варта проста сесцi у аутобус

варта проста сесці
ў аўтобус
і сысці на апошнім прыпынку,
адысці на дзесятак крокаў,
і адразу:
рамонак,
піжма,
васілёк,
лісахвост,
люцэрна,
казялец,
святаяннік,
мята,
зверабой
і баркун,
крываўнік,
цімафееўка
і цукора,
тут і папараць,
і маруна,
і званочак,
тут чабор,
купкоўка,
трыпутнік,
канюшына
і аўсяніца...
так, укленчыўшы,
успамінаеш
гэты водар
забытых імёнаў.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →