Вяргiнi

Вось цемра разлілася;
Ціха ў садзе;
Вяргіні на мяне
Пяшчотныя глядзяць
І поўныя журбы;
Яны размытыя
У сіняй лесіроўцы
Далёкія і блізкія
І нерэальныя нібы.
Ці гэта проста здані?
Цені, душы кветак?
Дыханне іншасвету,
Хаця, здаецца,
Прыцемак звычайны…
Каму ж адкрыецца
Адказу праўда:
Мастаку? Паэту?
І дзе мяжа,
Што аддзяляе кветку
Ад яе выявы
І мёртвых ад жывых?
Уздыхам-шапаценнем
Адказваюць вяргіні.
Моўчкі я гляджу на іх.


Рецензии