З самой сабой
Маўляў, у цябе
Заўсёды ёсць ты.
І я зразумела:
Дам рады.
Пачастую сябе
Смачнай кавай,
Павяду сябе у кіно,
Падару сабе
Кветак букет
І прыемныя словы
Буду казаць сабе.
І сумку цяжкую,
Як доля, сабе
Паднясу куды трэба.
І суцяшаць сябе
Буду таксама,
Вытру слёзы сабе
І сама пажартую,
І цалаваць свае вусны,
Буду я вельмі страсна,
І абдыму сябе,
Буду лашчыць сябе,
І дзяліцца пяшчотай
З сабою самой.
Я сябе вывезу
На курорт у Іспанію,
У Скандынавію,
У Польшчу –
Куды захачу,
Бо грошай сабе зараблю,
Забяспечваць буду,
І карь’ернымі
Радаваць дасягненнямі,
Мне не шкада –
Для сябе,
І ніхто не асудзіць.
Я сабе уладкую
Кватэру ў сталіцы,
Шубу куплю,
Каб не мерз далікатны
Мой арганізм,
Я падару сабе
З дыяментам кальцо
На гадавіну самоты.
Я рамонт сабе
Зраблю без праблемаў,
Буду чытаць сабе кнігі
І перад сном
Гладзіць сябе па шчацэ.
Я буду падтымліваць
Усе памкненні,
Праз гады я з сабою
Прайду, бы праз горан,
І буду сабе усміхацца,
Сабой ганарыцца,
Сабе апладыраваць,
Бачачы на экране,
Сябе трымаць за руку,
А потым,
У шчасця экстазе,
У бібліятэку пайду
І, кулю ў скроню
Пусціўшы, сябе
Урачыста заб’ю.
Свидетельство о публикации №215122101649
І ўрэшце такой практыкі можа адкрыцца нешта адваротнае жаданню сысці.
Валерий Ясень 30.06.2017 11:23 Заявить о нарушении