Я б жыла ля Вайсковых могiлак...

Я б жыла ля Вайсковых могілак
І кубінскае амбасады,
Сябравала б з крукамі чорнымі,
Што жывуць у кронах прысадаў.
Тут пануе вечны спакой,
І міжволі цішэе голас,
Тут паўсюдна герояў цені,
А найперш – Купала і Колас.
Ад трывогі лячуся я тут,
Бо няма ў маім сэрцы міру –
А душа стаецца чысцейшаю
За мяжою тлумнога віру.


Рецензии