Згусцелі воблакі,
Сплываюць журам,
Блішчаць сумёты,
Як пад глазурай –
Сусвет ляндрынавы:
Прайшоў цыклон,
І клён ля веснічак –
Марскі дракон,
І мацакамі шклянымі
За маладзік
Схапіцца сіліцца
Ў апошні міг.
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.