Вершы

               ********
 Старонка мая родная, спрадвечны мой куток,
 Крынічка паўнаводная, сад квецені, хмызок.

 Мяжа па полю ўецца, сцяжынка праз ільны,
 Валошкі-васілёчкі бягуць насустрачкі.

 Вось збочу я з прасёлка і прама напрасткі,
 Па цьмяна сіней сцежцы ў чысты бок зары.

 А ноч дыван паслала, расою заткала,
 На дыяментных травах, як пацеркі лягла.

 Ды золак адхінае свой вэлюм пакрысе,
 Пяшчотна сон здымае, а знічкі скрыў у траве,

 Румянец - чырвань неба кладзе на далягляд,
 І ветразі паставіць даў ветру ён загад.

 На досвітку - світанні заранак яснавы
 Распасцірае крылы па ўлонню ўсёй зямлі,

 Уcxoд асвечан ззяннем, пылае, зіхаціць,
 Світальны золак - ранне пад ветразем ляціць.

Над роднаю старонкаю,  над садом, над хмызом ,
Сонцаварот адвечны бурштын праліў дажджом...

 Зноў аднавіўся ранак -  крынiц сцюдзеных гай,
1 неба па-бацькоўску багаслаўляе край.

 
        Накцюрн

 Рукі лубянеюць, вёдры бы званы,
 Грузкі шлях угору, снег рыпіць сівы.

 Сонейка пунсовае сінявой дрыжыць,
 А па-над крыніцай шкляны пыл імжыць.

 Са туманнай студні чэрпаю ваду –
 Водар серабрысты ў хату аднясу.

 І такая ціша, згода, супакой…
 Гэта ў паднябенні заіграў анёл.


              *******
 Пралесак — красак пералесся
 Я поўны кошык назбіраў.
 Ішоў, і пахкі водар лесу
 Маю сцяжынку аздабляў.
 Я крочыў красавіцкім краем,
 Я кветкі нёс табе адной,
 А вецер вальс кружыў над гаем,
 Празрысты ліўся супакой.
 I праз імхі, праз пералескі,
 Праз срэбны гоман ручаін,
 Я адчуваў: жыццё ёсць вечнасць,
 Калі ў жыцці ты не адзін.

       ********
Сэрца да сэрца – дотык рукі,
Хваля да хвалі – вочы-віры.

Спусцімся разам на шклянае дно,
Будзем глядзець адзін на адно.

Ты – гэта я, а я – гэта ты,
Палова з паловай – цэласць душы.

Двое – адно, таямніца жыцця
Ноч страсянула яснасцю дня.

Той, хто знайшоў палавінку сваю,
Для асяроддзя згінуў у ваду.

Хваля ды хваля – эт, яснае дно,
Хваля, ну хваля, каханым адно.

Хай каламуціць жыцця калаверць,
Бог нам спрыяе і тчэ нам вянец.

      ********
 Стынь замжэла павуцінай,
 Раскаўзлася па зямлі,
 У паветры дождж націнай,
 Змоклі зёлкі на раллі.
 Вецер капяжы страсае
 На чароты, на кусты,
 Восень зданню праступае
 Жоўтай плямай з-пад імжы.
 Стынь ахутала наўколле,
 Задубелі нат стагі,
 Змоўкла птушак пагалоссе —
 Восеньскай пара тугі.

 Што нам цьмяныя дзянёчкі,
 Ночкі цёмныя бяз зор,
 Мы затулімся ля печкі,
 Будзем весці разгавор.
 Аб жыцці-быцці гамонім,
 Твар да твару, ласка рук,
 З печкі мы цяпло гартаем -
 У далонях знічкі рух.
 Пазірае стынь у вокны,
 Сцеле шыбы сівізной,
 Але гожа нам ля печкі
 Стылай восеньскай парой.

   
                ********
     Дык вазьмі ж мяне ,Бацька, за ручаньку крэпка,
     Дый вядзі да Нявесты любай Табе,-
     Ды ўбачу я ліха, ды пазычу ад гора,
     Каб зрадніцца навекі з Каханкай маёй.

     Хай над краем маім, над старонкаю роднаю
     Божы дух забруіць, асалоду пралье,-
     Без Цябе няма свету, няма гора і хлеба,
     Галашэнні мае: каб застацца ў Табе.

     Уставай, чалавеча, плач жа шчыра Святому,
     Сваё горкае сэрца прад крыжом палажы,-
     Богу долі зямной і нябеснае долі
     Пакланіся ў пояс аж да самай зямлі.

     Праваслаўны народзе, каталіцкія вернікі
     Ды браты пратэстанты - то ж Выданка твая.
     -Ойча наш..,- мы галосім,- падмацуй жа нас хлебам,
     Будзь між нас і даруй, як і мы аддаём


   Да царквы
 
 Белага гасцінца
 Вёскі, гарады.
 Белае надзеі —
 Людзі, што снапы.

 Белых дзён зярняты,
 Жыта бель палі,
 Белыя сарочкі,
 Белыя касцы.

 Цэрква пабялела,
 Белыя крыжы,
 Белыя малітвы
 Сеюць званары.

 З белага амвона
 Слова загуло:
 Белая Выданка,
 Выйдзі на жніво.

       ********
 Небасхіл, небакрай,паднябенне...
 - Свет такі, ці на неба ўзіраць?-
 Над маёй беларускай старонкай
 Журавоў ні буслоў не відаць.

 Спадылба ўглядаюсь у неба:
 Можа зоркі вядуць журавоў?-
 Але зоркі гараць за патрэбу,
 Месяц сліні пусціў пад карчмой.

 Край мой, край!
 Ты не выкляты Богам,
 Гэта выкляты мы без Яго,
 Прамянялі мы крыж над Галгофай
 На крыжы пустазелля свайго.

 Што рабіць? на каго спадзявацца?
 Дзе шукаць паратунак душы?
 Што рабіць, каб дюдзьмі нам назвацца,
 І пазбегнуць магільнай мяжы?

 Небарух, небакрык з паднябення-
 То Хрыстос зняў сурова пячаць:
 Ты пакайся, радная старонка-
 І буслы да цябе прыляцяць.

      
         ********
 Водгулле, раздолле, горкі пыл палёў,
 Рунь не дачакалась спелых каласоў.

 Шолах разнатраўя, верасовы пах,
 І крышталь крынічны б’ецца ў жвірах.

 Сівізна блакіту, бэзу бель і сінь,
 Расяныя кроплі смокча дзівасіл...

 Не хачу я болей сірацінкай жыць,
 А хачу да бацькі сэрца прытуліць.

 Сэрца раптам стала  здзеквацца з усяго —
 На вачах за гэта вырасла бяльмо.

 Да людзей ні шчырасці, ні павагі, не…
 Ад сумлення толькі успаміны ў сне.

 Хопіць, больш не хочацца жыць як усе жывуць,
 Хлеб, здабыты ў пошасці, называць сваім.

 Сэрца — немаўлятка i душа — дзіцятка,
 Хопіць паміраць, з мірам сябраваць.

 Аднясу я дзіце да крыжа Айца
 І аддамо ў рукі госпада Хрыста.

 Вогулле, раздолле, рунь палеў узышла…
 Учора — сірацінка, сёння — сый Айца!

 
       *********
 Лепш малое мець і быць пабожным,
 Лепш мне жыці з працы сваіх рук
 Лепш мне шчодрым быць і бездакорным,—
 За багацце слёз, пакут і мук.
 Бо багацце — гэта чыйсці горкі слёзы —
 Ты слязою горкай накарміў сям’ю.
        Самае камічнае на свеце —
         Не чытае верш, каму пішу.
 Але ўсё ж малое; што ад Бога,
 Лепш за скарб бязбожных мудрацоў

             *********
Скрыжаванне дарог…
                Крыж у свет павядзе…
 А ты стань, адпачні —
                Тут крынічка цячэ.
 Тут штодня — цішыня
                Тут спакой, мілата,
 Салаўіны куток
                І каханка твая.
 Ты ў свет — пачакай,
                Тут Айчына твая,
 Супакойна паслухай
                Ты свайго салаўя.
 Можа сінюю птушку
                Ты ўгледзіш падчас,
 Не цурайся, пачуй
                Ты бацькоўскі наказ:

 Ну куды табе йсці, ну куды адлятаць,
 Ад крынічнай вады карані адрываць.
 Васількамі яны прараслі па мяжы -
 Пі вадзіцу сваю ды зямельку ары.
 Бо на свеце няма для цябе салаўя —
 Тут бацькоўскі пасаг, тут і маці твая.
 Не хадзі, не шукай — там чужая радня,
 Там чужыя жывуць —  горкі хлеб прымака.

 Скрыжаванне дарог…
                Крыж у свет павядзе…
 А ты стань, адпачні, —
                Тут крынічка цячэ.
   

                **********
Там на вокнах шкляны пыл – прытулiлiсь ценi,
I варожыць шалы пал соннай летуценi.

Засмучона досыць спаць, выйду да парогу,
I лампадкай у пацьмах буду клiкаць  Богу.

За жыццё, за кругаверць, хаты з абразамi,
За нядужны хцiвы век, што прыдбалi самi.

За сучасных панiчоў, салам шпiгаваных,
За нядбайных спадароў, зеллем сапсаваных.

Да не век жа гэта, брат, разбурыў Айчыну,
Гэта шал на сэрца лёг, патушыў лучыну.

Не гарыць ужо агонь за роднае месца,
Гвалт за гвалт – такi закон зацярушыў сэрца.

Я мякiну на вачах змыў слязой сумлення,
I лампадка у руках – знiчка адраджэння.

Памалюся ад душы за сваю Айчыну,
Мо, адродзiцца яна, запалю лучыну.

Зажуруся прад Хрыстом  ды пакаюсь моцна,
I вярнуся да асноў: запаведаў бойся.

Хай на сэрцы шкляны пал, каламуцяць ценi,
Прад крыжом палю святло, прытулiў каленi.


Рецензии