Опера

    Хутка скончылася спякотлівае лета  і прыйшла жоўта-зялёная восень. Я люблю такую пару – пачатак зменаў  у прыродзе. Вясной люблю больш другую яе палову – з яскравымі фарбамі, з моцнай сілай, якая ўрэшце перадаецца і табе. А ў восень прырода паступова губляе сваю моц, але яшчэ застаецца шмат прыгажосці.  Сталасць часта выглядае больш прыцягальнай, чым маладосць.  Да летніх пасталелых фарбаў дадаюцца новыя, і ўсё навокал пакрываецца  матавым адценнем .
  Горад ажыў пасля  лета, напоўніўся людзьмі і культурным жыццём. Афіш было шмат. Наведваць тэатры ці  канцэрты нешта не хацелася. Пакуль свеціць сонца бабінага лета, трэба  лавіць яго промні.  А ўжо потым, у кароткія змрочныя дні і доўгія вечары бавіць час пад дахам і наталяцца святлом  духоўным.
  Аднойчы  заўважаю кінаафішу з “Травіятай” Франка Дзэфірэллі.   Знакаміты італьянскі кінарэжысёр – аўтар непараўнальнай стужкі “Рамеа і Джульета” паставіў на экране адну з самых папулярных опер Вердзі. Ногі самі пабеглі ў кінатэатр “Кастрычнік”.
  Кіназала на дзіва была запоўненай.  “Няўжо столькі прыхільнакаў оперы?” – падумаў я. На першых кадрах загучала ўверцюра з адвечнай тэмай кахання і роспачы. Апартаменты Віялеты, судовыя выканаўцы, сымпатычны юнак-грузчык, які адчувае, што месца тут незвычайнае, з сваёй цікавай гісторыяй. Яго ўвагу прыцягвае спальны пакой, дзе ў ложку ляжыць хворая жанчына са слядамі былой прыгажосці. Жанчына заўважае юнака, і ёй на імгненне падалося, што прышоў той, якога яна так моцна пакахала і які ёй жорстка здрадзіў. Падалося, што вярнуўся той шчаслівы час.
  Палачалася першая дзея оперы, у якой апартаменты Віялеты бачылі  лепшыя часы. Публіка разачаравана ўздыхнула  - “Опера?”, і  да дзвярэй пацягнуліся ручайкі незадаволеных. Побач са мною сядзелі двое юнакоў.
- Нашто нам гэтае выццё? Пайшлі хутчэй!  – прамовіў адзін
- Давай яшчэ крыху пасядзім, а потым пойдзем – адказаў другі.
  Грымнуў аркестр, і хор заспяваў знакамітую “Велічальную”.  На экране Віялета і Альфрэд – Тэрэза Стратас  і Пласіда Дамінга. І пачалося чарадзейства оперы. Ручайкі сыходзячых на імгненне застылі, хто-ніхто павярнуў назад, двое маіх суседзяў-юнакоў засталіся да канца фільма…
  … Шмат гадоў таму, калі я навучаўся ў тэхнікуме, неяк прыйшло разуменне, што пара ўжо прызвычаіцца да культуры. Пакуль знаёмыя былі хіба што тэатр юнага гледача, куды нас прывозілі яшчэ са школы, канцэрты знакамітых савецкіх зорак, а таксама і замежных - з серыіі “Мэлодыі сяброў”. І самай высокай формай сцэнічнага мастацтва сярод майго атачэння лічыўся цырк, куды загаддзя бралі білеты. Оперны тэатр быў для нас за межамі зразумелага. Але я палічыў, што настаў час паспрабаваць адолець і гэтую вяршыню. Вось  на балет спачатку схажу, там хараство і не равуць. Але тэатральная касірка паведаміла, што на бліжэйшы час на балет ў яе няма, ёсць хіба толькі на оперу”Рыгалета” на заўтра. Якраз два білеты.
- Амаль дэтэктыўны сюжэт. Дочку скрадаюць ў галоўнага героя . Ідзіце, будзе цікава! – замоўніцкім тонам і амаль шэптам прамовіла касірка.
  “Ну, калі дэтэктыў, то трэба пайсці” -, вырашыў я. І Міхася пазаву з сабою. Ён менш кпіць будзе потым, калі высветліцца, што схадзілі на некую брыдоту.
  У пазначаны час мы ўжо сядзелі ў шыкоўнай зале опернага театра пад зіхоткай люстрай. Опера пачалася…
  … Пры першых гуках уверцюры, дзе яскрава гучыць тэма праклёну я ўцягнуў галаву ў шыю. Нешта занадта сур’ёзна! Але як велічна! Пачалася дзея, заспяваў хор, і на сцэну выйшаў герцаг. “Сэрца прыгажунь схільна да здрады” - палілося як мёд. “Вось, нешта знаёмае! Можа па радыё чуў?”  Ужо амаль падпавяю. Зала тоне ў апладысметах. Пляскаем у далоні і мы з Міхасём. Далей опера ўжо не адпускала. Герцаг- спакуснік намаўляе маладзенькую Джыльду, Рыгалета хоча адпомсціць, але закаханая Джыльда гіне сама, ратуючы Герцага. І вось зноў гучыць голас праклёну нясчаснага Рыгалета. .. Опера скончылася. Але ў мяне ўнутры ўсё кіпела. Пакуль ехалі дадому, трэсліся рукі. І я ніяк не мог спыніць гэтую трасяніну. Міхась здзіўлена глядзеў на мяне, але было відаць, што відовішча падзейнічала і на яго. Сам сюжэт не быў арыгінальны, але ўзмоцненая музыкай Вердзі, арыямі , дуэтамі і ансамблямі і іншым сцэнічным увасабленнем, опера стала занадта моцным  энергатычным пасылам у нашыя юнацкія душы.
  Потым я пачаў наведваць оперны тэатр рэгулярна. Вядома, хацеў адчуць яшчэ раз на сабе сцэнічныя жарсці, але яны падаваліся па рознму. Так велічная “Аіда” закончвалася на піяна пры накале трагедыі, калі згасала жыццё закаханых герояў. Оперы Пучыні вабілі сваімі прыгожымі арыямі. Оперы рускіх кампазітараў зачароўвалі масавымі сцэнамі і харамі. І я ішоў і ішоў ў тэатр за  энергетычным падсілкоўваннем. Так я стаў прыхільнікам оперы…
   …. Фільм-опера “Травіята” завяршаўся. У спальны пакой заходзіць Альфрэд. Ён ўжо ведае пра хваробу Віялеты, і яе ахвяру. Ён не дапусціць сухотам знішчыць каханую. Ён вылечыць яе, і яны зажывуць шчаслівым жыццём. Ён прыйшоў уратаваць сваё каханне. Юнак-грузчык бачыць гэтую сцэну сустрэчы і яго твар асвятляецца радаснай усмешкай. Яму спадабалася гэтая жанчына, і вось урэшце яе лёс  зменіцца да лепшага. Але дарэмна! Сухоты забіраюць жыццё Віялеты. Яны толькі  пакінулі ёй крыху сіл, каб дачакацца Альфрэда і нарэшце сказаць яму аб сваім каханні. Віялетта памірае ў абдымках каханага. Фільм скончыўся…
   Зала некалькі імгненняў заставалася нерухомай. А потым паступова гледачы падымаліся і панура накіроўваліся да выхаду. Мае суседзі-юнакі сядзелі моўчкі. У таго, што прапанаваў сыйці ў самым пачатку, раптам пачаліся сутаргі. Хлапец, хапаў рукамі паветра, вочы былі на выкаце, грудзі трасліся, як быццам падавіўся чым. “Можа астма ці сардэчны прыступ?” – падумаў я –“ Можа трэба хуткую вызваць?”  Сябар юнака занепакоена ўзяў яго за руку, крыху паляпаў па плячы, і праз некалькі імгненняў той прыйшоў у сябе. “Ну і выдатна, што ў жыцці  пакуль абышлося без трагедыі!”  І мы пайшлі да выхаду…
  …А на вуліцы быў надвячорак і яшчэ свяціла вераснёўскае сонца. Горад жыў сваім жыццём.
   


Рецензии
Очень понравился Ваш рассказ! Замечательно, что любите оперу! Огромное спасибо!

Юлия Грицай   13.04.2019 21:08     Заявить о нарушении
Спасибо за отзыв! На белорусском, значит, поняли

Георгий Чёрный   25.08.2019 21:53   Заявить о нарушении