Мытнiк Русо

Верш прысвячаецца Анры Русо, аднаму з маіх улюбёных мастакоў. Я адчуваю з ім нейкую роднаснасць, таму што: самавук; захапляюся кветкамі, раслінамі і ўсялякай экзотыкай; займаюся нелюбімай справай, а адтуліну і палёгку знаходжу ў маляванні і творчасці наогул.

Насуперак шэрасці,
Нечыім кпінам
Зноў нараджаецца
Свет у карцінах:
Кветкі трапічныя
Ў нетрах лясоў –
Хто ж гэты аўтар?
Мытнік Русо.
“Якая экзотыка!
Ён, мо, вандроўнік...” –
“Ну што вы, панове!
Ён сціплы чыноўнік”. –
“Ды гляньце, ён невук,
Ну хто так малюе!
Жывапіс жартаў
Такіх не даруе!”
Адно ўсміхаецца
Мытнік Русо
І марыць пра сельву
Даўнейшых часоў,
Дзе змеі-ліяны,
Буяе лістота
І тыгр па сцежцы
Крадзецца ўпотай.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →