Восеньскi эцюд
З кожным новым мазком восеньская карціна набывала глыбіню незвычайных тонаў і разнастайных прыродных фарбаў. Мастачка нават язычок ад задавальнення высунула, калі дадала на палатно халодны бляск зіхатлівых зорак. Стамілася вельмі, адпачыць прысела.
Але вясёлы ветрык унёс некаторыя папраўкі да карціны. Ён усё перамяшаў у сярэдзіне, пакінуўшы шмат вольнага месца па краях. Давялося небараку зноў перарабляць.
Так яна і працуе, пакуль мароз не скуе лёдам яе непараўнальны сюжэт і не засыпле пышнасць колераў прыгаршчамі белага снегу.
Сяргей Качанаў-Брандт, 10.08.2014
Свидетельство о публикации №216100602176
Дзякуй за прыгажосць!
Нероли Ултарика 08.10.2016 19:52 Заявить о нарушении