ДАРТ

                ДАРТ


    
1.  САБАЧАЯ ДАРОГА ДА ДОМУ


1

     Я прыгадвала ўжо нашу аднапакаёвую дачу ў вёсцы пад Мiнскам. Вёска знаходзiлася ў прыгожым месцы. Паўз яе цякла ў засенi старых лазовых кустоў пакручастая рэчка Цна. Побач  было рукатворнае, дагледжанае возера. Рэшткi Кацярынiнскага шляху, па якому некалi iмчалiся карэты царыцы i князя Пацёмкiна, абкружалi рознакаляровыя плямкi палёў з лясiстымi астравамi на вяршынях пагоркаў. А наўкол стаялi дрымотныя старыя лясы. У ясную ноч з вёскi быў бачны раскiдзiсты, агнiсты горад.
     Бясконца падмiгваючы, горад бессаромна вабiў да сябе. Здавалася, што дзень i ноч там адбываеца блiскучае свята. Але, гледзячы адсюль, з-пад нетаропкай плынi вялiкаснага зорнага неба, чамусьцi не хацелася губляць голаў на лятучым, мiгатлiвым, што крылцы матылькоў, свяце.
     I, усё ж, наш iнтарэс i клопат звязвалi нас з тым вялiкiм горадам. Там былi наш дом, праца, сябры. Там нас заўсёды так нецярплiва чакаюць мудрая Мiрта i безаглядная Клеапатра. Адтуль мы выпраўляемся ў горы i далёкiя краiны, каб паглыбiць свае душы, зразумець сябе, сваё месца ў прыродзе i мiж iншымi людзьмi.
     У нас не заставалася часу зрабiцца дачнiкамi ў сэнсе адпачываючых, як не было нi жадання, нi патрэбы стаць агароднiкамi. Мы паспрабавалi стварыць на дачы маленькую спартыўную базу. Але турысцкае снаражэнне i cпартыўныя прыналежнасцi разам з бронзавымi люстрамi, пыласосам i чамусьцi прадметамi жаночай гiгiены ў адну кароткую ноч пакiнулi яе. Карацей, дача, падараваная нам бацькамi Валера была, хутчэй ад усяго, абавязкам перад iмi, неўспадзеў нажытым клопатам. Але...


2

     Магчыма, гонар мужа пацярпеў усё-ткi ад зробленага мной рамонту кватэры, а, можа, яго зачапiў уяўны мармуровы палац турэцкападдадзенай асобы, але нечакана Валер запрасiў муляроў i не толькi пашырыў сцены нашай дачы, але i падняў на паверх з гакам. Калi яго новатвор быў узяты пад дах, муж нервова сказаў мне:
     -- Ты ведаеш, у мяне адказная, складаная праца, я не магу сабе дазволiць яшчэ займацца будоўляй! Так што, вырашай -- хочаш, прадавай дачу, хочаш – дабудоўвай. Я, канечне, памагу пры неабходнасцi. Не адмаўляюся. Але ўнiкаць ва ўсё гэта не маю часу.
Карацей, рашаць – табе!
     У незразумелай нервовасцi мужа так выразна прагучала прыхаванае жаданне, што, як той верны рыцар прыўкраснай дамы, я тут жа згадзiлася. Я нават не запыталася – навоштаў
     Цяпер я думаю, што не трэба задаваць нiякiх пытанняў. Жыццё без iх ахвотна раскажа нам з цягам часу сэнс нашых дзеянняў.
     Да прыкладу.
     Мiнулай на тую пару зiмой, не маючы машыны, але маючы лiшак часу i недахоп сiл пасля складанай аперацыi, я не змагла супрацьстаяць здароваму напору знаёмай i пацягнулася за ёй у школу аўтамабiлiстаў.
     Замест ветлiвага знаёмства я атрымала разам з пасведчаннем вадзiцеля -- прыгожае, цiкавае сяброўства i... пяцiгадовы Опель Аскону – ад Валера, шчаслiвага, што цяпер можа скiнуць з сябе клопат i пра гэты бок майго жыцця.
     Практыкi ў мяне, лiчы, не было нiякай. Асаблiвай любовi да аўтамабiлiзму -- таксама. Я пакутвала, тупаючы ў гаражы па гразi, цi слiзгоце, трацячы трыццаць-сорак хвiлiн на дарогу да працы, да якой за гэты час можна было дайсцi пешкi, або за чвэрць таго часу дабрацца гарадскiм аўтобусам.
     А, вось, дом у прыгарадзе без машыны не пабудуеш, дакладна.
     Як бачыце, канцы зышлiся.
     А тады, калi б я запыталася пра гэтае «навошта» -- не было б нi сяброўства, нi машыны, нi дома, у якiм нам цiкава i прасторна жывецца, нi...


3

     Неяк увечары Валер мiмаходзь паведамiў мне:
     -- Калi ранкам я браў машыну, суседзi расказвалi пра сабаку. Прыбiўся да гаражоў. З тыдзень ужо там хаваецца. Ад людзей.
     -- I штоў -- Iмгненна зацiкавiлася я.
     -- Ды нiчога. Аўчарка. Кажуць, бачылi выпадкам некаторыя. Морда прыгожая, пародзiстая. I хвост... – Валер зрабiў паўзу. -- Астатняга няма.
     -- Як гэта – нямаў -- Здзiвiлася я.
     -- А так. Шкiлет адзiн. Згаладаў, напэўна. А што ў нас на вячэруў      -- Нечакана развiў ён апошнюю думку. 
     Я праглынула смех:
     -- Ты хочаш яго ўзяцьў
     -- Кудыў -- Асцярожна запытаўся Валер.
     -- У офiс. Няхай сцеражэ.
     -- А на выхадныяў -- З’едлiва пацiкавiўся муж.
     Здавалася, ён ужо думаў над гэтым варыянтам.
     -- Ну, будзем прыязджаць, кармiць, выгульваць.
     Валер паморшчыўся.
     -- Слухай, а, можа, на дачуў -- Прапанавала я.
     -- Як хочаш, -- закрыў пытанне Валер. – Паспрабуй яшчэ, знайдзi яго! -- Дадаў ён, як бы сам сабе.
     У апошнiх словах быў выклiк. Першыя значылi -- залежна ад таго, моўлена гэта было па-добраму, цi ў запале -- што яго гвалтуюць па згодзе, або, не пытаючы, i ў любым выпадку адказнасць за наступствы майго «хацення» ўскладалася на мяне.
     Шчыра кажучы, я тут жа забылаcя на гэтую размову. Будаўнiкi нашай дачы, калi даведалiся, што мы не маем праекту, далi мне на яго тры днi. Дзякаваць, што без аплаты прастою, паколькi наперадзе былi выхадныя, а яны яшчэ i не прыступалiся.
     Праз тры днi я вынесла з дому праект лесвiцы, распланiроўкi памяшканняў, размяшчэння атапляльнага, сантэхнiчнага i электрычнага абсталявання, перапланiроўкi гаражнага памяшкання ў сталовую i кухню, патрабаваннi да будаўнiчых i аддзелачных матэрыялаў i т.п..
     Я ўжо збiралася ад’ехаць ад гаража, як убачыла ў люстэрку насупраць агромнiстую сабачую галаву, самотна пакладзеную на магутныя лапы. Здавалася, сабака не мог трымаць вейкi i вочы яго, не гледзячы на намаганнi сачыць за мной, мiжволi заплюшчвалiся.
     Я тут жа ўспомнiла галодную аўчарку, пра якую расказваў мне Валер. Напэўна, я крыху затрымалася ў прыпамiнах, бо знайшла там яшчэ i пернiкi, закiнутыя ў багажнiк з прычыны iх падмочанай парфумай рэпутацыi. Машына пакрысе рабiлася маiм другiм домам, дзе было ўсё – ад святочнай апраткi на выпадак нечаканай пастоноўкi ў кадр да хатнiх пантофляў i пiжамы, калi заеду вельмi далёка цi позна. Пра сухi паёк, цыгарэты i т.п. казаць, мяркую, залiшне. А, што тычыцца пернiкаў, дык лепшага выпадка высакародна пазбавiцца ад iх, я не магла сабе ўявiць.
     Памяць не падвяла мяне – пернiкi з крыху абцёрханай глазурай ляжалi на месцы. Гэта быў мой любiмы харч. Валер нават пахвалiўcя аднойчы перад Таццянай, засмучанай адсутнасцю ў продажы неабходных прадуктаў харчавання:
     -- У мяне няма пытанняў, чым кармiць Люду – былi б у краме пернiкi!
     Так, старабытны славянскi ласунак нiколi не трапляў у разрад дэфiцыту. Але, iснуючы недзе на задворках кандытарскiх вырабаў, пернiк умудраўся на шляху да сваiх прыхiльнiкаў калi не засохнуць, дык запазычыць пах усiх сваiх спадарожнiкаў – ад мыла да тытуню. Магчыма ён маскiраваўся, каб выжыць, не ведаю, бо з’есцi яго, сапраўды, было ўжо нельга. Дакладней, можна, але з галадухi...


4

     -- Есцi гэтае будзешў -- Я павярнулася да сабакi з пакункам у руках.
     Сабака ў некалькi прыёмаў здолеў падняць з лап сваю галаву, назiраючы за маiм наблiжэннем.
     Я шчодра высыпала свой пачастунак амаль перад самым яго носам. Ужо падыходзячы да машыны, зразумела, што сабаку наўрад цi хопiць сiл дацягнуцца да iх.
     «Здыхае», -- падумалася мне.
     У машыне я апусцiла шкло i са шкадаваннем азiрнулася. Сабака, лежачы, высока трымаў сваю галаву, якая ажно трэслася ад такога напружання. Пернiкаў не было.
    -- Што, -- усмiхнулася я ва ўважлiвыя сабачыя вочы, -- хочаш са мнойў
     Cабака нахiлiў набок галаву i крыху падаўся ўперад.
     -- Хлусiш, брат, пернiкаў яшчэ хочаш! -- Рассмяялася я ад радасцi, што яму на вачах зрабiлася лепш. – Ну, дык што, пернiкi, цi са мнойў
     Аўчарка паўтарыла свой манеўр, толькi з нахiлам галавы на другi бок. У заморанага сабакi гэта атрымлiвалася неяк, я б сказала, iнтэлегентна.
     -- Не разумею! Калi са мной, то прашу! -- Я адхiлiлася i жартам адчынiла заднюю дзверцу машыны. Не паспела я пацягнуць ручку назад, як сабака заварушыўся.
     Я з жахам глядзела, як гэтая, чамусьцi яшчэ жывая, iстота па костачцы распраўляе свой шкiлет, як марудна i ўпарта паўзуць расцягнутыя на неверагодную даўжыню косцi ў напрамку маёй машыны, як у праёме расчыненай дзверцы першымi паказваюцца шырока раскрытыя, затуманеныя ад напругi сабачыя вочы. У наступны момант мне здалося, што зараз пачуецца скрыгат метала па металу, настолькi  яго тулава з прылiплай да касцей скурай, сплюшчанымi з бакоў вiслымi рэбрамi нагадвала пiлу з доўгiмi зубамi, якой уручную пiлуюць бярвёны.
     Сабака ўсё-ткi ўсцягнуў свае неслухмянае цела на задняе сядзенне i нават паспрабаваў сесцi там, выпрамляючы востры хрыбет. Але галава яго ўжо не змясцiлiся пад столлю i разам з тулавам абрынулася на сядзенне.
     На iмгненне мне зрабiлася нiякавата ад такога адчайнага даверу  гэтай, некалi магутнай i ў пэўных абставiнах небяспечнай, iстоты. Я сабрала таксама ўвесь свой характар, каб спакойна i бадзёра мовiць яму:
     -- Ну, штоў Наперад!
     Было зразумела, што трэба ехаць у офic Валера, дзе можна забяспечаць добры дагляд, а, магчыма, i дапамогу ветыранара гэтай жывой здохлi.
     «Якiя будаўнiкi!» --Адмахнулася я ад дакорлiвай думкi.
     Мы выбралiся ўжо за тэрыторыю гаражоў, калi сабака выдаў нейкi ciплы  гук i пачаў падымацца.
     -- Патрывай, -- мовiла я i зiрнула туды праз люстэрка.
     Але тут жа была прыцiснутая да дзверцы сабачым тулавам. У люстэрку мiльганулi на iмгненне лiхаманкавыя, спалоханыя сабачыя вочы, цяжкiя лапы абрынулiся на руль, скiдваючы адтуль мае рукi. Узвiзгвала сiрэна. Вострыя косцi рэбраў ледзьве не размалывалi маё плячо.  Я ўмудрылася спынiць машыну на абочыне.
     -- Дурань! -- Строга сказала я сабаку, якi адразу перастаў кiдацца i абвiс на маiм плячы. – Калi так баiшся ездзiць, навошта лез сюдыў -- Я памалу вызвалiлася з нечаканых абдоймаў.
     Везцi яго ў офiс па гарадскiх праспектах – было б не толькi самагубствам. Заставалася завулкамi выбiрацца з горада на шашу.
     Цяпер я ўважлiва сачыла за паводзiнамi свайго неспакойнага пасажыра. Рулюючы левай рукой, я трымала правую на рычагу пераключэння хуткасцi. Калi ў наступны раз сабака кiнуўся на мяне, я паспела адхiлiцца ўлева i блакiраваць нападзенне падстаўленым  локцем правай рукi.
     -- Ляжаць! -- Загадала я i тут жа была зноў атакаваная.
     На гэты раз я паспела толькi адхiлiцца.
     -- Ты штоў! -- закрычала я прама ў пысу, якая загарадзiла мне бачнасць дарогi.
     Тужлiвыя вочы перада мной заплюшчылiся i сабака нечакана паднырнуў пад маю левую руку, хаваючы сваю галаву ў мяне пад пахай.
     -- Ах ты, -- вуркнула я, страсаючы раптоўныя слёзы.
     Так, абдымаючыся, мы i ехалi -- з уключанай аварыйкай, на другой перадачы, па абочыне шашы да нашага будучага дома.



2.  ШАНЕЦ  НА  ЖЫЦЦЁ


1

     Будаўнiкi сустрэлi мяне варагавата. Ад позiрку на сабачую мумiю, якая хiсталася, нават абапiраючыся на мой бок, аслупянелi.
     -- Божухна! -- Вырвалася ў аднаго з iх.
     -- За што ты яго так замарылаў! -- Гнеўна выдаў другi, выказваючы разам i крыўду на маё спазненне.
     -- Хлопцы, я толькi што знайшла яго такiм! -- Пакрыўдзiлася ў сваю чаргу я. – Таму i спазнiлася.
     Будаўнiкi з сумненнем глядзелi на мяне i cабаку, якi даверлiва тулiўся да мяне.
     -- Ладна, -- спынiў прараб прыкрыя агледзiны тонам, якi cведчыў, што яны не дурнi, але iм нiчога не застаецца, як прыняць гэтую хлусню. – А праект прывезлаў -- Ужо гатовы да новага падману, асуджана запытаўся ён.
     -- Вось, -- з надзвычайнай гатоўнасцю я дастала свае паперчыны.
     Калi ўсе неадкладныя пытаннi з будаўнiкамi былi вырашыны, я зазбiралася ў горад.
     -- Чакай! -- Загадала я  свайму  падапечнаму, пакiдаючы яго за брамай.
     Мяне, здаецца, не зразумелi. Сабака з цяжкiм намаганнем узняўся на заднiх лапах i, скрыгочучы пярэднiмi па сетцы брамы, завыў.
     Я вярнулася да яго.
     -- Пакiнь гэтае глупства! -- Катэгарычна ўклiнiлася я ў сабачы вый. – Так не дамагаюцца сяброўства. Чым я цябе тут кармiць будуў -- Растлумачыла я наша расстанне. – Проста чакай, я хутка!
     Ад’язджаючы, я ўбачыла, што сабака апусцiўся долу.
     «Па-першае, адправiцца на сваё тэлебачанне, падаць заяву на чарговы адпачынак, адмянiць па магчымасцi ўcё запланаванае на сёння. Па-другое, заехаць на працу Валера, можа, усё-ткi забярэ яго ў офiс. Па-трэцяе, купiць курыцу, зварыць на булёне аўсянку сабаку, астатняе пойдзе нам на вячэру. На ўсё – дзве гадзiны i... пяць лiтраў бензiну», -- падсумавала я ў думках свае планы, калi на панелi прыбораў патрабавальна ўспыхнуў жоўты сiгнал заканчэння палiва. 
     Што тычыцца «дзух гадзiн», тое было маёй маленькай хiтрасцю. Я вымушала сябе не толькi планаваць неадкладныя, звыклыя, бягучыя справы, але i адводзiць на iх сцiслы час. Як нi дзiўна, гэта, у сваю чаргу, вымушала мяне ўкладацца ў адведзены тэрмiн. Пры змене абставiн у план трапляў новы блок, замяшчаючы неабавязковую рэч.
      Я памяняла аўдыенцыю ў Валера на вiзiт да бензакалонкi i праз дзве гадзiны была на дачы.


2

     Сабака, якi cустрэў мяне там, дзе я пакiнула яго, не адолеў i чвэрцi прывезенага мной варыва.
      Быў час абеду. Будаўнiкi, якiя размясцiлiся тут жа, на пнях, прывезеных мной летась з гарадскога двара на памяць аб магутных таполях, што засцiлi святло жыхарам нашай пяцiпавярхоўкi, сiлкуючыся, назiралi за мной.
     -- Ты не давай яму зараз многа есцi, -- параiў самы малады.    
     -- Ён i сам не есць, -- засмуцiлася я.
     -- У яго страўнiк ссохся, -- прадоўжыў малады чалавек, -- пасля возьме сваё!
     -- I не толькi страўнiк, -- папярхнуўся другi, калi яго вочы натыкнулicя на тое, што павiнна было выказваць у сабаку прыналежнасць да мужчынскага полу i звiсала на тоненькай расцягнутай тканцы ледзь не да зямлi. – Слухай, прыбяры ты яго адсюль куды-небудзь, ежа ў глотку не лезе! -- Скалануўся чалавек.
     -- Хлопцы, у мяне просьба! -- Выказала я ўслых раптоўную думку. – Яму нейкi дах патрэбны. Зладзьце будку. За асобную плату, --удакладнiла я, правiльна разумеючы характэрную задумлiвасць на тварах.
     -- У нас Васiль – сталяр, -- кiўнуў адзiн у бок маладога чалавека, якi мне толькi што даваў парады.
     -- Як, Васiльў Быць будцы, або не быцьў -- Адразу падступiлася я да справы..
     -- Як майстар скажа.
     -- Ну, i як скажа майстарў -- Я павярнула галаву да Пятровiча. --  Толькi, спадзяюся, гэта апошняя iнстанцыя, а то ў мяне ўжо галава далей не круцiццаў -- Рассмяялася я, прымаючы гульню бюракратаў у спяцоўках.
     Увечары, калi будка была амаль што гатовая, прыехаў Валер, заiнтрыгаваны дакладам сваёй сакратаркi пра мой тэлефонны званок i cабаку.
     Валер глянуў мiмаходзь на сабаку i моўчкi накiраваўся да будаўнiкоў.
     Я зразумела яго. Чалавек разглядаць падобнае мог бы толькi з навуковымi мэтамi або схiльнасцю да cадызму цi самакатавання. 
     Вяртаючыся ў горад, мы пакiнулi сабаку ў абляпiхавым садзе каля новай будкi, куды ён не пажадаў забiрацца.
     Валер быў не гаваркi ў гэты вечар. Правакуючы мужа хоць неяк выказацца наконт сабакi, якi трывожыў мяне, я асцярожлiва папiкнула:
     -- Ты б хоць iмя яму якое даў.
     -- Калi выжыве, будзе д’Артаньянам. Толькi таму ўдавалася неверагоднае. Другiх прыкладаў не ведаю, -- не пазiраючы мне ў вочы, катэгарычна мовiў ён.
     -- А клiкаць якў Трэба ж нешта кароткае.
     -- Дарт! -- Рашуча мовiў Валер, паказваючы гэтым, што не жадае працягваць размову пра сабаку.
     Я зразумела, што нiкому той сабачы д’Артаньян зараз не патрэбны. Заставалася я адна з узваленай на сябе новай праблемай, хаця, па-шчырасцi, беручы яго, думала зрабiць прыемнае Валеру... 
     «Стоп! -- Спынiла я плынь думак. – Крыўдаваць можна толькi на ўласнае глупства, а скардзiцца, значыць – яшчэ i падпiсацца пад гэтым глупствам».


3

     Наступнай ранiцай з гарачымi галавой i сабачым варывам, я ехала на будоўлю.
     Сабака прыпадняўся, каб сустрэць мяне, але лапы яго не трымалi. Каб не ўпасцi, ён асцярожна апусцiўся на траву.
     -- Еш, -- я паставiла побач з iм каструлю i накiравалася да будаўнiкоў, каб не глядзець на гэтыя пакуты.
     -- Не жылец, -- зазначыў замест прывiтання Пятровiч, якi чакаў мяне на адным з пнёў.
     -- Яшчэ будзем паглядзець! -- Паспрабавала я ўзяць бадзёры тон.
     -- У гэтага пня, -- Пятровiч паляпаў па калодзе на якой сядзеў, -- болей шанцаў. Я да таго, каб ты не брала да сэрца, -- дадаў ён, шкадуючы мяне. --  Пайшлi на аб’ект! -- Нечакана цвёрда сказаў ён.
     Чапляючыся за бэлькi, падпоркi, выступы сцен, мы забралiся пад самы дах, дзе нас ужо чакалi астатнiя. Тут адбывалася нешта дзiўнае.               
     Будаўнiкi маўчалi, пераглядвалiся памiж сабой. Мне хутка надакучыла.
     -- Якiя пытаннiў -- Звярнулася я да ўсiх разам.
     Хлоцы мялiся -- хто з нагi на нагу, абапiраючыся на кроквiны, хто з боку на бок, седзячы на бэльках.
     -- Разумееш, Людмiла... -- пачаў адзiн з iх i замоўк.
     Я ўпершыню пачула ад iх сваё iмя. Гучала яно мякка, дапытлiва, але з павагай.
     -- Няхай Пятровiч тлумачыць, як нам расказваў! -- Падаў голас Васiль, у актыве якога ўжо значылася аўтарства будкi.
     -- Тут размова ў нас такая атрымалася, -- нетаропка пачаў Пятровiч. – Калi ў цябе ёсць грошы на будаўнiцтва дома, то можна ўсур’ёз гаварыць пра будаўнiцтва. Але...Нiхто табе дом не пабудуе, нi мы, нi iншыя... Чакай, -- папрасiў ён, стрымлiваючы маё нецярпенне, -- зараз растлумачу. Дык вось. Я кажу, нiякiя прарабы i майстры дом табе не зробяць. Гэта павiнен быць твой дом, разумеешў Дом не паднiмецца проста так. Нават добрая бульбiна расце толькi тады,  калi нехта дбае пра яе... – Пятровiч замоўк, уважлiва гледзячы мне ў вочы.
     Мне было няўтульна ад яго пагляду. Па-шчырасцi, я да будаўнiцтва ставiлася, як да гульнi – разумнай, цiкавай, патрабуючай сродкаў, пiльнасцi, разлiку – але ж не любовi з душой у падмурку. Ажно мурашкi пабеглi па скуры, калi прыгадалася, што даўней на зямлi нашай i жывога чалавека муравалi ў сцены, каб не рушылiся...
     -- Табе патрэбны гэты домў -- Пятровiч абвёў паглядам дол, сцены, дах.
     -- Як гэта не патрэбныў -- Падазрона ўхiлiлася я ад прамога адказу.
     -- У тым i справа, -- уздыхнуў Пятровiч. – Ты падумай. Калi будзе патрэбны, мы пабудуем табе яго. Мы гэта можам, але гаспадар павiнен удыхнуць у дом сваё жыццё, улiць сваю энергiю. Iнакш не атрымаецца. Падумай пра гэта. Я кажу табе пра сапраўдны, добры, чалавечы дом. Ты ж не хочаш абы якогаў -- Нечакана ўсмiхнуўся мне Пятровiч.
     -- Не хачу! -- Абсалютна шчыра адраклася я ад такой прапановы.
     Будаўнiкi рассмяялiся, загаманiлi разам.
     -- I мы не хочам будаваць такi...
     -- Дом з чалавека будуюць...
     -- Ну вось, ужо цяплей у хаце зрабiлася...
     -- А то не зразумееш, патрэбны ёй дом, як зараз таму сабаку сучка...
     -- А ты старайся тут...
     Мужчыны, усмiхаючыся, ветлiва адвялi вочы.
     Cапраўды, пад дахам зрабiлася нiбыта цяплей i святлей.
     -- Дзякуй вам, -- сказала я, дзiвячыся на гэтых чужых людзей, якiя не жадалi нават за грошы будаваць нешта мёртвае.
     «А домў Я проста баюся верыць у яго, браць да сэрца, -- прызналася я сама сабе. Тут жа згадалаcя другая парада Пятровiча. – Бач ты, а пра сабаку не раiў! Вось i зразумей чалавека...»
     -- Дзякуй! -- Яшчэ раз цвёрда паўтарыла я. – Працуемў
     -- Працуем! -- Загадаў Пятровiч.
     -- Цяпер трымайцеся! -- Папярэдзiла я сваiх дарадчыкаў.
     Будаўнiкi пачалi адбiраць дошкi на падлогу мансарды.



3.  ХАРАКТАР ВЫМАЛЁўВАЕЦЦА


1

     Сабака не ўмеў радавацца. Ён напружана чакаў мяне. Вочы яго клiкалi, але, увогуле, без усякага адцення пачуццяў. Здавалася, што гэты, зацiснуты ў сабе, поклiч быў скiраваны кудысьцi ў прастору. Сваёй засяроджанай адсутнасцю ён нагадваў маленне, упартасцю – веру.
     -- Лапаць, -- ласкава сказала я, калi cабака ўсё-ткi падняўcя i прыхiнуўся да мяне. – Учора са мной бiўся, а сёння сам ледзь жывыў -- Запыталася я, зазiраючы ў каструлю.
     Варыва крыху паменела.
     -- Малайчына! -- падхвалiла я i застыла ад жаху, гледзячы на яркiя чырвоныя плямы ў траве.
     Сабака справiў свае патрэбы амаль чыстай крывёю. 
     Абдымаючы за шыю беднае стварэнне, я сцiскала зубы, каб не расплакацца ад жалю, крыўды, нястрымнага пратэсту, што падымаўся ва мне – супраць сябе, абставiн, засяроджанай пакуты ў сабачых вачах...
     Не ведаю, магчыма, гэта расла, шырылася мая душа, балюча разрываючы зарагавелую абалонку самалюбства, бо нечакана я зразумела, што шкадую не жывую iстоту, якая здыхае на маiх вачах, а свой спакой, час, нейкую ўласную драбязу, без якой выдатна абыдзецца цэлы свет. А ў гэтага чужога, хворага, самотнага сабакi я зараз адна. Ды i мяне ўжо амаль не бачыць. Не яго вiна, што ён не меў нi сiлы, нi часу, каб заслужыць маю любоў, без якой яму не абысцiся.
     I ў мяне не знойдзецца кавалку душы для занядбанага лёсам i людзьмi божага стварэння, якое мне даверыласяў Я зазiрнула ў адсутныя сабачыя вочы.
     -- Ты не адзiн, Дарт!
     Сабака паспрабаваў угледзецца ў мяне. Яго калацiла i хiстала ад слабасцi.
     -- Не памiраць ты сюды ехаў! Ведай i запомнi, Дарт! Тут будзе твой дом.
     -- Я ў горад за лекамi! -- Гукнула я да будаўнiкоў.
     -- У траву глядзелаў -- Высунуўся ў аконны праём Пятровiч.
     -- Бачыла!
     Цяпер я ведала, чаму Пятровiч цягнуў мяне адсюль.


2

     У горадзе я спынiла машыну каля першай на шляху аптэкi.    
     Iснавала праблема. На тую пару амаль усе лекi былi вострым дэфiцытам у нас i адпускалiся толькi па рэцэптах. Не кажучы пра адсутнасць рэцэпту, нiводзiн аптэкар не даў бы жывёле таго, чаго не хапае чалавеку. У ветэрынарнай аптэцы ляжалi толькi ашыйнiкi ад блох i комплексныя вiтамiны для свiнняў. 
     Не называючы хворага, я абмалявала аптэкарцы карцiну вострага захворвання страўнiка.
     Пажылая жанчына спачувальна выслухала сiмптомы i запыталася пра ўзрост майго хворага.
     Па маладым пушку на стройных вушах i магутных лапах Дарта можна было здагадацца, што ён яшчэ не зiмаваў дарослым. Атрымлiвалася, што год яму, не болей.
     Пасля ўяўлення Дарта, якi напружана, з астатняй моцы чакае збавення, я не здолела схлусiць.
     -- Гэта сабака. Я знайшла яго такiм...
     -- Звяртайцеся да ветэрынараў! -- Спынiла мяне жанчына.
     -- Вы ж ведаеце, што ў iх зараз нiчога няма! -- Узмалiлася я. – Нават па выклiку на дом яны выкарыстоўваюць даўно пратэрмiнаваныя лекi! Нiводны сабака яшчэ ад тых лекаў не выкараскаўся! А ў мяне ён, наогул, у вёсцы! Ён жа да людзей прыйшоў, а не ў лес! Няўжо нельга людзям падзялiцца з iм сваiмi лекамi!
     -- Нельга, -- мякка, але катэгарычна адмовiла жанчына. – Зразумейце, раптам гэтыя лекi cпатрэбяцца хвораму чалавекуў Што мы яму скажамў Што сабаку аддалiў Што няхай гэты чалавек без iх памiраеў Уяўляецеў
     Я не хварэла на адсутнасць уяўлення, але i цяпер нешта ва мне супрацiўлялася такому тлумачэнню.
     -- Як лекi чакаюць хворага, хворы знойдзецца, -- упарта заявiла я. – А, можа, зараз мой сабака за таго чалавека хварэеў -- У маiм пытаннi прагучала нешта мiстычнае.
     -- Не прыдумлiвайце, -- адпрэчыла жанчына. – Лепш у той вёсцы назбiрайце зёлак якiх свайму сабаку, – памяркоўна параiла яна, чамусьцi аглядаючы мяне з галавы да ног.
     Я ўздыхнула. Я не ведала зёлак, якiя дзейнiчаюць адразу, а Дарт ужо не мог чакаць.
     «Ёсць другiя аптэкi. Есць жа нейкае выйсце!» -- думала я, кiруючыся да выхаду.
     -- Чакайце! -- Гукнулi мяне наўздагон.
     З гатоўнасцю добра выдрэсiраванай псiны я апынулася каля аптэкаркi.
     -- У нас даўно ляжаць французскiя лекi ад складаных кiшэчных i страўнiкавых iнфекцый самага рознага паходжання – ад раненняў да банальнай дэзiнтэрыi. Толькi яны вельмi дарагiя, таму iх не выпiсваюць дактары i не бяруць людзi. Гэта адзiнае, што магу прапанаваць, -- растлумачыла жанчына.
     -- А дапамогуцьў -- запыталася я.
     -- Чалавек памрэ яшчэ да прыёму iх, як толькi даведаецца кошт, --
жанчына назвала нейкую астранамiчную лiчбу.
     Такiя грошы ў мяне былi i нават з сабой, узятыя на закупку керамiчнай плiткi.
     Я не стала зазiраць у будучыню.
     Касавы апарат, не разлiчаны на падобны выпадак, выдаў мне цэлую стужку чэкаў, каб набраць патрэбную суму.
     -- Не забывайце, шэсць разоў на дзень па дзве таблеткi на працягу тыдня, -- нагадала аптэкарка.
     Яна глядзела са спачуваннем.
     Я так i не зразумела – да майго сабакi, схуднелага партманету, цi да мяне самойў Цяпер я думаю, што ўсе мы тады былi таго вартыя.


3

     У той дзень я паспела скармiць Дарту ўсяго восем таблетак. Надыходзiлi ноч i час вяртацца дадому.
     На прыканцы тыдня сабака, не зважаючы на незвычайную худобу, ужо не толькi не выглядаў на хворага, а нават набыў у сваёй знешнасцi пэўны жывы бляск.
     Гэта не здзiвiла мяне. Здзiвiў пень, якiм Пятровiч вымяраў сабачы шанец на жыццё.
     Не ўнiкаючы ў поўную адсутнасць сардэчных пачуццяў да сябе, на другi год iснавання ў якасьцi круглай калоды ён выкiнуў магутныя парасткi. 
     На сягонняшнi розум я, хутчэй ад усяго, прыкапала б яго
дзе-небудзь на вулiцы. Тады ж, не ўяўляючы таполю пасярод свайго маленькага саду, я проста абламала парасткi.
     Неўзабаве мы з Дартам ужо адправiлiся ў блiжэйшы лясок есцi першыя сунiцы.
     Дарт раўнiва пiльнаваўся, каб я двойчы не паклала прыгаршчу ягад у свой рот. Часам яму здавалася, што я затрымлiваюся з яго чаргой i сабака сам падыходзiў да мяне, падазрона пазiраючы на маю далонь – цi не знiклi сунiцыў
     Спелых ягад было яшчэ мала i, калi я затрымалася надзвычай доўга, Дарт матнуў галавой i пачаў без разбору хапаць сунiчнiк разам з лiстамi. Смак быў не той, але адступаць яму не хацелася. Выказваючы поўную абыякавасць да мяне, Дарт упарта абдзiраў кусты, ужо не спрабуючы iх на смак.
     Я здагадалася, што на мяне крыўдуюць i на сяброўства пагаджаюцца толькi на роўных.
     -- На роўных, дык на роўных, -- адзначыла я, -- тады cам збiрай, -- i накiравала прыгаршчу ў свой рот.
     Дарт iмгненна апынуўся побач.
     Можна было затрымацца са сваiм намерам.
     Ён так зласлiва хапнуў пачастунак з працягнутай далонi, што амаль усе ягады разляцелiся. Не ведаю, што ён далей хацеў выказаць, але адбегся да маленечкай, пышнай сасёнкi i задраў над ёй заднюю лапу. Мяркуючы па яго збянтэжанай пысе, замест гонару атрымалася абсалютнае глупства.
     Я рассмяялася.
     Дарт цiхусенька адхiнуўся ад iголак i, хаваючы няёмкасць, пачаў зноў абдзiраць кусты.
     Характар вымалёўваўся. Мяне здзiўляла, што сабака заўсёды стараўся не сустракацца са мной паглядам, ён краем вока адно сачыў за мной. Калi ж я спрабавала нешта растлумачыць яму, Дарт не толькi не слухаў, але нават павяртаў у другi бок галаву, каб i не чуць.
     Я прысела на пагорак папалiць цыгарку i падумаць. Ад позiрку, кiнутага на Дарта, давялося неўспадзеў папярхнуцца дымам.
     Сабака лупiў свае поўныя захаплення вочы на разведзеную мной дымавуху.
     Я некалькi разоў шчоўкнула запальнiчкай.
     Дарт ажно торгаўся да агеньчыку, але нешта стрымлiвала яго.
     -- Дзiкун! -- Сказала я, важна пускаючы дым у напрамку сабакi. –Цыгаркi не бачыў, сасны не ведаеш, сунiц збiраць не ўмееш, на машынах не ездзiў...
     Сабака тут жа адвярнуўся. Здавалася, што ён не любiў сам гук чалавечага голасу. «Магчыма, ён мае на гэта права», -- падумалася мне.
     Час ад часу ловячы на сабе асцярожныя, касыя позiркi захаплення маёй асаблiвасцю i незвычайным умельствам, я абкурылася да галаўнога болю.
     На гэты раз, пакiдаючы Дарта аднаго на ноч, я палiчыла неабходным прывязаць яго на трохметровым пасаку да будкi. Сабака набiраў сiлу, агароджа была старой i падала парой ад дотыку. Адзiн з нашых суседаў, былы спартсмен, лянуючыся адчыняць свае, узятыя на замок, веснiцы, хадзiў да сябе праз нашу браму. Пракладаючы далей шлях да сваiх уладанняў, ён проста клаў долу хлiпкi плот на нашай мяжы. Cусед наязджаў сюды часам i яшчэ не ведаў пра сабаку, а сабака -- пра гэтыя акалiчнасцi. Мне здавалася, што лепей iм не сустракацца адзiн на адзiн.


4

     Ранiцай Дарт сустрэў мяне вынiшчаным пад корань абляпiхавым садам у радыусе трохметровага пасаку. У гэтым жа радыусе не расло больш нiводнай травiнкi.
     Будаўнiкi, стоячы ў задуменнi, з павагай  глядзелi на сабаку i яе мастацтва.
     Было ўражанне, што, дваццацiгадовыя дрэвы, пасаджаныя яшчэ бацькамi Валера, з кручанай, цвёрдай, як у дуба, драўнiнай, зрэзаў магутны ўраган.
     Пры маiм з’яўленнi «ўраган» тузануў за сабой i будку.
     Будаўнiкi адступiлi.
     Позiркi, якiмi сустрэлi мяне мужчыны, таксама выпраменьвалi задумлiвую павагу. Не ведаю толькi, тычылася гэта маёй асобы, цi яны проста забылiся патушыць нейкую лямпачку ў сабе. Я ажно адчула сябе на момант Дартам i страсянула галавой наваджэнне.
      Я любiла дрэвы i траву. Але я таксама не любiла быць на прывязi.
     -- Тэрмiнова трэба яму вальер, -- замест прывiтання звярнулася я да будаўнiкоў.
     Нiхто не спрачаўся. Праз дзве гадзiны пад сценкай дома з’явiлася агароджа з сеткi-рабiцы, куды разам з будкай пераехаў сабака.
     А праз хвiлiну Дарт ужо стаяў побач са мной.
     Агароджа вальера шчэрылася на нас канцамi сталёвых дроцiкаў абапал вялiзнай дзiркi.
     -- Слухай, -- адвёў мяне ўбок Васiль, -- я на дзяржаўнай мяжы служыў з аўчаркай. Ведаю iх i люблю. Аддай мне яго!
     -- Яшчэ не трэба чагоў -- Паслужлiва запыталася я. – Паспрабуй толькi! -- Дадала на ўсякi выпадак.
     Адыходзячы, Васiль яшчэ некалькi разоў азiрнуўся на сабаку.
     Дарт не глядзеў на мяне, не слухаў – ён проста быў побач.
     Пятровiч сказаў, што на днях будзе тут зварачны апарат i яны навараць нiз сеткi на арматуру.
    На лясной прагулцы, назiраючы, якiя ямiны вырывае сваiмi дужымi лапамi Дарт, я зразумела, што, несумненна, давядзецца  бетанiраваць дол у яго агароджы.
     Цяпер на ноч я навязала сабаку i ў вальеры.



4.  CАБАЧАЕ СПАДАРСТВА


1

     Дома Валер выслухаў мяне i сказаў:
     -- Лепш аднойчы заплацiць трэнеру-кiнолагу, чым бясконца несцi расходы па ўсiх сабачых здольнасцях.
     Я вельмi паважала мужа за тое, што ён умеў падысцi да любой праблемы з самага нечаканага боку, выказваючы заўсёды маштабнасць думкi ў той час, як я парадкую драбязу. Ён мог падараваць мне аўтамабiль i вымушаць калацiцца ад холаду, чакаючы маршрутнага аўтобуса побач са стаянкай таксi. Ён мог узвалiць на сябе ў Гiмалаях i мой рукзак, калi ў мяне з’ехаў з месца пазванок, але не зважаць, калi я ў тым жа стане дома цягну кош з бялiзнай. Ён мог узяць на сябе арганiзацыю самай складанай экспедыцыi i нi ў якiм разе – паездку на блiжэйшы рынак за прадуктамi.
     Калi, не маючы iнакшага выйсця, я звярталася да мужа з якой сваёй драбязой, то потым заўсёды заракалася, што гэта было ў апошнi раз. Валер натуральна хварэў, апускаючыся са сваiх вышыняў.
     Але драбяза – яна заўсёды такая розная! Таму, апраўдваючы сваё iснаванне зноў жа малым рахункам, што i такiя людзi патрэбны ў чалавечым свеце, я не магла не цiкавiцца мужам. 
     Сабачы трэнер быў знойдзены ў той жа вечар i наступнай ранiцай на золаку я адправiлася па Дарта, каб паспець пагуляць з iм i адвезцi на дрэсiроўку ў Севастопальскi парк.


2

     Папярэджваю – майце вытрымку, спадарове!
     Першае, што я ўбачыла яшчэ праз сетку брамы, быў, канечне, Дарт. Нерухомы сабака  вiсеў на сваiм, перакiнутым над сеткай, трохметровым, нацягнутым у струну пасаку па другi бок вальера.
     Бегла да яго я, разумеючы, што спяшацца няма чаго. Хутчэй за ўсё, Дарт гэтак неразумна пераскочыў сваю агароджу яшчэ ўвечары, калi я ад’язджала адсюль. Але толькi так, бегучы, я магла процiстаяць няпраўдзе, якую бачылi мае вочы – не мог ён  пасля ўсяго перажытага так бяздарна выйсцi з гульнi!
     Я бачыла ўжо задраную ўгору пысу, перацiснутую i крыху выгнутую шыю,  вочы, пастаўленыя ў адну кропку...
     Дарт стаяў на дыбачках, застыла трымаючы сваё тулава, расцягнутае на ўсю магчымую, а, можа, i немагчымую даўжыню. Ён не варухнуў  вачыма i на маё наблiжэнне – ён проста чакаў.
     Я адшчапiла карабiн ад ашыйнiку i апусцiлася долу, дзе стаяла. Што было ў наступныя хвiлiны, я не магу цяпер успомнiць.
     Разумеючы, што дарога з Дартам не з лёгкiх, я выправiлася загадзя. У машыне я прышчыкнула яго за ашыйнiк да нейкай жалязякi пад суседнiм з вадзiцелем крэслам i хутка пашкадавала аб гэтым.
     «Калi ён выдзера з коранем гэтае крэсла i кiнецца з iм на мяне – будзе яшчэ горш», -- падумала я i спынiла машыну, каб вызвалiць свайго пасажыра.
     Дарт паводзiў сябе неспакойна. Ён спрабаваў заскочыць на мае каленькi, вылезцi праз прыадчыненае акно, пасунуць мяне ўбок, каб з галоўнага месца сачыць за не залежнай ад яго зменай абставiн i мець праз гэта хоць якую магчымасць уратавацца.
     Я рашуча спыняла ўсе яго намеры – то грозным папярэджаннем, то, проста, адбiваючыся. Хутка Дарт адно ляжаў цi ўскокваў на заднiм сядзеннi, павiскваючы ад страху.
     Цяпер мяне здзiўляе адно: чаму Дарт цярпеў свой страх, дазваляў мне бачыць яго ў той час, як нiколi, не перад кiм i нi перад чым не выказваў яго – ён дзейнiчаў, адразу, не пакiдаючы нiякiх шанцаў нi свайму страху, нi ворагуў Я не ведаю адказу на гэтае пытанне, як тады яшчэ не ведала, што гуляла ў небяспечную гульню.
     На паркоўцы, што знаходзiлася прама на вулiцы, Дарт, вырваў павадок з маiх рук i кiнуўся на праезджую частку.
     Я нырнула следам у суцэльны машынны паток i паспела затрымаць сабаку ў нейкi момант яго разгубленасцi.
     Яго цела дрыжала. Дарт катастрафiчна баяўся – або машыннага руху, або гэтага месца – непадалёк размяшчалicя гаражы, дзе я знайшла яго. Менавiта ў адваротным ад iх напрамку рынуўся ён пад колы машын.


3

     На пляцоўцы, прызначанай для дрэсiроўкi сабак, яшчэ нiкога не было. Калi Дарт супакоiўся, я прапанавала яму ўзяць бар’ер. Сабака неахвотна выканаў маю просьбу. Пасля былi бервяно, лесвiца, колы...
     Напэўна, Дарт зразумеў, што iнакш я не адчаплюся ад яго. Ён вырваў павадок з маiх рук i самастойна, пераходзячы ад снараду да снараду, выканаў усе практыкаваннi. Бервяно ён чамусьцi зняважлiва пераскочыў яшчэ ўздоўж i ўпоперак i, не гледзячы на мяне, заняў месца побач.
     Я заўважыла маладога чалавека, якi седзеў на пяньку i сачыў за Дартам.
     -- Мiлiцэйская аўчарка, -- рэзюмаваў ён, калi я падышла папытацца наконт яго прыналежнасцi да пароды трэнераў, – па ўсiх параметрах i павадках. Сяргей, -- дадаў ён, знiмаючы маё пытанне.
     Я зноў, як i па тэлефону, расказала яму ўсё, што ведала пра Дарта, уключаючы нашыя ранiшнiя прыгоды.
     Па сцяжынцы наблiжаўся мужчына з нервовым iнтэлегентным тварам i гэткага ж выгляду маладой дожыхай.
     -- У нас сёння групавыя заняткi, пазнаёмiцеся са сваёй групай. Калi спатрэбiцца, дамовiмся на асобныя трэнiроўкi, -- патлумачыў мне Сяргей.
     Я адчула, што зрываюся з месца.
     -- Вазьмiце сабаку на павадок! Не ўтрымаю! -- Закрычала я на iнтэлiгента.
     Ашчэраныя клыкi, поўсць дыбам, з-пад пярэднiх лап – камы ўтравелай зямлi... Такiм Дарта я не ўяўляла нават.
     -- Адпускайце свайго, -- прагучаў упэўнены рэзкi голас. – Я  адказваю! -- З усмешкай запэўнiў iнтэлегент пасля кароткага позiрку на майго «шкiлета».
     -- Адшчапiце павадок, каб не зламаў шыю, калi зачэпiцца! -- Папярэдзiў трэнер.
     Я неахвотна, але з палёгкай падпарадкавалася.
     Вэрхал, якi пачаўся, немагчыма перадаць чалавечымi словамi.   
     Дожыха пасля першай спробы супрацьстаяць нацiску Дарта кiнулася да гаспадара. Але пагляд iнтэлегента не абяцаў падтрымку i яго выхаванка знайшла паратунак пад вывернутым узбоч пляцоўкi пнём, якi ўтвараў пад сабой нешта накшалт маленькай пячоры.
     Яна зашылася туды задам так, што ў праёме бачыўся толькi нос.  Дожыха адчайна сустракала клыкамi кожную спробу Дарта выцягнуць яе адтуль за галаву.
     Iнтэлегент пакрыўджана кусаў вусны.
     Мне падумалася, што ён прадасць свайго сабаку адразу ж, як пакiне пляцоўку. Было шкада маладую сучку, якая не мела падтрымкi нават у вачах гаспадара.
     За гэты час падышло яшчэ некалькi cабакароў са сваiмi выхаванцамi.
     Дарт тут жа вярнуўся да мяне. Стоячы побач, ён зацята стараўся не заўважаць наша абкружэнне.


4

     Новыя сабакi i дожыха, якая паспела за гэты час прабрацца да свайго гаспадара, паводзiлi сябе спакойна. На Дарта яны, здавалася, i не глядзелi i ўсё-ткi можна было пабiцца аб заклад, што нi на момант не выпускаюць з-пад сваёй увагi.
     Па напружанай, крыху апушчанай галаве Дарта я адчувала, што ён нейкiм чынам трымае пад кантролем усю прастору вакол нас – мы апынулiся з iм у цэнтры асцярожнага, варухлiвага, варожага ў сваёй адасобленасцi кола.
     Наблiжаўся яшчэ адзiн сабакар з двума байцовымi ў складках сабакамi.
     I тут пачалiся нейкiя ледзь улоўныя перасоўваннi ў коле.   
     Байцовыя сабакi iмгненна занялi вызваленыя дзеля iх месцы – насупраць клыкоў Дарта. Яны з разбегу рынулiся ў кола, але, нiбы спатыкнулiся – iх рухi зрабiлiся замаруджанымi, як бы абыякавымi.
     Пытаннi да Дарта, здавалася, здымаюцца. I ў гэты самы момант, калi я збiралася перавесцi дых, раздаўся пранiзлiвы, паскудны вiскат дожыхi. У яе пакрыўджаным, прызыўным крыку гучала ганьба ўсяму шаноўнаму сабачаму сходу. У наступнае iмгненне дожыха скочыла ў тыл Дарту.
     Дарт i не думаў азiрацца. Ён разумеў болей ад мяне i рыўком наперад сустракаў ужо адначасную маўклiвую атаку двух байцоўскiх.
     Скажу шчыра – у той момант я гатова была ўзяць на сябе падлючую дожыху.
     Але яна была ўжо не адна – у кола ўступалi ашчэраныя даберман i дзве аўчаркi. Нават нейкая паляўнiчая драбяза з брэхам iрвала пад сабой зямлю, выказваючы сваю гатоўнасць да бойкi.
     Дарт бачыў усё. Невыразна драпежным iмгненным рыўком па колу ён тут жа ачысцiў прастору абапал мяне. Кола зрабiлася нават шырэйшым. Мы з Дартам не збiралiся яго пакiдаць.
     Я не разумела, за што яны ўсе ненавiдзяць яго, як не разумела подласцi. Болей ад таго, сцiскаючы ў руцэ павадок з цяжкiм сталёвым карабiнам, я не адмаўляла сабе ў праве на крайнi выпадак пастаяць за свайго сабаку перад гэтым ашчэраным спадарствам.
     Дарт няспынна кружыў вакол мяне, трымаючыся пасярэдзiне мiж мной i аблогай.
     Атакi не паўтаралiся.   
     -- Паклiчце сваiх сабак! -- Пачуўся загад трэнера.
     Усе нiбыта чакалi гэтага.
     Дарт тут жа заняў месца побач са мной. Па яго надзвычай худому целу, час ад часу перапыняючы цяжкае дыханне, прабягалi нервовыя дрыжыкi. Калацiлicя нават лапы.
     Я ўпершыню сустрэлася з яго асцярожным паглядам. Вочы Дарта пыталiся – цi правiльна ён усё зрабiўў
     Адкуль я магла ведацьў На маю думку – правiльна. Я крадком ласкава паляпала яго па шыi.
     Да нас падышоў трэнер.
     -- Яму яшчэ рана ў грамаду -- i па стану здароўя, i па выхаванню. Пачнём з асабiстых заняткаў. Заўтра, у гэты ж час вы можаце быць тутў -- Запытаўся ён.
     -- Лепш я адвязу вас да яго ў вёску! -- Горача папрасiла я. – Ён горада баiцца, а тут i без вашых – сабак хапае!
     -- Добра, -- згадзiўся трэнер. – Малайчына, Дарт! -- Ухвалiў ён сабаку, трымаючы рукi па швах. Трэнер ведаў, што рабiў.
     Дзякуючы выключнай зморанасцi Дарта, у вёску мы вярталiся без прыгод.


    
5. ВЕРА  –  СПРАВА  АБОДВУХ


1

     -- Во! Дарт у горадзе начаваў! -- Радасна вiталi нас будаўнiкi.
     -- Каб жа! -- Абурылася я, паказваючы на пасак, што вiсеў над зямлёй.
     Праз палову гадзiны будаўнiкi ведалi ўсё. Усхваляваныя не меньш ад мяне, яны запэўнiлi, што заўтра завараць сетку ў вальеры, каб я патрывала ўсяго дзень.
     -- У цябе ж тут адзiн пакойчык зачыняецца! Пакiнь яго на адну ноч там, ад граху падалей, -- параiў нехта.
     Трэба сказаць, што пасля апавяданай мной сабачай разборкi ў парку, Дарт абудзiў у iх такую павагу, што мужчыны адно не раскланьванiся, размiноўваючыся з iм.
     Дарт пакуль што не зважаў i на iх.
     У яго вальеры залiвалi дол бетонам.
     Неўзабаве падышоў сусед, каб падзялiцца сваiмi думкамi наконт маёй новабудоўлi.
     Гэта быў мой любы сусед, якi штогод касiў на сваiм агародзе сена. Мая любасць да яго як раз i вынiкала з таго сена, на якiм у даўно пустым хлеве знаходзiла раней сабе прытулак наша хворая кошка Ксеня.
     Сусед, як i часцяком, быў «пад градусам».
     Неяк ён сказаў мне, што потым не памятае свае словы i ўчынкi.
     Я не верыла суседу. Мой малады вопыт знаходжання ў падобным стане, як запомнiўся мне на ўсё жыццё, так, здаецца, на той жа тэрмiн адбiў ахвоту паўтараць яго. Але, на ўсякi выпадак,  я не хацела губляць час на манкуртаў.
     Сусед жа, круцячы на ўсе бакi сваёй буйнакучаравай галовой, актыўна жэстыкулюючы, упарта даводзiў, як добра мы будзем суседнiчаць з iм.
     Я ахвотна пагаджалася, але не развiвала гэтую думку, пра якую заўтра мой суразмоўца мае абумоўленае iм права начыста забыць. 
     Дарт сядзеў каля маёй нагi з адасобненым выглядам.
     Сапраўды, размова была не цiкавай, хаця сусед ажно ўзнiмаў рукi ўгору, вымалёўваючы ў паветры карцiну нашай светлай будучынi.
     Я не паспела нiчога зразумець, калi няўлоўным плыткiм ценем Дарт слiзгануў за яго спiну. У наступны момант, завяршаючы свой адзiны бесрперапынны рух, сабака перахапiў зубамi ўзнятую руку суседа.
     На мяне глядзелi дзве пары цвярозых вачэй: чалавечыя i сабачыя. Чалавечыя былi тут жа выключаныя з-пад маёй увагi – не да iх. Сабачыя чакалi каманды.
     -- Фу! -- Аўтаматычна загадала я.
     Дзякаваць маёй наровiстай Мiрце! Калi б не нажыты з ёю вопыт, я магла б кiнуцца ратаваць суседа. Сабака ж маўклiвы рывок гаспадара мог, у сваю чаргу, палiчыць i за сiгнал «прыкончыць».   
     Тым жа запаволеным рухам Дарт выпусцiў чалавечую руку i, закончыў свой круг каля маёй нагi.
     Сусед адышоў да свайго дому тут жа, моўчкi i не азiраючыся.   
     Я ўзяла Дарта на павадок, якi не выпускала з рук цэлы дзень.   
     Нехта з будаўнiкоў быў сведкам размовы з суседам i цяпер у прысутнасцi Дарта са мной гаварылi амаль шэптам, трымаючы рукi па швах.
     Напэўна, мы нагадвалi нейкую сакрэтную арганiзацыю, у якой галоўным камандуючым i сакрэтам -- быў сабака.


2

     На наступны дзень я адчыняла маленькi пакойчык, у якiм  пакiнула Дарта на ноч. Адтуль не чулася нi гуку.
     Трэнер чакаў каля ганку.
     Толькi адшчоўкнуўся замок, як дзверы вылецелi насустрач мне разам з Дартам. Сабака iмгненна абнюхаў Сяргея i пачаў скакаць ад радасцi вакол мяне. Cа шчакi ў яго сачылася кроў.
     Я зазiрнула ў пакойчык.
     На падлозе ў перамешку з бiтым шклом валялiся пагрызеныя дошкi. Са сцен звiсалi на асобных петлях знявечаныя дзверцы ўбудаваных шафiкаў, зробленых калiсцi нам пляменнiкам вядомага мастака.
     Карацей, я тут жа зразумела, што Дарт не звязваецца толькi з анучамi.
     -- Чаму вы не прыбралi шклоў -- Прагучаў за маёй спiной дакор трэнера.
     -- Шкла тут не было. Была зашклёная рама, прыхiленая да акна. Дзiўна, што яно засталося цэлым!
     Дарт паспрабаваў адцiснуць мяне ад карцiны ўтворанага iм пагрому.
     -- Ты што, хацеў скочыць следам за мной у акноў -- Раптам здагадалася я. – Не спадабаласяў -- Пацiкавiлася я ў Дарта.   
     Сабака не тое, каб хаваў вочы, ён проста не глядзеў на мяне.
     -- А як вам удалося зачынiць ягоў -- Запытаўся трэнер.
     -- Кiнула праз парог кавалак каўбасы, ён не паспеў выскачыць. Згаладаўся. Ведае мае хiтрыкi, а стрымацца не можа, -- растлумачыла я.
     Сяргей выбраў для заняткаў тэрыторыю блiжэйшага бомбасховiшча.
     Праз гадзiну я зразумела, што дрэсiруюць мяне.
     Трэнер пацвердзiў маю здагадку:
     -- Вы павiнны правiльна паводзiць сябе з сабакам. Прабачце, але вы не каманду яму даяцё, а нiбыта паслугi ад яго просiце.   
     Замест сабачага «голасу», мы пачалi адпрацоўваць мой камандны голас.
     Дарт уважлiва зiрнуў на мяне, калi адчуў перамену. Але раздумваць над гэтым у яго не было часу – сваiм «новым» голасам я вымушала яго браць двухметровы бар’ер бетоннай агароджы бамбасховiшча. Дарт ужо тройчы выканаў маю каманду, але трэнер патрабаваў яшчэ.   
     На чацвёрты раз Дарт не даскочыў. Ён з лёту ўдарыўся рэбрамi аб край бетону i звалiўся долу.
     Трэнер загадаў мне паўтарыць.
     Я пасадзiла Дарта ў метры ад агароджы.
     -- Бар’ер!
     Сабака не скрануўся з месца.
     -- Ён стамiўся! Болей не трэба! Ён слабы яшчэ! -- Папрасiла я трэнера.
     -- Ён павiнен слухацца ў любым выпадку! Працягвайце!
     -- Бар’ер!
     Сабака тузануўся наперад, але застаўся на месцы.
     Я азiрнулася на трэнера. Ён чакаў.
     -- Бар’ер! -- Я торгнула Дарта за ашыйнiк у напрамку агароджы.
     Дарт не даскочыў i да паловы бар’еру. Спаўзаючы кiпцямi па бетону ён асцярожна прызямлiўся i, падняўшыся раптам на заднiя лапы, апынуўся тварам у твар са мной. У сабачых вачах была знаёмая мне адсутнасць.
     Мне хацелася абняць яго, пашкадаваць, але ў наступны момант Дарт, не дакранаючыся да мяне лапамi, выгнуў шыю i выхапiў зубамi кавалак скураной курткi з майго пляча. Цяжка дыхаючы, ён лёг на дол побач са мной.
     -- На сягоння хопiць, -- катэгарычна прамовiла я да трэнера, якi зацiкаўлена глядзеў на нас, не кратаючыся з месца.
     -- На наступныя заняткi папрашу мець дрэсiровачны ашыйнiк i наморднiк! -- Загадаў трэнер. – Давядзецца ламаць!
     -- Што ламацьў -- Не зразумела я, але ў голасе маiм тым не меней прагучала варожасць.
     -- Характар! -- Адрэзаў трэнер. –  Такi характар ламаецца толькi сiлай. Шкада, што ў вас зараз няма наморднiка, -- горача паскардзiўся ён, гледзячы ў мае варагаватыя, недаўменныя вочы.
     Гэта гучала даволi двухсэнсоўна. Я перавяла позiрк на Дарта. 
     Сабака падняўся з зямлi i стаў побач.
     Трэнер дабiраўся да гораду самастойна. Пакiнуць сабаку не ўяўлялася мне зараз магчымым.


3
 
     Iшлi зварачныя работы па ўмацаванню вальера.
     Мы з Дартам адправiлiся ў лес па сунiцы.
     Калi сунiцы ўжо не лезлi мне ў страўнiк, а Дарту надакучыла займацца такой драбязой, мы спынiлiся адпачыць на сонечным пагорку.
     Дарт паклаў сваю галаву на лапы i выцягнуўся пад маiм бокам так, каб мы з iм глядзелi ў розных напрамках, кантралюючы ўсё наваколле.
     Я даўно заўважыла, што Дарт нiколi не адпачывае. Ён заўсёды чакае i рыхтуецца сустрэць уяўнага ворага, ускладаючы парой i на мяне частку адказнасцi за нашу бяспеку.
     Як растлумачыць яму, што няма ў нас з iм ворагу, што можна проста радавацца сонцу, паху кветак, добраму здароўю, любiмым вачам, хуткаму бегу i таму, што мы побачў
     Я любiла часам падурэць, пабарукацца з Мiртай i дзiвiлася з Дарта. На мiнулай прагулцы я справакавала яго на гульню, але зараклася.
     Спачатку Дарт весела адскокваў, нападаў, ухiляўся ад пераймання, хапаў жартам за рукi, але дзеяннi яго хутка зрабiлiся жорсткiмi, разлiчанымi, няспыннымi, вочы затуманенымi.
     Не ведаю, як мне хапiла розуму i цярпення стрымаць крык болю, калi мая рука ледзьве не хруснула ў яго сцiснутых скiвiцах. Паветра, якое было ў маiх лёгкiх, я выкарыстала на тое, каб глухавата, але ўпэўнена мовiць: «Пайшлi!».
     Сабака выпусцiў маю руку, калi я павярнулася да яго спiной...
     Цяпер я ласкава перабiрала чорную, нагрэтую сонцам поўсць на сабачай шыi. Дарт заўсёды ўхiляўся ад маёй рукi, калi яна скраналася куды ў бок ад гэтага месца. У яго таксама былi свае «фу» для мяне. Я не ведала – вынiк гэта недаверу, або дрэсiроўкi папярэднiмi гаспадарамi – у любым выпадку гэта было яго права, права свабоднай iстоты.
     Я ўявiла, як трэнер будзе «ламаць» гэтую прыгожую, без меры гордую асобу i скаланулася ад пратэсту. Мне не патрэбна побач прынiжанае стварэнне. Мне мярзотна быць самой хоць для каго ўвасабленнем страху. Мне не па дарозе з iстотай, якая баiцца, няхай толькi i мяне. Мяне зневажае сяброўства, як i варагаванне з тым, хто не мае гонару пастаяць за сваю годнасць. Той, хто выкарыстоўвае ў сваiх мэтах страх – сам служыць, сам падначалены страху. Не хачу быць на такой службе!..
     Дарт прыўзняў галаву i, здавалася, уважлiва сачыў за тым, што адбывалася ў маёй душы.
     -- Жывi, як умееш, Дарт! Але ты яшчэ не ўсё разумееш у чалавечым свеце...
     Я хацела сказаць яму, што нам будзе лягчэй жыць разам, калi ён прыме ад мяне навуку суiснавання. Але ж для гэтага яму патрэбна верыць мне. Я не мела права патрабаваць веры. Вера, увогуле, цi ёсць, цi няма. Над ёй нiхто не мае ўлады, нават Гаспадар Бог, калi ёсць няверуючыя ў Яго. I што тады я магу тлумачыць гэтаму сабакуў
     Дарт, не адрываючы ад мяне насцярожаных вачэй, пачаў паволi павяртацца на бок пад маёй рукой. Ён спынiў свой рух толькi тады, калi апынуўся дагары лапамi.
     Гэта не было прапановай гульнi. Пiльная напружанасць яго пагляду казала аб нечым надзвычай сур’ёзным. Але што можа быць сур’ёзнага ў сабаку дагары пузамў
     Нечакана маю ўвагу прыцягнула незвычайная плямка пад яго рэбрамi. Уласна, гэта была нават не плямка – абсалютна круглая дзiрачка памерам у пазногаць, зацягнутая тоненькай ружовай плеўкай маладой скуры. У яе, як у варонку, былi ўцягнутыя штрышкi старой скуры. Гэтую дзiрачку-зорку абрамляў россып таксама ружовых кропак.
     Мая рука, якая ўжо мiжволi пацягнулася да дзiвоснай дзiрачкi, застыла. Я ўспомнiла. Не ведаю, адкуль узялася гэтая памяць, бо я нiколi не бачыла падобнага. Але прыпамiн быў настолькi выразным, быцам усё адбывалася зараз – мякка, нiбыта рассоўваючы, а не разрываючы, тканкi, уваходзiла куля, за якой тут жа памкнулася самкнуцца жывая плоць...
     Стрэл быў ва ўпор. Аб гэтым сведчылi ружовыя кропачкi – сляды апёку крупiнкамi раскаленага пораху.
     Дарт зразумеў, што я ўбачыла. Ён зноў перавярнуўся на жывот. 
     Гэта быў яго вопыт суiснавання. Гэта быў адказ на неўзяты бар’ер пасля ўдара круглай дзiрачкай аб востры край бетоннай агароджы.  Гэта было правам  на абарону сваёй годнасцi перад неразумным камандзiрам. Гэта была падказка, што вера – справа абодвух. I ён са свайго боку даверыў мне сваё самае слабае месца i самую балючую крыўду.
     «Хто тыў -- Думала я, гледзячы ў патылiцу сабаку. – Якiя ў цябе рахункi з людзьмiў Чаму ж ты ўсё-ткi верыш у людзейў»...
     Я ведала цяпер, што ўся гэта сабачая вера правяраецца зараз на самым звычайным чалавеку, на мне...



6. РАРЫТЭТ


1

     Дарт абжываў свой умацаваны дваццацiметровы вальер. Спрабуючы выдраць сетку, сабака нарабiў мноства кiшэняў з выцягнутага месцамi дроту, пакуль не ўпэўнiўcя ў трываласцi cвайго жытла.
     Майстры папрацавалi сумленна. Яны прыварылi не толькi тоўстую арматуру па нiзу сеткi, але i цэльныя палосы металу, якiя закрывалi ад сабакi доступ да гэтага месца.
     Праўда, у вальеры Дарт заставаўся толькi на ноч i тады, калi я не мела магчымасцi займацца iм. Яму патрэбна было абжывацца сярод добрых людзей.
     Я заўважыла, што Дарт радуецца прыходу будаўнiкоў. Яму, наогул, падабалася быць у грамадзе. Гэта было адначасна патрэбай у чалавеку i запатрабаваннем дзейснай натуры. 
     Неяк са мной у вёску выправiлася мая суседка Iрына са сваёй трохгадовай дачкой. Аматарка моцнага загару хацела набыць яго не на плоскiм прасмоленым дасе нашай пяцiпавярхоўкi, як рабiла там уся моладзь, а ў прыродных умовах.
     Я паставiла раскладанку ў абляпiхавым садку i прысела на хвiлiну з iмi. Хаця хвiлiна даўно перавалiла за гадзiну, не хацелася iсцi ад iх. Падтрымлiваючы размову, я любавалася дзяўчынкай, якая разгулялася не на жарт. Дзiця здавалася мне вечным рухавiком, бо за гадзiну падобнай траты энергi, я наўрад цi дыхала б.   
     Суправаджаючы паўсюль малую, Дарт трымаўся ад яе на некаторай адлегласцi, баючыся якой неасцярожнасцю зашкодзiць далiкатнаму стварэнню. Бачна было, што ён не толькi любiць дзяцей, але, здавалася, i мае вопыт абыходжання з iмi.
     Дзяўчынка ж расла разам са сваiмi i нашымi гарадскiмi сабакамi, таму ўспрымала iх, як абавязковую прыналежнасць cвайго побыту, гульнi  i любога пейзажу. Даша хутка асвойтала ўсе закуткi саду, i залезла на раскладанку, якую тут жа прыстасавала за батут. Cмеючыся, яна адштурхоўвалася ад нацягнутай тканiны, узлятаючы ўсё вышэй i вышэй.
     Дзяўчынка была такой радаснай, што мы, разумеючы некаторую небяспечнасць новай гульнi, не маглi рашыцца спынiць яе.
     Дарт ляжаў непадалёк ад мяне – роўна на такой адлегласцi, каб быць побач i мець магчымасць назiраць за ўciмi.
     У нейкi момант мы зразумелi, што траекторыя  дзiцячага прызямлення на гэты раз усё-ткi выйдзе за межы раскладанкi. Блiжэй ад мяне да дзяўчынкi знаходзiлася мацi.
     Першым быў Дарт. Здавалася, што ён мае ў запасе вечнасць на выручку «вечнага рухавiка». Дзеля гэтага яму заставалася адно выгнуць бок свайго тулава, каб дзяўчынка слiзганула па iм на раскладанку. Але ён не хацеў без патрэбы ўмешвацца ў такую далiкатную справу i цярплiва сачыў – паспявае мацi дзяўчынкi цi неў   
     Мацi паспела.
     Дарт спакойна вярнуўся ранейшае месца.
     Iрыну гэта настолькi здзiвiла, што яна забыла нават спалохацца за дачку.
     Калi ўвечары я адправiла сабаку ў вальер, назiраючы за iм, Iрына з захапленнем мовiла:
     -- Яму гэтая сетка – цьфу! Я ўпэўнена, калi спатрэбiцца, Дарт iмгненна будзе з вамi!
     Я ўважлiва паглядзела на Iрыну. Шчыра кажучы, я сама думала, што Дарт застаецца за двухметровай сеткай вальера ад хiтрасцi. Мне часам здавался, што ён не хоча выказваць свой спрыт, каб я не прыдумала якую новую штуку. Яшчэ я цешыла сябе надзеяй, што нейкую сiлу мае i мой загад -- чакаць на месцы.
     -- Можа быць, -- усмiхнулася я чалавеку, якi ўмеў чытаць у сабачым сэрцы...


2

     Мы з Дартам ужо некалькi дзён трэнiравалiся самастойна.
     Валер, якi на пачатку нашага сумеснага жыцця спрабаваў адвучыць мяне курыць, горача падтрымаў маё рашэнне «не ламаць» сабаку.
     Заняткi нашы праходзiлi на тэрыторыi аблюбаванага раней бомбасховiшча.
     Аднойчы на падыходзе да агароджы Дарт зрабiў рывок у бок статку авечак, якiя раней тут не сустракалiся.
     Я паспела ўчапiцца ў ашыйнiк, але моц Дарта была ўжо не па сiле мне – пальцы расшчапiлiся. Ратуючы тлустых авечак, я ратлумачыла Дарту свой абавязак абараняць ад яго чалавечую маёмасць, як давялося. Дакладней –  палкай па хрыбту. Палка, падабраная па дарозе дзеля заняткаў, саслужыла непрадказальную службу.
     Дарт сходу развярнуў сваю атаку на мяне.
     Вы, напэўна, будзеце смяяцца, але бачачы, як iмгненнае пытанне ў яго вачах засцiлае туман – я тут жа... папрасiла прабачэння. I нават адкiнула клятую палку.
     Цi тое туман не паспеў яшчэ паставiць памiж намi cценку, цi тое маё адчайнае «Даруй, Дарт!» з раскрытымi насустрач абдоймамi, але сабака на хвiлю прыпынiўся.
     Гэтай хвiлi мне хапiла, каб з крыкам «Наперад!» iрвануць уздоўж агароджы.
     Дарт яшчэ не знаёмы з жаночымi «манеўрамi», палiчыў, што на тым перадзе ёсць нешта болей неадкладнае, цi болей цiкавае, чым авечкi. Ён iмгненна абагнаў мяне.
     На гарызонце стаяў лес. I толькi.
     Дарт дапытлiва азiрнуўся i зразумеў падман. Тут жа ўспомнiлася i свежая крыўда. Вочы яго блiснулi злосцю.
     -- Пайшлi-пайшлi, -- прымiрэнча сказала я. – Абяцала ж, болей не буду, – дадала я тонам, якi павiнен здымаць пытаннi.
     Дарт пайшоў. Яшчэ некалькi разоў ён зласлiва азiрнуўся на мяне. Але, падобна, «заводзiць» сябе яму не хацелася, тым болей, што я паспела прыпалiць цыгарку. Сабака паважаў ва мне такую якасць, праўда, ужо не выказваючы дзiкунскага здзiўлення.
     Па дарозе я спрабавала давесцi яму нешта пра авечак, але Дарт па звычцы не слухаў сабачыя маралi.


3

     Пасля даволi далiкатнай з майго боку трэнiроўкi мы ўскрайкам лесу выйшлi да пясчанага абрыву. Адсюль можна было iсцi прама да нашай дачы, што стаяла на горцы насупраць, або ў абыход абрыву, што ўдвая павялiчвала шлях.
     Перад сабакам не стаяў выбар. Ён iмгненна скочыў унiз i адбегся. 
     Я вагалася. Прамы шлях мне таксама iмпанаваў болей, але дужа не хацелася спаўзаць па сыпучаму пяску, якi набiваўся ў абутак i адзежыну.
     Дарт, не чуючы мяне, азiрнуўся. Ён змераў вокам вышыню абрыву, маю постаць i, не вагаючыся, вярнуўся пад абрыў. 
     Наступнае яго дзеянне да гэтага часу выклiкае ў мяне добрую ўсмешку.
     Дарт прытулiўся бокам да схiлу i з задранай угору на мяне галавой, застыў у чаканнi. Ён падстаўляў мне свой хрыбет -- уласна, ахвяраваў iм.
     Я не магла прыняць гэтую ахвяру. Па-першае, аб яго востры хрыбет яшчэ можна было парэзацца. Па-другое, я не збiралася выкарыстоўваць свае шэсцьдзесят два кiлаграмы плюс паскарэнне, каб расплюшчыць толькi што адкрытага мной джэнтэльмена. З рарытэтамi гэтак абыходзяцца толькi дзiкуны. Па-трэцяе, ён зразумеў маё ваганне, як слабасць. Толькi гэтага не хапала!
     Я саступiла ўбок ад яго i скочыла.
     Дарт з цiкаўнасцю назiраў, як я вытрасаю пясок з красовак, нагавiц, кiшэняў, валасоў, з-за каршэнi. Яму здалося, што я надзвычай ускладняю такую простую працэдуру i сабака з усяе моцы страсянуўся, паказваючы мне сваю навуку.
     Я рагатала так, што выкачалася ў пяску не ў прыклад ранейшаму.
     Дарт тады не ўмеў усмiхацца, як гэта рабiлi мае Мiрта i Клеапатра. Тым болей ён не разумеў рогату. На ўсякi выпадак «джэнтэльмен» адышоўся далей.


4

     За абедам будаўнiкi, як бы падсмейваючыся, папярэдзiлi мяне:
     -- Учора, калi ты паехала дахаты, твой сусед кучаравы тут круцiўся. Ён часта, як падап’е, дык сюды. Чамусьцi заўсёды нешта ў руках мае -- вiлы, сякеру, касу. На вёсцы кажуць, што ён па начах да Дарта з баянам прыходзiць, дзярэцца перад сабакам дурным голасам – спявае яму. Сабака ажно заходзiцца ад злосцi. Карацей, людзям спаць не даюць.
     -- А ўчора штоў -- Усхвалявалася я, прыгадваючы каменне, якое немаведама адкуль трапляе ў вальер Дарта.
     -- Ды нiчога асаблiвага. Так. Ходзiць каля агароджы, бубнiць сабе пад нос лухту ўсякую.
     -- Навоштаў -- Здзiвiлася я.
     -- А хто яго ведаеў Кажа, што на мядзведзя хадзiў, што не баiцца яго. Яшчэ выскаляецца: «Сабачка-сабачка, я табе хвосцiк падрэжу!»   
     -- Вось, ёлкi, знайшоў сабе ворага! I не дурны ж! -- Усклiкнула я. 
-- Ён жа добры! Апошнiм з людзьмi падзелiца! Вось дурань! -- Занесла мяне ў самапярэчаннi.
     -- Ты, Людмiла, галоўнае, спакойна, -- супынiў мяне хтосьцi з мужчын. – Ведаеш – думай.
     Я не разумела, як будаваць адносiны з чалавекам, якi нiколi не забываецца аддаць пазыку, а сцвярджае, што хварэе на памяць, якi, па-праўдзе, хоча жыць у дабрасуседстве, але не ўсведамляе ролю далiкатнасцi ў гэтым, якi прагне павагi да сябе i не валодае сабой. Я адчувала, што мне шкада гэтага няўрымслiвага чалавека, якi не мае iнакшага слухача, апроч сабакi, ды i таго, як выявiлася, гвалтуе сваiм мастацтвам.
     «Нiкому не патрэбны, -- падумалася мне, -- роўна, як зусiм нядаўна Дарт»...
     Магчыма, думкi мае iшлi не зусiм тым кiрункам. Ды што тут зробiш -- мы ўсе, напэўна, яшчэ не дайшлi да таго, каб думаць адно, а думаць другое. Думкi – гэта нябачны, няспынны гвалт над чалавекам i адзiная прастора неаспрэчнай свабоды. Мяркую, там i адбываецца наша сапраўднае жыццё, наш выбар. I ўcё ж, на вартасць яго даводзiцца правяраць тут, дзеяннем. Кажуць, што для вялiкiх людзей думка i ёсць дзеянне. Не ведаю, як вас, а мяне пакуль што задавальняе некаторая разбежка ў часе – iначай шмат чаго б давялося перарабляць. Але, прабачце, вернемся да сабак.


5

     Неяк у нядзелю нам патэлефанавалi ў горад, што сусед зноў даймае нашага сабаку. Мы тут жа выехалi на дачу. 
     Мабыць, сусед ужо не мог спынiцца i пры нашым з’яўленнi перабраўся насупраць, да крамы.
     Людзi старалiся не затрымлiвацца поблiз. Але гэта чамусьцi толькi дадавала яму злога азарту.
     Дарт ажно заходзiўся ад брэху. З рота яго падала пена. Зразумець, каго падтрымлiвалi iншыя сабакi – свайго вяскоўца, або прыблуднага суродзiча, мы не маглi.
     Праз некалькi гадзiн раз’юшанага спеву неўгамоннага суседа i не меней шалёнай i неўтаймоўнай сабачай падтрымкi Валер накiраваўся да крамы. 
     Напэўна, момант быў абараны няўдала – гаворка не атрымалася i хутка перайшла ў размову на кулаках. Чамусьцi больш за ўсiх трапiла прыгожаму баяну. Асобныя часткi яго днi са тры можна было бачыць каля ганку крамы.
     Вёска ўздыхнула з палёгкай.
     Я даплаквала той дзень, шкадуючы не тое суседа, не тое баян яго.
     Валер пачуваў сябе няёмка, пакуль яны не памiрылiся.
     Далейшыя канцэрты па тэхнiчных прычынах адмянялiся.
     Сусед абдумаўся... i узяў за правiла на досвiтку касiць траву насупраць сабачага вальера. Да канца сезона вёска паднiмалася не толькi з узыходам сонца, але i супраць нас.
     Хадакам з запатрабаваннем прыбраць адсюль сабаку, калi не ўмеем яго выхаваць, Валер адмовiў.
     -- А хiба толькi мой брэшаў Cамi паслухайце – колькi iх зараз дзярэ глоткiў.. – Папытаўся ён.
     Сапраўды, сабачае рознагалоссе – ад вiскату да самавiтых басоў стаяла над вёскай. Брахня – рэч заразная. I не толькi ў сабак. Таму Валер прымiрэнча паабяцаўся стрымлiваць сабачы iмпэт са свайго боку, пры ўмове, што астатнiя бакi таксама папрацуюць над сабой.   
     Выйсце пакуль што не бачылася. Мы спадзявалiся на чалавечы розум, людскую дабрыню, мае трэнiроўкi i час.



7.  БАI  БЕЗ  ПРАВIЛАў


1

     За Дартам я не паспела яшчэ сказаць, што будаўнiкi завялi ў мяне кацяня. Яго прыцягнуў Эдзiк – знакамiты плiтачнiк, якi адрабляў плiткай падзямелле сталiчнай Плошчы Перамогi. Неабачлiва добры ў жыццi i нязломна ўпарты ў працы Эдзiк, бясспрэчна, не мог не выклiкаць да сябе некаторай грамадскай насцярогi. Яшчэ да яго прыходу мяне папярэдзiлi, што гэта дзiкаваты чалавек. Напэўна, сапраўды, у наш час толькi дзiкун можа захаваць у сабе падобныя якасьцi.
     Канечне, я не магла пазбавiць Эдзiка адзiнай iстоты, у якой ён знаходзiў разуменне. Толькi ўздыхнула, калi даведалася ад майстра, што ён не думае забiраць cваю знаходку дахаты i пачала прывозiць з гораду малако.
     Дарт вышукваў кацяня па ўсёй дачы, але рыжае стварэнне хiтра хавалася ў складаваныя на лоджыi дошкi. Я ж старалася трымаць зачыненымi дзверы гэтага памяшкання.
     Калi Дарт знаходзiўся ў вальеры, кацяня, трымаючы вертыкальна свой хвосцiк, хадзiла за Эдзiкам, або гуляла на падворку, палюючы на матылёў.
       Аднойчы я ўбачыла будаўнiкоў, якiя колам абступалi Дарта i з маўклiвай трывогай сачылi за iм. 
     Сабака стаяў над паваленым кацянём, якое адчайна драпала кiпцямi паветра, спрабуючы абаранiць сябе.
     -- Фу! -- Загадала я. – Дарт! -- Прагучала наўздагон камандзе, калi сабака, не зважаючы на мяне, ухапiў няшчаснае кацяня за жывот.
     У наступнае iмгненне ён ужо адводзiў галаву ўбок, каб шкумятнуць ёю i выпусцiць з малога кiшкi, але  сталёвая арматурына, што немаведама як апынулася ў маiх руках, апусцiлася на сабачы нос.
     Кацяня чмякнулася аб зямлю i тут жа недзе знiкла.
     У той момант я не памятала абяцанне, дадзенае Дарту з нагоды авечак. Я абараняла нават не проста жыццё – я абараняла жыццё, якое ўпусцiла ў свой дом, аб якiм клапацiлася. Я абараняла свае правы. I мне было чыхаць на свае абяцаннi, калi б я нават успомнiла пра iх, бо так сябры не робяць – так робяць здраднiкi! Я не хацела мець з iм нiчога агульнага – нi бойкi, нi куска хлеба.
     -- Прэч адсюль! -- Закрычала я на сабаку з усёй агiдай, што назбiралася ва мне. 
     Сабака ўцяў галаву ў плечы i патрухаў да сябе ў вальер.


2
 
     Пасля мне растлумачылi, што Дарт нейкiм чынам сам вызвалiўся з вальеру.
     -- Ты не бяры да галавы, -- сказаў Васiль, -- яго, напэўна, прывучвалi, вымуштроўвалi на ўсякай дробнай жыўнасцi. У яго выпрацаваны iнстынкт на яе – ён не разважае, проста знiшчае. I так дзiва, што саступiў табе!
     Размова адбывалася на ганку побач з вальерам. Здавалася, што цяпер сабака вельмi хацеў сустрэцца са мной паглядам, але нiяк не мог да канца ўзняць свае вочы. «Сорамна – цi балючаў » -- вырашала я, назiраючы за iм крадком. Цяпер я не давярала яму.
     -- Аддасiў -- Хiтнуў галавой у бок вальеру Васiль.
     З паўгадзiны таму я магла шчыра прагнаць сабаку, якi сваiм учынкам паставiў сябе па-за ўсякiмi адносiнамi. Перадаваць жа яго з рук у рукi – азначала, што я пакiнула за сабой нейкiя абавязкi прад iм цi правы на яго. Але ў нас з Дартам быў адзiны ўзяты на сябе абавязак – давер адно другому, як i адзiнае права – права на той жа давер.
     Я тут жа ўявiла сабе гэтага шыракатварага, натхнёнага юнака з вялiкiмi прыгожымi вачыма сярод ляску, цераз якi яму давядзецца весцi сабаку. Уявiла i Дарта, якi хутка складае свае два i два ў адносiнах да падману. Далей уяўленне адмаўляла мне. Далей была суцэльная цемра.
     -- Не-а, -- са шкадаваннем вымавiла я.
     Васiль не сумняваўся, што я шкадую сабаку.    
     На кацяняцi мы не знайшлi нiводнай драпiны, толькi па цельцу яго час ад часу прабягалi кароткiя дрыжыкi i ўдвая паменеў неймаверны малады апетыт.
     Я не была ўпэўненай, што магу надалей адказваць за тутэйшую бяспеку гэтага пакуль яшчэ безабароннага стварэння, i ў той жа дзень папрасiла будаўнiкоў забраць яго адсюль.
     Эдзiк не супрацiўляўся. Напэўна, дзякуючы сваёй дабрынi, ён даўно прызвычаiўся прымаць усё, як ёсць. Увечары кацяня ў чыёйсьцi cумцы з’ехала ад нас шукаць лепшай долi.


3
   
     Па дарозе на дачу ранiшнi роздум над сабачымi падзеямi прывёў  мяне да высновы, што Дарт не жадаў разумець маёй агульначалавечай адказнасцi за авечак i прызнаваў за мной права адстойваць уласнага ката. Апошняе зусiм не азначала, што ён адмаўляе сабе ў тым жа праве задраць таго ката пры першай магчымасцi.
     Дарт дэманстраваў гэта ўсiм, калi сумка з кацянём засталася за плотам на нейкi час без дагляду. Я заспела сабачы нос ужо ў вантробах сумкi. На маё строгае «фу» сабака неахвотна рэтыраваўся ў вальер...
     Карацей, Дарт аддаваў перавагу цяперашняму перад будучым, канкрэтнаму перад абстрактным i прыватнаму перад грамадскiм. Калi па першых пунктах можна было спрачацца з iм, дык трэцi -- у сувязi з блытанiнай у грамадстве даваў некаторыя падставы да ўзаемаразумення.
     Дарт сустрэў мяне такой дрыготкай, пакутлiвай радасцю i такiм дапытлiвым, трывожным паглядам, што на першы план адразу выйшаў трэцi пункт.
     Разам з сынам, якi завiтаў паглядзець на маю будоўлю, мы выправiлiся гуляць сабаку.
     -- Мама, а Дарт цябе любiць! -- Неўзабаве заявiў мой даўнiшнi аднадумца ў справе засялення жыллёвай плошчы жывелай..
     Дарт, i праўда, ажно спатыкаўся, заглядаючыся на мяне.
     -- А чаго б яму не любiць мянеў -- Вуркнула я, не жадаючы хутка здавацца перад сабакам.
     Сын са здзiўленнем паглядзеў на мяне. На думку кожнага сабакара любоўю такой прыгожай псiны можна было ганарыцца. Недзе, унутры сябе, я i ганарылася, але ж i не ў такой ступенi, каб выказваць тое нават i перад аднадумцамi.
     Тлумачыць нiчога не хацелася. Гэта была наша прыватная  справа. Да таго ж ёй лепш было заставацца ў мiнулым.
     Заняткi прайшлi блiскуча за выключэннем таго, што Дарт ну проста нiяк не мог абысцiся без маёй ласкi i хвалы пасля кожнага практыкавання.


4
 
     Пацяклi мiрныя, поўныя сонцу i зямнога клопату днi. Я пачувала сябе шчаслiвай на тую пару. Да нас у вёску часта прыязджалi сябры – пагаманiць, засмажыць у садку шашлыкi, выправiцца адсюль на возера, ды цi мала чаго -- нават адсвяткаваць свой дзень нараджэння. Калi сустрэчы вымагалi пiва або чаго мацнейшага, я зачыняла Дарта ў вальеры, бо ведала, што ён, у адрозненне ад мяне, перабольшана не паважае людзей, якiя могуць пасля што-небудзь забыць. Ва ўсiх астатнiх выпадках ён быў разам з намi. 
     Былi выхадныя i будаўнiкi адпрасiлiся, каб прывесцi свае гаспадаркi ў парадак. Падыходзячы ранкам да сваёй будынiны, я з сумам глядзела на знесеную бульдозерам нашу агароджу.
     Наш кучаравы сусед, зараўнiваючы кар’ер на сваiм агародзе, не ўпiсаўся ў свае межы. Усё было не так i проста. Я маю на ўвазе не майстэрства суседа. Але гэта, што называецца, асобны раман. Паколькi падобныя раманы ўжо даўно стаяць на вашых палiцах з iмёнамi прызнаных класiкаў, я магу толькi перадаць спачуванне вяскоўцаў, выказаннае мне ў тутэйшай краме: «Ну i пашчасцiла вам з суседамi! Што адзiн, што другi!». Дадам яшчэ, што я не падтрымала цiкавую тэму гаворкi i нават зрабiла выгляд, што не разумею такой выгоднай прапановы. Бо калi аднаго суседа я любiла за тое, што мая хворая кошка жыла ў свой час на яго сенавале, дык другога – за сабак. Маючы ў горадзе сабаку, ён завёў сабе яшчэ аднаго тут i ў любое надвор’е не забываў прыехаць на веласiпедзе пакармiць яго. Пасля ўжо, са статусам былога мужа сваёй жонкi, ён нават перабраўся да свайго сабакi назусiм i падкармлiваў яшчэ аднаго, прыблуднага, якому пазней знайшоў гаспадароў.
     Зразумела, што такiм людзям я магла дараваць усё, што не чапляла маю годнасць. Паколькi я не мела схiльнасцi вымяраць сваю годнасць метрамi разбуранай агароджы, як i, увогуле, якiмi-небудзь дошкамi цi морквай, то ў астатнiм гэта было нашым суседскiм жыццём.
     Не ведаю, можа быць, мая любоў да iх i штурхала аднаго класцi плот долу, а другога праз адсутнасць спартыўных навыкаў выкарыстаць з той жа мэтай бульдозер, але, маючы вясёлае апраўданне ад няпрошанага майстра па зносу агароджаў, даводзiлася запрашаць майстроў са зваротным умельствам.


5
 
     Я папрасiла Дарта хвiльку пачакаць яшчэ ў вальеры, пакуль пакiну ў хаце рэчы i пераапрануся.
     Справа ў тым, што я не магла пераапранацца пры сабаку, не баючыся выклiкаць у яго слёзы. Не ведаю, цi тое Дарт уяўляў мяне -- гэтакiм сваiм сабакам, цi тое сябе -- падобным да мяне, але аднойчы, калi я зайшла ў вальер у спаднiцы, ён ледзьве не страцiў прытомнасць, калi згледзеў мае, пазбаўленыя, як штаноў, так i поўсцi, лыткi. Кажу не для смеху – яго ажно хiснула. Дарт зазiрнуў мне ў твар з такiм мяккiм, ласкавым спачуваннем, што зрабiлася нават няёмка за непланаваны балючы падман з майго боку. Але мой твар Дарт знайшоў ранейшым, крыху супакоiўся i, шкадуючы, асцярожна, самым кончыкам языка лiзнуў маю голую нагу.
     Пасля ўжо я заўважыла, што ён вельмi востра рэагаваў на змену апраткi на мне. Чамусьцi ад белай – у яго пачынала ажно круцiцца ў галаве. Хутчэй ад усяго, ён адносiў мае нечаканыя змены поўсцi да надзвычайных умельстваў, накштал пускання цыгарэтнага дыму. I тады ён, напэўна, вырашыў, што пры маiх умельствах – адсутнасць поўсцi не з’яўляецца праблемай для мяне, але стараўся глядзець толькi на мой твар, якi не мяняўся...
     Не ведаю, колькi мне спатрэбiлася часу, каб прывесцi сябе ў належны для сабакi выгляд, але чамусьцi я зiрнула праз акно на суседнi агарод i ўбачыла на яве дурны маўклiвы сон.
     Наш кучаравы сусед са злосным азартам махаў сякерай над галавой Дарта. Сабака неяк весела, нiбы гуляючы, лёгка ўхiляўся ад цяжкога ляза i, пакуль сусед спрытна рабiў iмгненны чарговы ўзмах, паволi адцiскаў яго ад нашых уладанняў да сцяны банькi.
     Я ведала, што Дарт не стомiцца ў гэтай гульнi, i ведала, што спыняцца ён не ўмее.
     Мае «фу» сабака не пачуў. Уся яго ўвага без астачы была там, дзе iшла самая захапляючая ў свеце гульня, бо стаўкай яе было жыццё.
     Паколькi доступ на суседнi агарод быў цяпер лёгкiм i для мяне, я тут жа апынулася пад узмахамi суседа. З нырцом пад узнесеную сякеру я штомоцы ўхапiла сабаку за строгi ашыйнiк.
     Цяпер сусед не прамахнуўся. У той момант, як востры шып металiчнага ашыйнiку праходзiў наскрозь мой палец, лязо сякеры ўвайшло ў сабачую шыю.
     -- Прэч! Бяжы адсюль, не тое адпушчу! -- Закрычала я на чалавека.
     Чалавек з жахам адкiнуў выцягнутую з сабачага цела сякеру i пабег да сваёй хаты. Я трымала Дарта на месцы, пакуль сусед не знiк.
     Нешта ласкава прамаўляючы сабаку, я вяла яго да вальеру. За намi iрванай стужкай сцялiлася па высахлай траве светлачырвоная сабачая кроў, на якую размерана падалi кроплi роўна такога ж колеру чалавечай.
     З-за плоту на нас глядзеў з****нелы з твару другi сусед.
     -- Глядзi! -- Сказала я ў расшыраныя ад жаху вочы. – Гэта твая справа!
     Я чула, як блытаючыся ў словах, ён пачаў iстэрычна апраўдвацца:
     -- Пры чым тут яў! Пры чым тут я...
     Але ж тры днi таму я таксама чула, як гэты ж чалавек падбухторваў другога, п’янага...
     Дарт уважлiва глядзеў мне ў вочы. Там ён хацеў знайсцi адказ на тое, што адбывалася з iм. Рану сваю на пачатку шыi ён бачыць не мог. Затое мне добра бачылася раскроеная плоць з нейкiмi аголенымi, бялёсымi жыламi i пульсуючай крывёю. Я асцярожна зцягнула з яго галавы ашыйнiк. Iмгненным рыўком садрала з шыпа ўздзеты на яго палец. Па далонi iшлi няроўныя крывавыя барозны ад астатнiх шыпоў.
     -- Вось да чаго вядзе тваё свавольства, -- я паказала Дарту скразную дзiрачку побач з суставам сярэдняга пальца, жадаючы пераключыць яго ўвагу ад пакутаў.
     Дарт заклапочана тыцнуўся носам у мой палец i тут жа ўзняў недаўменныя вочы. На яго погляд такая рана не заслугоўвала нiякай увагi.
     -- Чакай тут, -- загадала я, зачыняючы за сабой вальер.
     Усе бiнты з аўтамабiльнай аптэчкi тут жа набрынялi сабачай крывёю. Я перацiснула наўзбоч рану разадранай просцiнай.
     Дарта пачало калацiць.


6

     Праз гадзiну я зноў была на дачы разам з Валерам i нашым былым трэнерам Сяргеем.
     Нават з дапамогай кiнолага мы не змаглi ў гэты выхадны знайсцi ў горадзе хоць якога ветэрынара. Сяргей прыхапiў наморднiк i выказаўся сам паглядзець сабаку.
     Валер зiрнуў на сабачую рану, як Дарт на мой палец, i заявiў што нiчога сур’ёзнага не бачыць.
     Я была ўпэўнена, што патрабуецца накласцi швы.
     Сяргей меў думку, што гэта наша справа, але сабака ў такiм месцы залiзаць не зможа рану.
     -- Нават, калi не закранутыя жыццёваважныя сасуды, дык швы не дадуць актыўна пранiкаць iнфекцыi. Тут справа не аднаго дня. – Рэзюмаваў кiнолаг.
     Валер узяў да ведама думку аўтарытэта. Чамусьцi ён азiрнуўся кругом i, як заўсёды, знайшоў нечаканае рашэнне:
     -- Тут жа, у вёсцы, ёсць канюшнi -- значыць, павiнен быць нейкi i ветэрынар, -- спакойна заявiў мой каштоўны муж.
     Праз дзесяць хвiлiн Валер i ветэрынар Мiша стаялi ў залiтым крывёй вальеры.
     -- Наўрад цi дажыў бы да ранiцы, -- сказаў Мiша.
     Наморднiк быў малы Дарту. Я абхапiла сабачую галаву i нешта гаварыла яму, гаварыла...
     Дарт верыў мне. Ён проста сур’ёзна глядзеў у мае вочы, абсалютна не зважаючы на тое, што яму робяць уколы, накладаюць швы, зноў робяць нейкiя ўколы.
     Я сама толькi час ад часу кiдала туды пiльны позiрк, каб Дарт быў упэўнены, што ўсё, што там робяць з iм – робiцца з нашага з iм дазволу i на нашу карысць. Апошняе здарэнне, што змяшала нашу кроў на зямной сцяжыне, зрабiла нас з iм як бы крэўнымi родзiчамi.
     Па дарозе дадому я думала: «Няхай яго не любяць нi сабакi, нi людзi. Няхай ён нават не варты iх любовi. Але ж нехта павiнен яго любiць. Нехта павiнен любiць кожную жывую iстоту, iначай яна робiцца носьбiтам смерцi. Iначай жыццё скончыцца...».
     Прабачце, вось за што не люблю слёзы, дык гэта за соплi. А магла быць бы такая прыгожая рэч! Уявiце – усе плачуць, у кожнай кроплi свет адлюстроўваецца... Хараство! I раптам – соплi выпаўзаюць! Вечна лезе нос не ў свае справы!..
   


8.  ТАЯМНIЦЫ  ДАРТА


1
   
     У горад мы вярнулiся глыбокай ноччу. Пасля прагулкi з Мiртай i Клеапатрай, мы пакармiлi iх i леглi спаць. На свiтанку я ўжо выводзiла сваю машыну з гаража.
     Па дарозе старалася не думаць пра Дарта. Мы зрабiлi для яго ўсё, што маглi. На гэты раз на брамцы вальера я павесiла вялiзны замок, узяты на ключ. Дарт, несумненна, ўмеў адчыняць засаўку. Праўда, я не была ўпэўнена ў такой жа ступенi, што не знойдзецца чалавека, якi б не ўмеў зрабiць тое ж самае. Замок абараняў хутчэй таго верагоднага чалавека, чым сабаку.
     Замок быў некранутым, сабачы нос -- халодным, пагляд – выразным, асэнсаваным. I, хаця Дарт, каб не патрывожыць сваю балячку, нават не варушыўся, я зразумела, што ўсё ў парадку.
     Зашытая шыя Дарта i мая заклееная пластырам рука загаiлiся адначасова. Калi я ў апошнi раз аддзiрала пластыр, Дарт, як i прадказваў Мiша, самастойна знiмаў швы. Тоўстыя  нiткi, якiя ён злаўчаўся выцягваць cа cваёй шыi, тут жа гiдлiва з’ядалiся iм.
    Пакуль не было агароджы, Дарт сядзеў у вальеры пад замком. З павадка я спускала яго толькi ў ляску пад час прагулкi.
     Абапал на зямлi, аддадзенай нарэшце людзям пад будаўнiцтва свайго жытла, якога катастрафiчна не хапала ў горадзе, раслi прыгожыя i не вельмi катэджы.
     Мне хацелася пазнаёмiцца са сваiмi будучымi суседзямi i я часта спынялася з Дартам каля новабудоўляў, каб даведацца, як iдуць справы, паднабрацца вопыту, падзялiцца тутэйшымi навiнамi.
     Дарту асаблiва падабалася адна жанчына, якая разам з родзiчамi будавала сабе дом непадалёк ад нас. Побач з ёй заўсёды знаходзiлiся два падлеткi.
     Аднойчы я забылася ўзяць сабаку на павадок. Дарт наляцеў на хлопчыкаў вiхурай. Яны не паспелi нават захiнуцца рукамi, як абодва былi аблiзанымi з галавы да пят. Пакуль пацаны, гордыя такой увагай, выцiралi свае твары, Дарт весела скакаў вакол iх, узбрыкваючы, як малады конь.
     Я папрасiла ў гаспадынi прабачэння за сваю неабачлiвасць.
     Крыху спалоханая жанчына ветлiва ўсмiхнулася мне ў адказ:
     -- Мы з Дартам даўно сябруем. Ён, бывае, праводзiць мяне скрозь лес, -- падзялiлася яна.
     -- Вы ўпэўнены, што гэта Дартў -- Здзiвiлася я.
     -- А хто жў -- У сваю чаргу здзiвiлася жанчына. – Дарта нi з кiм не зблытаеш! Так, Дартў -- Звярнулася яна да сабакi, не разумеючы маё недаўменне.
     Дарту зрабiлася неяк няёмка. Ён пастараўся не сустрэцца паглядам нi са мной, нi з жанчынай.
     -- У першы раз, памятаю – iшла позна, затрымалася тут. Страх дурны пачаў падступацца ў лесе. Iду – нi зямлi пад нагамi, нi сэрца ў грудзях не чую. I вяртацца ўжо страшна, i далей iсцi не маю моцы, --прыгадала жанчына. – I раптам чую ззаду, ажно зямля калоцiцца. Тупат такi. Азiраюся – а гэта Дарт! I выгляд у яго такi, што, моў не бойся, я, моў, побач! Давёў мяне да ўзлеску i назад паiмчаў. Пасля яшчэ праводзiў. Я цяпер зусiм не баюся скрозь лес хадзiць. Ведаю, што, калi трэба, побач будзе Дарт.
     -- Ну, i жучка! -- Сказала я Дарту, калi мы адышлiся ад яго сяброўкi. – Дык вось куды ты на вячэрнiх прагулках знiкаеш! Значыць -- за мяне адну ў лесе няма чаго хвалявацца, можна пакiнуцьў Такў Гэта я павiнна хвалявацца за цябе, надрываць услед голас, чакаць, пакуль ты направаджаешсяў А вось пра другiх ты нiяк не можаш не паклапацiццаў Такў Яны ж такiя слабыя, палахлiвыя! Iм без цябе – нiяк!
     Дарт рабiў выгляд, што не чуе маёй прамовы. Па галаве, апушчанай крыху нiжэй, чым заўсёды, можна было здагадвацца, што мае словы не дадаюць ёй лёгкасцi. Я апамяталася.
     -- А ты малайчына, Дарт! -- Сказала я чыстую праўду. –А я думала, што не разумееш агульначалавечага! Памылялася я, Дарт! Разумнiк мой! Калi б ты навучыўся яшчэ тлумачыць мне свае паводзiны!
     Сабака недаверлiва пакасiў на мяне вокам. Ён здагадаўся, што я прамаўляю, хоць i не дужа сур’ёзна, але шчыра – i адразу горда ўзняў сваю прыгожую галаву i нават панылая хада змянiлася вясёлым подбегам.
     Ну, што ж, мы з iм аднолькава не жадалi мець нi ў сабе, нi побач з сабой страх.
     «Але што ж тады ў iх з суседамў Зачэплены гонарў -- Падумалася мне. – Хутчэй ад усяго сусед хоча даказаць сабаку, што не баiцца яго. А Дарт проста не можа не адгукнуцца на выклiк, на тое ён i Д’Артаньян! Вось дык iмя даў Валер!» -- Мяне ажно скаланула ад гэтай мiстыкi. Наша Клеапатра таксама мела асаблiвасцi свайго прататыпу.


2

     Прайшло ўсяго некалькi дзён ад гэтай размовы, як ранiцай, пакiдаючы машыну пад брамай, я нос у нос сустрэлася з Дартам --  вольным, як птушка. Ён чакаў мяне каля брамы. Выгляд у яго быў надзвычай задаволены, але як бы таямнiчы. Расчыненая брамка вальера тулялася ад ветру.
     Не паспела я падысцi да хаты, як да мяне ўжо спяшаўся наш кучаравы сусед. Я прытрымала сабаку.
     -- Што сёння было! -- Пачаў яшчэ здаля наш сусед. Ён ажно запыхкаўся, спяшаючы падзялiцца сваёй навiной. – Выйшаў я на агарод ранкам. Не паспеў агледзецца са сну, а на мяне твой сабака ляцiць! А ў мяне i ў руках анiчога, каб абаранiцца! Ну, думаю, усё! Канцы! Нават руку не падняў, каб захiнуцца. Так i стаю, нiбы цурбан. А сабака -- як падскочыць! I давай круцiцца вакол мяне! Гуляе! Радасны такi! Вачам сваiм не веру. Кажу яму – чакай! I ў хату сваю. Налiў мiску супу. Выходжу на агарод – чакае! З’еў той суп i пайшоў да сябе... – Чалавек перавёў дых.
     Сусед на гэты раз быў абсалютна цвярозым.
     -- Калi б ты быў заўсёды такiм, як сягоння, то, думаю, нi табе да сабакi, нi яму да цябе не было б нiякай справы! Апроч добрай, --
адказала я. – Пакiнь ты гэта! Прыгожы, малады, працавiты, добры – якое цiкавае жыццё можа быць наперадзе!
     -- Ды не я гэта! -- Усклiкнуў сусед. – Гэта нячысцiк мяне апанаваў! Я да Бога звярнуўся, каб дапамог мне!..
     Мы яшчэ колькi пагаварылi i разышлiся па сваiх хатах.
     Нехта з вяскоўцаў пацiкавiўся пасля:
     -- А пра што гэта вы там з суседам cваiм гаманiлiў
     -- Пра Бога, -- адказала я.
     -- З iм пра Богаў -- З iронiяй у голасе перапытаў вясковец.
     -- Так, -- сур’ёзна адказала я.
     Чалавек, адыходзячы ад мяне, адмоўна пакiваў галавой. Напэўна, вёска даўно зняверылася ў маiм суседзе.


3
 
     Надышла восень. Работы ў нашым доме былi спынены. Каб жыць у iм, заставалася не так i многа – падвесцi ваду, пабудаваць асобны гараж, вырашыць столь i сцены ў сталовым пакоi, паклеiць у астатнiх шпалеры. Мы з Валерам адклалi гэта на вясну. Уласна, мы яшчэ не вырашылi, што пакiнем сваё наседжанае, утульнае пасля зробленага рамонту гарадское гняздо. Чагосьцi не хапала для гэтага рашэння.   
     Перад пачаткам i пасля працы я прыязджала штодня да Дарта, каб пакармiць яго, пагуляць з iм.
     Стаялi халады. Нашы сустрэчы рабiлiся ўсё болей кароткiмi. Каб падоўжыць iх, я брала сабаку ў хату. Седзячы на падлозе, мы грэлiся з iм перад распаленым камiнам.
     Мой пляменнiк i крэснiк Iгар, прыгоды якога з Дартам яшчэ наперадзе, аднойчы падзялiўся са мной выказваннем: «Бясконца глядзець можна толькi на тры рэчы: як гарыць агонь; як бяжыць вада; як працуе другi чалавек».
     Не збiраюся спрачацца з народнай мудрасцю. У мяне слабiна толькi па трэцяму пункту: заўсёды пачуваю сябе няёмка, калi сама не занятая ў той час, як другiя працуюць на маiх вачах. Таму часта лезу ў чужую справу i там знаходжу сабе занятак. Думаю, што гэта абсалютная прыкмета схiльнасцi да журналiстыкi. Але дазвольце вярнуцца да агню.
     Неяк, седзячы з Дартам перад камiнам, я настолькi паглыбiлася ў вогненную стыхiю, што забылася i на сябе, i на сабаку.
     Дарт спынiў маё памкненне ў бясконцасць cамым жорсткiм чынам. Я апамяталася роўна ў тое iмгненне, калi яго скiвiцы сцiснулi маё горла. Не павяртаючы галавы, каб не зламаць у нечаканых абцугах сваю шыю, я скасiла позiрк у бок Дарта i сустрэлася з iм вока ў вока. Што было ў маiм – не магу сказаць. У сабачым –цiкаўнасць.
     Пазбаўленая магчымасцi падаць свой камандны голас, як i, наогул, варухнуцца, я, сапраўды, знаходзiлася ў цiкавым становiшчы. Мякка кажучы.
     Сабачыя скiвiцы, хаця i стваралi пэўную нязручнасць, але далей не сцiскалiся.
     Я зразумела.
     Дарт чакаў, якое я знайду выйсце.
     «Дурань! -- Падумала я прама ў яго вока. – Якое тут можа быць выйсце!»
     Здаецца, сабаку гэта задаволiла. Скiвiцы расцялiся. Дарт адхiлiўся, паглядзеў мне ў твар i зноў пацягнуўся да маёй шыi.
     Цяпер я магла абараняцца, але Дарт ласкава салапнуў языком па маёй шыi роўна там, дзе яшчэ смылела ад яго зубоў i адвярнуўся да агню. Ён усё сказаў, што хацеў.
     Мне належала расшыфраваць яго звярыную мову.
     Гледзячы, як дагарае агонь у камiне, я прыйшла да высновы, што байцу, за якога мяне лiчыў Дарт, а з iнакшым ён не стаў бы i звязвацца, нягожа трымаць безабаронным такое важнае месца. Яшчэ байцу трэба заўсёды мець на ўвазе, што побач пад маскай сябра можа знаходзiцца вораг. Магчыма, гэта быў яго вопыт, а магчыма...
     Праз некалькi дзён мне прыснiўся надзвычай выразны, маляўнiчы сон. ...Летнiм сонечным днём я нешта мыла на мансардзе нашай дачы. У вялiзныя расчыненыя вокны дзьмуў ласкавы вецер. У свеце iснавалi толькi святло i дабрыня. Я высунулася ў акно, каб памахаць рукой Валеру. Ён адпраўляўся з Дартам на прагулку. У той момант, калi хвост Дарта знiкаў за рогам дома, нейкая постаць ценем слiзганула ў пярэднiя дзверы. Я падумала, што гэта мне здалося. Але ў дзвярах мансарды ўжо стаяў чалавек у знаёмай клятчастай кашулi. Калiсьцi чалавек у такой кашулi выпадкам уратаваў маё жыццё. Я азiрнулася на акно, каб крыкнуць.
     -- Дарт! -- Магчыма гэты крык прагучаў толькi ў маёй галаве, бо ў тое ж iмгненне лязо паласнула па майму горлу.
     Апошняе, што я паспела згледзець, гэта быў Дарт, якi вялiзнымi скачкамi з зашчэпленым на ашыйнiку павадком iмчаўся дадому. Вось ён ужо ўрываецца ў дом...
     Прачнулася я ўпэўненая, што Дарт уратаваў мяне.



9.  IНАКШАЯ  ПРАўДА


1

     Наблiжаўся час нашага першага расстання з Дартам. Мы з Валерам былi запрошаны на канферэнцыю ў адну з духоўных школ Iндыi.
     Самай вялiкай перашкодай на шляху да Iндыi мне ўяўляўся разбураны плот нашай дачы. Пакiнуць суседа i Дарта без нас i надзейнага плота памiж iмi – было б голым авантурызмам.
     Нiхто са мной i не спрачаўся. Болей таго, дзеля такой сур’ёзнай справы сабралася нешта накшталт сямейнай талакi – прыехалi сын i бацькi Валера, якiя за гэты час перабралiся жыць у сталiцу. Калi працы заставалася недзе на гадзiну, я адправiлася ў дом, каб сабраць пачастунак нашай талацэ.       
     -- Мама! Мама! -- Неўзабаве пачулася з двара.
     Голас у сына быў настолькi запатрабавальны, што я, не разважаючы, выбегла з хаты.
     -- Мы цябе дагукацца не можам! Там Дарт Валера iрве! -- Cын, задыхнуўся i толькi рукой паказаў на плот.
     Цяпер я думаю, што гэта ў характары сына – пачаць з папроку замест галоўнага. Тады я проста iрванула да агароджы.
     Скiдваючы з сябе на хаду куртку, каб было вальней, я тут жа злавiла яе. «Задушу рукавамi, калi што...» -- прамiльгнула думка.
     На садовай сцяжынцы стаялi бацькi Валера, з жахам гледзячы на жывы клубок пад плотам.
     -- Фу! Дарт! -- Крыкнула я здаля, каб сабака пазнаў мой голас.
     Зверху быў Валер. З-пад яго рукi тырчала кучаравая галава суседа. Астатняе – ногi, рукi, лапы, тулавы– усё было пераблытана.
     Я адкiнула куртку. Падабрацца з ёй да сабачай шыi было немагчыма. Выцягнуць Дарта за лапы – таксама. Сабака, надзейна прыцiснуты Валерам, гэтак жа надзейна сцiскаў у сваiх зубах чалавечую руку.
     Я хутка намацала сабачую шыю. Ашыйнiка не было.
     -- Дарт! Фу! -- Я ўхапiлася за рухомую сабачую скуру з абодвух бакоў шыi i пацягнула да сябе, перацiскаючы яму горла.
     У наступны момант сабака расцяў зубы.
     -- Сядзець! -- Тут жа загадала я i рыўком выцягнула сабаку з клубка. Не адпускаючы яму дыханне, прымусiла сесцi.
     -- Малайчына, Дарт! Спакойна! Сядзець! -- Паўтарыла я.
     -- Хутчэй адсюль! Усе!  -- Скрозь зубы вымавiла я людзям.
     -- Фу! Спакойна, Дарт! Сядзець!..
     Я трымала сабаку з астатнiх сiл – i нервовых, i фiзiчных.
     Дарт ледзь не вырваўся з маiх рук, калi адыходзiў убок Валер i адступаў да сваёй хаты сусед.
     -- Хутчэй, -- папрасiла я.
     -- Пакiнь! Спакойна, Дарт, спакойна. Усё ў парадку, Дарт, спакойна... – шаптала я па дарозе ў вальер, не адпускаючы сваёй мёртвай хваткi.
     -- Заставайся тут. Месца! -- Сказала я, зачыняючы вальер. Мае пабялелыя, зведзеныя сутаргай пальцы нiяк не маглi cправiцца з засаўкай.
     -- Сусед прыйшоў дапамагчы. А Дарта мы за домам навязалi, каб не брахаў. На строгiм ашыйнiку. Дык ашыйнiк у адно iмгненне – удрызг! I Дарт – верхам на суседзе. А Валер кiнуўся разнiмаць... --  расказваў cын тым часам.
     Рука Валера была залiта крывёй. Разгледзець удалося толькi тое, што не стае кончыка аднаго пальца.
     У бальнiцы хуткай дапамогi высветлiлася, што зачэплена косць фалангi i нашу паездку ў Iндыю, да якой заставалася тры днi, давядзецца адмянiць. Прагноз пры крывацячэннi з косцi не выключаў i магчымасць ампутацыi фалангi пальца.
     Наступны дзень на дачы, пазiраючы на Дарта, я запыталася ў Валера:
     -- Што будзем з iм рабiцьў
     -- Няхай жыве тут. Я сам руку яму ў пашчу сунуў, калi баранiў суседа. Ды... – Валер прыпынiўcя на хвiлю. – Напэўна, расплата мне за тую бойку...
     -- З баянамў -- Прыгадала я.
     Валер зiрнуў на сваю тоўста забiнтаваную руку i ўздыхнуў.
     Увечары я звязалася па тэлефону з настаўнiкамi духоўнай школы, каб патлумачыць нашу адмову. Мае тлумачэннi ўважлiва выслухалi i... паабяцалi падтрымку, як на шляху ў Iндыю, так i на месцы.
     -- А iнфекцыя, незнаёмыя бактэрыi, iнакшы клiматў.. – Не здавалася я.
     -- Вы можаце самi стварыць вакол яго поле чысцiнi, – спакойна заўважылi мне...
     Праз два днi я зразумела, што болей веру ў сiлу духу, чым у бактэрыi i дактароў. Валер, паколькi быў хворы, паклаўся на маё здаровае разуменне.
     Я закiнула нешта ў дарожныя сумкi i завязала Валеру шнуркi на красоўках.
     Мы паспелi на цягнiк да Масквы, адкуль шлях з перасадкамi-перавязкамi павiнен быў прывесцi нас у перадгор’i Гiмалаяў Раджастану.


2

     Мы пабывалi там.
     На шляху дадому нам здавалася, што мы вярталiся з таго свету – у лепшым яго разуменнi. Колькi часу прайшло на зямлi – дзень, год, векў Мы не маглi адказаць з упэўненасцю i толькi старалiся прыгадаць тое, што калiсьцi пакiнулi на ёй, што прымушала нас вяртацца. Канечне, аднымi з першых, калi не першыя, прэтэндавалi на наша зямное жыцце нашыя сабакi. 
     Мiрту з Клеапатрай даглядала гэты час Таццяна.
     Дарт заставаўся на дачы разам з маiм пляменнiкам Iгарам. Яшчэ раней я не толькi пазнаёмiла iх, але i ўпэўнiлася, што Дарт прымае Iгара. Пляменнiк пры мне кармiў яго i выгульваў самастойна. Калi яны вярталiся, я выходзiла падхвалiць Дарта за паслухмянасць.
     Iгара я ведала, як надзвычай талковага, дамашняга маладога чалавека, якi выхаваў сваёй мацi трох даволi бесклапотных дзяцей. Да таго ж ён здаваўся мне праз меру асцярожным, абачлiвым, разважлiвым. Гэтыя якасцi ў cтупенi «надзвычай» i «праз меру» былi самымi неабходнымi ў адносiнах з Дартам i таму супакойвалi мяне.
     За час пералёту з Масквы ў Дэлi адна са студэнтак духоўнай школы спынiла крывацячэнне з косцi Валера. Далей працэс загаення i нарашчвання пальца ўпэўнена iшоў, дзякуючы неадступнай любовi настаўнiкаў i штодзённаму клопату Сусветнга шпiталя пры духоўнай школе.
    Цяпер Валер ужо сам насiў сваю сумку, завязваў сабе шнуркi i нават часам дапамагаў мне. У гэтым была нязвыклая, прыемная свежасць, накшталт першых спатканняў...
     Вярнулiся мы ноччу. Мiрта чакала нас дома. Клеапатра гасцявала ў Таццяны. Сяброўка нават прыбрала кватэру да нашага прыезду. Падобнае было зусiм не ў яе характары i настолькi нерэальным, што адразу вярнула нас да зямной рэальнасцi. Але канчатковае «прызямленне» адбылося ранiцай на дачы. 
     Было марозна. З разагрэтай, напэўна, ад ранiшняй прагулкi глоткi Дарта валiўcя пар. Сабака застыў з разяўленай пашчай i, здавалася, не мог паверыць сваiм вачам. Пасля ён завыў так, што мы подбегам кiнулiся да яго.
     Усмiхаючыся на ўвесь рот, у дзвярах стаяў Iгар. У пакоi, месцамi пабраным шэранню, мiж кошыкаў з заледзянелымi качанамi капусты, пакункаў з макаронамi i крупамi на самаробнай элекрычнай плiтцы нешта булькала ў каструлi.
     -- Божа, як ты жыў тутў -- Ахнула я.
     -- Нармальна! -- Рассмяяўся Iгар.
     -- А еўў -- Нечакана задумалася я.
     -- Ды вось, -- пляменнiк радасна паказаў на кошыкi i каструлю. –Разам з Дартам!
     Я не ведала, куды схаваць ад яго свае бессаромныя вочы. За клопатам пра сабак, палец Валера i наш ад’езд мне i ў галаву не прыйшло падумаць пра тутэйшы дабрабыт роднага, любiмага чалавека.
     -- Та-ак, -- зазначыла я сабе тонам хiрурга, якi бачыць неабходнасць у скальпелi.
     Iгар па дабраце сваёй не зразумеў i выглядаў проста шчаслiвым.
     Калi мы пакiдалi дачу, я спатыкнулася паглядам аб сваё скураное палiто, прызначанае для выгульвання Дарта -- ушчэнт абцяруханае, зашорханае са слядамi абцёртай гразi i дзiркамi, якiя наводзiлi на думку аб магутных зубах. Гэтае палiто неяк не стасавалася ў мяне з успамiнамi аб iм.


3
 
     Праз тыдзень Валер сустрэў аднаго з гаспадароў хутару, што знаходзiўся непадалёк ад нашай дачы. Чалавек адразу запатрабаваў ад Валера кампенсацыю за падраныя сабакам куфайку i руку.   
     Апiсанне сабакi i маладога чалавека пры iм не выклiкала ў Валера сумненняў. Зышлiся на грашовым эквiваленце. Пацярпелы застаўся задаволены. Валер – задумлiвы. Ён не страцiў сваёй задуменнасцi нават тады, калi прыйшоў дадому. Трэба сказаць, што пасля тлумачэнняў памiж намi гэтая асаблiвасць перадалася i мне. Прыгадаўся i дзiўны выгляд нiбыта майго палiто. Карацей, мы не маглi дачакацца, калi пляменнiк наведае нас. Але давялося. Шукаць cтудэнта, якi вучыцца, падзарабляе лабарантам i да таго ж займаецца навуковай працай – няўдзячная справа.
     -- Iгар, а калi гэта куфайку ў вяскоўца Дарт драўў -- Пацiкавiлася я за вячэрай.
     Пляменнiк хутка i ўважлiва зiрнуў на мяне.
     -- Праз некалькi дзён, як вы паехалi. – Адказаў ён.
     -- А чагоў -- Запыталася я.
     -- Не ведаю. Адбегся ад мяне i кiнуўся на дарогу. Калi я падаспеў, ён ужо шкумятаў таго мужыка.
     -- А тыў
     -- А што яў Каманды ён не слухае. Адцягваў, як мог.
     Бачна было, што Iгара не захапляла тэма гаворкi.
     -- А Дартў -- Не спынялася я.
     -- Дарт, напэўна, вырашыў спачатку разабрацца са мной, каб не замiнаў. I развярнуўся фронтам да мяне.
     -- I штоў
     -- Нiчога. – Iгар пацiснуў плячамi. – Садраў ад злосцi з мяне палiто i пацягнуў яго дахаты.
     -- А тыў
     -- Пацягнуўся за iм следам.
     -- Гэта тое палiто, што вiсiць у калiдоры на дачыў
     -- Тое, -- сумна пацвердзiў Iгар.
     Не гледзячы на драматычнасць тэмы, я не змагла стрымаць дурны смех.
     -- Дык, значыць, разжалаваў цябеў Cадраў палiтон! Моў, няварты майго «мундзiра»! -- Рагатала я.
     Iгар павесялеў таксама ад погляду збоку на свае падзеi.
     Калi мы адсмяялiся, я шчыра сказала:
     -- Адкуль ты ўзяўся -- гэтакi геройў Нават не ведаю, што б рабiла на тваiм месцы. Магчыма, плюнула б i адправiлася ў другi бок.
     Iгар быў упэўнены, што я жартую.
     Праз два месяцы я даведалася ад яго мацi, што разам з былым скураным палiтонам, сабака садраў часткова i скуру па ўсёй руцэ майго хрэснiка.
     Пакiдаючы Дарта на маладога чалавека, я разлiчвала на памяркоўнасць, а не мужнасць амаль што юнака. Мой разлiк аказаўся няправiльным, а вось выбар – надзвычай удалы. Я была не проста рада, што ён так будзённа-геройскi вытрымаў жорсткае выпрабаванне, а ганарылася ў душы сваiм родзiчам. Цяпер я крыўдую на сябе за гэта, бо, прыкрае выпрабаванне спатрэбiлася не яму, а мне -- каб разгледзець блiзкага чалавека. А тады мне было балюча за яго руку ў шнарах i таму таксама крыўдна -- за cваю адказнасць, перакладзеную мной на мужнае дзiця, за неразумную, звярыную самастойнасць Дарта.
     У той вечар, калi прыходзiў пляменнiк, Валер сказаў, што бачыў у горадзе аднаго з нашых вяскоўцаў. Чалавек раiў пакласцi якую маю адзежыну ў сабачую будку. Дарт пачаў страшна выць начамi.
     -- Сумуе, -- неяк задумлiва, услухоўваючыся ў тое, што кажа, перадаў Валер словы мужчыны. – Невыносна сумуе...


4

     Ранiцай я прыхапiла сваё любiмае, пабiтае моллю палiто, якое нiяк не адважвалася памяняць, i адправiлася на дачу.
     Дарт сустрэў мяне надломным выем, як пасля нашага першага расстання.
     На прагулцы ён трывожыўся, нават на павадку азiраючыся – цi не згубiлася я. Калi мы паглыбiлiся ў лес, я адшчапiла павадок, але Дарт, адбягаючыся, тут жа вяртаўся, тыцкаўся носам у маю нагу, правяраючы на дотык маё iснаванне.
     Пустая сцежка вяла на пагорак. Я не паспела нiчога зразумець, як Дарт вялiзнымi скачкамi паiмчаўся наперад. З-за пагорку выраслi постацi знаёмага нам хутаранiна i яго родзiчаў. Сабака сеў перад iмi, не дазваляючы зрушыцца з месца да майго падыходу. Людзi спакойна чакалi.      
     -- Фу, -- загадала я.
     Размова з маiмi «палоннiкамi» нiчога не патлумачыла мне ў паводзiнах Дарта. Людзi, увогуле, не мелi ахвоты гаварыць са мной, нават не выказалi якое абурэнне, цi дакор, нiбыта iх i павiнны заўсёды спыняць сабакi.
     Я ўсё-ткi даведалася, што яны звычайна ходзяць гэтай дарогай каля дзевяцi ранiцы ды трох у другой палове дня i па ўласнай iнiцыятыве паабяцалася не спускаць тут Дарта ў гэты час.
     Сабака, дзякаваць яму, не меў прэтэнзiй нi да каго, апроч хутаранiна i часам нашага кучаравага суседа.
     Трэнiравацца не хацелася.
     Седзячы на паваленай сасне, я шпурляла ў Дарта снежкамi, якiя ён лавiў i разбураў зубамi яшчэ на падлёце. Дарт разахвоцiўcя i, калi я спынiлася, выламаў сабе ад сасны пада мной цэлае рала, адцягнуў яго ўбок i ўзяўся грызцi.
     Ён не захацеў пакiнуць сваю лясную здабычу i нёс яе ў зубах, занiмаючы цалкам любую дарогу, па якой мы iшлi. Час ад часу яму даводзiлася злёгку падкiдваць сваю няўклюдную, цяжкую, разлапiстую ношу, папраўляючы яе. Зрэдзь ён касiў на мяне вокам, жадаючы ўбачыць маё захапленне i нават зусiм не зважаў на вясковых сабак, якiя брахалi з-за агароджаў гаспадарскiх сядзiб.
     Пасля прагулкi я паставiла Дарту ежу. Упершыню, замест таго, каб адразу пачаць распраўляцца з ёй, сабака апусцiў свой нос у каструлю i тут жа ўзняў галаву. Яго доўгi, мяккi позiрк выказваў удзячнасць.
     Гэта было нечым цалкам новым ў нашых адносiнах. Заўсёды ён прымаў мой клопат, як належнае. Звычайна, я дзячыла яму за выкананы загад, просьбу, проста добрыя паводзiны. Дарт нiколi не пагаджаўся трэнiравацца за ласункi i патрабаваў iх у мяне ўсе адразу.
Урэшце рэшт, я таксама не жадала гуляць у падобныя гульнi, бо не ўмела выдзяляць сваю любоў i падзяку пайкамi, як i вымяраць цукеркамi. Маё адабрэнне выказвалася Дарту ў поцiску лапы i ў ласкавым слове.
     -- Еш, дурань! I так ужо ачахла! -- Сказала я.
     Дарт не апускаў свайго пагляду. Ён знарок затрымлiваў яго на мне, каб я абавязкова задумалася над тым i зразумела яго.
     -- Еш! -- Давялося паўтарыць мне.
     Адразу скажу, што i потым ён кожны раз выказваў такiм чынам сваю ўдзячнасць за харч.
     Як нi смешна, але яго паводзiны гэтак уразiлi мяне, што я таксама набыла звычку прамаўляць малiтву ўдзячнасцi за сваiм сталом. I нават ставiла Дарта ў прыклад сямейнiкам i сябрам. 
     У той дзень я вырашыла застацца з Дартам да вечара i запрасiла яго ў дом да камiна.
     Неўзабаве я ўжо грэлася каля агню.
     Дарт перабраўся ў кут пакою падалей ад спёкi.
     Рабiць не было чаго. Пакрысе мы апынулiся ў сваiх думках i, калi cустракалiся час ад часу рассяроджанымi позiракамi, здавалася, што думаем пра адно...


5

     Шчыра кажучы, я паважала Дарта, як асобу.
     «Калi ўзяць чалавека, якога мы называем асобайў -- Разважала я. -- Хiба ж ён адпавядае большасцiў Хiба можна падпарадкаваць яго паўнацэннае пачуццё ўласнай годнасцiў Хiба можна iм кiравацьў Не, ён кiруецца ўласным поглядам, нязручным для ўсiх, адпрацаваных з разлiкам на большасць, механiзмаў – штатных, грамадскiх, а тое i творчых. Болей таго, прыкладам свайго iснавання ён паказвае састарэласць гэтых механiзмаў, патрабуе iх перагляду, удасканалення, адмены. А каму ахвота сушыць мазгiў..»
     Дарт таксама быў нязручным. Ён не ўпiсваўся ў шаблон «cяброў i малодшых братоў чалавека», не адпавядаў гэтай прыдуманай людзьмi зададзенасцi. Канечне, ён мог быць i сябрам, i малодшым братам, калi б чалавек cам адпаведна ставiўся да яго. Але хто кiдае каменнем у сябраў Цi ежай -- ад якой пасля вывяртае ўсе вантробыў Гэта чалавек здольны рабiць выгляд, што не разумее, не заўважае здзеку, тлуму i гвалту над сабой. Дарту i ў галаву не прыходзiла адмовiцца ад права адказаць на крыўду, цi даць нейкую фору чалавеку, або яшчэ каму.
     Хаця, па-праўдзе, Дарт бярог людзей. Апроч iх -- у яго не было нiкога. Сваю сiлу ён паказваў на астатнiх – на тых, каго навучыў яго знiшчаць чалавек. Дарт глядзеў на астатнiх вачыма таго чалавека. Нельга сказаць, каб ён ненавiдзiў iх. Проста, сцвердзiць сябе над iмi, даказаць сваю перавагу -- зрабiлася для яго асалодай. I ён не любiў, калi на яго самога глядзелi, як на астатнiх.
     Выдатна ведаючы слабыя месцы чалавечай плоцi, Дарт не баяўся людзей. Але ад нейкага шчымлiвага пачуцця да iх нiколi не нападаў на гэтыя месцы. Ён хапаў чалавека адно за рукi, якiя прыносяць боль, не давяраючы i тым, што цягнулiся з ласкай, бо ад яе млела цела i гублялася пiльнасць. Ён не мог дазволiць сабе губляць пiльнасць, таму верыў адно cабе i толькi ў сябе. Гэта была яго праўда.
     Яшчэ Дарт не разважаў над усiм гэтым. Навошта трацiць час на мудрыкi, як ведаеш сваю праўдуў Ён не памятаў, адкуль тая праўда ўзялася ў iм, таму аднойчы не паверыў ёй, не захацеў болей баяцца яе. I тады праўда ўзняла сваю страшную галаву, выблiснула пякучым джалам, ад якога застаецца маленькая дзiрачка. Цяпер ён ведае, што бывае, калi правяраць праўду.
     Уласна, чалавечая праўда была той жа самай. Толькi людзi чамусьцi парой ускладалi яе на сабак i нават вучылi сабак, як падманваць чалавечую праўду.
     Гэта было не зразумела яму, як i бясконцы людскi клопат. Здавалася, што людзi не шануюць сваю праўду i шукаюць нейкай iнакшай. Здавалася, што дзеля гэтай iнакшай праўды яны б i жыццё сваё ўсклалi на тых жа сабак, каб не замiнала пошуку.
     Яшчэ яму здавалася, што тая невядомая, iнакшая  праўда ўcё-ткi ёсць. Iначай -- адкуль тады бярэцца ў няспрытных, слабых людзей нябачная, магутная сiла, якой так цяжка не падпарадкаваццаў Яна часцей ад усяго зыходзiла ад iх позiрку i голасу. Ён стараўся не сустракацца з чалавечым позiркам, не слухаць чалавечы голас, праз якiя таксама гублялася пiльнасць. Яшчэ гэтая сiла была i ў безабароннасцi людзей. Раней ён думаў, што iхняя безабароннасць – падман, разлiчаная пастка. Але ж людзi, на самай справе, мала дбалi пра сваю вiдавочную праўду i тым нагадвалi яму дзяцей. Яму хацелася абараняць iх i нават дапамагчы iм хутчэй знайсцi тую iнакшую праўду, праз якую яны не даражылi нават сваiм жыццём.   
     Самае дзiўнае, што часам Дарт адчуваў i ў сабе iнакшую праўду. Асаблiва памяталiся яму апошнiя выпадкi: калi з астатняй сiлы цягнуў сваё неслухмянае цела ў незнаёмую, ванючую, металiчную скрыню, якая бегае нават хутчэй, чым ён; калi хаваў сваю галаву пад чалавечую руку, замест таго, каб расправiцца з гэтай рукой, што прымушала шалёна iмчацца скрыню; калi ад роспачы кiнуўся на сетку, i ледзь не задушыўся на сваёй прывязi; калi вые пустымi, доўгiмi, ледзянымi начамi ад гэтай iнакшай праўды...
     Дарт нават памятаў, калi ўпершыню адчуў яе. Яна чамусьцi нагадвала цёплы, шурпаты, ласкавы язык, якi так салодка вылiзваў яго, асцярожна павяртаючы з боку на бок, саграваючы, даючы яму спакой i надзейнасць. Тады iнакшая праўда была нават галоўнай, а ён – i не думаў, што можна чагосьцi баяцца. Зусiм, як пяшчотныя маленькiя чалавечыя дзецi. Але праз той, самы першы ўспамiн, якi яднае яго з людзьмi, ён не здольны цяпер адмовiцца ад ласкi i злiзвае, злiзвае яе з мяккiх, даверлiвых, клапатлiвых чалавечых рук, дорачы ў адказ сваю...
     Я не прыкмецiла, калi сцямнела ў пакоi, калi падабраўся да мяне Дарт, i нават таго, што ён даўно цiхенька лiжа маю руку, якая перабiрае поўсць на яго шыi.
     Развiтваючыся з iм, я пасцялiла сваё любiмае палiто ў сабачай будцы i папрасiла на развiтанне лапу. Трымаючы лапу, я зазiрнула ў сабачыя вочы, што ўспыхвалi нязгодай, надзеяй, сумненнем. Калi Дарт адводзiў iх, там заставалiся туга i самота.
     Я паглядзела на пусты, цёмны дом за яго спiной i рашылася.
     -- Пачакай, Дарт. Мы хутка пераедзем да цябе. Назусiм. Мы будзем разам. Вер, Дарт.
     Пакуль можна было бачыць, Дарт моўчкi глядзеў мне ўслед з блiжэйшага кута вальера. Гэта было ўсё, што мог ён зрабiць, каб скарацiць адлегласмць памiж намi.
.


Рецензии