аповед янкi-партызанкi

тут на кухні з сяброўкай маёй
абмяркоўвалі вершы разанава
і гарбату бясконца пілі
тут шыкоўнае месца
тут я партызаніла

тут вучылі нас шведскай і фінскай
мы зубрылі складаныя правілы
сярод верхняга горада сцен
тут сур’ёзнае месца
тут я партызаніла

тут стаўкірха была старажытная
прыгажосцю амаль што раніла
збуданая з дрэва стагоддзяў
тут сакральнае месца
тут я партызаніла

тут вучыліся метка страляць
і я першае месца заняла
гартаваліся ўсе як маглі
тут славутае месца
тут я партызаніла

тут мяне мой пракляў арганізм
бо я суткі дрыжэла пад залевай
у засадзе з вінтоўкай адна
тут бядовае месца
тут я партызаніла

тут я бачыла духаў лясоў
і над вёскамі сполахі зарава:
то паўночнае ззяне гарэла
тут чароўнае месца
тут я партызаніла


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →