На лецiшчы
Ля мяне раніцой прачнешся,
І пацягнешся, цёплы ад сну,
Абдымаць мяне ды ўсміхнешся.
Ты нарвеш гартэнзій у садзе,
Я згатую амлет на сняданак,
І бурштынам засвеціць гарбата –
Так на кухні сустрэнем ранак.
Возьмеш свой скураны дыпламат,
Завяжу табе гальштук сіні,
Ты – на працу ў чорным аўто,
А мяне на ўвесь дзень пакінеш.
Пераклады, раман, дысертацыя,
Толькі помню, чакаю вечар,
Калі вобраз твой з летуценняў
Ператворыцца ў яву стрэчы.
Свидетельство о публикации №216040701268