дзень нараджэння
залішняга бляску,
падарункі каштоўныя
цябе абражаюць;
але я – падарыла б
табе карону,
але я – падарыла б
табе дзяржаву.
а пакуль я чакаю лета,
пацалунку
гарачага чэрвеня,
апрануць каб
сукенку белую,
згатаваць табе
пудынг з рэвеню;
запалю на верандзе
духмяныя свечкі я,
словы вельмі
звычайныя,
словы даўнія,
вечныя...
размалюю табе
сіні гальштук
шаўковы –
не сказаць,
каб рашэнне
было вельмі новым...
ты насіць на сабе
бузеш фарбы мае
і гукі,
мае дотыкі,
мары,
палітру,
мой позірк
і рукі;
на мастачку
калісьці
табе
пашанцавала...
спадзяюся,
насіць яго будзеш,
спадзяюся,
не будзе замала;
а ў выпадку
адваротным
ёсць покрыва ночы:
растулі свае вусны...
заплюшчвай вочы...
Свидетельство о публикации №216051501523