Мы будзем бадзяцца па Вiцебску

Мы будзем бадзяцца па Віцебску
І піць віно проста з рыльца,
Рагатаць, маляваць і спяваць
І палохаць гэтым тубыльцаў;
Буду кветак вар’яцтва пладзіць,
Ну, а ты атакуеш формамі
Нябачанымі і чыстымі -
Далоў забабоны з нормамі!
Я пачуюся вельмі шчасліваю
І кінуся лётаць над дахамі,
Любавацца Заходняй Двіною
Ды храмаў белымі гмахамі.
Будзем з табой філасофстваваць,
Абмяркоўваць нашу адметнасць...
А потым возьмемся за рукі
І скокнем у беспрадметнасць.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →