На канец

                ПАСЛЯСЛОЎЕ

     Iмёны, як вы памятаеце, -- неаспрэчная прывiлея Валера. Гэтая кнiга стваралася пад рабочай назвай «Мае сабакi». Валер не меў права менаваць не сваю кнiгу, але маючы поўнае права крытыкаваць, выкарыстаў яго ў сваiх мэтах.
     -- А якiя яны ТВАЕ сабакiў -- саркастычна пацiкавiўся ён, трымаючы ў руках першую карэктуру.
     -- I праўда! -- разгубiлася я. – Яшчэ мудрацы старажытнасцi казалi, што не бывае чужых дзяцей i жывёлы! А я прысвойтала!
     -- Вось-вось, -- неяк задумлiва падрымаў старажытных мудрацоў Валер.
     -- Слухай, давай назавем «Дарт», -- прапанавала я, -- урэшце рэшт, усе нашыя сабакi выпрабоўвалi нас, рыхтуючы да самай адказнай сутрэчы – cустрэчы з Дартам...
     Валер застаўся задаволеным. Таццяна хаця i не ахвотна, але згадзiлася. А вось рэжысёр, мая паплечнiца па тэлевiзiйнай творчасцi i закаранелы сабакар-кашэчнiк Галiна, якая мiнулымi калядамi гасцявала ў нас тры днi i вымушала мяне глыбокай ноччу выцягваць Дарта з цёплай будкi, каб яму радасна было, заявiла, што мы не маем права на такую назву.
     -- Чаму гэта, -- здзiвiлася я.
     -- Таму, што ў кожнага павiнен быць дах над галавой. А Дарт яго не мае.
     -- А будкаў
     -- Я маю на ўвазе навес у вальеры, -- адпрэчыла Галiна.
     -- Ты не паверыш, але ўжо тыдзень, як зраблены дашак ад ганку да саменькай будкi!
     -- Тады пытанне здымаецца...

                * * *
     Спадарове, жыццёвыя гiсторыi пададзены ў кнiзе роўна так, як распавядалiся не аднойчы сярод нашых сяброў, якiя не судзiлi нас вельмi строга. Калi ж у вас хапiла часу, настрою i ласкi дабрацца да апошняй старонкi, мы смела можам працягнуць вам свае рукi i лапы, як добрым старым знаёмцам. Дарэчы, Клеапатра просiць перадаць, што завяла сабе ката. А Дарт задаволена паведамляе – прыгоды працягваюцца!


Рецензии