***

Цукровай пудраю шляхі
Прысыпаны,
І наваколле
Празрыста стыне,
Бо ў шкле
Скавана голле.
Цукеркай ледзяной
Вісяць
Плады шыпшыны
І долу хіляцца
Са стогнам
Галіны.
Яны б і радыя
Пазбавіцца
Прымусу –
Але яны
Ва ўладзе
Грознай Медузы...


Рецензии