Кiтай-горад
Там кнігарні з водарам ладану,
Трансфарматары з барэльефамі,
Вадасцёкі з кроплямі Леты там,
Вулкі вузкія, ненадзейныя,
Манастыр з супрацтанкавым вожыкам,
Старажытныя фартыфікацыі,
Здані цьмяныя членаў Партыі,
Там прытулак смяротных муз
І містычнай журботнай моладзі –
Не блукай там самотна, дружа,
Не хадзі, не хадзі ў Кітай-горазде.
Свидетельство о публикации №216091702054