкiдвала свой шанец, i толькi гонар i нежаданне патрапiць у няёмкае становiшча стрымлiвалi яе.
     Калi наша ўвага ад шчанюка пераключылася на размову, Ксеня цiхутка спусцiлася на падлогу i раўнадушна прайшлася перад Клеапатрай.
     Здаецца, менавiта абыякавасцi да сябе не магла трываць наша сабачая царыца – яна тут жа прыпусцiла следам за кошкай.
     Ксеня iмгненна змянiла адасобленасць на гатоўнасць падурэць. Прымяраючыся да сiл шчанюка, яна гуляла з iм, пакуль Мiрта з затуманенымi ад роспачы вачамi не зышла на сваё месца.
     Той жа ноччу завiтаў дахаты i Урфiн Джус. Ён нейкiм чынам заўсёды з’яўляўся на перакрыжаваннi падзей нашага жыцця,
нiбыта ведаў пра iх загадзя.
     Ранiцай я спатыкнулася на карцiну, якая i цяпер выклiкае ў мяне здзiўленне.
     На парозе спальнi бокам на ўсю сваю метровую, з хвастом, даўжыню, мружачы вочы, нiбыта ён тут нi пры чым, ляжыць бывалы кот Урфiн Джус. А неразумнае сабачаня заўзята перабiрае лапкамi саскi на яго жываце, правяраючы носам – цi не з’явiлася  дзе знаёмая кропля салодкага малака.
     Джус сустракае мяне паглядам, у якiм выразна чытаецца цiкаўнасць да маёй рэакцыi i блазлiвы дакор: «Ну, вось... дажылiся тут... цешыць шчанюкоў даводзiцца... самому...»
     -- Бессаромнiк, -- кажу я, давячыся ад смеху.
     Мiрта на сваiм дыванку захiнае пярэднiмi лапамi адначасна вушы i вочы...
     Валер чамусьцi не паверыў мне, калi я ўвечары пераказала яму бачанае.
     Але Джус не аднойчы з задавальненнем дэманстраваў усiм  гэтую сцэну, пакуль Клеапатра не нажыла розуму пакiнуць свой безвынiковы занятак.


2. РАЗБIТАЕ СЭРЦА МIРТЫ


1

     Па хуткiм часе Валер не чуў душы ў сабачай маляўцы. Гэта вынiкала ўжо з таго, што яны разам валялiся на канапе. Раней такой прывiлеяй карысталася толькi кошка Ксеня.
     Калi ў мяне была нявыкрутка, Валер з радасцю забiраў малую з сабой на працу, праўда, пакiдаючы яе там часцей ад усяго на клопат дабраахвотнiкаў.
     Клеапатра вярталася адтуль яшчэ больш ганарлiвая, хаця i добра зацяганая, стомленая, брудная.
     Думаю, што апошнi з прыведзеных мной эпiтэтаў вымусiў Валера тэрмiнова ўключыць у штат прыбiральшчыцу, хаця гэтае пытанне мусолiлася ў калектыве ўжо каля года.
     Аднойчы Клеапатра ўчынiла дома нейкую шкоду.
     Цяпер я нават не памятаю той драбязы, але тады, напэўна, з мэтай выхавання, а, можа  быць, ад рэўнасцi, паскардзiлася Валеру на яго любiмiцу.
     Муж, смеючыся, папляваў на мiзенец i тройчы прыклаў гэты палец пад азадак сабачаняцi, вымаўляючы за правiннасць. Пасля яны мiрна завалiлiся на канапу глядзець тэлевiзар.
     Неўзабаве я закончыла свае хатнiя справы i падышла да заўзятых тэлегледачоў, каб пакармiць на ноч малую.
     Якiм было маё здзiўленне, калi Клеапатра не толькi шчыльней прыцiснулася да Валера, але i цапнула мяне сваiмi зубамi!
     -- Зарабiла за данос! -- Упiкнуў мяне следам i муж.
     Такiх тонкасцяў я не чакала ад шчанюка, як ад мужа не чакала, што ён возьме сабачы бок пасля таго, як сам пацвердзiў згоду са мной вышэйпамянёным пакараннем.
     «Хаця як раз гэтага ад яго i можна чакаць!» – Падсумавала я ўсе крыўды на супярэчлiвага чалавека.
     Разгублена пазiраючы на варожую апазiцыю, якая згуртавалася на маiх вачах, я ўсё-ткi вымушана была прызнацца сабе -- праўда на iх баку. Зразумела, па другi бок ад праўды я заставацца не магла.
     Паўгадзiны, што я ўкленчыла перад спiной Клеапатры, Валер, не зважаючы на тэлепраграму, усёй душой прымаў маё пакаянне. I толькi, калi яго пачаў душыць смех, Клеапатра расслабiлася i дазволiла мне ўзяць сябе, абвiслую, нiбы ануча, на рукi.
     Я ўпершыню ўсвядомiла каштоўнасць яе высакароднай душы i ў думках падзякавала ёй за навуку.
     Але, напэўна, нешта вынесла i Клеапатра.
     Ранкам, калi мы прачнулiся,  сабачаня хуценька скочыла з ложку, якi дзялiла разам з намi, i порстка паiмчалася ў гасцёўню.
     Спрасонку я не паспела здзiвiцца гэтаму, але, iдучы ў ванны пакой, вымушана была спынiцца на парозе спальнi.
     Насустрач мне, перабiраючы пярэднiмi лапамi i цягнучы за сабой заднiя, паўзла на жываце Клеапатра. Яна дацягнулася да мяне, прыпынiлася на момант, а пасля тыцнулася халодным носiкам у кожную маю ступню. Не падымаючы галавы, Клеапатра адпаўзла назад i застыла.
     Гэта нагадвала нейкi рытуал.
     I раптам я здагадалася – пакланенне, ахвяраванне сваёй любовi чалавеку!
     -- Божухна, што ж за душа ў цябе! -- Я падхапiла сабачаня на рукi, замiлоўваючы ад лiшку пачуццяў.
     Трэба сказаць, што права на ранiшяе вiтанне даравалася толькi мне. Калi ж я раптам забывалася прыняць гэтае пакланенне, Клеапатру ажно калацiла ад крыўды i мне даводзiлася вяртацца на зыходную пазiцыю – парог спальнi, каб выканаць усё па этыкету. Шчыра скажу, гэта была каралеўская гульня! 
     Мiрта з маўклiвым захапленнем назiрала гэтыя сцэны, але яе любоў да шчанюка па-ранейшаму заставалася безадказнай.

2
         
     Клеапатры было недзе каля паўгода, калi адно здарэнне грунтоўна паўплывала на яе адносiны да Мiрты.
     На тую пару я рыхтавала тэрмiновую тэлепраграму i часта працавала да ночы. Было на восьмую гадзiну вечара, калi, перасiльваючы незразумелы неспакой, якi час ад часу ахоплiваў мяне, я не вытрымала i папрасiла рэжысёра закончыць мантаж самому, спасылаючыся на тое, што мы з iм усё ўзгаднiлi i cпланавалi.   
     Хаця гэта было, зрэшты, праўдай, я пачувала сябе няёмка, не па-таварыскi, ды i, ведала, што творчасць асаблiва наровiць разбурыць самыя правераныя планы.
     Але ж з месяц таму пры падобных сiмптомах я сарвалася з працы -- i заспела дома Клеапатру, якая без прытомнасцi ляжала на падлозе, а над ёй засмучана схiленых Валера i Таццяну. 
     Высветлiлася, што Валер, паказваючы камусьцi на вулiцы нашу малую, упусцiў яе з рук. Клеапатра прызямлiлася галавой аб асфальт.          
     Мяркую, што не столькi мае дзеяннi, колькi мая любоў аказалася тады дзейсным сродкам вярнуць сабачаня да жыцця...
     Па дарозе дадому я вырашыла ўпэўнiцца, што ўсё ў парадку, i вярнуцца на працу.
     Пустая, разнасцежаная кватэра, ахопленая святлом усiх наяўных лямпачак, азадачыла мяне. Вэрхал, якi чуўся праз сценку з кватэры Таццяны, прымусiў мяне скiраваць туды як свае думкi, так i сябе.
     На парозе я сутыкнулася з самой Таццянай.
     Вiнавата-спачувальны выгляд сяброўкi, нешта незразумелае, спехам накiнутае на хатнюю апратаку, кароткiя боты на босых нагах, механiчны лiхтар у руцэ...
     -- Ды вось, ледзь знайшла, -- Таццяна паказала мне лiхтар у адказ
на маю нямую няўцямнасць.
     -- Што адбываеццаў! -- Мой голас, здавалася, прагучаў асобна ад мяне.
     -- Ты не хвалюйся толькi, -- цiхенька папрасiла сяброўка.
     Ад гэтага папярэджання я ледзь не грымнулася на пляцоўцы.
     Не ведаю, як iншым, але, калi абставiны вымагаюць неадкладнага дзеяння, то мне патрэбна iнфармацыя, а не псiхалагiчная падрыхтоўка падобнага роду, якая адбiрае каштоўны час i нервовыя сiлы на ўяўленне i перажыванне самых неверагодных малюнкаў падзей.
     -- Клеапатра згубiлася, -- апамяталася Таццяна.
     Гэта было ўжо нешта, за што можна зачапiцца свядомасцi.
     -- Дзеў
     -- Каля гаспадарчага магазiна.
     -- Даўноў
     -- Гадзiны са дзве таму.
     -- Валер i Мiртаў
     -- Валер шукае. Мiрта збегла кудысьцi.
     -- А ты кудыў
     -- Сцямнела, нiчога не бачна. Можа, зашылася дзеў Вось, за лiхтаром хадзiла, -- Таццяна, ледзьве не плачучы, зноў працягнула мне кiшэнны лiхтар.
     -- Памажы, -- чамусьцi папрасiла я.
     -- Якiя пытаннi! -- Успыхнула Таццяна.

3

     З Мiртай мы размiнулiся, пераходзячы на светлафор вулiцу.
     -- Мiрта! -- Гукнула я аўчарку, якая з задраным хвост весела прашыбавала мiма.
      Мiрта iмгненна перабегла вулiцу ў зваротным кiрунку.
     -- Шукай Клеапатру! Дзе Клеапатраў След, Мiрта! Шукай! --
Загадала я.
     Мiрта вокамгненна аббегла пляцоўку каля кiёскаў на трамвайным прыпынку i знiкла ў купiне дэкаратыўных кустоў сярод кветкавай клумбы. Кветак ужо не было. Лiстоты на кустах – амаль таксама.
     -- Тут яе Валер адпусцiў на газон, як выскачыла нейкая дурная псiна i пагнала Клеапатру, -- паведамiла мне Таццяна.
     Я пачынала верыць Мiрце, хаця да гэтага выпадку мы з ёй нiколi не займалicя якiм пошукам.
     -- След! Давай, Мiрта! Малайчына! -- Падбадзёрыла я.
     Мiрта ўзняла галаву, пацягнула носам паветра i ўпэўнена паiмчала ў напрамку блiжэйшага дома на рагу квартала.
     Мы нават не паспелi згледзець, у якiм пад’ездзе мiльгануў канец яе хваста. Але Мiрта выглянула адтуль, яўна прыспешваючы нас. Яна ўпэўнена давяла нас да незнаёмай кватэры на апошнiм паверсе дома.
     Я нацiснула дзвярны званок.
     -- Хто тамў -- Пачуўся густы бас.
     -- Сабачка згубiлася! -- Крыкнула я праз дзверы.
     -- Што-оў! -- У праёме рыўком расчыненых дзвярэй вызначылася ўнушальная мужчынская постаць у кучаравых валасах, што вытыркалiся з проймаў саколкi як раз насупраць нашых вачэй.
     Следам вырваўся густы, як i голас гаспадара, пах смажанiны. 
      -- У нас сабачка маленечкая згубiлася, -- хуценька пачала тлумачыць я, -- а вось гэтая ўзяла след i прывяла прама да вашай кватэры. – На апошнiх словах Мiрта тузанула ашыйнiк з маiх рук, прапаноўваючы не цыромонiцца, а ўрывацца ў кватэру.– Вы не падабралi часам, цi мо сама забеглаў -- Закончыла я сваё пытанне,
з апошняе сiлы стрымлiваючы наровiстую Мiрту на парозе.
     -- Няма ў нас анiякiх сабак! -- Грымнуў разам з дзвярыма мужчынскi голас.
     Я зберагла свой лоб дзякуючы таму, што моцна трымалася за ашыйнiк Мiрты, рэакцыя якой дазволiла ёй cвоечасова адскочыць
на адлегласць бяспекi.
     Цягнучы носам смачнае паветра, Мiрта азiрнулася на нас з Таццянай, як на апошнiх недарэк.
     -- Iдзi прэч, -- сказала я, раптоўна разумеючы ўсё. – Што табе маленькая Клеапатра! Што табе наш клопат! Ты не толькi падманула! Ты злодзеяў з нас, шайку нейкую хацела зрабiць! У тваёй галаве, напэўна, месца мазгоў заняў страўнiк. Са страўнiкамi не размаўляю! -- Я адштурхнула Мiрту, якая зрабiла захад на прымiрэнне. – Эх, ты!
     Першымi спускалiся па лесвiцы мы з Таццянай, следам, каб не трапляць на вочы, цягнулася Мiрта. Мы не зважалi на яе не столькi праз гэты ўчынак, колькi таму, што былi занятыя думкамi пра Клеапатру.

4

     Ноччу на трамвайным прыпынку рэдкiя пасажыры не лавiлi кайф ад дзвюх кабет з лiхтарыкам, якiя поўзалi на карачках па асенняй гразi, зазiраючы пад кiёскi i ў кожную шчылiну, да таго ж сарванымi галасамi жаласлiва-пяшчотна выводзячы на ўсе лады iмя пiкантнай старабытнай егiпецкай царыцы.
     Цяпер я думаю, што адно грамадзянскае абывацельства гэтых людзей уратавала нас ад не меней пiкантнай лекавай установы.
     Хаця, трэба сказаць, знайшоўся чулы чалавек, якi нават мужна пайшоў на кантакт з намi. Калi ён высветлiў гiсторыю нашага душэўнага стану, дык хутка прыкiнуў i шанец на выздараўленне.
     -- Шукай ветру ў полi! -- Рэзюмаваў чалавек жыццёвы вопыт. – Даўно ўжо ў чыёй кiшэнi з’ехала адсюль ваша Клеапатра! -- Дадаў ён, кiруючыся да трамваю.
     Мы з Таццянай так i засталiся стаяць, дапытлiва ўглядаючыся адна другой у вочы.
     Мiма цiха, як здань, прайшоў Валер.
     -- Штоў -- Гукнула я ўслед на ўсякi выпадак.
     Валер толькi азiрнуўся i адразу адвёў пагляд.
     -- Нiхто яе не пакрыўдзiць, -- упэўнена сказала я сяброўцы. – Калi хто падабраў, дык будзе любiць i цешыцца. Яе нельга не любiць.
     Таццяна маўчала.
     -- Вось толькi адзiнае хвалюе: раптам яна дзе схавалася, чакае нас, калоцiцца ад страху, верыць, што знойдзем, а мы адмовiмся, здадзiмся... А тое яшчэ якi дурны сабака накiнецца, -- здрыганулася я ад апошняй думкi. -- Колькi там на гадзiннiкуў
     -- На дванаццатую.
     -- Ведаеш, iдзi дахаты, -- параiла я, -- а я тут яшчэ пахаджу, неспакойна мне.
     -- Нiкуды я не пайду, будзем шукаць, -- адмовiла Таццяна. – Вось толькi дзеў -- Яна сумна азiрнулася.
     Сапраўды, мы з ёй сумленна, ад душы, аблазiлi кожны закутак уздоўж квартала.
     Я таксама агледзелася, куды прыкласцi свае намаганнi.   
     Заставалiся цёмныя двары, падвалы, пад’езды, лесвiцы, пляцоўкi
-- зрэшты, увесь горад, як i зямны шар...
     Мiрта, якая на гэты час гультаявата нудзiлася поблiз, выкарыстала нашу разгубленасць, каб падлашчыцца да мяне.
     -- Ды ладна, любоў табе i мiр, -- я паспрабавала ўсмiхнуцца ў адказ на яе пранiклiва-трывожны позiрк.
     Не атрымалася.
     – Мiрта, памажы, калi можаш! -- Я ледзь не задыхнулася ад свайго бяссiлля знайсцi якое прыдатнае выйсце. – Яна такая маленькая i ўпартая! Такая пяшчотная i cтрогая! Нельга не ведаць, што з ёй усё ў парадку. Нiяк нельга, Мiрта! Ну, паспрабуй, я цябе прашу, знайдзi Клеапатру!
     Мiрта, якая, здавалася, не толькi вачыма, але i з лапамi забралася ў маю расчуленую душу, адвярнула пысу i марудлiва адышлася ўбок. 
     Яна не хацела шукаць упартую i строгую, нават маленькую i пяшчотную. Якi cэнс ва ўсiм гэтым, калi cабака не мае розуму сам вярнуцца дахатыў А хто бачыў, каб сабака шукаў сабакуў Не справа, а блуд нейкi. Мiрта сама ўпартая i можа быць строгай. А пра маленькую i пяшчотную лепш ад усяго забыць, не рваць сабе душу гэтай фанабэрыстай недатыкай. Мiрта ажно страсянула галавой, каб адагнаць ад сябе надакучлiвае вiдовiшча.
     Яна з надзеяй паглядзела на мяне.
     -- Як хочаш, але я не магу, -- адказала я. -- Пойдзем, Таццянаў
     Мы з сяброўкай павярнулi ў цёмныя двары.
     Мiрта зрабiла выгляд, што гуляе сама па сабе, але прытрымлiвалася нашага кiрунку.

5

     Падваротнi, аркi, нiшы, памыйкi, прыступкi, садкi... З ускрайку квартала мы выйшлi на пустку з новабудоўляй. Адкрытая прастора, зорнае неба...
     -- Клеа! Клеапатра! Я не жадаю адмаўляцца ад цябе! -- Чамусьцi выгукнула я ў зорны разлог.
     Гэта была чыстая праўда, без астачы.
     Мы з Таццянай прыпынiлiся перавесцi дых. Гаварыць пра што не было нi моцы, нi голасу.
     Пад вокнамi блiжэйшых да пусткi будынкаў шнарыла Мiрта, падбiраючы штосьцi прыдатнае сабе ў харчы. Раптам вушы яе сталi тырчком. Яна пачала трывожна прынюхвацца да чагосьцi долу. Мы рынулiся да сабакi.
     Як толькi мы наблiзiлiся, Мiрта адразу ж паспрабавала пераключыць сваю ўвагу на нас, але яе нос ажно ўздрыгваў, ловячы нешта цяпер ужо i ў паветры.
     -- Ты ж яе таксама любiш, Мiрта! -- Я ўзяла сабаку за ашыйнiк. --
Ты ж будзеш таксама пакутваць без яе! Шукай, Мiрта! След! -- цвёрда загадала я.
     Мiрта пацягнула мяне так, што давялося адпусцiць яе.
     Мы, задыхаючыся, беглi за ёй да сельгаспасёлку, што пачынаўся за пусткай.
     Тут Мiрта павярнула зноў да гарадскiх гмахаў. Яна прабегла з паўквартала i застыла насупраць аднаго з агромнiстых кустоў пад сцяной шматпавярховага жылога дома. У нерухомай напружанасцi яна чакала нас, нi на момант не выпускаючы з-пад сваёй увагi нешта ў суцэльнай цемры.
     -- Клеапатра! Клеа! Кляночак! Кленечка! -- Паклiкала я ў  гушчу зарасляў, не даючы веры таму, што раблю.
     Нiчога не змянiлася. Сэрца, здавалася, абрывалаcя ў грудзях разам з рэштай апошняй надзеi.
     Неўспадзеў трава пад кустом заварушылася. Нешта маленечкай белай змейкай паўзло да нас.
     -- Клеапатра! -- ахнула я, кiдаючыся насустрач сабачаняцi, якое ад холаду i хвалявання сутаргава бiлася ў траве.
     Трымаючы мокры, дрыготкi, бязважкi камячок на далонях, я павярнулася да Мiрты.
     З прагнутым хрыбтом, прыцiснутымi вушамi i абыякава абвiслым хвастом Мiрта ўжо церушыла ў напрамку нашага дому.
     -- Мiрта! -- паклiкала я наўздагон.
     Мiрта зрабiла выгляд, што не чуе. Яна саслужыла сваю службу. А глядзець на ўсе гэтыя любошчы – не яе абавязак.
     Мая любоў i ўдзячнасць былi ў той момант з Мiртай. Але Мiрта не хацела прымаць iх. Не хацела i ўсё тут.
     Балюча было ад гэтага, але радасць ад знаходкi ўcё-ткi была мацнейшай.
     Па дарозе дадому мы з Таццянай, не слухаючы адна другую, неслi астатнiмi сiплымi галасамi нейкую ахiнею, якую перакласцi на чалавечую мову можна прыблiзна так: знайсцi казюрку ў вялiкiм горадзе праз восем гадзiн, як яна згубiлася – не ўкладаецца ў галаве.
     На лавачцы каля нашага пад’езду сядзеў з адсутным выглядам Валер. Побач з iм адпачывала стомленая Мiрта.
     -- Ну, штоў -- З робленым спадзяваннем запытаўся Валер.
     -- Знайшлi! Мiрта знайшла! -- Азвалася Таццяна.
     -- Не можа быць... – Валер ажно пабялеў з твару, баючыся дакрануцца да Клеапатры, прад’яўленай мною.
     -- Можа-можа, -- пацвердзiла я, перадаючы яму сабачаня.
     У Валера дрыжалi рукi, таму ён тут жа вярнуў мне цёплы, сонны, жывы камячок.
     Мiрта ветлiва адхiлiлася, калi я мiмаходзь хацела цмокнуць яе ў патылiцу.


3. НЕ САТВАРЫ САБЕ КУМIРА


1

     Ледзь прытомная ад кароткага сну i перажытага ноччу я
паднялася рыхтаваць сняданак. Што не валiлася з рук -- дык гарэла цi выкiпала.
     Канечне, у такiм тлуме пад нагамi не маглi не круцiцца мае зацiкаўленыя выхаванцы. Калi з халадзiльнiку саматугам выпала вялiкая мясiстая костка, каля яе iмгненна аказалiся Мiрта i Клеапатра.
     Ксеня лiхаманкава заскочыла на зэдлiк, каб не прапусцiць, калi надарыцца, свой шанец.
     Я павярнулася да плiты.
     Зыходзячы са свайго вопыту, я была ўпэўнена, што Мiрта ўжо дагрызае здабычу на сваiм дыванку, як за спiной пачула яе брэх.
     З вясёлымi icкрынкамi ў вачах, задраным задам i прыцiснутымi долу грудзьмi, яна рабiла галавой блазлiвы рывок з брэхам у бок сабачаняцi i цапала костку, чамусьцi пакiдаючы яе на месцы.
     Клеапатра тут жа пераняла яе тактыку, праўда, са шчырым намерам завалодаць косткай. Але, каб скрануць гэтую рэч памерам з яе тулава, малой даводзiлася ўпiрацца ўсiмi чатырма лапамi.
     Мiрта чакала, пакуль сабачаня крыху адыдзецца, пасля хапала костку за блiжэйшы канец i разам з Клеапатрай падцягвала да сябе.
     Хутка яны залеглi на жываты па розныя бакi ад косткi i пачалi азартна перабрэхвацца.
     Нельга было не здзiвiцца. Мiрта, шчанюкоў якой даводзiлася  кармiць асобна, бо яна пакiдала iм толькi пустую мiску -- вучыла Клеапатру змагацца за здабычу.
     -- Мiрта, пакiнь! Усё адно ёй не з’есцi тваю костку, -- папрасiла я. – А табе, вось! -- Я кiнула за дзверы кружок лiверу.
     Пакуль Мiрта заглынала харч, Клеапатра зацягнула сваю здабычу ў шчылiну мiж сцяной i кухоннай мыйкай, дзе засела i сама.   
     Увечары, калi нам удалося выманiць яе адтуль, сабачаня не толькi ледзьве хадзiла, шырока расстаўляючы свае лапы, але, здавалася, яшчэ i абапiраецца пры гэтым на неверагодна разадзьмуты жывот.
     Цвёрды, як камень, сiнi, з перацiснутымi ад лiшку спажытага харчу жыламi жывот памякчэў толькi праз паўгадзiны майго масажу.
     Калi мы клалiся спаць, Клеапатра не здолела заскочыць да нас у ложак. Праз колькi няўдалых спроб яна пакрыўджана ўтаропiлася на мяне.
     -- Не буду памагаць абжорам! -- адпрэчыла я.
     Валер  засынаў звычайна, яшчэ не кранаючыся падушкi, таму выручыць нас не мог.
     Мяркуючы, як спалучыць неспалучальнае -- адначасна стрымаць сваё слова i прыгрэць на ноч сабачаня, я неўпрыкмет заснула таксама.

2


     Ранiцай я знайшла Клеапатру пад цеплым бокам Мiрты, якая нават не варушылася, баючыся патрывожыць малую.
     Клеапатра ажно ўздрыгвала ад нецярпення павiтацца са мной, але ёй хацелася, каб я запомнiла гэты момант i зразумела, што яе любоў – рэч дэфiцытная i клапацiцца пра яе – для некаторых чыстае шчасце.
     Я зразумела. Але без неабходнасцi не чапаю шчаслiвых, якiм i без мяне добра.
     «Лепей будзем паглядзець», -- кажа ў розных выпадках адна мая знаёмая.
     Не паспела я вярнуцца ў пакой, як Клеапатра ўжо сустракала мяне па ўсталяванаму ёю ранiшняму этыкету. Яе надзвычайная вытанчанасць, асцярожнасць, далiкатнасць наводзiла на думку, што сабачаня пачувае сябе няёмка.
     -- Дурнiчка, -- папiкнула я, -- наадварот, добра, што ты знайшла сабе яшчэ аднаго сябра! Радуйся! Гуляйце! -- Я паклiкала Мiрту.
     Тут жа высветлiлася, што Клеапатры дазваляецца ўсё – хадзiць па галаве Мiрты i нават сядзець там, кусаць яе за нос i вочы, ездзiць на хвасце, чапляцца зубамi за шыю... Выносячы падобныя здзекi, Мiрта ледзьве не страчвала прытомнасць ад замiлавання.
     Шчыра кажучы, гэта была павучальная карцiна для тых, хто мае звычку губляць розум, i зайздросная для тых, хто ўмее гэтым карыстацца.

3

     Адносiны сабак усталявалiся. Але ў кватэры зрабiлася – нi
прайсцi, нi праехаць. Нi Мiрта, нi Клеапатра не ведалi стомы ў сваiх гульнях. Апроч таго яны прызвычаiлiся жартам грызцiся мiж сабой.
     Бясконцая валтузня i брахня вымусiла нас час ад часу навязваць Мiрту на яе месцы ў калiдоры. Мiрта спакойна ўмела вызваляцца з любога ашыйнiку i прывязi, але без патрэбы гэтым не карысталася.
Напэўна, ад пачуцця салiдарнасцi Клеапатра ў такiх выпадках адпраўлялася следам за ёю.
     Аднойчы, калi да нас завiталi госьцi, мы адразу адправiлi Мiрту на месца.
     Неўзабаве ў дзвярным праёме калiдора з’явiлася Клеапатра – задам наперад. Упiраючыся што моцы ў падлогу, яна цягнула зубамi канец павадка. Хутка на яго другiм канцы, асцярожна пераступаючы лапамi, паказалася з блазлiвым выразам на пысе Мiрта. Выгляд яе казаў, што яна тут нi пры чым, але i не дурная, каб адмовiцца ад такога дзiвоснага гвалту, якi над ёю чынiцца. Клеапатра частымi, хуткiмi позiркамi падбадзёрвала сяброўку, як бы мовячы: «Смялей! Ты – са мной».
     Сiтуацыя была вартая хаця б таго, каб даведацца, што будзе далей. Мы, занятыя сабой, паставiлiся не толькi не сур’ёзна, але i не чула: паўшчувалi малую за самавольства i адправiлi Мiрту на месца.
     Клеапатра брахнула на нас i знiкла ў тым жа кiрунку.
     Прайшло колькi часу, як мне спатрэбiлася выйсцi ў калiдор, куды я тут жа запрасiла i астатнiх.
     Клеапатра, паблiскваючы на ўсiх чорнымi бусiнамi злых вачэй, заўзята перагрызала павадок Мiрты. У нашай аўчаркi пры гэтым, вядома, быў выгляд нявiннай ахвяры.
     Мы зноў не ацанiлi вялiкага пачуцця таварыскасцi i свабодалюбства маленькага сабачаняцi, а, проста, забралi да сябе i зачынiлi дзверы на калiдор.
     Напэўна, гэтая падзея пакiнула ў Клеапатры нязбыўнае пачуццё безвыходнасцi сабачага жыцця на прывязi. Пасля, калi мы спрабавалi прывучаць яе самую да павадка, Клеапатру пачынала калацiць. У самай далiкатнай сабачай збруi яна клалася на бок i не рабiла нi кроку. Я цягала яе па траве, асфальту, лужынах, але Клеапатра нiводнага разу нават не абаперлася на лапы, каб аберагчы сябе.
     Гледзячы на жаласнае, мокрае, абвiслае, упартае ў сваiм свабодалюбстве сабачаня, я назаўсёды адмовiлася гвалтаваць жывых iстот, калi б нават на мой погляд гэта было iм i карысна. 
     Дадам яшчэ, што рэйтынг Мiрты, сабакi, якая мiрыцца з жыццём на прывязi, адразу панiжэў у вачах Клеапатры i яна пачала ставiцца да сваёй адданай сяброўкi, як да iстоты другаснага парадку. Усё часцей яна сама забараняла Мiрце з’яўляцца ў гасцёўнi, безапеляцыйна накiдваючыся на яе з брэхам, а тое i кусаючы за што патрапiць.
     Нам было смешна з гэтага.
     Мiрта чамусьцi слухалася Клеапатры i пачувала сябе шчаслiвай, калi малая на хвiлiну мiласцiва заходзiла да яе ў калiдор.
     Вось яна, праўда -- «не сатвары сабе кумiра».
       

   
4. КЛЕАПАТРА – ПРАДУКТ НАШАГА ЧАСУ


1

     Мне таксама даводзiлася браць Клеапатру на сваю працу.
     Cупрацоўнiца, вялiкасвецкая, энергiчная, прыгожая i разумная дама, з якой мы дзялiлi кабiнет, сцвярджала, што любiць сабак i таму не заводзiць iх, бо не здолее вынесцi сабачых пакутаў ад яе ладу жыцця.
     Паколькi гэта фiласофiя была складанай для нас, мы з Клеапатрай паверылi ёй адразу.
     I можна было б жыць, але службовыя абавязкi патрабавалi прымаць у нашым кабiнеце як наведвальнiкаў рэдакцыi, так i cваiх калег. Служба, якую дабрачынна i раўнiва ўзялася несцi Клеапатра, наадварот, заключалася ў тым, каб «не пушчаць».
     Часам было няёмка глядзець у вочы шаноўным спадарам, якiя пад звонкi брэх маляўкi порстка выскоквалi за дзверы, губляючы парой не толькi сваю спаважнасць, але i думкi, з якiмi прыйшлi.
     Мы перажылi б i гэтае, але Клеапатра пашырыла сваё поле дзейнасцi на калiдор, куды магло занесцi i высокае кiраўнiцтва. Непакоячыся, што непадрыхтаванае да такой сустрэчы сабачаня можа набыць якi комплекс, я перапынiла яе службовую практыку на тэлебачаннi.
      I, мяркую, што мела рацыю, бо недзе праз год я завiтала з Клеаптрай у асобны кабiнет сваёй супрацоўнiцы, якая за гэты год пайшла на падвышэнне. Магчыма, новая пасада i з’явiлася бар’ерам у iх даўнiм сяброўстве. Замiж пацалунку, якiм мая выхаванка ахвотна адорвала ўсiх знаёмых, Клеапатра злавесна цапнула радасную ад сутрэчы жанчыну за пародзiсты нос.
     Хаця гэтае непаразуменне i спрычынiла некаторы недавер у нашых адносiнах з новым кiраўнiком, недзе я разумела Клеапатру.


2
   
     Каб не вяртацца болей да гэтай тэмы, скажу шчыра, што сама заўсёды iмкнулася трымацца ад высокага кiраўнiцтва, як мага далей. Гэтае iмкнне было настолькi моцным, што асобных начальнiкаў я ўмудралася не ведаць нават у твар. Калi ж некалькi разоў запар мне паведамiлi, што герой смешнай цi абуральнай гiсторыi, якую я толькi што распавядала, пакiнуў лiфт або месца побач у бары, я ўзяла за правiла пры змене кiраўнiцтва хадзiць на першую ж нараду. Гэта прынесла свой плён. Ментальна-псiхалагiчны вобраз, якi вынiкаў з прафесiйнай дзейнасцi асобы, цяпер абрастаў i плоццю ў маiх гiсторыях.
     Што ж тычыцца Клеапатры, дык яе сабачы нюх не патрабаваў нiякога папярэдняга знаёмства. У любым асяроддзi яна вылучала начальнiкаў адразу i беспамылкова.
     Звычайна, туды, дзе канцэнтруюцца гэтыя прадстаўнiкi чалавечага роду, уваход сабакам забаронены. Паколькi я не сустракала на будынках анiводнай шыльды з папярэджаннем, як i не бачыла якога палажэння наконт падобнай забароны, мяркую, што гэта няпiсаны закон. Ды што толку пiсаць сабакамў
     Калi хто з вас, шаноўныя, не верыць мне, можаце ўзяць сваю цуцьку i шыбаваць, каб не было ўжо на потым сумненняў, адразу да нашага Дома ўраду. Папярэджваю: я не спрабавала i вам не раю. 
     Нейкi ўнутраны голас заўсёды падказваў мне ў такiх мясцiнах, што лепш тут засунуць маю Клеапатру за пазуху або ў рыдыкюль.  Гэта, праўда, мела свае наступствы. Калi хто з «высокiх» аказваўся побач, нешта ва мне пачынала незадаволена бурчаць, змяняючы гэтае бурчанне на паскудны залiвiсты брэх iстоты, якая ведае, што ёй нiчога не пагражае.
     Асоба, звычайна, пiльна ўглядалася ў мае вочы, што, канечне, выклiкала ў Клеапатры чарговы прылiў злосцi. Мой цвёрда сцiснуты рот i каменны выраз твару, як правiла, кiдаў асобу ва ўцёкi. Гэтае правiла не мела выключэнняў.
     Але не падумайце, што сабачка выказвала сваю смеласць, толькi хаваючыся за мяне.
     Апошняй вядомай мне ахвярай Клеапатры быў адстаўны кiраўнiк рэспублiканскага маштабу, з якiм нам давялося патрапiць адным часам на адпачынак у Нарачанскi санаторый. Абкружаны не тое ахоўнiкамi, не тое сябрамi, ён быў iмгненна i блiскуча атакаваны Клеапатрай.
     Пад лямант памянёнага абкружэння мы з Валерам ледзьве адарвалi яе ад штанiны высокапастаўленай асобы.
     Трэба аддаць належнае вытрымцы самой асобы – яна без усялякага енку азартна падскоквала i ўзбрыквала, спрабуючы стрэсцi заядлае сабачаня.


3

     Пасля гэтага здарэння мы з Валерам абмiнаем урадавыя санаторыi i нават не бяром з сабой любiмую iстоту за мяжу. Раптам Клеапатра не адрознiць звычайнага замежнага грамадзянiна ад якога нашага старшынiў Хоць там штраф аднолькавы i за прэзiдэнта, i за фермера – але такi, што давялося б застацца, каб адрабiць яго. 
     Магчыма, за нежаданне выкарыстаць шчаслiвы шанец нехта запiша нас у патрыёты. Нехта, безумоўна, палiчыць за дурняў.   
     Спадарове, не будзем спрачацца. Як паказала сучасная гiсторыя i данеслi да нас сродкi масавай iнфармацыi, нашай большасцю гэта ўспрымаецца нечым, накшталт сiнонiмаў.
     I Клеапатра -- чаго здзiўляццаў – таксама прадукт нашага часу. Хаця яна з усiх сродкаў масавай iнфармацыi адно глядзiць тэлевiзар, але i там бывае такое, што не адну сабаку пры знаёмстве з чалавечай брахнёй адвярне ад падобнага занятку i ад самога чалавека. Вось i не можа Клеапатра не куснуць каго. А што ёй па густу вялiкiя людзi, дык не смяшыце – яе продкi гадавалiся каралеўскiмi дварамi старабытнай Францыi ды Гiшпанii – я раскажу яшчэ пра гэта! Цi ж ёй звязвацца з простым смяротнымў
     Лепш, скажыце, шаноўныя, цi чулi вы, каб хто вучыў сабаку чытацьў
     Можа, таму i не вучымў
     Дарэчы, адна мая добрая знаёмая, абапiраючыся на ўласны вопыт выхавання шчанюка ад Мiрты, прыйшла да цвёрдай высновы, што сабакi разумнейшыя ад людзей.
     «Усё можа быць», -- зазначылi яшчэ мудрацы старажытнасцi.
     Што ж, застаецца суцешыць сябе думкай, што тады могуць быць i
людзi разумнейшыя ад сабак...
 




















                САБАЧЫ  ЧАСОПIС



1

     Мяркую, спадарове, што новую гiсторыю варта пачаць з даўно абяцанага рамонту маёй кватэры. Напэўна, вам парадкам надакучыла вiдовiшча грунтоўна абдзёртых Мiртай сценаў, сярод якiх, галоўным чынам, адбываюцца ўсе гэтыя падзеi. 
     Шкадуючы вас, я не распавядала яшчэ пра мiскi пад дзiравымi трубамi ў ванным пакоi, якiя неабходна было мяняць. Мiскi – каб не залiць суседзяў пад намi, ну, а трубы, само сабой.
     Не распавядала -- i не буду.
     Нашыя грамадзяне ведаюць, што такое «хрушчобы», астатнiм -- не трэба.
     Але. 
     Магчыма, нехта падумае, што нашыя дзяржаўныя «хрушчобы» -- дзяржаўная тайна. Афiцыйныя дэлегацыi не возяць па такiх кварталах. Нават слова такога ў слоўнiк не заносяць. Звышсакрэтў   
     Нiчога падобнага! Кожнае дзiця саплiвае пакажа. Палова нашых грамадзян разам з прусакамi прайшла праз iх.
     Таксама, не падумайце! Мы зжылi ўcякую нацыянальную рознiцу, нават сваю, таму прусакамi ў нас даўно ўжо клiчуць хатнiх казюрак такiх – чорных, вусатых.
     Дык вось, палова прайшла, амаль палова – яшчэ праходзiць. Гэта як бясконцае выпрабаванне на патрыятызм. Хто яго трымае, таму ўжо ўсё адно – што партакратыя, што дэмакратыя, што аўтакратыя, што яшчэ што. Ён ведае -- не гэта галоўнае. Яму не да iтэлегентскiх выбрыкаў. У яго ёсць адна радзiма – «хрушчоба»; адзiны вораг – сусед, прусак, мураш, iржа, труха, шчылiна, трэшчына; адзiн клопат – як звесцi канцы з канцамi i як бы хто не абрубiў i тыя канцы.
     Так i хочацца сказаць: Патрыёты «хрушчоб» усёй краiны, яднаймася! Наш вораг адзiн – кола, у якое мы трапiлi! Разарвем гэта кола, каб убачыць дарогу з пражэрлiвых вантробаў нашых танных «хрушчоб»! Мы самы велiчны атрад будаўнiкоў новага, светлага Беларускага Дому!
     Аў Як атрымаласяў Глупства, канечне.
     Таму вернемся да рамонту. Падумайце – з чаго б вы яго пачыналiў   
     Cкажу шчыра, з чаго б вы нi пачалi рамонт у маёй кватэры – на тым бы i закончылi. Дзейснай умовай яго пачатку магло быць адно – выдалiць з кватэры Валера. Гэты чалавек, якi не вылучаўся цярплiвасцю нi ў чым, што замiнала цекчы яго звыкламу быту, паставiўся б да рамонту, як грамадзянiн цывiлiзаванай дзяржавы да парушэння сваiх канстытуцыйных правоў. Дакладней, як певень да чужога пеўнiка на сваiм падворку.   
     Цяпер вы разумееце, што я не толькi абрадвалася, калi Валер нечакана адправiўся ў камандыроўку ў Венгрыю, але i пажадала яму там шчаслiва затрымацца. Канечне -- пакуль прывяду ў парадак кватэру.


2

     Першай узяты тэмп не вытрымала я i неяк ноччу прылегла на канапу. Што было далей, мне рассказалi cведкi таго.
       Адсоўваючы канапу, каб паклеiць за ёй шпалеры, брыгадзiр майстроў быў проста ашаломлены маiм тварам. Асаблiва – колерам яго. Васiльковым. Брыгадзiр быў яшчэ i мастаком, таму мог дзiвiцца бясконца.
     Таццяна, якая не пакiдала мяне пад час усяго гэтага вэрхалу i не захаплялася мастацтвам у такой ступенi, каб губляць голаў ад колеру, выклiкала хуткую дапамогу.
     Дактары без праблем аднавiлi дзейнасць майго сэрца.
     Калi я праспала суткi пад даглядам сяброўкi, дык, у сваю чаргу, знайшла ледзь прытомную Клеапарту.
     -- А яна не кусаеццаў -- з неспакоем запыталася маладая прыгожая «айбалiтка», якую суправаджаў гэткi ж гожы мускулiсты асiстэнт.
     -- Кожны можа ўкусiць, калi ў яго няма iнакшага выйсця, --
здзiўленая такiм «прафесiйным» падыходам, адказала я.
     Наступны дзень Клеапатра, ўжо не варушылася на ложку новага спальнага гарнiтура, купленага з тэлефоннага дазволу Валера.   
     Распавядаючы пра хворую яе дакторцы, якая прыехала рабiць чарговыя ўколы, я ўтаропiлася на iглу шпрыца з налiплымi бруднымi крышталiкамi.
     -- Вы што, гэтай iглой увесь горад абслугоўваецеў! -- Разгубiлася я.
     Дзяўчына хуценька нахiлiлася над сабачанём, каб схаваць як iглу, так i сваю няёмкасць.
     -- Iдзiце адсюль! -- Я з жахам выхапiла Клеапатру з-пад яе рук. -- Забудзьце дарогу да нас! I, цалкам, да жывога! -- Крыкнула я наўздагон, калоцячыся ад крыўды i ўзрушання.
     А мы з Таццянай учора не маглi даўмецца -- чаму ў Клеапатры на месцы ўколаў раздзёртая скура!


3

     Чакаючы ветэрынара, выклiканага цяпер па рэкамендацыi знаёмых, я ўзялася парадкаваць кнiгi па шафах, якiя пуставалi на фоне ўжо новых шпалераў.
     Першая ж стопка кнiг рассыпалася ў маiх руках на паўдарозе. Я адразу спатыкнулася паглядам на слове «лячэнне», вылучаным асобным шрыфтам на разгорнутай ад падзення старонцы. Гэта аказалася нават не кнiгай, а старым часопicам «Хоббi», што нейкiм чынам далучыўся да «бессмяротнай» лiтаратуры нашай калекцыi. 
     Гаворка ў артыкуле iшла пра лячэнне энтэрыту ў сабак. Сiмптомы гэтай сабачай пошасцi аказалiся вельмi падобнымi да чумкi, а асаблiвасцi лячэння -- узаемавыключаючымi.
     Як заварожаная, я некалькi разоў перачытала матэрыял, пакуль не ўпэўнiлася, што па тых сiмптомах нiхто не змог бы адрознiць адно ад другога. Спецыяльныя аналiзы, якiя знiмаюць пытанне, як папярэджваў часопiс, праводзiлiся толькi за мяжой.
     Я перагарнула ў задуменнi cтаронку -- i сустрэлася вачамi з Клеапатрай. Гэта было ўжо занадта! Клеапатра глядзела на мяне з той старонкi – настойлiва i ўважлiва, крыху ставячы ў бакi cвае лапушыстыя вушы, абапiраючыся на крываватыя, заечыя лапы.
     Тут варта сказаць, што i вушы, i лапы Клеапатры выклiкалi ў мяне трывогу, бо шпiцу належала мець першыя маленькiмi i стаячымi, а другiя, ва ўсякiм разе, прамымi. Грунтоўны рацыён i бегатня з сабачанём умацоўвалi, на мой жах, разам з мускуламi i гэтыя прыкрыя адхiленнi.
     Але артыкул, што суправаджаў фотаздымак у часопiсе, распавядаў зусiм не пра шпiцаў, а пра папiльёнаў – сабачак-матылькоў, якiх у свой час любiлi i песцiлi маркiза дэ Пампадур i Марыя Антуанетта, малявалi на сваiх бессмяротных палотнах Рубенс i Ван Дэйк, сабачак, як паведамлялася для снобаў – вартых упрыгожыць любы iнтэр’ер, а для нармальных людзей -- здольных проста зрабiць шчаслiвым любога.


4

     Абдумаць гэта мне не даў прыход ветэрынара.
     -- Дзе сабакаў -- Нервова паўтарыў iнтэлегентнага выгляду чалавек, недаўменна азiраючы двухспальны ложак, на якi я паказала яму да гэтага.
     Мне давялося яшчэ раз тыцнуць пальцам у сярэдзiну пасцелi.
     Чалавек чамусьцi двойчы паправiў акуляры перад тым, як зноў перавесцi недаверлiвы позiрк ад мяне ў паказаным кiрунку.
     Парэпаная чорная плямка носа, памерам з пацерку – адзiнае, што бачылася з пуховай хусты пад тоўстай коўдрай -- магла навесцi на думку аб сабачаняцi  толькi метадам дэдукцыi.
     Я зразумела, што ветэрынар не Шэрлак Холмс, i выцягнула нерухомую Клеапатру.
      Хутка быў пастаўлены дыягназ сабачай чумкi i прызначана адпаведанае лячэнне.
     Падрыхтаваная часопiсам, я выказала свае сумненнi ветэрынару.
     Спецыялiст застаўся пры сваёй думцы.
     Калi за iм зачынiлiся дзверы, адбылася нарада з Таццянай.
     Наш дыягназ быў не меней адназначным i катэгарычным: часопiсы проста так не падаюць i на падобных старонках тым болей не разгортваюцца!
     -- Нiякiм дактарам не аддам! -- Сказала я i засунула Клеапатру сабе за пазуху, адкуль выкалупвала яе толькi пад час уколаў i масажу, што рабiла сама.
     На трэцi дзень прызначанага часопiсам лячэння Клеапатра, хiстаючыся, ужо стаяла на сваiх крывых лапках. На чацвёрты яна паспрабавала закiнуць на спiну свой фанабэрысты хвосцiк. I, хаця спроба не ўдалася, мы з Таццянай плакалi ад радасцi – магчыма, так адступала напружанне ад узятай на сябе адказнасцi за чужое жыццё.


5

     Неўзабаве схуднелая Клеапатра ўжо бегала па кватэры, не дазваляючы майстрам не толькi дакранацца да чаго-небудзь хатняга, але i да раскладзеных на падлозе iнструментаў.
     Ратуючы рамонт, я растлумачыла маляўцы яе паводзiны з пункту погляду мэтазгоднасцi, i, зыходзячы з памянёнага пункту, зачынiла адну ў cпальнi. Праз гадзiну я выпусцiла яе, упэўненая па ранейшаму вопыту, што Клеапатра зрабiла высновы.
     Сапраўды, сабачаня болей не замiнала майстрам i толькi здаля раўнiва сачыла за iх дзеяннямi.
     Я супакоiлася i занялася сама перакошанымi дзвярыма ў залу, на рамонт якiх сталяр запатрабаваў тры днi. Такога часу ў мяне не было. Валер кожны дзень тэлефанаваў, што на наступны выязджае.
     Занятая сваiм клопатам, я не адразу ўцямiла, пра што ў мяне пытаюцца.
     -- Вось, -- працягнула я малаток, -- але хутчэй, мне самой патрэбны.
     -- Мы не ваш, а наш просiм! -- Заўпарцiўcя малады чалавек.
     -- Не брала я ваш малаток, -- адмахнулася я, вымяраючы на колькi перанесцi дзвярную пятлю, каб выправiць рэшткi перакосу.
     -- Пласкагубцы нашы таксама не бралi, -- з выклiкам пацвердзiў брыгадзiр майстроў.
     -- I адвёрткi няма, -- прастадушна зазначыў яшчэ адзiн.
     Я ўважлiва паглядзела кожнаму ў вочы.
     Людзi не жартавалi. Iх нават распiрала злосць i пагарда да мяне.
     Я агледзелася. Побач са мной ляжалi толькi мае iнструменты, крапатлiва набытыя за гады наймання гэтай кватэры.
     -- Калi тут ёсць вашы, вазьмiце, -- прапанавала я.
     -- Тут -- iх няма, -- не зводзячы з мяне намешлiвых вачэй, адмовiў брыгадзiр.
     -- А ў сябе шукалiў -- Удакладнiла я.
     Майстры моўчкi пераглянулicя, сабралi з падлогi прылады працы i расклалi на анучы прама перад сабой.
     Што i казаць, iнструменту, нават на мой позiрк, яўна паменела.
     Я адправiлася на кухню папалiць цыгарку, каб знайсцi якое тлумачэнне таму, што адбываеца.
     Майстры зняважлiва не саступiлi дарогу, калi я праходзiла паўз iх.
     Але нават на чацвёртай цыгарцы мой гнуткi, як канстатаваў адзiн пiсьменнiк, розум не мог сагнуцца ў бок якога лагiчнага рашэння. Баючыся перагнуць такi далiкатны жыццёвы iнструмент, я пакiнула яго ў спакоi.
     Абыходзячы майстроў, якiя ў паў-вока злавесна сачылi за мной, я ледзь не раструшчыла Клеапатру разам са сваёй рэабiлiтацыяй. 
     Крадком, сантыментр за сантыментрам, сабачаня ўпарта цягнула сантэхнiчны ключ нумар два ад майстроў у напрамку спальнi. Я тут жа падштурхнула спадароў зiрнуць у тым кiрунку.
     Пакуль яны знямела перажывалi праз гэтае вiдовiшча сваю ганьбу, а я -- адзiн з самых урачыстых момантаў гонару, Клеапатра ўжо засяроджана ўладкоўвала iнструмент пад край скручанага ў трубку дыванка, што ляжаў на парозе спальнi.
     Я не паспела яшчэ нацешыцца, як майстры апамяталiся i рынулiся рабаваць скарбнiцу Клеапатры.
     Клеапатра iмгненна заскочыла на верх скрутку i, трымаючы абарону, то цапала кожную працягнутую да яе скарба руку, то рабiла адчайныя вылазкi, з брэхам адганяючы рабаўнiкоў на зыходную пазiцыю.
     Калi мне ўдалося адлавiць маляўку, хаця, па-шчырасцi, я не дужа старалася ў гэтым, майстры, хаваючы вочы, нiбыта злодзеямi былi яны самi, выцягнулi з-пад дыванка памянёны ключ, некалькi адвёртак, малаток, пласкагубцы, паклю ды iншыя карысныя для рамонту рэчы.


6

     Праз чвэрць гадзiны мы ўсе разам пiлi на кухнi гарбату, палiлi цыгаркi, ды, любуючыся на галоўную гераiню падзей, прыгадвалi розныя гiсторыi з чалавеча-жывёльнага жыцця.
     На Клеапатру я не сварылася за ўчыненае. Сабачаня, яўна, палiчыла мяне няздольнай дбаць пра хатнюю маёмасць i выканала ўзяты на сябе абавязак, як магла. А растлумачыць ёй рознiцу памiж нашым i чужым малатком – аказалася для мяне задачай непасiльнай.
     Валер патэлефанаваў, што ўвечары будзе дома.
     Мiнула два тыднi ад яго ад’езду ў Венгрыю. За гэты час мы памянялi ў кватэры гнiлыя дзверы i трубы, паклалi плiтку, лiквiдавалi цёмную кладоўку, якую ў народзе помслiва мянуюць цёшчыным пакоем, вывезлi тое, што шкада было выкiнуць, на дачу, абклеiлi сцены i столь шпалерамi, размясцiлi замест зламанай канапы новы спальны гарнiтур, зрабiлi шмат iншых, надзвычай важных у людскiм побыце рэчаў. Заставалicя не пафарбаванымi аконныя рамы, ды падлога ў гасцёўнi.
     Я сумна ўсмiхнулася майстрам:
     -- Cёння -- фiнiшуем. Падлогу i рамы, калi муж вытрывае,
пафарбуем потым.
     Валер не збiраўся трываць.
     Праз два гады сын, у якога народзiцца дзiця, давядзе ўсё да ладу перад тым, як завезцi сваю сям’ю ў нашу бывалую кватэру.
     Пра гэта мы тады яшчэ не маглi ведаць, як не ведалi i тое, што пераедзем жыць на дачу. Прычынай перамены нашага жыхарства была зусiм не жанiцьба сына. Але тое -- асобны сказ.
     А тады я задрапiравала нефарбаваныя рамы прыгожымi фiранкамi, а сцёртую фарбу падлогi cхавала пад новым вялiзным дываном.


Рецензии