Рыбка

Кабеты кажуць, што кали прысніцца, што зловіш рыбу - зацяжарыш. Я думаю, што нешта пераблытана ў гэтай прыкмеце, а вось чаму.
Калі я ўжо была цяжарная, прыкладна тры месяцы, я ўбачыла ў сне шырокую раку з вельмі чыстай вадой. Я дакладна памятаю, як зіхацела сонечнае праменне ў празрыстасці, працінаючы яе наскрозь, дасягаючы дна з драбнюткім пясочкам і велькімі камянямі. І ў гэтай вадзічке я знайшла малюсенькую рыбку з вельмі дзіўнымі вачыма, паглыбленымі недзе ўнутр сябе. У вачах гэтых было столькі наіўнасці і непасрэднасці, гэта была цалкам незямная істота, ані страху, ані болю, ані глузду ў ёй не было, толькі жыццё, здзіўленае самім сабой і маёй прысутнасцю. Тады я ўзяла рыбку ў прыгаршчы і кажу:
- Слухай, мне пільна трэба схадзіць на другі бераг. Ты чакай мяне тутака і сцеражыся, нікуды не рухаючыся.
Потым я яе схавала ў шчыліну пад каменьчык і вельмі лёкка пабегла праз раку, пераскокваючы з валуна на валун, бо ніякага маста там не было. Калі я дасягнула таго берага, я знікла ў нейкай цемры. Што там адбывалася, я не памятаю, але там я знаходзілася нейкі канкрэтны час; я намагалася ўспомніць шмат разоў, што я там рабіла, але на жаль, гэта ад мяне свядомай скрыта. Аднак было адчуванне таго, што нешта значнае я там набыла, бо была вельми задаволеная.
Калі я вярталася назад, такім самым чынам, я ўбачыла на беразе траех сваех сябровак, якія на той час ужо мелі дзяцей. Яны глядзелі на мяне ў несамавітым здзіўленні, але я моўчкі прабегла міма іх, несучы сваю таямнічую падзею. Адна з іх крыкнула мне наўздагон:
- Ты што, цяжарная?
Але я нават не азірнулася.

Значна пазней, у тую ноч, калі ён нарадзіўся, мой малы, мой стан быў вельмі дрэнны. Я пастаянна траціла прытомнасць, калі гэта адбывалася, ён побач пачынаў гарлапаніць. Тады я пачварным высілкам волі вярталася і расплюшчвала вочы. Ніхто мне не верыць, але ён глядзеў на мяне ва ўпор дасканала асэнсаваным пільным позіркам і тады цалкам супакойваўся.
Потым я так-сяк стабілізавалася і мяне перавялі ў палату раддома. Мае суседкі казалі, што суткі нам дзяцей не аддадуць, але яны памыліліся. Я пачула знаёмы голас, які енчыў на ўвесь калідор і кажу:
- Майго вязуць.
А яны:
- Адкуль ты ведаеш?
Сапраўды, мне яго адразу аддалі са зласлівым позіркам і словамі:
- Але й глотка! Не вытрываць.
Кажуць, што навародкі равуць грамчэй за рэактыўныя самалёты, дык гэта сапраўды так. Уставаць мне было нельга, але я была вымушана яго няспынна закалыхваць. Ён углядаўся ў мяне прагавіта і з нейкай угодлівасцю, нібы я якое бажаство, гэта было нейкае несамавітае пачуццё. Некалькі часоў я бадзялася, гойдаючыся па палаце, а потым мне прынеслі тры кропельніцы і казалі лягаць, паклаўшы малога ў спецыяльную асобную краватку. Ён у тую самую хвіліну зноў пачаў лямантаваць. Суседкі мае збялелі, я ляжала збянтэжана і не ведала, што рабіць. Тады да нас зайшла пажылая такая санітарка, паморшчылася і кажа мне:
- Слухай, паспрабуй з ім размаўляць.
Я вельмі здзівілася, бо я падрыхтавалася да ўсяго, начыталася ўсяго, але ніяк не прадугдедзела таго, што мне трэба будзе размаўляць з дзіцём у першы дзень яго народзін.
- Але й мамашка! - сказала пагардліва санітарка. - Зусім без языка. Цьху!


Рецензии
Вы так чудесно пишете! Спасибо!

Ариадна Викторовна Корнилова   05.02.2017 19:03     Заявить о нарушении
Действительно, то, что я вообще что-то пишу, это странное чудо.)))
Никогда даже не думала об этом.
А вы ведь и в юности писали, видимо. У меня такое ощущение, что вы всю жизнь обмозговываете происходящее словами.
Я хочу дочитать, после рецку наваяю. Мне всегда надо подумать.

Има Иро   06.02.2017 19:02   Заявить о нарушении
Ух, без минуты сутки.)) Крутяк, не специально.)))

Има Иро   06.02.2017 19:03   Заявить о нарушении