Бяспечнае

      Калі я апошні раз хадзіў у тэатр па ўласнай ініцыятыве, там было шмат людзей. Не падумайце залішняга аб шэраговым мінскім тэатры мінулага году. Зала маленькая.  Нельга казаць што відовішча мне падабалася.
Бо яно мне вельмі падабалася.
Але бесперспектыўнасць гэтага занятка была ў іншым.
Гэта быў тэатр Беларускай драмы. Пастаноўка была на беларускай мове. Мне гэта таксама вельмі падабаецца.
Гэта рэдкасць бачыць тэатральнае відовішча па-беларуску. У нас, на Беларусі рэдкасць. Па тэлевізары гэтага практычна няма. У Крымінальным кодэксе і Правілах дарожнага руху таксама. Нават беларускамоўныя каментатары Навіцкі і Новіаў з пачатку тысячагоддзя перасталі каментаваць футбольныя матчы па-беларуску.
З'явіліся, праўда, новыя, Павал Баранаў, Сяргей Булацкі, але…
 Але навошта???
 Беларусу істотна чуць беларускую мову, бо практыкі самому на ёй размаўляць няма. Толькі чытаць і друкаваць. Як я зараз друкую.
Мне істотна чуць беларускую мову. Я беларус.
Але навошта рабіць уражанне, што ўсё  нармальна?
На Беларусі беларускамоўнаму пражыць немагчыма.
Абавязкова трэба ведаць яшчэ якую небудзь мову. Хоць гішпанскую або кітайскую, але па большай частцы рускую ведаюць. На ёй і УК і ПДД і працоўныя месцы таксама. Як і на кітайскай і на гішпанскай мовах працоўныя месцы на рускай мове ёсць. І больш такіх месцаў. На беларускай няма.
Добра ведаюць рускую мову на Беларусі. Не тое што лепей беларускай ведаюць, а лепей рускага рускую мову ведаюць. Бо праз беларускую лягчэй разумець схаваны сэнс рускіх словаў. Напрыклад руская «Опасность» гэта беларуская «Небяспека». А руская «безопасность» гэта беларуская «бяспека».  Такім чынам беларусу робіцца зразумелым, што спачатку была «безопасность», а ўжо потым «опасность». Рускі чалавек можа гэтага і ня ведаць. Лінгвісты звыклі новымі рабіць словы з дадатковымі літарамі, а не наадварот. Гэта якраз адваротны выпадак.
Аб гэтым папярэджваюь і першыя літары новага слова «Оп». Маўляў было «Без» і знікла. «Без», дакладней «Бэз» гэта дрэва. Назва гэтага дрэва па-руску «сирень». Фіялет іначай.  Такім чынам «Оп» папярэджвае аб страце «фіялета». Хто цяпер не ведае аб тым, што фіялетавы колер сымбаль абыякавасці?) Хіба малое дзіця, або надта стары чалавек.
Цяпер што ж адпавядае рускаму «Оп» у беларускім аналяге «Небяспека»?
Возьмусь сцьвяржаць, што гэта «Небяс». Старабалцкі варыянт беларускага слова «неба» можна сказаць.  Беларускае «неба» гэта рускае  і «небо», і «нёбо». Славацкая і славенская мовы чотка даюць зразумець розніцу гэтых словаў у адрозненні ад беларускай мовы. У славенскай гэта «рай» і «палата», а ў славацкай гэта «небо» і «посходзе» (пасля сходу)
Вось што такое рускае «Оп»  і беларускае «Небяс» (неба) – невызначанасць. Неабмежаваная невызначанасць месцазнаходжання. Або пад небам, або пад дахам і за сцяной. Рускі варыянт «безопасность» адзначае канец невызначанасці. А беларускі варыянт «бяспекі» адзначае усяго толькі знікненне часткі невядомага ( не з небяса)
Застаецца разглядзець толькі астатняе, рэшткі словаў «опасность» і «бяспека». Гэта «асносць» - оснасти (набудзь патрэбнае) і «спека» - «спёка».
Рускі варыянт на рэшце выдае патрабаванне нешта рабіць ва ўмовах чорна-белага кіно, умоўна кажучы. Беларускі варыянт на рэшце выдае прысуд – пекла. Хочаш-не хочаш, а прымай прысуд пасля высвятлення абставін. 
Або па-русску нешта рабі, або прымай прысуд па-беларуску.
Справа ў тым, што пры дрэнных справах ніхто прысуд прымаць не хоча, дарагі чытач».
А пры добрых справах ніхто рабіць не хоча.
Вось так і жывем, мы, беларусы. Не хораша, але і ня дрэнна. Калі лічым сябе беларусамі, а размаўляем па-руску. Чым горш справы, тым больш па-руску размаўляем.
Спадзяюся што напісанае тутака дазволіць чытачу зацікавіцца беларускім тэатрам.)  Мяне яшчэ і запрашалі ў тэатр. Не толькі па ўласнай ініцыятыве я хадзіў у беларускі тэатр. але пасля Тэатра Беларускай Драмы я хадзіў у Тэатр імя Янкі Купала.
На "Барбару Радзівілл" хадзіў, калі быць дакладным.

Таццяна Дароніна са знакамітым
http://www.youtube.com/watch?v=oiARNay26_E


Рецензии