Сабака жыцця

                САБАКА ЖЫЦЦЯ


1

     На пачатку вясны Валер прыйшоў дадому загадкавы. Адчувалася, што ён не ведае, як падзялiцца са мной сваёй таямнiцай.
     -- Нейкiя навiны ў цябеў -- Асцярожна пацiкавiлася я.
     -- Нiчога асаблiвага, -- сказаў Валер, але твар яго ажно торгаўся ад перажыванняў.
     Я памаўчала, даючы яму сабрацца з духам. 
     -- Ты ведаеш, -- не вытрымаў Валер. – Iду я ў гаражы, а за мной шчанюк учапiўся следам. Падобна, шэлцi. Парода ёсць такая, мiнiяцюрны коллi.
     -- I штоў
     -- Тоўсты, калматы, вочы разумныя, сумныя крыху, ласкавыя, след у след iдзе за мной, не адстае... Месяцы два яму, напэўна... – Валер уздыхнуў.
      Я паглядзела на Клеапатру, Мiрту, прыгадала Дарта на дачы – i нечакана для сябе рассмяялася.
     Валер з дапытлiвым спадзяваннем угледзеўся мне ў вочы.
     -- Валер, мiлы, калi табе здалося, што ты знайшоў сабаку свайго жыцця – трэба было забiраць яго! -- Адказала я на позiрк мужа.
     -- Кудыў -- Запытаўся Валер.
     -- Куды патрэбна табе – сцерагчы офiс, машыну, суправаджаць цябе, проста, за ляльку...
     -- А на дачуў
     -- Тады развiтайся са сваёй марай загадзя, я не змагу дапамагчы табе выхаваць шчанюка. З iм займацца патрэбна, кармiць па раскладу, а на дачы ў мяне Дарт. Слухай, Валер, а што гэта мы тут размовы разводзiмў Дзе ты знойдзеш таго шчанюка зараз! -- Апамяталася я.
     -- Знайду, -- заверыў мяне муж.
     -- I дзеў
     -- У гаражы.
     -- Пад замкомў!
     -- А што, пакiдаць было на вулiцыў
     -- Ага, -- зразумела я. – I машыну не ставiўў
     -- Не ставiў, -- адчайна пацвердзiў Валер.
     -- Та-а-ак, -- праспявала я ад нечаканасцi. – Тады едзь, вязi яго сюды...

2

     Ад з’яўлення Валера з новым падсяленцам у Мiрты i Клеапатры поўсць стала дыбам.
     Мiрта iмгненна загарадзiла сваiм тулавам уваход у кватэру.
     Мне давялося адлаўлiваць Клеапатру, якая з-пад пуза Мiрты хадзiла ў атакi на бруднае страшыдла.
     Валер са шчанюком аднолькава паныла стаялi па другi бок парога.
     -- Праходзь, -- запрасiла я сабачаня, адцiскаючы ў кут Мiрту.
     Квадратнае задумлiвае стварэнне на маляўнiчым ланцужку, якi ўтваралi кавалкi гнiлой вяроўкi, клапатлiва звязаныя Валерам каляровымi анучкамi, з годнасцю пераступiла парог сваiх новых выпрабаванняў.
     Мiрце спадабалася яго смеласць. Клеапатры было ўсё адно, паколькi на руках у мяне знаходзiлася толькi яна.
     Хутка Валер паведамiў, што вымыты, з доўгай, жоўта-белай, пакручастай, блiскучай поўсцю шчанюк мянуецца Партосам.
     Тоўсты азадак, на якi cабачаня прызямлялася кожны раз перад тым, як прыняць якое рашэнне, яго смешная важнасць i нетаропкасць надзвычай пасавалi гэтаму iмя. 
     Дзiўна, але суседзi не толькi не папiкнулi нас сабачай зграяй, але i радасна вiталi з’яўленне Партоса, частуючы яго семкамi, сушкамi, хатнiм печывам – усiм тым, чым займаюць сябе бабулькi, вабячы пенсiйную пару на лавачках каля пад’ездаў любога дома.
     Але спакойная разважлiвасць шчанюка падкупляла не толькi бабулек. Варта было дзецям убачыць Партоса на прагулцы, як з ваяўнiчым клiчам – Парто-о-с! -- да нас iмчаўся ўвесь гурт. Аднойчы нават малое ў прагулачнай калясцы выплюнала з рота пустышку i ўзбуджана заявiла сваёй мацi: «Пал-тос!».
     У адрозненне ад людзей, нашыя хатнiя сабакi хутка давялi шчанюку, што перш, чым зайсцi ў кватэру, патрабуецца дазвол Мiрты, што Партос iм не кампанiя, а яго кампанiя – адзiна плюшавы сабака, якi прыжыўся падушкай на канапе i, увогуле, што галоўны шчанюк, сабака i гаспадар у доме – Клеапатра. Карацей, у Партоса было адзiнае права – права на свабодны выхад. I ўсё часцей ён раздумлiваў на парозе – цi так ужо варта шчымiцца ў падобнае быццёў
     Нам з Валерам даводзiлася зачыняць дарослых сабак у калiдоры, каб прылашчыць самотнага шчанюка i падтрымаць яго веру ў чалавека.

3

     У арозненне ад Гамлета на свой роздум Партосу спатрэбiлася недзе каля двух месяцаў. Катэгарычнасць, з якой ён адмовiўся пераступаць наш парог, не толькi выказала завяршэнне яго роздуму, але i вымусiла Валера забраць шчанюка да сябе на працу.
     Першай не вытрымала самая сталая i нервова вытанчаная з падначаленых Валера. Выхаванне Партоса было даверана яе добрым знаёмым.
     Валер перажываў.
     Я cумавала.
     Бабулькi з дзецьмi, глядзячы на наc, амаль як на здраднiкаў, завялi на гарадскiм двары чорнага шчанюка.
     Можна было падумаць, што Мiрта з Клеапатрай не памяталi пра iснаванне Партоса, калi б не задаволенасць, што час ад часу без прычыны прабягала па iх пысах.   
     Магчыма, тут бы i закончылася маё апавяданне, калi б не пратэст самай маладой i таму нервова не загартаванай падначаленай Валера.
     Як мне запомнiлася, яе пратэст выклiкалi гусi.
     Не ведаю, цi бачыла калi маладая гараджанка гусей не смажанымi, але тых, што выклiкалi яе абурэнне, не сустракала нi ў якiм выглядзе. Гэта -- факт.
     Яе здаровы гнеў i ўяўныя гусi, з якiмi па чуткам даводзiлася дзялiць вясковы падворак непараўнальнаму Партосу, паслужылi Валеру рашучай падставай, каб вярнуць сабаку на службу. Болей таго, ён замацаваў яго службовы статус пажыццёвай стыпендыяй. 
     Кацярыне спатрэбiлася яшчэ колькi часу на паразуменне з родзiчамi, каб Партос разам з памянёнай стыпендыяй перабраўся жыць да чуллiвай, дружнай сям’i ў прыстойную гарадскую кватэру.
     Валер  цяпер не хваляваўся – амаль кожны дзень Партос суправаджаў сваю гаспадыню на працу. Навiны з чарговымi доказамi розуму i дасцiпнасцi нашага былога выхаванца, безумоўна, цешылi мяне. Але, скажу шчыра, шчымлiва было на душы. Я не была ўпэўненай, што гэта быў выбар Партоса.
     Калi з нейкай нагоды Кацярына i Партос пабывалi ў нас, Мiрта з Клеапатрай не выказалi нi радасцi, нi варожасцi.
     Партос таксама не азiрнуўся на iх.


4

     Недзе праз паўгода разам з супрацоўнiкамi Валера мы праводзiлi выхадныя днi ў Доме творчасцi пiсьменнiкаў, пабудаваным на беразе Iслачы. Рака там, што дiвосны змей iмклiва звiвае сваё тугое прахалоднае цела мiж пакручастых берагоў, парослых векавымi cоснамi, прабiраецца нiзiнамi пад сiвымi ў сонечным бляску вербалозамi... Прыгожая мясцiна. Але мне вельмi хацелася пабачыцца з Партосам.
     Настойлiва-жаласлiвая нотка французскай парфумы безпамылкова спынiла нас каля аднаго з гасцiнiчных пакояў, знятых на час адпачынку, а сцiшаныя дзвярыма ўсхлiпваннi – прымусiлi без цырымонiй увайсцi.
     Седзячы на засцеленым ложку Кацярына абдымала Партоса. На задумлiвую сабачую пысу, на блiскуча дагледжаную бела-жоўтую поўсць у плямах ружовай губной памады, падалi па-дзiцячы буйныя слёзы.
     Што надарыласяў Нiчога. Проста, шкада Партоса.Чаму шкадаў Cказана ж – проста!
     Ноччу, калi мы з Валерам накiравалiся ад ляснога кастра да суседняга корпусу, нас здагнаў Партос. Мы парадавалiся таму, што ён па старой дружбе вырашыў праводзiць нас.
     Душа абарвалася, калi мы зразумелi, што Партос не збiраецца вяртацца да кастра. Я не памылялася – Партос пакiнуў за сабой права выбару.
     Мы выйшлi з корпусу i павярнулi на лясную сцяжынку.
     -- Спынiся, Люда... – пачаў Валер. У голасе яго мне пачулася тая ж самая настойлiва-жаласлiвая нотка.
     Я прысела на кукiшкi перад Партосам, ад якога нават у лесе пахла французскай парфумай.
     Партос не хацеў разумець мяне. Ён нават адвёў свае разумныя вочы. Ён нават адышоўся на крок ад мяне, каб i не чуць тое, што я скажу.
     -- Партос, паслухай, прашу цябе. Мы вельмi любiм цябе. Ты гэта ведаеш. I не важна, дзе ты жывеш, мы ўсё адно цябе вельмi, вельмi любiм. А Каця – не можа без цябе, чуеш, ты ж ведаеш, не можа. Ты ёй вельмi патрэбны, Партос, чуеш, патрэбны. Iдзi да яе, Партос, iдзi... – Я паднялася, баючыся, што задыхнуся ад роспачы, якая падступiлася да горла. Партос не павiнен гэтага адчуць. Яму хопiць i ўласнай ношы. – Iдзi, Партос!
     Партос адышоўся крыху i па звычцы сваёй сеў, каб падумаць.Ён не мог прыдумаць нiчога. Але ён мог убачыць адказ на сваё пытанне.
      I нашыя вочы сустрэлiся.
     Здаецца, мне давялося сабраць усё шчасце свайго жыцця, каб выветрыць гэтую жаласлiвую нотку, што робiць вiльготным вочы, шчымiць у душы i ў паветры. Радасна i ўпэўнена я пацвердзiла:
     -- Iдзi да сваёй гаспадынi, Партос!
     Партос падняўся, адбегся i зноў азiрнуўся на нас.
     -- Бяжы хутчэй, Партос! I лесам, каб яна не здагадалася нават, што ты быў тут! Табе пашчасцiла! Бяжы да свайго шчасця, Партос! Хутчэй, Партос!..
     Бела-рыжая плямка iмгненна знiкла ў начным лесе.
     Валер маўчаў да гасцiнiчнага нумара. Маёй упэўненай радасцi хапiла датуль жа.
     У нас было ўжо куды забраць Партоса. I, па-праўдзе, не слёзы Кацi  разлiлiся на гэтай дарозе. У свой час мы падабралi, выхавалi Партоса, давялi яго роўна да таго ўзросту, калi трымаць здаровага сабаку беспраблемна для гаспадара. Мы яго шчыра любiлi i любiм. Здавалася, што выбар быў адно за Партосам. I ён выказаў свой выбар. Але...
     «Дзякуй табе за вернасць, Партос, -- думала я, лежачы ў халодным ложку не топленага па вясне гасцiнiчнага нумара. – Ты зрабiў тое, што i павiнен быў зрабiць. Мы, Партос, -- таксама. У нас ужо не было выбару. Iнакш мы б навучылi цябе здрадзе, Партос...».

5

     Гэтым летам, пакiдаючы паркоўку на адной з цiхiх гарадскiх вулiц, я была амаль не збiтая з ног прыгожым мiнiяцюрным коллi, якi з наскоку пачаў радасна лашчыцца да мяне.
     -- Партос! -- Ахнула я, цалуючы шчаслiвую сабачую пысу. Прайшло пяць год, як мы не бачылiся. – Адкуль ты тутў
     Насупраць, на другiм баку вулiцы, назiраючы за намi, усмiхалiся Кацярына i яе мацi. Я памахала iм рукой. Няёмка было затрымлiваць Партоса.
     -- Ах ты, француз! -- Развiтваючыся, я ўскалмацiла на сабачай шыi блiскучую поўсць са знаёмым жаласлiвым пахам.
     Цяпер я была гледачом. Партос радаваўся вяртанню да сваёй сям’i так, нiбыта не бачыў iх пяць год.


Рецензии