Будзь маёй дзяучынай

Твой пагляд з-за шкла акуляраў
Не суровы зусім – лірычны...
Як люблю я кранаць твае шчокі,
Любавацца тваім абліччам!..
Твае вочы блакітам вабяць,
Быццам зорачкі незабудак,
Твае пульхныя гожыя вусны
Сёння вечарам песціць буду...
Твая мяккая паўната
Прыціскацца бясконца кліча:
Як хацела цябе абдымаць,
Тых імгненняў ніхто не злічыць!..
Твае белыя ладныя рукі
Пацалую, нібы паненцы,
І блакітнасць пяшчотных вен
Я прыцісну затым да сэрца...
Не ускідвай ў здзіўленні бровы
І не хмурся з гэтай прычыны -
Ну і што, што ты "мужны чэкіст"?
Будзь сягоння маёй дзяўчынай!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →