развiтанне

не.
ілюзіі я не песціла.
я прароцтва ведала:
страта.
але ж вера,
надзея жывіла –
усё ад прагі жыцця
заўзятай...
штосьці чужае
ды абстрактнае,
іншы бераг
яшчэ ў тумане...
а гадзіннік
няўмольна цікае,
і нішто яго
не падмане:
ні зацятая праца,
ні паветра крымскае,
ні навука.
а мне б толькі
з табою
пабыць паспець.
цалаваць твае вочы
і гладзіць руку.
ты празрыстым
робішся
і занадта белым...
пастараюся акрыяць.
толькі мне ўжо
ніколі не быць
цэлай.
ты абняць хацеў
усю краіну,
а самога цябе –
хто прыгорне?
невыноснае
разуменне:
хутка стане
мая сукенка
з светла-бэжавай –
спрэс
чорнай...
кардыяграма,
нібы камета:
пралятае
і хутка згасне...
ты там толькі чакай мяне.
калі ласка,
прашу:
дачакайся...
ты далёка.
наўрад ці
адчуваеш
прысутнасць маю.
і камета
ужо адляцела.
тры.
два.
адзін.
люблю.


Рецензии
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →