Жах

разліты ў паветры
ва ўласнай крыві
няўмольны Жах
тонкім эфірам
балюча
лязом нажа
б’ецца змеем
за кратамі
губ падраных
за павуціннем
стамлёных воч
падгінае калені
у горле слёзы
ратункам ноч
заснуць як памерці
келіх цыкуты
ці прынясе збавенне
заб’е пакуту?
глытаеш зелле
бяжаць бяжаць
зноў раніш сябе
хаця цэліўся –
у Жах.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →