Мой горад
Мой горад не вельмі вялікі, але мае ў сваём багажы нямала цікавых гісторый - гэта і пабудова Маладзечанскага замка, і адкрыццё першай ў Беларусі настаўніцкай семінарыі, і Лібава-Роменская чыгунка, назву якой зараз носіць мая родная вуліца, і лагер для нямецкіх ваеннапалонных “Шталаг 342”, і кансэкрацыя першага ў Маладзечне касцёла, і першы Нацыянальны фестываль песні і паэзіі “Маладзечна”… Горад ўсё памятае. І гэту памяць ні адабраць, ні знішчыць нельга. Кожную падзею мінулага, кожнага свайго жыхара горад вечна захоўвае ў сваім вялікім бязмежным сэрдцы.
У цэнтры майго горада знаходзіцца парк, які ў дзяцінстве для меня быў сапраўднай казачнай краінай. Магутныя дрэвы-веліканы, помнікі, схаваныя ў самых патаенных вугалках, невялічкі лунапарк і цір, які быў любімым месцам маіх дзіцячых гульняў. Калі прайсці прама цераз цэнтральны уваход парка, то можна трапіць на галоўную плошчу горада, на якой стаіць політэхнічны калледж, які заўсёды вабіў мяне сваёй велічавай прыгажосцю. Там жа, ля Цэнтральнай плошчы, знаходзіцца невялікае кафэ, паходам у якое традыцыйна заканчваюцца ўсе нашыя прагулкі з маёй лепшай сяброўкай. Злева ад кафэ – музычная школа, дзе я ўпершыню ўзяла ў рукі гітару і з якой пачалася мая непамерная любоў да музыкі, якая і цяпер з’яўляецца важнай часткай майго жыцця.
Калі б мы выбралі іншы напрамак і прайшлі цераз парк улева, міма валейбольнай плашчадкі, то маглі б пабачыць Палац дзіцячай творчасці “Маладзік”, там пачыналася маё захапленне журналістыкай. Менавіта там былі першыя творчыя конкурсы, першыя пабеды і паражэнні, першыя рассказы, якія ішлі ў друк. Там жа я зразумела, што журналістыка – гэта не мой шлях, і згубіла мару. Але мне не крыўдна, бо гэта быў момант сталення.
Прайшоўшы далей, уверх па дарозе, мы патрапілі б да футбольнага стадыёна. Там быў першы футбольны матч, які я ўбачыла “ўжывую”, і там жа калісьці з бацькамі і братам вучылася катацца на лыжах і каньках.
Яшчэ многа месцаў у Маладзечне, якія я магу назваць асаблівымі. Але мой горад – гэта не толькі будынкі, не. Ён сам па сабе з’яўляецца нейкім цудоўным арганізмам, які мае свой асабісты характар. Мой горад вельмі гасцінны, ён з вялікай радасцю прымае кожнага, хто прыязжае да яго ў пошуках прытулку, працы або вялікай мары. Мой горад шчодры, ён ніколі не шкадуе магчымасцей і шанцаў для тых, хто адказвае яму ўдзячнасцю. Ён вельмі добры, заўсёды прытуліць і падтрымае таго, хто ў бядзе. Ён вельмі адданы і таленавіты…
Таксама адной з найлепшых рыс майго горада з’яўляюцца яго людзі. Маладзечна многія ведаюць як “горад солнца”…Аднойчы на вуліцах горада праводзілі апрос, і журналісты пыталі: “ Адкуль гэтая назва? Што яна азначае? Чаму менавіта горад солнца?” Тады я сапраўды задумалася над гэтымі пытаннямі і цяпер ведаю адказ - з-за людзей. Я часта пешшу гуляла па гораду, калі ішла дадому з школы, і разглядвала чалавечыя твары… Людзі ў Маладзечне унікальныя тым, што на іх тварах практычна заўсёды ззяе яркая і вясёлая ўсмешка. Гэтыя ўсмешкі грэюць нават самае халоднае і засмучанае сэрдца, нібыта сапраўднае сонейка пасялілася ў нашым гарадку і дарыць праз гэтыя ўсмешкі-прамяні нам сваю вялікую любоў.
Я вельмі люблю вандроўкі, і была ў многіх гарадах Беларусі, у Германіі, Польшы, але ніколі яшчэ я не сустракала горада, такога ж добрасардэчнага і ветлівага, як мой Маладзечна. Можа быць , пройдзе час , я наведаю ўсе тыя гарады , якія здаюцца мне найбольш цікавымі , і знайду іншы горад блізкі мне па духу , горад, які сам стане маёй марай. Але я дакладна ведаю, што нават тады, назва “мой горад” будзе адносіцца толькі да гэтага невялічкага, але такога роднага і такога “майго” кавалачка беларускай зямлі.
Фото Игоря Топина(https://vk.com/album-26845769_179917949)
Свидетельство о публикации №216031402185