Легенда
Дык вось праходзіць год. Тутака варта заўважыць, што пан сур’ёзна да справы паставіўся. На старога мужыцкага каня відаць спадзяваўся. І вучыў, і апранаў, і вясяліў выключна па кніжках заморскіх. І аднымі толькі прысмакамі частаваў у дадатак да ўсяго. У Палацы панскім, не дзе небудзь. Ну як усіх панскіх дзяцей гадуюць гадаваў.
Падрыхтаваўся да мужыцкай праверкі і як след, і як не след!
І ўсё быццам добра йшло ж. Мужык прыйшоў, а ягоныя дзеці нуль увагі на тое, хто-што прыйшло. І што ж робіць гэты падлюка? Конь стары, падобны на панначку-зязюлячку што робіць, ну? Вымае з кішэні жменю лясных арэхаў з бліжэйшага гаю, і сыпле на стол панскі. Як наляцела тут дзяцей ягоных!!!
- Арэхі! Арэхі!!! Тата прыехаў.
Карацей кажучы давялося пану сваех дзяцей на выхаванне мужыцкай кабеце аддаць. А стары конь з мужыком застаўся.
Свидетельство о публикации №216042200425