Антилавкрафтовское белорусское на мове

The Festival By H. P. Lovecraft

Нероли Ултарика

Фэст

http://www.proza.ru/2015/11/09/1002

Прадмова.
Паважаныя чытачы! (спадзяюся, вас не будзе шмат) Гэтае занудства напiсана з адiзнай мэтай – паздзекавацца над Лафкрафтам (спадзяюся, ён са злосці выгрызае дзiрку ў накрыўцы сваёй труны) і трошкі пакпіць над Неролі. Не трэба шукаць патаемнага сэнсу ў гэтым сцёбе. Гэта прыклад майго ўлюбёнага мастацкага прыёму – кавер-перагортыша (але й слоўца, ёпта). Аўторка, ваша пакорлівая служка ў лапцях, хіхоча і рагоча з-пад стала над сваім блюзнерскім творам.


                «Ей снились мёртвые поэты,
                Седлавшие огромных птиц»
                Ольга Маро

“Efficiunt Daemones, ut quae non sunt, sic tamen
quasi sint, conspicienda hominibus exhibeant.”
—Lactantius.*
*«Дэманы эффектыўна ўводзяць людскасць у аблуду наконт сутнасці рэчаў і здарэнняў.»
- Лактанцый.

Я звыкла знаходжуся недалёка ад дома, у каменных джунглях невялікага свайго беларускага заходняга гарадка. Але я заўсёды любіла марыць пра далёкае чароўнае мора, парой мне здавалася, што я чую пяшчотны шоргат хваль аб мяккі пясочак, і здагадвалася, што недзе далёка існуе прастора шырокая, бязмежная, асвечаная ружовымі зараніцамі, дзе неба адлюстроўваецца ў надзвычайнай роўнядзі чыстай вады, не кранутай тлом цывілізацыі. Гэта надзвычайнае месца, дзе ніколі не бывалі абыякавыя людзі, але сны і памяць маіх прамаці захавалі мару аб ім у глыбіні майго сэрца, а найяснейшая зорка нябёсаў Альдебаран зіхацела сотняй промняў, нібы малюючы шляхі майго прызначэння. 

Набліжалася свята Раства Хрыстова, якое мы таксама называем Калядамі, адно з найсвятлейшых святаў чалавецтва, у якое амаль кожная душа чакае сапраўдных цудаў, але таксама патрабуе стаць творцам цудаў дзеля іншых людзей, асабліва дзяцей, жабракоў ды хворых. У куццю народ збіраецца ў сямейныя гурткі, ласуецца традыцыйнай ежай, а на свята спявае калядныя песенькі каля ўпрыгожанай ёлкі, усе мяняюцца падарункамі і віншуюць адзін аднаго. Гэта адбывалася нават у тыя часы, калі гэта было забаронена ўладай, а свята змянілі на такзваны Новы Год. Але адмыслова дзівосныя справы адбываюцца ў святочны час незалежна ад назвы.

Мой народ надта старадаўні, ён жыве на бацькоўскай зямлі спрадвеку і ніколі не рушыў войскам на чужынскія тэрыторыі, але заўсёды бараніў сваю радзіму ад ворагаў і захаваў не толькі знешнія прыкметы прыналежнасці да роду, напрыклад блакітныя вочы і бялявыя валасы, але й мову сваю старажытную, прыгожую ды пяючую, чый патаемны сэнс быў схаваны ад недасведчаных.  З далёкіх часоў мой народ раскідала па ўсім свеце, і адзінае, што яднала яго, было хіба гэта ўпартае глыбіннае каханне да сваёй мовы, якое мела месца ў кожным сэрцы маіх суайчыннікаў. Але на самой справе на сённяшні дзень карыстаецца мовай толькі невялікая частка насельніцтва, і вось аднойчы забытыя ўсімі легенды паклікалі мяне да гэтых самотнікаў, нібы сам лёс накіраваў мяне да іх.

Iмклвіы цягнік прымчаў мяне ў сталіцу, ветлівую, асвечаную мільёнамі агеньчыкаў, якія нібы расплавілі ўвесь снег асляпляючым святлом і дзеючай энергіяй. Горад узнімаўся нада мною шматпавярховымі сучаснымі будынкамі, ззяючымі рознакаляровымі прастакутніками вокан і неонавымі рэкламамі. Шырокія роўныя вуліцы ды праспекты распасцёрліся прада мною, то пашыраючыся ў шматлікія плошчы, то разбягаючыся завулачкамі з храмамі, галерэямі, кафэшкамі, магазінамі, тэатрамі  і канцэртнымі заламі, нібы рознакаляровы канструктар Лега, пільна і шчыльна сабраны сур’ёзнымі дзецьмі, надзвычай акуратнымі і ўважлівымі. Шыкоўныя сучасныя аўто мітусіліся шматрадковымі патокамі, дадаючы святла і зіхацення аўтастрадам і знішчаючы апошіня сляды сціплага сняжку, яшчэ бялеючага дзе-нідзе сярод гэтага вясёлага хаосу. А ў небе над горадам ружовым зарывам палала разліўшаяся яскравасць, разам  з пракаветным Арыёнам і безназоўнымі зоркамі асвятляючы зімныя прыцемкі, здалёк нагадваючы неспасціжнае спрадвечнае  мора, з якога некалі выйшла чалавецтва. 

Плошча ў сэрцы горада мае назву Перамогі, гэта ззяючая  прастора, адкрытая ўсім вятрам, ў цэнтры якой узвышаецца вялізны абеліск, упрыгожаны ордэнам Перамогі і сімвалічным мячом, як памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, у якой, гавораць, загінуў кожны чацьвёрты з маіх продкаў, але не кажуць, што ворагаў на нашай зямлі загінула шмат болей. Плошча ніколі не пусцее, напаўняючыся разнастайнымі звонкімі гукамі, як доказам вірлівага жыцця, не падпарадкаваўшагася смерці і разбурэнням.

Я крочыла прытанцоўваючы сярод гэтага вонкавага гоману і гармідару, спадзяючыся на сваё ўнутранае мора як на пэўны накірунак да нечага надзвычайнага і таямнічага. Вядома, гараджане не прытрымліваюцца адмысловых хрысціянскіх традыцый, нязвыклых для большасьці, і не бавяць перадкалядныя вечары ў пасцЕ ці ў засяроджаных маўклівых малітвах, лічучы за лепшае набываць упрыгожванні на ёлкі, адзенне на вечарынкі і падарункі сваім сябрам ды сваякам.

Бясконца здзіўляючыся рупліваму перамяшчэнню масіўных людскіх натоўпаў, я шпарка крочыла наперад, адчуваючы сябе вольнай стралою, пралятаючаю міма ярка асветленых вітрын і празрыстых канструкцый з шкла і бетону, адлюстроўваючых бясконцыя ланцужкі ліхтарыкаў і лямпачак. Буцікі і рэстараны ззялі амаль эўрапейскім заможным бляскам і вабілі ў свае шаты, абяцаючы раскошу і асалоду бездакорных паслуг.

У вялікім горадзе даволі лёхка згубіцца, не маючы мапы ці наперад акрэсленых накірункаў вандровак, яшчэ цяжэй знайсці сярод тлуму аднадумцаў. Тым больш правінцыялы, прыехаўшыя ў сталіцу з аднолькавай мэтай, трымаюцца як правіла разам і шмат часу губляюць, саступаючы адзін аднаму ў пажаданнях наведвання разнастайных мерапрыемстваў ці бясконцых магазінаў з набыццём непатрэбных уражанняў і глупстваў. Кліч продкаў надзейна губляецца ў громах і грукаце свецкага жыцця. Але сапраўдных сяброў і запаветных сваякоў у сучаснасці магчыма знайсці, не выходзячы з уласнай хаты, у чым мне давялося пераканацца, вярнуўшыся ў свой родны горад і вандруючы выключна ў павуцінні інтэрнэту. Мне было абяцана, што тут мяне сустрэнуць ветла і прымуць як сваю, паводле старадаўніх традыцый, што дагэтуль жылі ў гэтых краях. Я бессаромна грукатала ў разнастайныя дзьверы, але гэта было пэўнай памылкай, прынамсі, я не аднойчы сустракала крыўдныя ды абыякавыя адносіны ад выдатных на першы погляд суразмоўнікаў, якія прыносілі толькі роспач і больш нічога.

У дамах, у руках падарожнікаў – усюды акенцы на экранах, здалёк прымаючых рамбавідную форму, - а ў акенцах думкі і адчуванні цэлага пакалення, на ўсялякі густ, а паміж экранамі тунэлі, тунэлі, тунэлі. Некаторыя людзі ў віртуальнай прасторы маюць падвойныя абліччы, некаторыя хлусяць, некаторыя нічога не саромеюцца, але тутака надта мала сапраўднай шчырасці.  Мне гэта падавалася дзіўнаватым, бо я ніколі раней не задумвалася наконт стварэння такзваных «нікаў» і не жадала нічога падобнага. Наогул чужынская гульня мне заўсёды падабалася,  хоць мяне і засмучалі агрэсіўныя выбрыкі і нечаканыя падставы. Паступова я асвоілася і знайшла цікавую суполку сапраўды вартых увагі аўтараў, адчыненых душою, нібы вокны з лёккімі, надзімаючыміся паветрам фіранкамі, застаўляючых шэрагі думак, выказаных надзвычайна прыгожымі словамі, нібы адбіткі слядоў на белым снезе людскіх дарог.

Аднойчы, з грукатам і праклёнамі, да мяне з’явіўся несамавіты сталы мудрэц са здэнэрваваным і зласлівым абліччам, апрануты ў хатні халат і мяккія пантофлі. У руках мудрэц трымаў пяро і тонкую пляскатую дошчачку, на якой ён надрапаў напышлівае старамоднае вітанне, папярэдне паказаўшы знакам, што ён не зусім нармальны. Спакваля я пачала адчуваць галавакружэнне і калыханне, нібы я знаходзілася ў хвалістай воднай прасторы нявідомага акіяна. Раптам мяне перасмыкнула, бо нягледзячы на вонкавую бязглуздізцу, я амаль без напружання зразумела сэнс ягоных цьмяных магічных надпісаў. З маім экранам пачалі рабіцца ўсялякія дзівосныя справы і мне раптам зрабілася жудасна. Пэўна, страх знянацку выспеў ува мне, спароджаны маімі разважаннямі над уласным паходжаннем, і невыразнымі панурымі прадчуваннямі, і шматгалоссем, што панавала ў гэтым звышсучасным месцы з дзіўнымі традыцыямі. 

Жэстам загадаўшы мне рушыць за ім, мудрэц правёў мяне ў асветлены свечкамі сваех думак чатырохмерны шматграннік, які нагадваў каштоўны каляровы крышталь. Агледзеўшыся, я адзначыла надзвычайнае бязладдзе і хаос, пануючыя ў гэтым яскравым памяшканні.  Думкі не падпарадкоўваліся яму і жылі кожная сваім асобным жыццём; дух мінуўшчыны пераплятаўся з галасамі будучыні, смешнае з трагічным, а разнамасныя героі шпацыравалі навокал, сутыкаючыся у самых неймаверных сітуацыях. У адным з шматлікіх яго тунэляў я ўбачыла цалкам процілеглую карцінку: у старажытным пакоі вялізны, падобны да пячоры камін, ля якога стаяла старадаўняя прасліца-калаўрот. За прасліцай тварам да мяне сядзела маладая прыгожая зяленавокая кабета і моўчкі, засяроджана цягнула прадзіва буквіц і слоў, нягледзячы на святочны час. Жывы агонь палаў у каміне, мне зрабілася цёпла і хораша і я вырашыла застацца ў гэтым ветлівым асяроддзі, якое дзейнчала на мяне заспакаяльна і ўціхамірваюча. Здавалася, аднак, што недзе злева быў нейкі патаемны тунэль, у якім хтосьці сядзеў – зрэшты, я не была ў гэтым упэўненая. Сталы гаспадар шматгранніка болей мяне не бянтэжыў, чым далей я ўглядалася ў ягоны твар, тым мацней я адчувала, наколькі ён жывы і настаяшчы. Урэшце я канчаткова пераканалася, што гэта пачэсны добры чалавек, страх да якога пакінуў мяне назаўжды. Трапяткімі рукамі, наштосьці схаванымі пад пальчаткамі, мудрэц накрэмзаў на дошчачцы паведамленне для мяне: сядзець і чакаць, пакуль мяне не правядуць да прошчы, дзе будзе ладзіцца фэст.

Разам і паасобку мы чыталі, пісалі і абмяркоўвалі розныя тэксты, гулялі па тунэлях, знаходзілі сапраўдныя каштоўнасці: і мудрагелістыя, і застрашлівыя, і шакавальныя, і нават кашмарныя, убіваліся ў спрэчкі і бойкі. У доме з камінам усцяж панавала цішыня, толькі звонку парыпавалі на ветры вулічныя шыльды ды гудзеў калаўрот – прыгожая папрадуха ў капелюшы ўсё цягнула і цягнула сваё прадзіва, не выдаючы ані гуку. Гэтае цікавае панства рабіла ўражанне несамавіта таленавітай суполкі, абуджаючы ўва мне цягу да навукі і доследаў, жаданне наблізіцца розумам да складаных разважанняў. Адгукнуўшыся на покліч продкаў, якія заклікалі мяне на дзіўнае свята, я мусіла цяпер ісці да канца, якія б дзівосы ні чакалі мяне наперадзе. Разгарнуўшы аднойчы на экране чарговы твор мудраца, я спрабавала засяродзіцца на чытанні, і неўзабаве мяне захапіў, уразіўшы да дрыготкі, адзін урывак з гэтай  кнігі – нейкая старадаўняя легенда і разважанні аўтара на гэты конт, нагэтулькі нечаканыя, што здаваліся вызавам чалавечаму розуму.  Маю ўвагу прыцягнула прыцішаная пстрычка, як быццам акенца, у якім я калісці адчувала таямнічы тунэль, асцярожна зачынілі. Гэта падалося мне дзіўным, бо дагэтуль я не заўважала, каб акно было адчынена. Потым пачулася моцнае гудзенне, зусім непадобнае да шуму калаўрота – зрэшты, маладая папрадуха працавала надзвычай жвава, а мажліва, гэты гуд зыходзіў ад старога гадзінніка, які толькі што адзваніў. Пасля гэтага мяне пакінула адчуванне, што ў левым тунэле хтосьці сочыць за мною, і я зноў паглыбілася ў чытанне ўрыўка, які мяне захапіў і напалохаў адначасова. Неўзабаве з’явіўся гаспадар крышталя, апрануты ў высокія боты і прасторнае старасвецкае ўбранне, і адчыніў сваё акно, так што я магла яго бачыць. Працяглыя нечаканасці далей мяне зачароўвалі, а рэвалюцыйная кніга, якую я трымала ў руках, толькі падвойвала маю ўсхваляванасць. Калі гадзіннік прабіў адзінаццаць, мудрэц бясшумна скінуў свой плашч з каптуром на падлогу. З плеч папрадухі, якая, нарэшце, кінула сваю манатонную працу, таксама зляцеў нейкім чынам падобны тоўсты плюшавы плашч. Затым яны абодва накіраваліся некуды праз тунэль – кабета, прытанцоўваючы, рухалася наперадзе, а мудрэц, адштурхнуўшы тую самую кнігу, якую я чытала, і падставіўшы месяцовым промням свой жвавы твар, знакам загадаў мне рушыць за імі.

Мігатлівымі іскрамі мы беглі па звілістых тунэлях гэтага неймверна бліскучага шляху, адчынялі акенцы і запальвалі шматлікія агеньчыкі, а на небе побач з месяцам ззяў Сірыус–Зорны Пёс і паглядаў з усмешачкай на нашу вандроўку, да якой далучалася ўсё больш і больш шумных вясёлых людзей, ствараючы дружны хаўрус, аб’яднаны аднолькава прыязнымі выразамі прыгожых твараў. Мы ўжо перасоўваліся пашыраным тунэлем, нібы па гарадскому праспекту. Вочы нашых спадарожнікаў свяціліся блакітным святлом, нагадваючы дзіўныя зыбкія сузор'і.

Люд няспынна далучаўся да нас, натоўп бясконца змяняўся і варушыўся. Нехта паціснуў мне далонь, нехта папляскаў па плячу, нехта правёў рукою па спіне. Прыгожыя твары, ясна асветленыя месяцовым святлом, былі адкытыя і радасныя; нехта рагатаў, трое па-правай спявалі смешную песенку, адзін узлез на лаву і гучна дэкламаваў вершы, размахваючы рукамі. Па-левай вялася гарачая спрэчка паміж гуртком калярова адзетых хлопцаў з пэндзлямі ў вытанчаных пальцах; тры дзяўчыны наперадзе танцавалі павольны танец, перавіўшы рукі. Утрапёны натоўп сапраўды нагадваў буйны карнавал, які канцэнтраваўся ў белай прасторы, нагадваючай велічны белакаменны храм. На імгненне мне здалося, быццам зорка Альдэбаран спусцілася з нябёс і зазіхацела проста на вастрыі яго прывіднага шпіля.

Я знаходзілася разам са сваімі праважатымі пасярод пусткі, частку якой займала поле са стэламі і шпілямі бездакорнай формы, а другая частка ўяўляла сабой напалову брукаваны пляц, шчодра замецены снежнай коўдрай. Наўкруг пусткі месціліся шматлікія сучасныя скульптуры і масіўныя фантаны. Навокал таямнічым чынам скакалі балотныя агеньчыкі, асвятляючы скругленыя алеі, нараджаючы яскравы бляск у струменьчыках вады, адлюстроўваючыся ў вачах фестывальнікаў. Раптам я разгледзела ў далечыні мігатлівыя водбліскі зорак у вадзе… можа, гэта было мора. Я нават амаль не здзівілася, бо пазірала скрозь бялявую смугу, хаваючую межы гэтай пусткі, і магчыма, гэта мне падалося. Я ўбачыла расхінутыя вароты і смела рушыла да іх. Першая, не азіраючыся, я зайшла ў праход, мудрэц с кабетаю пакрочылі за мною, усе астатнія таксама далучыліся да нас. Снежныя завірушкі ўзняліся ад павеву халоднага ветру, заіскрыліся ў паветры.

Навокал было светла, нават занадта светла, нягледзячы на тое, што крыніцы гэтага святла не было відаць. Насупраць варот, якія нагадвалі вялізарны пазалочаны люк, я ўбачыла зграбную лесвіцу, створаную хіба найлепшым мастаком у свеце, якая вісела паміж падлогай і небам, як бы сама па сабе, ні да чаго не прымацаваная. Яна была ўпрыгожана вытанчанымі ўзорамі з завітушак і кветак, ззяла перламутрам вясёлкавых колераў, інкрустацыямі з каштоўных каменняў, люстэркаў і празрыстых крышталяў. Гэта была сапраўдная асалода – кранаць і разглядваць гэты шэдэўр. Працэсія, што ўздымалася па сходах, нагадвала пярыстую марудную птушку ці кітайскага стракатага дракончыка. Мы йшлі наверх паважна і павольна, усведамляючы казачную прыгажосць моманта, які бывае, можа, аднойчы ў жыцці. Лесвіца  доўжылася падвойнай спіраллю праз аблокі, пахнучыя ваніллю і ружамі, паветра было насычана электрычнасцю і было надзвычай празрыстым. Танюсенькія блакітныя маланки з’яўляліся неўзабаве, палохаючы ды смяшучы ўсіх нас.  Даволі хутка я разгубілася і ўжо не ведала, дзе ніз, дзе верх, бо лесвіца выгіналася, перакручвалася і блукала ў вымярэннях, падобна як на гравюрах Эсхера. Гукі крокаў спакваля ператвараліся ў мілагучную музыку, бо кожная прыступка мела сваю асабістую ноту, змяняючуюся ад ступені націску на яе. Яшчэ праз некаторы час – мне здавалася, што мінула ўжо цэлая вечнасць – маю ўвагу прыцягнулі дзіўныя бакавыя залатыя тунэлі, што цягнуліся аднекуль з нязведаных яскравых безданяў наўпрост да лесвіцы. «Медныя трубы» - падумала я й засмяялася. Аднак, пазней я ўбачыла, як некаторыя небаракі з нашай суполкі былі зацягнутыя гэтымі трубамі і сасклізнуліся ўніз, нібы з амерыканскіх горак, не дасягнуўшы вяршыні нашага падарожжа, але чамусці мне не было іх шкада. Узнімаючыся дагары, я разумела, што знаходжуся недзе надзычай высока, але гэта толькі захапляла мяне, здавалася, я ўвогуле запамятавала, што такое страх і была ўпэўненая, што нічога дрэннага са мною не здарыцца.

Гэта было вельмі дзіўна, але, калі я напрыканцы выйшла на балкон з балюстрадай, кожны слупок якой быў мудрагеліста ўпрыгожаны вытанчанай разьбой, я пачула плёскат вод і ў прадчуванні нечага надзвычайнага, пабегла да перылаў. Паклаўшы далоні на халодны мармур, я мімаволі скаланулася, адчуўшы шэраг змяняючыхся эмоцый: спачатку недавер, затым захапленне, а потым увогуле мне захацелася плакаць. Невыразнае перапаўняла мяне, я дрыжала і надта баялася прачнуцца і раптоўна страціць усё гэтае хараство. Я дзякавала лёсу, што адгукнулася на покліч прамаці, далучыўшыся да гэтага першабытнага рытуалу, таму што вакол мяне ззяла і пералівалася маё мора, мая празрыстая бездань, мая залацістая плынь, мая сімфонія колераў і тэкстур, бязмежная і неабсяжная, спрадвечная, як само жыццё.

Затыхаючыся, ледзь не трацячы прытомнасць, я сузірала гэты неверагодны краявід, а між тым сябры мае збірался на балкончыку, я заўважыла, што іх засталося няшмат, але кожны твар асвечваўся ўнутранай дабрынёю, а ў вачах магчыма было прачытаць людскія мары ўсіх вякоў, адказы на ўсе пытанні, якія калі небудзь уздымаліся ў чалавечай душы. Пачыналася свята Раства Хрыстова, абрад, які нарадзіўся разам са збаўленнем чалавецтва і які будзе існаваць да той пары, пакуль існуе чалавецтва, старажытны рытуал святкавання атрыманай неўміручасці, боскай ласкі і незямной любві. Мы стаялі моўчкі, а дзесьці наводдаль адчувалася прысутнасць нечага велічнага і таямнічага, неймавернага, неспасціжнага, але прыязнага і справядлівага. Адусюль лілася пяшчотная мелодыя, нагадваючая спевы анёлаў. Мне чуліся ціхія воплескі крылаў, якія даносіліся аднекуль здалёк, цёплае святло плавілася навокал, нібы само паветра было насычана ружовым ды аранжавым полымем, гарачым, але не апякаючым. Мяне паглынула цяжкавытлумачальнае пачуццё паўнаты жыцця, задавальнення існаваннем, калі адчуваеш кожную клетачку свайго цела здаровай, вібрыруючай і пяючай.

Мудрэц, які прывёў мяне сюды, сядзеў на перылах, звесіўшы босыя ногі па-за балкон і матляў імі. За левым яго вухам было закладзена белае доўгае пяро. Ён паглыбіўся ў роздум і рассеяна пасміхаўся над чымсьці ў сваех думках. Дзе і калі ён згубіў чаравікі, я не ведала. Я падумала, што насамрэч ён бываў тутака шмат разоў і што ён неверагодна, непрыстойна стары. Усе прысутныя ставіліся да яго з пашанай, але па-братэрску. Увогуле, агульная прыгода наблізіла нас адзін да аднаго, мы з’ядналіся ў нейкі своеасабісты гурт з асаблівай мэтай. «Час» - прамармытаў мудрэц, дастаў аднекуль дзіўную флейту з мноствам трубачак, падобную на тую, якой карыстаўся Пан, і зайграў сумную сардэчную мелодыю. У адказ на гэта у паветры з’явілася зялёная зорка, такая бліскучая, што нават стала балюча вачам, з якой раптам матэрыязаваліся казачныя крылатыя істоты.

Гэта былі бездакорныя стварэнні, выкананыя амаль у дасканаласці самой прамаці-гармоніяй у надзвычайным надхненні. Я амаль не варушылася і не дыхала, прагавіта разглядаючы Пегасаў, крылатых ільвоў, Феніксаў і сініх валоў з выразнымі вачыма, перапончатакрылых залатых змеяў, чырвоных драконаў, аграменных ззяючых зялёных стракоз. Некаторым з іх я нават не магла падабраць назву. Я сілілася запомніць гэта відовішча на ўсё жыццё. Відавочна, усе яны былі ручныя і калі, нарэшце, наблізіліся да прошчы, дзе тоўпіліся фігуры, тыя прыняліся лавіць і сядлаць іх. А потым, адзін за адным, вершнікі несліся прэч ўздоўж воднай гладзі, адлюстроўваючы ў ёй зграбныя моцныя рухі крылатых сваіх саюзнікаў.

Мая старая знаёмая папрадуха недзе знікла, калі і як, я не ведала, на прошчы засталіся толькі  мудрэц і я, і калі ён знакам загадаў мне абраць адно з стварэнняў і далучыцца да астатніх, я, нечакана нават для сябе, упарта адмовілася. Побач са мною рахмана трымалася ў паветры пара-тройка дзівосных прыгажунь, але ніводная з іх не падалася мне кроўна роднай, а я чамусці ведала, што гэта абавязковая ўмова паспяховага палёту. Тады мудрэц выцягнуў пляскатую дошчачку і пяром надрапаў словы, з якіх вынікала, што ён – пасланец маіх праайцоў, якія заснавалі фэст, і цяпер яны заклікаюць мяне вярнуцца і прыняць удзел ў апошняй і найгалоўнай містэрыі, якая яшчэ мае адбыцца. Калі я прачытала пасланне, напісанае ў выкшталцоным старасвецкім стылі, мудрэц, бачачы маё ваганне, ёмка выцягнуў зза правага вуха дзве завушніцы, а з рота - кулон. Я распазнала ў іх старамодныя смарагдавыя упрыгожванні маёй бабулі, у якіх яе пахавалі ў адпаведнасці з тэстаментам.

Але гэта мяне не суцешыла і не пераканала. Асмялеўшы, я скінула абутак і скочыла на перыла абедзьвюма нагамі і пайшла па іх хістаючыся, з задзірлівай брыдкай усмешкай. Я не разумела, што на мяне найшло. Можа, я ўявіла сябе Ахвеліяй? Гэты выбрык напалохаў апошніх лятуноў і яны пачалі плаўна пікіраваць уніз. Але болей за ўсіх спалохаўся мой сябра. Ён ірвануўся, каб затрымаць іх, але не ўтрымаўся і нечакана зваліўся з балкона дагары нагамі. Усё гэта адбылося ў імгненне вока. Я неадкладна без ваганняў скочыла за ім. Паверхня спрадвечнага мора шпарка набліжалася да мяне. Заплюшчыўшы шчыльна вочы, я чакала болю й смерці, але нечакана плыннае люстра раскалолася на шматлікія аскепкі, утварыўшы тунэль нейкай новай якасці, хуткасць заняпаду павялічылася, апасля чаго знянацку зышла да мінімуму. Я бачыла сябе ў адбітках на хвалях лятучаю ўздоўж паверхні вады на ўласных крылах. Мажліва, я бачыла побач яшчэ адзін падобны абрыс, але я не ўпэўненая. Бо я болей не вытрымала і напрыканцы страціла прытомнасць.

Я працую ў лякарні ўжо шмат гадоў з таго часу. Я назірала шмат хворых, я выратавала нейкую колькасць жыццяў, я бачыла нягоднікаў і вельмі вартых людзей, якія жывуць належным чынам, паважаючы адзін аднаго, ці плююць у твар іншым. Я ведаю дастаткова аб чалавечай нізасці і подласці, але я бачыла таксама самаахвярную любоў і глыбокую веру. Я даволі цынічная, як і належыць быць урачу, але я заўсёды чакаю цудаў у свята Божага Нараджэння. Гэта немагчыма растлумачыць, гэтым немагчыма падзяліцца. Мае сябры і калегі маюць выдатныя веды і шырокі кругагляд, яны мяне любяць, але лічаць трошкі дзівачнай, бо калі-некалі мне даводзіцца згадваць ці прадказваць нязначныя падзеі і выказваць незвыклыя думкі, зашывацца ў чытанне блюзнерскіх тэкстаў і нечакана ззяць усмешкамі ці наадварот засмучвацца да слёз. Дарэчы, мае калегі псіхіятры ніколі не абвінавачвалі мяне ў нястрыманасці ці гістэрычнасці. Наадварот, я лічуся чалавекам з надзвычайна моцнай псіхікай. Што ж паробіш, гавораць, нават дэтэктар маны магчыма падмануць.

Нехта абражае латынь, называючы яе няўклюднай, вульгарнай. Ёсць яшчэ такія дзівакі, якія не стаміліся спрабаваць рабіць з яе пераклады, не бачыўшы далей уласнага носа. Але іншым разам сапраўдны сэнс выслізгваецца ў небарак паміж пальцамі, і нячысцікі-дэманы пасміхаюцца, паціраючы далоні. Але хто ніколі не памыляецца, няхай кідае каменне ў чорнае люстра сусвету. Я дык не буду. А можа… паспрабаваць?

«Найвышэйшыя з зямных палацаў схаваны ад  паквольных вачэй,  бо таямніцы іх невытрымальныя і непасціжныя. Благаславёна тая зямля, дзе агульнасусветныя мары ўвакрасаюць і ўвасабляюцца дзіўным чынам, але найрызыкоўнейшы той розум, што жыве асобна ад плоці. Убогі той дол, у якім не ляжыць старажытны ахоўца роду, і прымітыўны той горад, якога не турбуюць веды аб гісторыі продкаў у працягу часа, бо яны ператварыліся ў попел. Што кажуць старыя павер’і, даўно запамятавалі змалеўшыя нашчадкі, абражаючы бязлітасна душы тых, хто служыць айчызне, замураваўшыся ў магілы свае, але яшчэ здольныя карміць і навучаць чарвя, які сілкуецца на іх плоці, пакуль з гнілі не праб’ецца свавольны парастак жыцця, і тады, спрадвечнае, што жыве ў зямлі, навошчвае сябе, каб шукаць справядлівасці і волі, і расце, каб чыніць пачэсны суд. Вялізныя тунэлі ўзведзены таемна там, дзе хапіла б зямных сітавін, і той, хто павінен поўзаць, навучаецца лятаць».


Рецензии
"Вялізныя тунэлі ўзведзены таемна там, дзе хапіла б зямных сітавін, і той, хто павінен поўзаць, навучаецца лятаць»....

Фінал чоткі, варта адзначыць.

Кабердин Владимир   25.11.2015 23:43     Заявить о нарушении
Па справядлівасці гэта Лавкрафт. Але- падвойны(!) пераклад с перападвыпервертам.
Чысты кайф!

Има Иро   26.11.2015 00:49   Заявить о нарушении
А! Яшчэ. Я вышыванкамі зацікавілася. Дык вось. Там мая птушачка чырвоная не апошні элемент. О как! Карацей, паспрабую вышыванку зрабіць. У сьвядомыя цягне.))) Звар’яцела зусім.)))

Има Иро   26.11.2015 00:55   Заявить о нарушении
Свядомыя людзі розныя.
Не аднолькавыя дык точна.
Глузд тыповым не бывае.
Толькі матэрыя.
Толькі рэчы.
Калі б у якую рэч збіраліся, дык гэта была б канкрэтная інфармацыя.
А ў свядомыя можна падацца і нічога новага бачна не робячы.
Аб гэтым у майго знаёмага празаіка В.В. ёсцека нешта.

Кабердин Владимир   26.11.2015 22:34   Заявить о нарушении
Ссылку пжалста.

Има Иро   26.11.2015 23:31   Заявить о нарушении
Свядомыя.
Побач з вядомым, але не вядомыя. Вядучыя. За шырпатрэбам не пойдуць.
Толькі за індпашывам.

Кабердин Владимир   26.11.2015 23:40   Заявить о нарушении
Ну, правильно. Я сама буду вышивать, руками, узор свой придумаю, по мотивам.
Мотивов уже скачала и текстов по толкованию символов.
Почитаю попозже, на минутку заскочила.

Има Иро   27.11.2015 16:28   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.