сарамлiвае каханне

не магу я заціхнуць ад плачу
не магу я спыніцца
на руках тваіх бачу кроў
а на вуснах жалеза
снег і шэрань на сэрцы
павінна сысці
ды так шчыльна гарнуся
усё адваротна
і нікога ў спісах
віны не гадую
не герой я з кіно
не чуллівая пані
толькі смыліць сумленне
да крыві аж муляе
і да стогнаў і ўздыхаў
я баюся
гарнуся
і плачу
я таксама – не чалавек
да свайго б прыхінуцца
і цябе б бараніць,
не ахвяраў
ну няхай бы забілі
нібы ў Будапешце
толькі я назаўсёды
твая
назаўсёды


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →