Той, што любiць жыццё

Вельмі простыя рэчы
Аксамітавы вечар
Цёплы, нібы кацяня
У тралейбусе
Я сяджу у спадніцы
Колеру савецкай параднай формы
Перачытваю вершы
Удыхаю блакітнае неба
Успаміны пра тую
Што мае
Блакітныя вочы
Што жыццё прымушала любіць
Неаднойчы
І рыфмую
І проста блазную
Вялікі ёй дзякуй
Бо простыя рэчы
Любіць навучыла
У рэальнасці кубак гарбаты
У марах - Чылі


Рецензии