Чаканне

Я цярпліва раблю сваю справу
І чакаю тваіх пазыўных.
Я шукаю з надзеяй, верай,
Ды раз-пораз сарвецца ўздых:
Што, калі ўсё гэта марна,
Што, як цябе ўжо – няма?!..
Ты дзяўчынка даўно вялікая.
Значыць, выйсце шукай сама.
Падмануць мяне – спрабавалі.
Усе – прыкідваліся табой.
Але я выкрывала ману,
Усё праз тонкі, ды чутны збой.
Выкрывала, зрывала маскі,
І карала іх за падман.
А міжволі тут станеш жорсткай,
Калі сэрца шчыміць ад ран.
Страшна згоду даць на падманы
І пражыць не сваім жыццём...
Ды ў чаканні душа самлела
Паміж светам і нябыццём:
Я агент эфектыўны надта,
Ідэальная, як машына,
А ж гэта даўно абрыдла!
Хутка я і зусім застыну!
Як знайсці цябе і пабачыць?
Дай жа знак хоць адзін, каханы...
Пазыўныя, паролі – помню.
Ды жыццё – усё сплыве ў чаканні!
А мяне ўжо усе зверам лічаць.
Называюць бялявай бестыяй.
А хачу я быць не карацелькай,
А хачу быць – тваёй нявестаю...


Рецензии