Iлона i Iлля 2

Асцярожна, жахливае!
Осторожно, ужасы.
Начало по-русски:
http://www.proza.ru/2016/02/10/169


Ілона ўчапілася позіркам у скурчаныя пальцы і збялеўшы твар Ірыны.
-Імгненная смерць, інсульт. Яна нават не паспела зразумець, што здарылася.
-Ілоначка, дзіця, здымі з яе крыжык. Я баюся. Не магу.
Тоўсты залаты ланцужок слізгануў пляскатай змейкай з далоні ў далонь. Ірыніна маці доўжыла раздаваць загады і распараджэнні, не змяняючыся ані ў абліччы, ані ў характары. “Але й кабета! Патрыярх! – думала Ілона напружана, - зразумела цяпер, што адкуль. Сама трымаецца і ўсіх трымае, кожнага бачыць па-асобку. Нязломная”.
Праз пару дзён на Ірыніных хаўтурах адбылася ціхая размова паміж цёткамі:
-Мы ехалі з Ірачкай у электрычцы, знаёмую сустрэлі. Яна запыталася пра Іллю. А потым раптам кажа: у вашай радзіне да ўгодак памрэ тры жанчыны, ён забярэ. Мы тады нават не ўразіліся. А бач, другая ляжыць вось у труне.
-Супадзенне, няйначай.
-Я запытаюся ў яе, калі стрэну. Чаму, чаму яна так сказала?
Цётка схавала твар у далоні, плечы яё дробна затрэсліся. Маленькі ўскараскаўся Ілоне на калені і схаваўся ў яе абдымках. Потым павярнуўся і сказаў разгублена:
-Гэта мая мама. Мамачка, ты не памрэш?
-Я пастараюся, - збянтэжана прамовіла Ілона. Усе сцішыліся і глядзелі на яе.
Праз некаторы час Ілона сядзела за пісьмовым сталом ля вакна, адчыніўшы ноўтбук і адначасова паклаўшы побач незавершаны малюнак. Хрась! Нейкі цёмны цень упячатаўся ў шкло, якое жаласна зазвінела і затрэслася. Ілона на хвіліну аглухла ад жудасці, абхапіўшы рукамі галаву. “Голуб, - разважала яна апасля, разглядваючы прыгожы адбітак на шкле, як раз насупраць сваёй галавы. – Дрэнная прыкмета”.
Наступнай раніцы Ілона пачала прыбірацца ў хаце. Яна вымыла падлогу, спрала і выпрасавала вопратку, перабрала свае рэчы, павыкідала ўсё, што палічыла смеццем, акуратным стосікам склала дакументы, павыдаляла файлы з кампутараў, пачысціла тэлефон. Потым абрала ніштаваты  фотаздымак і змясціла яго на бачным мейсцы, таксама павесіўшы ў шафе доўгую сукенку і паставіўшы абутак, каб усё гэта было на вачах. Скончыўшы ўсе гэтыя справы, яна прыціснула далоні да твару і заплакала. Шмат часу яна не мела, таму пачала хуценька збірацца на начную працу.
-Сёння ежджаем асцярожна, - папярэдзіла яна вадзіцеля.
-Дзеўкі, - сур’ёзна звярнулася Ілона да сваех памочніц, калі яны засталіся сам-насам у кабінеце, - калі са мною нешта здарыцца, перадасцё аднаму чалавеку, каб на пахаванне не з’яўляўся.
-Здурэла. Яшчэ чаго. Няхай прыходзіць. Што яшчэ за прыхамаць, бязглуздзіца.
-Не, нізавошта. Як уяўлю гэту морду, ажно вароціць. Не, я запярэчваю. Абяцайце.
-Каб цябе. Паміраць сабралася. Тьху. Жыві яшчэ.
Ігнат з’явіўся да Ілоны, счакаўшы пару дзён. Ілона раптоўна, спалохана прачнулася ўначы, абгарнутая невымоўнай жудою. Ігнат раз’юшана глядзеў на яе ва ўпор, знаходзячыся за вакном, потым адзіным рухам наблізіўся і, выпрастаўшыся, сеў побач на ложку. Подых смерці варушыў валасы на галаве Ілоны, паніка знішчыла ўсе думкі і словы, слёзы смугою завалаклі вочы. Падскочыўшы і запаліўшы святло, Ілона ўхапіла малітоўнік і пачала шэптам механічна шматкроць чытаць малітвы. Паціху яна пакінула думаць пра свідруючы позірк, скупіўшыся на вобразах і мелодыях, шчыра аддаючыся слову. Амаль гадзіну яна прасіла прыдбаць аб родных, потым паспрабавала:
-Паўтарай за мною, Ілюша. Калі ласка.
Некалі менавіта Ілона настойвала на крэсьбінах Іллі, у васьмігадовым узросце. Ён тады нават зацікавіўся рэлігіяй на некаторы час і ўсю падзею ўспрымаў з цікавасцю і павагай. Ігнат ссутуліўся і апусціў павекі, але маўчаў. Ілона гаварыла словы за яго, прымушаючы сябе ўявіць, што ён паўтарае. Нібы былы Ілля стаіць наперадзе ў промні залацістага святла, спіною да яе; ёй не было бачна твару, а толькі зноў пасвятлеўшыя валасы, такія мяккія і на здзіўленне доўгія. Скроні яго варушыліся, ён паўтараў шэптам за Ілонай, а потым бездапаможна паклаў галаву ёй на калені. Супакоіўшыся крыху, Ілона згадала яшчэ нейкую асобу, уздыхнула і пачала ўсё спачатку. І неспадзевам у пакой праз акно наведаўся яшчэ адзін нябожчык! Дакладней кажучы, ён быў не адзін, але Ілона паміж цьмянымі іншымі пазнала і сканцэнтравала толькі яго, дзіўным чынам адчуўшы асабовасць, знянацку забыўшыся нават імя. Госць здзіўлена глядзеў на Ілону, відавочна нічога не разумеючы.
-Я пачуў сваё прозвішча. Ты хто такая?
Ілона моўчкі паказала, хто яна такая, і госць нечакана хутка ўсё зразумеў. Ілона доўжыла чытаць па памяці, заплюшчыўшы вочы.
-Дазволь, я пасяджу побач з тваёй малітвай. Яна лагодная і цёплая. Там гэткага не хапае.
Ілона ціхенька згадзілася. Шкада, ці што, тым больш што чалавек у патрэбе. Напрыканцы Ілона зусім змарылася і заснула.
Што было далей, Ілона не даведалася, але раніцай нешта змянілася. “Хіба, усё будзе добра,” – упершыню за гэты час мяркавала яна.
Прайшло некалькі тыдняў, аднойчы на працы Ілона выпадкова пачула па рацыі адрас суседзяў з сумежнага пад’езду, але выклік гэты вызначаны быў не ёй. Яшчэ праз два дні Ілона ўсё-ткі паехала да суседзяў на паўтор. Раней яна ніколі не была ў гэтай кватэры, таму надзвычай здзівілася, адзначыўшы, што суседскі ложак стаіць узгалоўем да ейнага, так, што іх раз’ядноўвае толькі сцяна. А на ложку, а на ложку гэтым памірала ад раптоўнай хваробы прыгожая жанчына, старэйшая за Ілону на пятнаццаць год. І ў вачах гэтай жанчыны ясна адлюстроўваліся блакітныя нябёсы, а гэта адзначала, што жыць ёй засталося некалькі дзён, не болей. Ілона скурчылася, адчуўшы знаёмы боль у сэрцы. Папросту параўнаўшы даты ў медыцынскіх дакументах. Дапамагчы ўжо было нельга, але яна паспрабавала, выкарыстоўваючы ўсе мажлівасці. Некалькі наступных дзён Ілона плакала, не выходзячы з дома, скавытала і трэслася, нібы збіты шчанюк, зашыўшыся ў куточак. Чаму гэта з ёю адбывалася, яна не магла зразумець сама ці растлумачыць хатнім.
-Дэпрэсія накаціла, прабач, - сказала яна мужу з тугою. – Жаночыя слёзы нібы вада…
Магчыма, з той прычыны ён апасля не пабудзіў Ілону ў дзень пахавання. Ілону змарыў на дзіва моцны сон, нягледзячы на тое, што суседкі-трындычыхі збегліся да іх з павытарапленымі вачыма, назбіраўся велькі тлум і граў аркестр. А можа, яна не павінна была гэтага чуць ці бачыць. Хто ведае.
Ілля з’яўляўся штоночы, калі Ілона начавала ў хаце, ажно да ўгодак. Ён шукаў утулку, прыціскваючыся галавою да яе кален ці сцягна, шукаў малітвы. Ілона шкадавала яго, таму болей не баялася.
На могілках зладзілі помнік, Ілоніна статуэтка па ранейшаму сціпла ўпрыгожвала яго, але Ілона са здзіўленнем адзначыла, што нешта змянілася ў штучных вачах. Ці то колер, ці то выраз. Нехта казаў Ілоне, што рабочыя паклалі побач са статуэткай птушачку з купленага ёю вянка, але потым птушачка знікла.
Той, другі апасля з’явіўся толькі аднойчы, у пятніцу 13, у выглядзе партрэта ў жорсткай рамачцы. Ён зрабіў гэта праз вялікія намаганні, але паведаміць ні аб чым не змог, папросту глядзеў з трывогай і сумам. Ілона, відавочна, яго не зразумела.
Усё.

http://www.youtube.com/watch?v=pNoXu8Oibr0

На фота Нійя.


Рецензии
Перечитала первый рассказ и таки добралась до второго. Тогда мне увиделось что-то сумасбродно-шуточное из-за резких сновидческих перескоков, а теперь я вижу, что нет, главная тема тут всё-таки проникновенная... в общем, то, что мне близко. Да и повествование как-то выровнялось, стало привычнее.
Ну, это были такие чисто субъективные ощущения. И, как итог - мне очень понравилось. И Илона правда молодец, очень душевный и отзывчивый человек.)

Янина Пинчук   20.06.2016 12:44     Заявить о нарушении
Недавно я подумала, почему "Илона". Прочла наоборот: Аноли. Анёлы точнее. Не один даже. Вот.
Кстати, Илону и Илью я начала писать объёмом, у меня 4 главы удалённых. Но потом переделала в минимум.
Хотя многое не сказано. Просто сил нет.

Има Иро   21.06.2016 00:11   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.