С ла вял кая
Аднойчы намаляваў ён птушку, да такую прыгожую, што ўся вёска збеглася паглядзець. Надыйшоў час класціся спаць. Але хлопчык ніяк не мог заснуць, круціўся з боку на бок. І тут чуе ён грукат у шыбы. Падышоў да вакна, глядзіць, - а там птушка, ім намаляваная, на яблыні сядзіць. Пабег хлопчык ў сад да дрэва, стаіць, глядзіць на дзіва і вачэй адвесці не можа. А птушка кажа хлопцу:
- Ці не бачыў мяне? Ты ж сам маляваў мой вобраз.
- Дык тое ж малюнак…
- Але ў цябе ёсць сіла вялікая, - усе, што намалюеш, тое здесніцца. Толькі памятай, што вельмі жадаць гэтага патрэбна, - сказала тое птушка і паляцела.
Пайшоў хлопчык да дому і ўсе пра словы птахі думаў. А раніцай пабег маляваць. Спачатку адлюстраваў ён бульбу варанаю ды бохан хлеба. А яшчэ для маці сукенку новую. Вярнуўся да хаты, а на стале бульба з хлебам зыходзіць парам. Матка толькі рукамі спляснула:
- І калі паспеў!?
Распавёў хлопчык матулі пра птаху, аднак не паверыла маці. Тады малец і падарунак свой для яе дастаў – сукенку прыгожую. З тых пор павялося, што хлапец заўседы маляваў. Аднак толькі тады, калі вельмі яму хацелася чагосці. І працаваць стаў у разы больш, каб дар па дробязі не марнаваць.
З усей вёскі людзі да яго прыходзілі, каб дапамог у цяжкую хвіліну. Хлопец беды ўсіх да сэрца прымаў, да жаданнем дапамагчы перепаўняуся, тады малюнкі ажывалі.
Празнаў пра хлопчыка цар. І наказаў ён прывесці да сябе мальца. Ох, і рыдала маці, калі сынку забралі:
- Ведала я, што не на добрае той дар!
- Не плач, матуля, хутка вярнуся я ў родную вёску, - супакойваў сын.
Але ж чула матчына сэрца благое. Цар славіўся сваёй жорсткасцю і нецярпімасцю. Прывялі хлопца да гасудара. Загадаў ён намаляваць войска вялікае і моцнае, замак багаты, куфры з золатам… Далі хлапчуку і паперы вялікае мноства, і чарніла, і пёры…. Але не атрымалася нічога ў мастака: сотні аркушаў змаляваў, дзясятак пёраў зламаў, але карцінкі не ажывалі, не было мары ў хлопчыка, каб здеснілася намалёваннае.
Раззлаваўся цар, загадаў кінуць у астрог хлопчыка, да прасачыць, каб падлога і сцены з камня былі, каб не было мастаку чым маляваць.
Цэлы год плакала маці пад яблыняй, а аднойчы зноў села на галіну прыгожая птушка. І спытала у жанчыны:
- Чаму ты слезы льеш? Няужо дар у сына недарэчы прыйшоўся?
- Да як тут не плакаць, ох, недарэчы! Сынку мой у турме праз дар гэты, - і распавяла матуля ўсе, што здарылася з хлопцам.
- Дапамагу я вам, - толькі і сказала птаха, як і след яе прастыў.
А хлопчык месца сябе не знаходзіць, усе ніяк не прыдумае, як яму на волю выбрацца. Аднойчы за вакном грукат. Падышоў ён да кратаў, бачыць, а там птушка, ім маляваная калісці. Дала прыгажуня хлопчыку цвік і паляцела.
Доўга хлопец выдзіраў малюнак на каменнай сцяне, але тым мацней рабілася яго мара.
З кожнай гадзінай, днём, тыднем рос на камні разбураны замак, бег цар, радаваліся людзі…. І ў тую хвіліну, калі апусціў хлопчык цвік, задаволены карцінай, парушылася сцяна. І убачыў хлопец на яву свой твор, узрадаваўся разам з усімі. І пабег да сваёй маці, у родную хату, каб далей працаваць і людзям дапамагаць.
Свидетельство о публикации №216042700649
Цудоўныя казкі, вельмі спадабаліся.
Нероли Ултарика 28.04.2016 10:33 Заявить о нарушении