Адказ дысiдэнту

Ты прамаўляеш
Тэорыі -
З вуснаў
Сыплецца гадаўё;
Ты іх выціраеш
Употай,
У думках
Імя затаіўшы маё.
Атруту ліеш
Непрыкметна;
Чалавека стаецца
Усё меней...
І робіцца цела паперай,
І новую мішуру
Размотваеш
І дастаеш з кішэняў;
Гламурны пратэст,
І напаказ – істэрыкі,
Абвінавачванні з рогатам,
І ты – свабоды спявак.
Ты папяровы тыгр,
Ты сімулякр
І ўзорны не-чалавек –
І што тут пайшло не так?
Сустрэча ў стылі часу
Дае мне хаця б надзею,
Што не пашкодзіш болей
Ты ні людзям, ні мне:
Бо ты не герой,
Не паэт, не творца –
Ты проста мішэнь з кардону
На голай бетоннай сцяне.


Рецензии