i чытае Бжэзiнскага...
паблізу вакзала
і чытае Бжэзінскага
заміж жаночых раманаў...
у сталіцу ўварвалася
з перабітым крылом
каб да бруку прыпасці
загаіць свае раны
каб у банальным мока
адчуць смак свабоды
зарадзіцца энергіяй
перці насуперак
адпрацоўцы канцлагеру
насуперак моды
і адно суцяшае
чым больш крываточыць
тым болей праўды
у творах
артыкулы пішуцца
слязьмі ды крывёю
пра малюнкі і прозу
нат гутарка не ізде...
дыпламатам ты станеш
не раней за трыццаць гадоў
то Святы Андрэй напрарочыў
дапі сваю каву
выцірай свае вочы.
Свидетельство о публикации №215121401935