Шэрачка з машэрачкай

- Сто баксаў? На кветачкі?
- Прыкідваеш? Яшчэ стужачкай звінула!
- Ахаха! Ну твая дае!
Двое мужчын у гадах сядзелі ў утульных скураных фатэлях, напалову схіліўшыся адзін да аднаго. Залацістыя водблескі гулялі па руках і тварах, нарадзіўшыся ў полымі велькага мармуровага каміна. Адзін з іх фанабэрыста ўзняў брыво. Другі адначасова ўзняў келіх, можа, каб схаваць прыкрую ўсмешачку. У попельнічцы сачыліся дымком дзве сігары.
- Усё роўна, мая мне болей адданая!
- Варажбітка, псіхалагіня! Праязны за чатырыста тысяч! Ахаха!
- Ах ты, стары пярдун!
- Пратэстую. Я не стары!
Абодва зарагаталі. Масіўныя дубовыя дзверы ціха адчыніліся і ў кабінет увайшоў нехта трэці. Звычайным жэстам адчыніў бар і пляснуў у шклянку віскі.
- Занадта добра смяецеся, панове. Увагу згубілі. Нехта вас пасвіць.
- Дык хто?
- Птушачка.
- Птушачка яшчэ не нарадзілася!
- А як нарадзілася, то з правым не згадзілася!
Зноў рогат напоўніў шыкоўны пакой, аздоблены каштоўным дрэвам. Фатэлі трэсліся. Гумарысты аж паскладаліся напалам.
Трэці рэзка павярнуў буйную кучаравую галаву:
- Дык я яе бачыў, у Гародні.
- Дык што?
- Яна мяне таксама ўбачыла.
- Пффф. I што?
- Казала, ладны азадачак маю. Казачніца, ёпта!
Ніхто не засмяяўся.
Заслона.

http://www.youtube.com/watch?v=fyiq8rYumu8


Дададзена:
http://www.youtube.com/watch?v=E3la7SpPCyI


Рецензии
О, колькі дзіўнага ў гэтым жыцці!

Артур Грей Эсквайр   28.10.2016 02:53     Заявить о нарушении
Бытавухі таксама шмат (выціраючы рукі аб фартух).

Има Иро   28.10.2016 15:02   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.