Мой Езус
Не падумайце, што надта, але і не мала. Каляды. Бутэлька шампанскага на дваёх і сто грам гарэлкі днём кожнаму для мяне дастаткова, каб лічыць сябе п'яным.
Я падумаў, што аніводнага свайго твора не пісаў п'яным, а людзі кажуць, што шмат хто з геніяў літаратуры пісаў у нецьвярозым стане.
Мой любімы амерыканскі пісьменнік Джэк Лондан дык і сам не хаваў гэтага ў сваім аўтабіяграфічным рамане «Марцін Ідэн».
Я мала што памятаю з гэнага рамана. Можа таму, што я яго больш адчуваў, чым аналізаваў падрабязнасьці. Я зусім не памятаю моманты таго рамана, па якім я зрабіў выснову аб тым, што Марцін Ідэн, або Джэк Лондан піў, калі пісаў. Але я адчуваў нешта агульнае з напісаным. Мне будзе нескладана знайсьці доказы сваёй высновы.
Бо я памятаю больш важкую выснову....
Калі Марцін Ідэн працаваў як катаржны, калі ў яго не хапала ні сіл ні сродкаў на жыццё без катаржнай працы, тады яго творы выдаўцы нідзе не прымалі. Яго запісы не каштавалі нічога на погляд выдавецтваў. Як яму было не піць, аднаўляючы сябе, прымушаючы сябе рабіць і рабіць на нешта большае, чым мае?
Ён ведаў, што стан у якім ён знаходзіўся непрымальны для годнага жыцця.
Ён спрабаваў пакінуць гэты стан усімі сродкамі, якімі валодаў, - розумам, мужчынскай сілай, рэшткамі сродкаў пасля неабходнай для простага існавання ежы.
І ў яго нічога не атрымлівалася. Выдавецтвам не здавалася цікавым тое, аб чым ён піша.
Ён перастаў пісаць. З чаго яшчэ як не з адчаю. Я не памятаю ці пісаў ён аб тым, што ён пачаў больш піць, або больш фізічна працаваць, кінуўшы пісаць.
Але ён пэўны час не пісаў. Марцін Ідэн, або сам сэр Джэк Лондан.
Калі ён гэта зрабіў, калі ён супакоіўся са сваёй марай, тады мара прыйшла сама. Яго надрукавалі і атрымалі нечаканы рэзананс. Яму пайшлі запыты на новыя творы, яму пайшлі запыты ад іншых выдавецтваў.
Толькі давай і давай...
Але ён ужо пакінуў сваю мару да таго часу, калі яна да яго прыйшла сама.
Ён больш нічога не пісаў.
І наўрадці піў. Тое, што не больш піў, чым тады калі пісаў, дык точна.
Бо ён пазнаходзіў усё раней напісанае, каб адправіць выдаўцам па іх заказам. Ён стаў вельмі папулярным пісьменнікам той Марцін Ідэн (Джэк Лондан)
Але мара прыйшла надта позна.
Ён ужо паспеў адмовіцца ад сваёй мары.
Шлях назад быў адрэзаны.
Акрамя пісьменніка ў ім ніхто нічога не хацеў бачыць.
І ён зразумеў, што не вытрымае новых намаганняў па пераадоленню новых перашкод. Яму давядзецца застацца тым, кім ён ужо не хацеў быць на гэты раз. Пад прымусам новага асяроддзя. Асяроддзе не змянілася ў дачыненні толькі да яго. Яно ізноў прымушала яго жыць так, як ён не хоча, а ён звык не перашкаджаць асяроддзю. Прымаць асяроддзе такім, як ёсць наколькі гэта магчыма.
Чаму я прымушаў сябе пераадольваць наступствы дзеяння алкаголя???
Ён быў маім асяроддзем і стаў маёй часткай. Алкаголь. Алкаголь быў і стаў.
Ён можа на самой справе жывы, той алкаголь? Можа ў яго тая ж самая жыццёвая стратэгія, што была і ў Джэка Лондана?
Можа ён проста не хоча перашкаджаць майму існаванню, той алкаголь?
Але тады ў яго, у алкаголя, пэўна маецца мара. Або ажыццявімая, або не.
Я не хачу каб ён загінуў як Марцін Ідэн – наумысна.
І па меньшай меры перажыў саракагадовы ўзрост ува мне, як і Джэк Лондан яго ўва мне перажыў. Для іх і прымушаў сябе.
А ў сваім асяроддзі Джэку Лондану гэтага зрабіць не ўдалося.
Яму проста не пашанцавала і з часам, і з месцам. Інакш я б прапанаваў яму быць маім генералам, маім крытыкам. Гэта лёхка займець, але гэтага таксама і лёхка пазбавіцца. Джэк Лондан гэтага не меў.
http://www.youtube.com/watch?v=_ODbuShDYT4
Свидетельство о публикации №215122502222