Шэрачка з машэрачкай-2

Пакой выглядаў вельмі няўтульна і забруджана. Столік з падлогай былі пакрытыя ліпучымі плямамі і пылам, фатэлі хаатычна боўдзяліся па паморшчанаму дывану, у велькім мармуровым каміне застыла маляўничая куча попелу, побач на мармуровай палічцы востра смярдзела даўно не чышчашая крышталёвая попельнічка, заваленая недакуркамі. Дзверы адчыніліся з жалобным пранізлівым рыпеннем і ў пакой хуценька ўвайшлі двое сталых мужчынаў з азадачанымі, пакамечанымі абліччамі. Яны ўселіся шчыльна на канапу, наблізіўшы твары. Адзін з іх пстрыкнуў запальнічкай, па-змоўніцку асвяціўшы рысы жоўтым святлом.
- Кажу табе, яны ўтойваюць. Юры Ўладзіміравіч сышоў назаўсёды у іншы пласт.
- Але гэта немагчыма, - застагнаў другі.
- Цішэй, кажу. Я бачыў справаздачу, яго справу разглядалі ў радзе сямёх.
- Ты штооо? Не, гэта немагчыма, немагчыма. Што робіцца ў Сусвеце, Андрэй? Але чаму?
- Вершы.
- Бва-ха-ха-ха! Гэтая версія не каціць. Тое, што я чытаў, мякка кажучы, смеху варта.
- Відавочна, было нештачка яшчэ. Кажуць, рукапісы не гараць. Каб ты ведаў, твая падначаленая іх знайшла. Дапамагла дык дапамагла.
- Яна парушае закон, яна чамусці ўсё парушае, хто яна такая?
- Зямеля. - Скрыўленая ўсмешка ўпрыгожыла стомлены твар. - Я табе казаў: "НЕ!"
Абодва засмяяліся з імгненнай палёхкай. Той, каго паклікалі Андрэем, пачаў церсці далонямі чало.
- Яе трэба ўтрымаць, гэта твая задача. Часова падкінеш ёй... - Азірнуўшыся, зашаптаў у вуха, а потым дадаў: - Мне здаецца, за намі назіраюць.
- Хто? А, не. Тая дурнаватая бульбу рые на лецішчы. - Андрэеў суразмоўца схаваў вочы.
- Яе там таксама абмяркоўваюць. Я намагаўся прапанаваць тваю кандыдатуру на сходзе. Ну, разумееш. Каб віну скасаваць.
Той спружыніста ўскочыў, нягледзячы на свой век і рашуча прамовіў:
- Не.
- Адказнасці не баішся, адмаўляцца? - Андрэй таксама паўстаў, пагрозліва і павольна.
- Адказнасці, але іншага пляну. Не, цвёрдае нізавошта.
- Будзе дакладзена. 
- Валяй! Сам баішся пудзілы, вырашыў мяне штурхануць? Сябра-швабра.
- Можа, таксама спадзяешся на іншы пласт? Чакай, наверсе яшчэ спрачаюцца. Што тутака так смярдзіць? - І азірнуўся. - Слухай, а ты чуў, што Танька з Нінкай учвэрылі? Танька казала, да Князя пойдзе. Са скаргаю.
Абодва зарагаталі, потым адзін паляпаў другога па плячу і абодва ў абдымку пайшлі з пакоя.


Рецензии
Вой, мамо!..*здушана рагоча, заціскаючы рот далонню*

Нероли Ултарика   16.09.2016 09:09     Заявить о нарушении
Усё аніяк не нагуляюся.))) Можа, гэта дрэнна. Яшчэ быў эпізод, але не паспела да завяршэння, а потым ужо "бездаказацельна".
Уцянулася, карацей кажучы.
Дома лазарэээт.(((

Има Иро   16.09.2016 21:24   Заявить о нарушении