асоба без грамадзянства
ад чужыны майго нараджэння,
дзе найгоршых абраз люты смак
спазнаеш ў абразоў атачэнні,
дзе ад ладану задыхнешся,
дзе золата цісне кайданамі,
мне абрыдла хіліць галаву
і штодзённа давіцца падманамі;
пустым гукам - маё імя,
ёсць і цела, няма толькі сутнасці -
дзе мёртвай душою вісела ў спісах,
не заўважаць маёй адсутнасці...
я шукала вачыма гатычныя шпілі,
прыслухоўвалася да лаціны
альбо роднай свяшчэннай мовы –
песціла вобразы і карціны...
і нарэшце прыйшла на мяжу -
пагранічнікі сяк-так пусцілі;
не паставілі штампа ў пашпарце
і галоўных дзвярэй не адкрылі.
вы асоба без грамадзянства,
так і так, ужо выбачайце,
вось выканайце працэдуру,
а пакуль... пакуль пачакайце.
я застыла разгублена пад гукі аргана...
зразумела, што мне застаецца адно:
стаяць
– у слязах.
назіраць
– у акно.
Свидетельство о публикации №215090900920