Аутапартрэт

Я ніколі не буду мілай,
У мяне несалодкі твар.
І пячатка гранітных думак,
І бягучыя цені хмар.
Я ніколі не ўсміхнуся:
Не Амерыка – родны край.
Я магу быць спагаднай і чулай.
Толькі думаць – не замінай.
І не вабяць пульхныя вусны,
Не свіцяцца блакітам вочы –
Рот мой – засаўка для пачуццяў,
Погляд мой мае колер ночы.
Я ніколі не буду мілай.
Можаш вытрымаць той цяжар?
Можа, прымеш ты гэты выклік –
Калі муж ты, калі ваяр.
Атрымаю сваю перамогу,
І тваю паднясу, як дар.
Толькі май, калі ласка, цярпенне.
У мяне несалодкі твар.


Рецензии