Твая праблема

Твая праблема ў тым,
Што нібыта “чым горш, тым лепш”,
Ў экстазе ў касцёр кідаеш –
Кнігі чужыя, ўласны верш,
Пачуваешся вельмі значным,
Захапленне бяжыць ракой –
Толькі, ой, памылачка выйшла,
Бо касцёр гэты, уласна, мой...
Я гатовы рупліва правіць,
Ты гатовы наводліў біць,
Я згадзіўся на невядомасць,
А цябе трэба – ацаніць,
Наліваеш партвейн, каньяк,
Я – нарзан і чай з малаком...
Табе падабаецца Бродскі,
Ну, а мне – генерал Бабкоў.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →