Зiмняя ноч

Мінус двадцать,
А можа, болей.
Намятае сумёты ў полі.
Ні душы.
Пазвоньваюць зоры.
Удалечы – абрысы бору.
Снег рыпіць –
У ім грузнуць боты.
Серабрыстая пара з рота.
Цемры сінь.
Пазаціхлі гукі.
Канчаткова знямелі рукі;
Не ў кішэнях –
Бо так ямчэй,
Па дарозе бяжаць шпарчэй.
Вось ваколіца,
Урэшце хаты,
І на кожнай сувей кудлаты,
Уздоўж па вуліцы,
Там – мая,
Яна вабіць, нібы маяк,
Цеплынёю
Каміну й сэрцаў –
Там нарэшце
Змагу сагрэцца.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →