у аптэцы
расстаўляем па палічках
дбайна, як у аптэцы:
нам хочацца сістэмы,
зразумелых надпісаў,
празрыстасці як шкельца –
ды што ні шклянка,
то чарговая загадка:
формы, колер, грані –
а подпісаў няма дзе яд,
дзе лекі, дзе парфум –
дарэмны намаганні
здабыць інструкцыю –
бадай што кожны з нас
ў шуканні праўды
рызыкуе ўвесь час...
Свидетельство о публикации №216042601182