смак крывi

гішпанская
у слова sangre вінны смак
нібы каханне
нібы вайна
нібы радыкалізм - то асалода
хаця й віна
а слова blod
правіна шведская
нібыта "блуд"
хаця тут іншае
тут цяжкі згустак на бінтах
пакута тут
а blood ангельскае
як пырскі на сцяне
і эталонна вадкае
і яркае, нібыта ў сне
і стогнам ціхім
французскае тут sang...
нібыта сілы выцякаюць
і з маршала
і з простага салдата
нягледзячы на ранг
і беларускае тут
кроў
нібыта покліч крумкачовы
на смерць
і на бяду
прыдуманыя словы


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →