Медаль Клеапатры
1
На пачатку зiмы, калi мы яшчэ не гублялi надзею знайсцi Ксеню, сын уварваўся ў кватэру так, што мне здалося, нiбы ад ветру вылецелi дзверы.
-- Мама! -- Гукнуў ён з парогу, не зважаючы на тое, што я ўжо стаю перад iм. – Я толькi што з выставы сабак!
-- I што неверагоднага там было, каб ламацца ва ўласны домў -- Пацiкавiлася я.
-- А тое... -- Малады чалавек скептычна зiрнуў на мяне i пяшчотна прытулiў Клеапатру, якая выбегла прывiтаць яго. – А тое, што я магу i не расказваць, -- нечакана закончыў ён сваю думку.
-- I не трэба, -- спакойна згадзiлася я ў надзеi, што стрэмка яго маладога нецярпення пячэ не меней ад маёй вопытнай цiкаўнасцi.
Пакуль я парадкавала нейкую драбязу на палiчцы пад люстэркам, каб не адыходзiць далёка, сын моўчкi знiмаў палiто.
Перамагла маладосць.
-- Слухай, мама, -- пачаў ён, яшчэ не здымаючы чаравiкi. – Там была сабачка з Гродна, адзiн да аднаго -- наша Клеапатра.
-- Не можа быць! -- Заявiла я, каб падтрымаць гаворку, няўдала пачатую намi.
-- Ды не гэта дзiва! -- Адмахнуўся сын.
-- А штоў
-- Парода сабачкi! Папiльён! -- Выпалiў ён.
-- Дык наша – шпiц!
-- Не-а, -- сын у задуменнi пакруцiў Клеапатру перад вачыма, разглядаючы з усiх бакоў. – Роўна такая! -- Рашуча зазначыў ён.
-- Папiльён -- дык папiльён! -- Згадзiлася я. – Нам без рознiцы.
-- Табе – можа быць, i праўда, без рознiцы, а вось людзям, як раз, ёсць рознiца! -- У голасе яго прагучаў дакор.
-- «Людзям» -- гэта камуў Табеў -- Удакладнiла я.
-- Чалавецтву, калi хочаш ведаць, -- спакойна патлумачыў малады чалавек.
-- Дай сюды Клеапатру! -- Мiжволi вырвалася ў мяне.
-- Ды ты не ведаеш нiчога!
-- Аддай Клеаптру, хадок ад чалавецтва!
-- Бяры, -- сын пасадзiў малую мне на рукi. – I выслухай мяне. Гэта адна з самых рэдкiх парод у свеце. Ты хаця б сабе ведаеш маркiзу дэ Пампадур, Марыю Антуанетту...
Я азiрнулася ўжо з гасцёўнi. У мяне было такое ўражанне, што памянёныя персоны робяцца надакучлiвымi.
-- Та-ак... – задумалася я. -- Нiбыта недзе сустракался з iмi нядаўна...
-- Мама, давай без iронii! Карацей...
Але я ўжо не слухала сына, я ўспомнiла «сабачы» часопiс, якi выратаваў Клеапатры жыццё.
2
Увечары на сямейнай нарадзе, куды была запрошана i Таццяна, дзякуючы гicтарычным асобам i не меней гiстарычнаму ў нашым лёсе часопiсу, мы паставiлi Клеапатры новы дыягназ – папiльён!
Валер некалькi разоў перачытаў артыкул i недаверлiва азiрнуўся на Клеапатру, якая круцiлася поблiз, не разумеючы нашай заклапочанасцi.
-- Не можа быць, -- нерашуча выказаўся ён.
Здавалася, што Валер баяўся паверыць у такую ўдачу, каб не зашкодзiць у выпадку памылкi cвайму гонару.
-- Як раз, можа, -- флегматычна заявiла Таццяна i адразу перайшла ў наступленне, -- хiба табе Людмiла прыцягвала што нявартаеў
Валер не падтрымаў новы паварот у размове.
Я чамусьцi пакрыўдзiлася на яго i набрала нумар тэлефона клуба дэкаратыўных сабак, якi паведамляўся ў часопiсе. Прабачце, але гэтае «дэкаратыўных» -- не маё вынаходнiцтва. I хаця я заўсёды лiчыла i лiчу сваiх сабак, папугаяў, катоў i нават рыбак звычайнымi сябрамi, з якiмi звёў мяне лёс, каб навучыць чаму-небудзь, мяркую, што можна сустрэць не толькi дэкаратыўных сабак, але i чалавекаў. I не бачу ў тым заганы. Магутныя хвалi на паверхнi мора абапiраюцца на не меней магутную тоўшчу спакойнай вады. Можа быць, i маё жыццё нехта лiчыць адзiна дэкарацыяй для свайго адметнага жыцця. Па меньшай меры -- мая Мiрта доўгi час i не сумнявалася ў гэтым. Нiхто не выносiць дэкарацыi на пярэднi план таму, што пярэднi план – месца дзеяння галоўнага героя, якiм кожны з нас справядлiва лiчыць cябе. Калi ж нехта скажа вам, што ён – усяго дэкарацыя для вас, паверце мне, вы маеце справу з мудрым чалавекам, здольным падзялiць ваш позiрк.
Мабыць, Клеапатры было далёка да мудрасцi, бо, як паведамлялася ў артыкуле, так i вынiкала з нашага вопыту – парода папiльёнаў глядзела на сваiх гаспадароў, увогуле, як на маёмасць.
-- Вы кажаце у вас папаiльёнў У вас папiльён – i мы нiчога не ведаем пра гэтаў Ха-ха-ха! -- Тэлефонная трубка залiлася жаночым смехам у адказ на маё паведамленне. – Прывязiце хоць паказаць!
3
Праз месяц Валер ажно хiстаўся ад гонару, паказваючы ўсiм добра i не добра знаёмым новенькi залаты медаль з выявай дога.
Мы з Клеапатрай прынеслi яму ў зубах той медаль, узяты без барацьбы на рэспублiканскай выставе.
Хiсталася чамусьцi i cабачаня, прыналежнасць якога да папiльёнаў пацвердзiла аўтарытэтнае журы кiнолагаў вышэйшай адзнакай.
-- Сурочылi! -- Паставiла чарговы дыягназ мая мацi, калi даведалася пра фурор Клеапатры.
Па-праўдзе, я нiколi не думала, што ёсць столькi людзей, хворых на сабак. Колькi сквапных рук цягнулася там да нашай маляўкi!
-- Няўжо давялося ўбачыць папiльёнаў -- Ледзь не жахалiся свайму шчасцю iншыя.
-- Няхай хоць гаўкне ў мiкрафонў -- Прасiлася прадстаўнiца ад радыё.
-- Напэўна, знаёмыя ў журы! Паўсюль патрэбны блат! -- Пачулася аднойчы за спiной.
А мужчына сярэднiх гадоў, твар якога ажно торгаўся ад нейкiх невыказных перажыванняў, проста хадзiў за намi, след у след, не адрываючыся нi на крок, не зважаючы нават на мае недаўменныя позiркi.
Дзякуючы народнай мудрасцi, перададзенай мне мацi, Клеапатру, якая чэзла на вачах, удалося ўратаваць.
Не зважаючы на зацiкаўленасць Валера, пры актыўнай падтрымцы Таццяны я катэгарычна адмовiлася ад удзелу ў наступнай выставе, але прыняла запрашэнне Клеапатры ад чэмпiёна рэспублiкi на вязку. Чэмпiён, памерам у семнаццаць сантыметраў, быў той-тэр’ерам, але выбiраць не даводзiлася. Прадстаўнiкоў мужчынскага роду сярод папiльёнаў мы не знайшлi нават з дапамогай iнтэрнету. А Клеапатра – вешалася на шыю нават догам. Пасля таго, як адзiн даўгалыгi дог ледзьве не зламаў сабе памянёную шыю, абнюхваючы малую ззаду i пераду, а пасля, ад граху падалей, паспрабаваў паддобрыцца да Мiрты, Клеапатра узненавiдзела гэтую пароду i заўсёды гнала з нашага двара. Памятаю, аднойчы яна з залiвiстым, бесперапынным брэхам выскачыла паперадзе мяне з пад’езду. Я паспела ўбачыць толькi, як вялiзны дог, блытаючыся ў доўгiх лапах, уцякаў з кветкавай клумбы. Ён адбегся на адлегласць бяспекi, спынiўся i агледзеўся – спачатку на ўзроўнi сваёй галавы, пасля вышэй, за тым абвёў недаўменным паглядам балконы дома, але так i не знайшоў вытоку вэрхалу, якi напалохаў яго. Пакуль няскладны, на першы погляд, сабака задумлiва-збянтэжана пакiдаў пад мой смех наш двор, Клеапатра ажно калацiлася ад крыўды каля маёй нагi.
Але апошняй кропляй майго цярпення быў прыгожы дваравы сабачка, памерам у дзесяць «клепатраў», за якiм упылiла наша малая на другi канец школьнага стадыёну. На выставе мяне папярэдзiлi, каб была пiльнай, бо пры неадпаведнасцi памераў сабак, маленькая сучка можа загiнуць – калi не адразу, дык пад час родаў.
Я анямела ад жаху, разумеючы, што не паспяваю.
-- Мiрта! -- Чамусьцi выгукнула я.
Мая сяброўка, здавалася, усё бачыла i разумела мяне, але ж не настолькi, каб умешвацца не ў сваю справу.
-- Выручай, Мiрта! --Узмалiлася я.
Аўчарка сарвалася з месца, што страла, але на падлёце перадумала, i проcта зрабiла круг пашаны вакол маладой пары, кiруючыся да мяне.
-- Мiрта!
Мяркую, што не гэты крык, а мой адчай вымусiў яе перадумаць.
Мiрта як бы спатыкнулася i з поўнага развароту разбiла няўдалых палюбоўнiкаў. Я паспела адлавiць Клеапатру, толькi дзякуючы таму, што яна добра накулялася ад нечаканага наскоку.
Пасля гэтага выпадку мая супрацоўнiца, а потым i начальнiца, чалавек чуллiвага сэрца i пранiклiвага розуму, ускладнiла iмя нашай аўчаркi. Яно так i засталося за ёй – Мудрая Мiрта.
Што ж, сапраўды, той, хто можа зiрнуць на свет з пазiцыi другога, зразумець iнакшы позiрк, i нават прыняць яго – варты гэтага высакароднага эпiтэту, прысвойтанага сабе чалавекам.
4
Той жа зiмой я прачнулася глухой ноччу ад халоднага дотыку сабачага носа.
Мiрта яшчэ раз дакранулася да маёй рукi сваiм носам i ценем выслiзнула са спальнi.
Ляжанка ў калiдоры пуставала.
-- Дзе янаў -- запыталася я ў Мiрты.
Апошнiя днi Клеапатра ўжо не магла забрацца ў наш ложак i начавала пад цёплым бокам сваёй адданай сяброўкi.
Мiрта зайшла ў ванны пакой, зазiрнула ў цёмную шчылiну пад ваннай i выйшла, саступаючы мне дарогу.
У святле кiшэннага лiхтара я ўбачыла сваё маленькае пяшчотнае стварэнне з вялiзнымi жахлiвымi вачамi, напоўненымi неразуменнем, пакутай i чамусьцi вiной.
-- Клеа, Кленечка, iдзi сюды, маленькая! -- Пагукала я.
Здавалася, Клеапатра, саромелася таго, што адбываецца з ёю, i адскочыла ўбок ад маёй рукi. Раптам яна замiтусiлася. За ёй на нейкiм тоўстым шнуры, пляскаючы па керамiчнай плiтцы падлогi, матляўся чорны камячок.
«Шчанюк!» -- Здагадалася я i кiнулася да тэлефона.
Разбуджаны мной ветэрынар, рэкамендаваны клубам, мог дабрацца да нас толькi праз гадзiну.
Па тэлефону мне загадалi прадэзiфiцыраваць нажнiцы, перарэзаць пупавiну, зняць плеўку з навароджанага.
-- Пачакайце, не кладзiце трубку, -- папрасiла я, -- раптам будуць пытаннi.
Пытаннi былi.
З тэлефоннай трубкай, зацiснутай плячом каля вуха, i нажнiцамi ў руках я нiяк не магла справiцца са слiзкай, цвёрдай, жывой жылай.
Скажу шчыра, толькi страх за Клеапатру прымусiў мяне сабраць усю маю сiлу, рашучасць i мужнасць, каб умяшацца ў справы самога жыцця, якое нiбыта спяшалася далей па сваiх патрэбах.
Напэўна, жыццё вырашыла затрымацца, саступаючы маёй зацiкаўленасцi. Калi прыехаў ветэрынар, цёпленькi, сухенькi шчанюк, памерам у пачак запалак, спаў у кошыку на мяккiх фланельках пад радыятарам ацяплення, млявая Клеапатра ляжала на маiх руках, Валер калацiўся ад холаду цi ўзрушання ў крэсле гасцёўнi.
Але ноч барацьбы за жыццё не жадала адступаць. Ветэрынар хутка ўпэўнiўся, што павiнен быць яшчэ адзiн шчанюк. Ён спадзяваўся, што Клеапатра сама справiцца, але патлумачыў, што чакаць можна толькi чатыры гадзiны. Пасля гэтага тэрмiну ўратаваць сабаку i шчанюка практычна немагчыма.
Ранкам да нас далучылася Таццяна. Усе нашыя намаганнi дапамагчы Клеапатры не мелi поспеху. Уласна, i не было надзеi. Шчанюк, якi ўпарта не жадаў пакiдаць матчына ўлонне, стаяў на сваiм шляху растапыраным, што крыж. Мы ўсе амаль што ненавiдзiлi яго. З iлба ветэрынара сцякалi кроплi поту.
-- Засталося дваццаць хвiлiн, -- паведамiў Iосiф Казiмiравiч i пачаў раскладваць аперацыйны iнструмент.
Мой лоб зрабiўся халодным i лiпкiм.
Наш доктар зiрнуў на мяне i рассмяяўся, каб падбадзёрыць.
-- Добра, паспрабуем яшчэ раз! Трымайце мамачку! -- Загадаў ён мне.
-- Кленечка, патрывай, калi ласка, -- прасiла я, -- патрывай, прашу цябе!
Клеапатра не адрывала ад маiх вачэй свой нерухомы, амаль са шкляным водблiскам пагляд. Яна не варушылася.
Калi чорны камячок, гiдлiва адкiнуты ветэрынарам убок, раптам скалануўся i хуценька, нiбы ад святла прусак, папоўз да сваёй маткi, мы рассмяялiся, настолькi гэта было непраўдлiвым.
-- Глядзi ты! Жывы! -- Падзiвiўся Iосiф Казiмiравiч, збiраючы з рукi сцягнутую невядома калi шчанюкову абалонку.
Iосiф Казiмiравiч заставаўся з намi яшчэ некалькi гадзiн, пакуль не ўпэўнiўся, што з Клеапатрай i шчанюкамi ўсё ў парадку. Я глядзела на яго, як, напэўна, глядзела б на анёла.
5
Увечары Клеапатра ўжо кармiла сваiх шчанюкоў, вiнавата паглядваючы ў наш бок. Бачна, што ёй болей хацелася быць з намi, а не пры сваiх новых абавязках, але матчын iнстынкт прачнуўся ў ёй надзейна.
Гэта была шчаслiвая пара ў нашым жыццi. Клеапатра спачатку выбiрала ўсяго некалькi вольных секунд, каб дабегчы да нас, лiзнуць кожнага i вярнуцца да свайго гнязда. Пасля секунды выраслi ў мiнуты.
Пароду навароджаных клуб вызначыў, як той-тэр’ераў, праўда, з хiбамi. Прыкрымi хiбамi былi надзвычай iмпэтныя белыя плямкi, што на падбароддзях, пераходзячы на грудкi, нагадвалi ахайненькiя белыя «слюняўчыкi», а на кончыках лапак – ёмкiя белыя боцiкi. У астатнiм шчанюкi былi абсалютна чорнымi. Хаця нам вельмi падабалiся маленькiя хвосцiкi, якiя ў той-тэр’ераў належала купiраваць, мы паклалiся на рэкамендацыю аўтарытэтаў.
Калi шчанюкам было сем дзён ад нараджэння, Валер з Клеапатрай i Мiртай зышлi з хаты, а мы з Iосiфам Казiмiравiчам адшчыкнулi маленечкiя хвосцiкi. На гэты раз на былога «пасланца анёла» я не магла i не хацела глядзець.
Клеапатра адно жахнулася таму, што мы нарабiлi ў яе адсутнасць i пачала хуценька залiваць маленечкiя абрубачкi. I, хаця Таццяна, якой мы вырашылi падараваць аднаго шчанюка, потым казала, што, мабыць, мы зрабiлi правiльна, я i па-сёння лiчу, што гэта не чалавечая справа. Нават асэнсоўваць не хачу. Стрыжаны газон – адрастае, хвасты – не.
Роўна праз месяц Клеапатра пакiнула кармiць сваiх шчанюкоў, якiя поўзалi па ўсёй кватэры. Нам дазвалялася браць iх на рукi, гуляць з iмi, але кожнае самастойнае памкненне сабачанят у наш бок жорстка перапынялася Клеапатрай на самым пачатку – мы былi яе -- i толькi яе! -- маёмасцю. Яна амаль увесь час праводзiла выключна з намi i дужа раўнавалася за нашу ўвагу перад сваiмi дзецьмi.
Канечне, шчанюкоў узяла пад свой дагляд i выхаванне Мiрта. Напэўна, шчаслiвейшай пары ў яе жыццi не было. Яе пысу цяпер нiколi не пакiдала добрая ўсмешка, а сябры пачалi клiкаць яе -- Цётка Мудрая Мiрта.
Канечне, з iмёнамi шчанюкам Валер не затрымаўся. Дзяўчынка хутка пачала адгукацца выключна на Марыю-Антуанетту, хлопчык – пагаджаўся на Антуана i Туську.
Яшчэ праз месяц мы зразумелi, што жывём не правiльна. Увечары прыйшла Тацяна i вiнавата паклала нейкую грашовую адзiнку на кухонны стол.
-- Як хочаце, але нам пара прывучаць яго да сваёй хаты, -- памяркоўна сказала яна.
У нас з Валерам пырскнулi з вачэй слёзы, у Таццяны -- гледзячы на нас -- таксама.
-- Падумаеш, за сценку перабiраецца! Вось далеч! Бачыць будзеце кожны дзень, -- супакоiла яна сябе.
За гэты вiзiт мы не прамовiлi нi слова i толькi праводзiлi нашую сяброўку малiтоўнымi паглядамi, з якiмi яна пастаралася не сустрэцца.
Марыя-Антуанетта, якая прыклала ўсе намаганнi, каб не з’яўляцца на гэты свет, таксама перабралася ў маладую заможную сям’ю з бабуляй i ўнучкай. На гэтую перамену ў сваiм жыццi яны пагадзiлiся, дзякуючы выключнай прыгажосцi Марыi-Антуанетты. Сям’я катастрафiчна баялася любой заразы, якая бачылася iм i ў рознай жыўнасцi. Як мы даведалiся, усе спробы гэтых людзей паставiць сабаку на сабачае месца не мелi поспеху. Марыя-Антуанетта не пагаджалася нi на якiя пуховыя сабачыя ляжанкi, патрабуючы праз адсутнасць Мiрты хаця б цеплынi чалавечага цела. Неўзабаве сям’я вышэйшых санiтарных правiлаў вяла барацьбу за права спаць з Марыяй-Антуанеттай. Пасля маленькае сабачаня шчыра служыла гэтай сям’i тым, што не дазваляла пранiкнуць на тэрыторыю iх сялiбы ўжо нiякай жыўнасцi – нi чалавеку, нi мышы, нi сабаку, нi кату, нi жабе, кантралюючы дваццаць пяць сотак зямлi.
Клеапатра не бачыла болей сваю дачку. З Антуанам яна сутракаецца даволi часта i прызнае за iм права наведваць нас. Яго характар нiчым не адрознiваецца ад прадстаўнiкоў сваёй сям’i. Пад здзiўлены смех прахожых ён гонiць любую чужую сабаку са свайго двара i прымае ўдзел у тутэйшых сабачых «вяселлях» -- наколькi мы ведаем, безвынiкова. Сучкi, памерам у дваццаць сантыметраў, на жаль, не гуляюць самi па сабе. Трэба згадаць, што аднойчы каля школы ён выпадкам пазнаёмiўся з маленечкай балонкай. Не гледзячы на свой шаноўны ўзрост у чатырнаццаць гадоў, балонка закахалася ў яго i яе пажылой апякунцы даводзiлася тупаць некалькi кварталаў i таўчыся каля школы на месцы былой сустрэчы ў надзеi напаткаць там Антуана. Жанчына не магла адмовiць сваёй любiмiцы i, бывала, калацiлася там ад холаду, хутаючы зыркатае стварэнне ў сваю пуховую хусту. Некалькi разоў мне даводзiлася адказваць на яе пытаннi пра Антуана. Жанчына i балонка слухалi аднолькава ўважлiва. Яны здавалiся мне адным цэлым. Можа быць, ад гэтага цэлага яны здавалiся мне i крыху адзiнокiмi.
Мы не «выстаўлялi» болей Клеапатру i адраклiся ад выпрабаванняў з працягам роду папiльёнаў. А медаль Клеапатры, разам з плюмажам, падараваным ёй на выставе, займае пачэснае месца ў нашым доме. Чамусьцi мне падумалася зараз, што варта было б пашукаць у шафах i нашыя з Валерам медалi ды Ганаровыя граматы...
Свидетельство о публикации №215080600081